
- •Народныя павер’і
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
- •Святы і абрады
- •Калядкі
- •Купалле
- •Вялікдзень
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
- •Дайнека Леанід Мартынавіч
- •Творы л. Дайнекі
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніка
- •Каган Сара Рувімаўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •К удравец Анатоль Паўлавіч
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніка
- •Габрусёва Валянціна Фёдараўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •Шаўчонак Марыя Сіланцьеўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •Васілеўская Галіна Ануфрыеўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
- •Ідзіце, дзевачкі, ярду рваці
- •У карагодзе мы былі
- •Па блудню вада разліваецца
- •Выйду, выйду на ганечкі
- •Зязюлька мая лугавая
- •Валачобныя песні
- •А ў бару, бару там дзяўчына коні пасціла
- •На першы дзень на вялікадня
- •Валачобнікі валачыліся
- •Да й ішлі хлопцы да полем, борам
- •А на рэчачцы, а на быстрае
- •Велікодныя песні
- •Вялікодная
- •Летнія песні
- •Купальскія і пятроўскія песні Ой, рана на Йвана
- •Купала на Йвана!
- •Кладзіце агні вялікія
- •Купала на Йвана
- •Зімовыя песні Вой, калядачкі, мае й мамачкі
- •Ой, у ляску, ляску на жоўтым пяску
- •Да ў нас сёння ўсё заповінкі бывалі
- •Каравайніца- маці
- •Ой, там, пад гарою, цэркаў стаяла
- •Брат сястру на пасад вядзе
- •У каморы за цясоваю сцяною
- •Не аддай мяне, мамачка, за ўдаўца
- •Бягуць конікі, усе скачуць
- •Прыданае Мы к свату ехалі
- •Едуць браточкі, кухры вязуць
- •Песні сіраце Да й знаці зязюлю
- •Пасля завівання маладой Сватка мой братка, просім вас
- •Ой, сваточкі-галубочкі, просім вас
- •Адлётка, адлётка наша дзевачка
- •Баліць мая й галовачка
- •Вох ты, ночка, ночушка рабінавая
- •Да было не спаць да піліпавай ночкі
- •У гарад вярба – вярхі ўюцца
- •І ў бару сасна й калыхалася
- •У чужым двару ваду бяру
- •Матрасёнак
- •Каля млына
- •Шумяць вербы каля грэблі
- •Біла мяне маці
- •Туман ярам
- •Хадзіла, блудзіла
- •Сацыяльна-бытавыя песні
- •Ой, у полі расло два дубочкі
- •Ой, у полі расло два дубочкі
- •Жонка забіла нялюбага мужа
- •Галубка-ўдава
- •Сястра-здрадніца
- •Муж прапівае жонку
- •Братка-здрадніца
- •Чаму не прышоў, як месяц узышоў
- •Прыпеўкі
- •Ад прымаўкі
- •Ад прыстрэку
- •Прымаўкі і прыказкі
- •Народныя павер’і
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
Ой, у ляску, ляску на жоўтым пяску
Ой, у ляску, ляску на жоўтым пяску,
Святы вечар!
Іскарка ўпала,цэркаўка стала.
У адно вакенца ўсходзіць сонца,
У другое вакенца заходзіць сонца,
У трэцяе вакенца рэчачкі цякуць.
Па тых рэчачках чаўнакі плывуць,
А ў тых чаўночках Мішачка сядзіць,
Мішачка сядзіць, стружачку стружа,
Стружачку стружа, у рэчку пускае.
-Плыві, стружачка, к маёй Валечцы.
Зап. ад Ляшчанка Лідзіі Аляксееўны
в. Набаркі
Ай, ясна-красна каліна ў лузе
Ай, ясна-красна каліна ў лузе,
Святы вечар.
Ай, ясней-красней Кацечка ў таткі,
Па дварэ хадзіла – ўвесь двор красіла,
У сені ўвайшла – сені заззялі,
У хату ўвайшла – баяры ўсталі,
Баяры ўсталі, шапкі знімалі,
Шапкі знімалі, у яе пыталі:
Ці ты папоўна, ці каралёўна?
Я ж не папоўна, не каралёўна,
Слаўная панначка Йванава дочка.
Калядная
Для незамужняй дзяўчыны
Бацькава дачка, як ягадачка.
Святы вечар добрым людзям.
(Паўтараецца пасля кажнага радка)
Як у сені ўвайшла, сені заззялі.
Яна ў хату ўвайшла, а мы стаялі.
А мы стаялі, шапкі здымалі.
-Ці ты цароўна, ці каралёўна?
-Я не цароўна, не каралёўна.
Бацькава дачка, ясна панначка.
Каб вас, калядак, нядзель з дзесятак
Каб вас, калядак, нядзель з дзесятак,
Ай, люлі-люлі, нядзель з дзесятак.
А што б ранейка, дык сняданейка,
Што вячэрайка, дык гулянейка,
Мы бы, дзевачкі, нагуляліся б,
Нашы праснічкі наваляліся б,
Верацёначкі паламаліся б.
Зап. ад Сазанавец Ганны Васільеўны
в. Вяленік
Вясельныя
песні
Вяселле - выключная з’ява ў беларускім фальклоры. Ні адна падзея ў сямейным жыцці селяніна не суправаджаецца такой паслядоўнай сістэмай абавязковых абрадаў і песень, як вяселле. У беларускіх вясельных песнях выразна выказваюцца адносіны роду да ўступаючых у шлюб, іх бацькоў, а таксама раскрываюцца ўзаемаадносіны паміж жаніхом і нявестай, якія ствараюць новую самастойную ячэйку роду.
Да ў нас сёння ўсё заповінкі бывалі
Да ў нас сёння ўсё заповінкі бывалі,
Да й мы сёння да й таварышку прапілі.
Не будзе з намі па кірмашыку хадзіці,
Не будуць яе кавалерыкі любіці.
Не будуць яе кавалерыкі любіці,
Не будуць яе й баранкамі карміці.
І абараначкі ўсё падманачкі падмануць,
Мяне, маладую, і ад татачкі павядуць.
Каравайніца- маці
Каравайніца- маці
Не ўмее жыта жаці,
Толькі ўмее па вяселлях хадзіці,
Караваі мясіці.
А ў гэтай маці кашулькі няма,
Пашла яна да суседачкі прасці:
-А суседачка мая,
Ды пазыч мне кашульку.
А пазыч мне кашульку
Каравай замясіці.
Я каравай замяшу
І кашулю прынясу.
Ой, там, пад гарою, цэркаў стаяла
Ой, там, пад гарою, цэркаў стаяла,
Там млода дзеўчына з нялюбым шлюб брала.
З нялюбым шлюб брала і ў шлюба пытала:
-Ой, шлюба, мой шлюба, ці добра мне будзе?
Ці добра мне будзе, з нялюбым шлюб узяўшы?
Дзеўчына, дурная, розуму не маеш,
Розуму не маеш, што ў шлюба пытаеш.
Лепш з мілым другам век горы капаць,
Як з нялюбым другам на шлюбе стаяць.
Горы капаўшы – вадзіцы нап’ешся,
А з нялюбым другам – слязьмі заліешся.
Горы капаўшы – сядзіш сапачынеш,
А з нялюбым шлюб узяўшы – навекі загінеш.
Зап.у 1966г. у в. Ліпніца Кліч. р-на