Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МЕТАДЫЧКІі ПАДАННІ+.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
5.96 Mб
Скачать

Брат сястру на пасад вядзе

Брат сястру на пасад вядзе,

Гібкую кладку кладзе,

Кладзе.

Гібкую кладку кладзе.

-Кладачка, не згібніся,

Не згібніся.

Кладачка, не згібніся,

Сястрыца, не ўлякніся,

Не ўлякніся.

Сястрыца, не ўлякніся.

Кладачка згібнулася,

Згібнулася.

Кладачка згібнелася,

Сястрыца злякнулася,

Злякнулася.

Сястрыца злякнулася,

Брату на ножкі пала,

Пала.

Братку на ножкі пала,

-Братачка мой родненькі,

Родненькі.

Братачка іой родненькі,

Нейдзе ж табе не жаль мяне,

Не жаль мяне.

Нейдзеж табе не жаль мяне.

Адну сястру маеш,

Маеш.

Адну сястру маеш

І тую прапіваеш.

Зап. ад Еўдакімавай Галіны Сцяпанаўны

в. Куцін

Калі маладую прыбяруць і ўводзяць у хату

Маладая просіць не аддаваць яе замуж

У каморы за цясоваю сцяною

У каморы за цясоваю сцяною,

Там Волечка з сваей мамачкай гавора:

- Не аддай, не аддай мяне, мамачка, з каморы.

- А як жа мне цябе, дзіцятка, не аддаці –

Прыехалі а тыя баяры, што ўзяці,

Падкацілі тую павозку, што сесці,

Падвялі пару конікаў, што везці,

Падышоў той малойчычак, з кім ісці.

Не аддай мяне, мамачка, за ўдаўца

Не аддай мяне, мамачка, за ўдаўца.

А у ўдаўца ўсе вялікія наравы:

Павыбірае мае громкі галасы,

Павырывае мае русыя валасы,

Падзярэ мае вышываныя рукавы.

Баліць жа мне галованька і броўца,

Аддаець мяне мой татачка за ўдаўца.

А у ўдаўца тры-чатыры наравы,

А не хопіць маёй беднай галавы.

Як я стану пасцель белу сцяліці,

Сваю першую ён стане хваліці.

Як я стану кашулечку даваці,

То ён стане сваю першую ўспамінаці.

Як я стану яго дзетак будзіці,

Тады будзе мяне людзям судзіці.

Зап. ад Сазанавец Ганны Васільеўны

в. Вяленік

Хадзіла Ганначка паўночы

Хадзіла Ганначка паўночы

Да прасіла ў дзевачак помачы:

-Помачы, дзевачкі, помачы.

Горкай цыбулі пад вочы,

Каб мае вочачкі плакалі,

Гарачыя слёзкі капалі.

Да паглядзішся, мая матанька, без дачкі

- Да паглядзішся, мая матанька, без дачкі,

Пазарастаюць па-за лаванькай казлячкі.

Некаму будзе да ў лес па грыбы хадзіці,

Да будуць, будуць каля лавачкі радзіці.

  • Сякаво-такаво, маё дзіцятка, прабуду,

Каля лавачкі тыя казлячкі апрачу.

Ды як я выйду на вулачку, усё плачу,

Што я свайго мілага дзіцяці нідзе не бачу.

Не іржэ, косе мой, ой, не іржэ

Не іржэ, косе мой, ой, не іржэ,

Напасем цябе ў ва ржы,

На ранняй зарэ на расе.

На абедняй зарэ ў аўсе.

На вячэрняй зарэ ў ярэ.

Зап. ад Кніга Ніны Фёдараўны

в. Ст. Максімавічы

Маладую павялі да маладога

Уснула мамачка, уснула

Уснула, мамачка, уснула.

Укралі дзіцятка – не чула.

Устала мамачка, а ўжо свет,

Выйшла ў сенечкі – шкапа нет,

Выйшла за вароцечкі – толькі след.

-Да й па тым слядку маё дзіцятка вядзёна.

І сядлайце, браточкі, вы коні,

Даганіце сястрыцу ды ў полі.

-Асядлалі, мамачка, асядлалі,

Гналі сястрыцу – не дагналі.

Пад’язджаючы пад лясок,

Зачулі сястры галасок,

Што яна ў свёкаркі на дварэ.

Шэрыя вутачкі маніла,

Дробныя слёзачкі раніла.

-Эй, гыля, гыля, гусі, дамоў,

А вы знаеце, дзе ваш дом?

Й я й, маладзенькая, не знаю

І ў вас, гусачак, пытаю.