- •Народныя павер’і
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
- •Святы і абрады
- •Калядкі
- •Купалле
- •Вялікдзень
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
- •Дайнека Леанід Мартынавіч
- •Творы л. Дайнекі
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніка
- •Каган Сара Рувімаўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •К удравец Анатоль Паўлавіч
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніка
- •Габрусёва Валянціна Фёдараўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •Шаўчонак Марыя Сіланцьеўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •Васілеўская Галіна Ануфрыеўна
- •Аб жыцці і дзейнасці пісьменніцы
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
- •Ідзіце, дзевачкі, ярду рваці
- •У карагодзе мы былі
- •Па блудню вада разліваецца
- •Выйду, выйду на ганечкі
- •Зязюлька мая лугавая
- •Валачобныя песні
- •А ў бару, бару там дзяўчына коні пасціла
- •На першы дзень на вялікадня
- •Валачобнікі валачыліся
- •Да й ішлі хлопцы да полем, борам
- •А на рэчачцы, а на быстрае
- •Велікодныя песні
- •Вялікодная
- •Летнія песні
- •Купальскія і пятроўскія песні Ой, рана на Йвана
- •Купала на Йвана!
- •Кладзіце агні вялікія
- •Купала на Йвана
- •Зімовыя песні Вой, калядачкі, мае й мамачкі
- •Ой, у ляску, ляску на жоўтым пяску
- •Да ў нас сёння ўсё заповінкі бывалі
- •Каравайніца- маці
- •Ой, там, пад гарою, цэркаў стаяла
- •Брат сястру на пасад вядзе
- •У каморы за цясоваю сцяною
- •Не аддай мяне, мамачка, за ўдаўца
- •Бягуць конікі, усе скачуць
- •Прыданае Мы к свату ехалі
- •Едуць браточкі, кухры вязуць
- •Песні сіраце Да й знаці зязюлю
- •Пасля завівання маладой Сватка мой братка, просім вас
- •Ой, сваточкі-галубочкі, просім вас
- •Адлётка, адлётка наша дзевачка
- •Баліць мая й галовачка
- •Вох ты, ночка, ночушка рабінавая
- •Да было не спаць да піліпавай ночкі
- •У гарад вярба – вярхі ўюцца
- •І ў бару сасна й калыхалася
- •У чужым двару ваду бяру
- •Матрасёнак
- •Каля млына
- •Шумяць вербы каля грэблі
- •Біла мяне маці
- •Туман ярам
- •Хадзіла, блудзіла
- •Сацыяльна-бытавыя песні
- •Ой, у полі расло два дубочкі
- •Ой, у полі расло два дубочкі
- •Жонка забіла нялюбага мужа
- •Галубка-ўдава
- •Сястра-здрадніца
- •Муж прапівае жонку
- •Братка-здрадніца
- •Чаму не прышоў, як месяц узышоў
- •Прыпеўкі
- •Ад прымаўкі
- •Ад прыстрэку
- •Прымаўкі і прыказкі
- •Народныя павер’і
- •213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348
А ў бару, бару там дзяўчына коні пасціла
А ў бару, бару там дзяўчына коні пасціла,
Зялёны сад вішнёвы!
Коні пасціла ды пагубляла,
А шукаючы, заблудзіла.
Прыблудзіла к сіняму мору,
Там рыбаловы рыбу лавілі.
-Рыбаловы мае мілыя,
А ці відзелі вы маіх коней?
Адзін кажа:”Шчэ я не відзеў”.
А другі кажа:”Шчэ я не бачыў”.
А трэці кажа:”Шчэ я відзеў”.
-А што ж нам будзець да за платачка?
-Аднаму буду я суседачка,
А другому буду я нявестачка,
Трэцяму буду мілая жана,
Мілая жана, гаспадынечка.
Я суседу віно паднясу,
А свёкарку ножкі разую,
А міламу пасцель пасцялю,
Пасцель пасцялю, яго накрыю.
На першы дзень на вялікадня
На першы дзень на вялікадня,
Зялён явар, зялён!
Ішла туча, туча цёмная,
Туча цёмная, валачобная.
Да ішлі ж яны ўсё дарогаю,
Ўсё дарогаю, ўсё шырокаю,
Да мураўкаю зеляненькаю.
Сустрэлі яны госпада бога,
Як спаткалі, шапкі знялі,
Шапкі знялі, сукланіліся,
Сукланіўшыся, папыталіся:
-Госпадзі божа, ўкажы нам дарогу,
Ўкажы нам дарогу к вялікаму сялу,
К вялікаму сялу, к новаму двару,
К чэснаму мужу, к пану Івану.
-Аці вы ж яго да не знаецце,
Да што вы яго да пытаеце?
Да яго ж дварок знакамісценькі,
Да кругом двара да рака цячэ,
Рака быстрая, беражыстая.
Падышлі яны пад акенечка,
Да пад новае, пад цясовае.
А ці дома, дома пане Іване?
Хоць ён дома, да не кажацца –
У каморачцы прыбіраецца.
Надзяе шубу бабровую,
Надзяе штаны картовыя,
Надзяе боты казловыя.
Як прыбраўся, так і абазваўся,
Так і да цэрквы богу маліцца,
Богу маліцца, ў бога прасіці:
-Дай жа мне, божа, да тры сыночкі,
Да тры сыночкі, ўсе работнічкі.
Першы сыночак пахарнік будзе,
Другі сыночак водчычак будзе,
Трэці сыночак крэўчычак будзе.
Пахар гукне ў чыстаму полі,
Палавыя валы паганяючы,
Госпада бога успамінаючы:
-Дай жа мне, божа, хароша спахаці,
Гэтаму рошчу хораша расціці.
Водчычак гукне ў зялёнай дубраве,
Цясовыя вуллі адчыняючы,
Госпада бога успамінаючы:
-Дай жа мне, божа, матку пчаляністую,
Пчаляністую і раістую,
І раістую, і мядзістую.
Крэўчык гукне за скам’ёю,
Шаўковыя сукні рассцілаючы,
Госпада бога успамінаючы:
-Дай жа мне, божа, хораша пашыці,
А хадзяіну весела знасіці.
Зап. ад Кніга Ніны Фёдараўны
в. Ст. Максімавічы
Валачобнікі валачыліся
Валачобнікі валачыліся,
Зялёны явар, кудравы!
Валачыліся, памачыліся,
Зайшлі ж яны, пасушыліся.
А ўсім бабка дала па яечку,
Адной сіраце ды не высталася.
Пайшла сірата заплакаўшы,
Заплакаўшы, не падзякаўшы.
-Вярніся, сірата, вазьмі сабе парася,
Вярніся, сірата, вазьмі сабе курку,
Вярніся, сірата, вазьмі сабе жарабя.
-Няхай тваё жарабя ваўкі з’ядуць,
Няхай тваё парася ў хлеве здохне,
Няхай тваю курку каршуны задзяруць.
Да й ішлі хлопцы да полем, борам
Да й ішлі хлопцы да полем, борам,
Вясна красна на двары!
Да полем, борам, баравінкаю
Першым дзянёчкам, вечарынкаю,
Іграючы, успяваючы,
Слаўнага пана да пытаючы.
А ці дома, дома слаўны пане?
Хоць ён удома, не акажацца –
У новай каморы прыбіраецца,
У казловыя боты абуваецца,
Залатую сукню да на пашкі бярэ,
Шапку-баброўку кладзе на галоўку.
Як прыбраўся, тады аказаўся.
Выйдзі, выйдзі, пане, к нам на ганачак
Да вынесь, пане, нам падарачак.
А які падарак – да сорак яек.
Да сорак яек да сорам даці,
А пяцідзесяці трэба пашукаці.
Зап. ад Сілінай Лідзіі Маісееўны
в. Ліпніца
