- •Народныя павер’і
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
- •Святы і абрады
- •Калядкі
- •Купалле
- •Вялікдзень
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
- •Дайнека Леанід Мартынавіч
- •Творы л. Дайнекі
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніка
- •Каган Сара Рувімаўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •К удравец Анатоль Паўлавіч
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніка
- •Габрусёва Валянціна Фёдараўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •Шаўчонак Марыя Сіланцьеўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •Васілеўская Галіна Ануфрыеўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
- •Ідзіце, дзевачкі, ярду рваці
- •У карагодзе мы былі
- •Па блудню вада разліваецца
- •Выйду, выйду на ганечкі
- •Зязюлька мая лугавая
- •Валачобныя песні
- •А ў бару, бару там дзяўчына коні пасціла
- •На першы дзень на вялікадня
- •Валачобнікі валачыліся
- •Да й ішлі хлопцы да полем, борам
- •А на рэчачцы, а на быстрае
- •Велікодныя песні
- •Вялікодная
- •Летнія песні
- •Купальскія і пятроўскія песні Ой, рана на Йвана
- •Купала на Йвана!
- •Кладзіце агні вялікія
- •Купала на Йвана
- •Зімовыя песні Вой, калядачкі, мае й мамачкі
- •Ой, у ляску, ляску на жоўтым пяску
- •Да ў нас сёння ўсё заповінкі бывалі
- •Каравайніца- маці
- •Ой, там, пад гарою, цэркаў стаяла
- •Брат сястру на пасад вядзе
- •У каморы за цясоваю сцяною
- •Не аддай мяне, мамачка, за ўдаўца
- •Бягуць конікі, усе скачуць
- •Прыданае Мы к свату ехалі
- •Едуць браточкі, кухры вязуць
- •Песні сіраце Да й знаці зязюлю
- •Пасля завівання маладой Сватка мой братка, просім вас
- •Ой, сваточкі-галубочкі, просім вас
- •Адлётка, адлётка наша дзевачка
- •Баліць мая й галовачка
- •Вох ты, ночка, ночушка рабінавая
- •Да было не спаць да піліпавай ночкі
- •У гарад вярба – вярхі ўюцца
- •І ў бару сасна й калыхалася
- •У чужым двару ваду бяру
- •Матрасёнак
- •Каля млына
- •Шумяць вербы каля грэблі
- •Біла мяне маці
- •Туман ярам
- •Хадзіла, блудзіла
- •Сацыяльна-бытавыя песні
- •Ой, у полі расло два дубочкі
- •Ой, у полі расло два дубочкі
- •Жонка забіла нялюбага мужа
- •Галубка-ўдава
- •Сястра-здрадніца
- •Муж прапівае жонку
- •Братка-здрадніца
- •Чаму не прышоў, як месяц узышоў
- •Прыпеўкі
- •Ад прымаўкі
- •Ад прыстрэку
- •Прымаўкі і прыказкі
- •Народныя павер’і
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
А на рэчачцы, а на быстрае
А на рэчачцы, а на быстрае,
Вясна красна, дзень цёплы!
Там дзевачка кубкі мыла,
Залаты персцень абраніла.
Там рыбалоўцы рыбку лавілі.
-Ох вы, хлопцы, удалыя малойцы!
Не лавіце рыбкі, а лавіце персцень.
-Ты, дзевачка малада, што дасі перайма.
-Першаму перайма – залаты персцень,
Другому перайма – шоўкавы платок,
Трэцяму перайма – я сама, малада.
Зап. ад Сазанавец Ганны Васільеўны
в. Вяленік
Велікодныя песні
Хрыстос васкрэс на ўвесь свет.
(Паўтараецца пасля кажнага радка)
Ой, дзеўка там ваду нясе.
Ой, вадзіца сплеханулася.
Ой, дзевачка ды злякнулася.
-Стой, вадзіца, не спляхайся.
Стой, дзевіца, не злякайся.
Ой, да быць табе за мною
З вумной галавою, з русаю касою.
Зап. ад Кніга Елены Іванаўны
в. Ст. Максімавічы
Вялікодная
На Вялікадня, да на першы дзень,
Хрыстос васкрос, сын Божы.
(Паўтараецца пасля кожнага радка)
А на кладачцы, а на гібенькай,
Там дзяўчына кубкі мыла.
Яна мыла, перамывала.
Шоўкавым платочкам перацірала.
Ой вы, малойцы, маладыя
Ды закіньце сеці на быстрыя рэкі
Закінулі
Не спаймалі рыбу, а спаймалі шчуку.
Шчупак пару мае, весела гуляе.
Зап. ад Еўдакімавай Галіны Сцяпанаўны
в. Куцін
Летнія песні
Купальскія і пятроўскія песні Ой, рана на Йвана
Ой, рана на Йвана.
Проці Йвана ночка мала.
Ой, рана на Йвана
Ой, рана на Йвана.
Дзе, Купала начавала?
Ой, рана на Йвана.
Ой, рана на Йвана.
Начавала ў чыстым полі
Ой, рана на Йвана.
Ой, рана на Йвана.
Чым, Купала, вячэрала?
Ой, рана на Йвана.
Ой, рана на Йвана.
Вячэрала белым сырам
Ой, рана на Йвана.
Ой, рана на Йвана.
Чым , Купала, запівала?
Ой, рана на Йвана.
Ой, рана на Йвана
Запівала гарэліцай.
Ой, рана на Йвана
Ой, рана на Йвана.
Зап. ад Еўдакімавай Галіны Сцяпанаўны
в. Куцін
Купала на Йвана!
Купала на Йвана!
На Купала сонца гуляла,
Над Бабрынаю калясом стала.
От, ў Бабрыне хлопцы белы,
Хлопцы белы, дзяўчаты мілы.
На Купала сонца гуляла,
Над Куняўкаю калясом стала.
У Куняўцы дзеўкі красны,
Дзеўкі красны, хлопцам страшны.
Зап. ад Сілінай Лідзіі Маісееўны
в. Ліпніца
Кладзіце агні вялікія
Кладзіце агні вялікія,
Божа наш!
Паліце ведзьму лятучую,
Каб яна па полі не лятала,
Каб яна заломаў не ламала,
Каб яна па хлявах не хадзіла,
Каб яна каровак не даіла.
Зап. ад Сілінай Людмілы Іванаўны
в. Вяленік
Купала на Йвана
Купала на Йвана!
Дзе ж ты, Купала,
Ноч начавала?
Купала на Йвана,
Купала на Йвана.
Начавала ў чыстым полі,
Купала на Йвана,
Купала на Йвана.
Ў чыстым полі,
Ў чыстым жыце,
Купала на Йвана,
Купала на Йвана.
- Што ж ты вячэрала?
Купала на Йвана,
Купала на Йвана.
Рыбку з алейкам,
Купала на Йвана.
Зап. ад Сарокінай Марыі Емельянаўны
в. Ст. Максімавічы
Зімовыя песні Вой, калядачкі, мае й мамачкі
Вой, калядачкі, мае й мамачкі,
Ой, люлі-люлі, мае й мамачкі.
Прыкаціцеся, прыбліжыцеся
Да нам, дзевачкам, спадабіцеся.
Пойдзем мы, дзевачкі, да й на ігрышчайка,
Да сы ігрышчайка – на вяселлейка,
Да з вяселлейка – па новых сенях,
Паціхусеньку,памалюсеньку,
Да й каб не пачуў да мой свёкарка,
Да й каб не сказаў да свайму сыну,
Да свайму сыну – да майму мужу,
Ай, мой муж жа да й шалеціцца,
Ён паб’е мяне за бяздзеллейка.
Зап. ад Кніга Елены Іванаўны
в. Ст. Максімавічы
