Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МЕТАДЫЧКІі ПАДАННІ+.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
5.96 Mб
Скачать

Як вядома, жанры беларускай народнай творчасці розныя. Сярод іх у в. Максімавічы адметнае месца займаюць прыказкі і прымаўкі. Хоць яны і распаўсюджаны па ўсей Беларусі , усе ж у гэтай вёсцы маюць свой асабісты каларыт і мясцовы дыялект.

З’ява прыроды

З вялікага грому – малы дождж.

Жыццё, як мора, будзе і гора.

Зух супраь мух, а перад зухам і сам муха.

Пра чалавека

У п’яніцы дзве бяды – ані дроў, ані вады.

Жыццё пражыць – не мех сшыць.

Абы ўмела дочка танчыць, а работу рабіць – гора навучыць.

Культура, выхаванне

Які з люлькі, такі і да магілкі.

Бабы каюцца – дзеўкі збіраюцца.

Замужам плоха – але ідуць, лук горкі, ды ядуць.

Каждая курка пад сябе грабе.

Побыт, працоўная дзейнасць

На хілае дрэва і каза не скача.

Што гэта за Сора, то шые, то пора.

Не да парасят, калі свінню смаляць.

Прыказкі і прымаўкі

Прыказкі і прымаўкі, або пагаворкі, належаць да найбольш кароткіх жанраў вуснай нараднай творчасці. Яны ж з’яўляюцца і найбольш пашыранымі, масавымі фальклорнымі творамі, бо прыказкамі і прымаўкамі ў штодзённым жыцці карыстаюцца ў той або іншай меры амаль усе людзі для падмацавання сваіх думак і меркаванняў, для ажыўлення сваёй гаворкі, надаць ёй большую яркасць і выразнасць.

***

З ваўкамі жыць – па-воўчы выць.

***

Гаспадарку весці – не лапці плесці.

***

Праўда вочы коле.

***

На пахілае дрэва і каза не скача.

***

У п’яніцы дзве бяды – ні дроў, ні вады.

Што гэта за Сора, то шые, то пора.

***

Хто п’е,той гаршкі б’е.

***

Што пасееш, тое і пажнеш.

***

Часам з квасам, парою з вадою.

***

Кожная курачка пад сябе грабе.

***

Жыццё пражыць, не мех шыць.

***

Бывае ўсяго на вяку: і на спіне, і на баку.

***

Пасля бойкі кулакамі не махаюць.

***

Абы ўмела дачка танчыць, а работу рабіць – гора навучыць.

***

Век пражыў , а розума не нажыў.

***

Прапала кароўка, хай прападзе і вяроўка.

***

Не наеўся, то і не наліжашся.

***

Неўежна - затое ўлежна.

***

Прыйшоў Пятрок – апаў лісток.

***

Прыйшоў Ілля – нарабіў гнілля.

***

Два Юр’і і абое дурні: адзін халодны, другі галодны.

***

Хлеб у доме – гаспадар, на працы – друг, у дарозе – таварыш.

***

Дзе каша і аладка, там будзе і гладка.

***

Як да чаркі – скоры, як да працы – хворы.

***

Курыца не птушка, гультай не чалавек, балбатун не гаспадар.

***

Ад сумы і ад турмы не заракайся.

***

Дзеўка, што капусціна, у чужы гарод просіцца.

***

Трэба жыць, як набяжыць.

***

Зух супраць мух, а і перад зухамі і сам муха.

***

Бачыла вока – але вісіць далёка.

***

Вольнаму воля – шалёнаму поле.

***

Лоб што лапата, але розуму малавата.

***

Не да парасят, калі свінню смаляць.

***

Дай свінні рог, а мужыку панства.

***

Закрый крышку ды не ляпай чайнікам.

***

Свой біся, ругайся, чужы не мяшайся.

***

Лес крадзе – поле бачыць, поле крадзе – лес бачыць.

***

Чужое далёка відаць, свайго пад носам не ўгледзіць.

***

На каго бог – на таго і людзі.

***

Жыццё як мора, будзе і гора.

***

З вялікага грому, малы дождж.

***

На чужое паквапішся – сваё страціш.

***

У пазыкі вочы вялікія.

***

Жывое да жывога і цягнецца.

***

Золата і ў гразі блішчыць.

***

Не то гаспадар – што з хаты, а то гаспадар, што ў хату.

***

Які з люлькі, такі і да магілкі.

***

Муж любіць жонку здаровую, а брат сястру – багатую.

***

Ліслівае цялятка дзвюх матак ссе, а гордае – ні адзінай.

***

Ранняе каханне – сабе на грэх, людзям - на смех.

***

Не той рай – што раем кажацца, а той рай – у якім акажашся.

***

Любяць не тое, што бальшое, а тое – што дарагое.

***

Казала кабета – што песенька спета.

***

Першы блін – заўсёды комам.

***

Што мы маем – не хаваем, а згубіўшы – плачам.

***

Замужам дрэнна, але ідуць – цыбуля горкая, ды ядуць.

***

Бабы каюцца – дзеўкі збіраюцца.

***

Кінеш за сабой – убачыш перад сабой.

***

Куды не кінь – усюды клін.

***

Чужога паслухай – а свой розум не губляй.

в. Ст. Максімавічы

Народныя павер’і

Нельга есці мужчынам у шапцы за сталом, а то цешча глухая будзе.

***

Дзяўчатам нельга лізаць лыжку з выпуклага боку, а то мужык будзе з лысінай.

***

Завязваючы хустку, маладыя дзяўчаты прыглядаліся, каб не завязаць хустку з кароткім бокам наверх, а то мужык будзе кароткі.

***

У каляды маладзіцы кармілі куццёй курэй, свіней, каб вялася скаціна ў хлеве.

***

У час каляд гаспадыня рабіла з вяроўкі круг і ў гэтым крузе карміла курэй ўсе каляды. Гэта каб куры не хадзілі несці яйкі да суседзяў.

***

Нельга мыцца ў бані ў панядзелак, а то людзі ўсё жыццё будуць абмываць языкамі.

***

Калі дарогу перашлі з пустым вядром, то не пашанцуе.

***

Падмятаючы ў хаце, маладая дзяўчына павінна закончыць гэту работу, а потым рабіць другую, а не наадварот, а то сваты будуць ісці ў сваты і вярнуцца з палавіны шляху назад дадому.

в. Ст. Максімавічы

Прыказкі, прымаўкі, народныя павер’і вёскі Максімавічы /Бібліятэчная сетка Клічаўскага раёна; Максімавіцкая сельская бібліятэка.- Максімавічы, 2012. - 5 с.

213910, Г. Клічаў, вул. Ленінская,69 т.(02236) 51-460,50-348

E-mail: klichev-cbs@tut.by

Клічаўскім раёне Магілеўскай вобласці ёсць дзве вёскі і размешчаны яны побач: адна – Старыя Максімавічы, другая – Новыя Максімавічы. Ці то праўда, ці то не, але да сучаснай пары захавалася паданне, што з даўніх часоў у старой вёсцы жыў пан Максім і была ў яго вялікая сяліба. З цягам часу месца гэта адбудавалася і стала паселішчам. А яго імя ў назве вёскі засталося – Максімавічы.

Сыны пажаніліся, і бацька іх адсяліў у другое паселішча, якое потым сталі называць Новыя Максімавічы. А дзе жыў бацька – Старыя Максімавічы. Няма ўжо даўно пана і яго сыноў, а назва засталася.

А калі больш дакладна, то ў летапісных звестках Старыя Максімавічы ўпершыню ўпамінаюцца ў 1499 годзе, як сяло шляхецкай уласнасці. У 1560 г. яно адносілася да Свіслацкай воласці. У1885 годзе адкрыта школа, якая ў 1910 годзе была пераўтворана ў земскую. У 1897 годзе ў вёсцы налічвалася 96 двароў, пражывала 628 жыхароў.

А вось Новыя Максімавічы ўзніклі значна пазней, у пачатку 19 ст., як засценак (29 двароў, 205 жыхароў) у Брадзецкай воласці Ігуменскага павета. У 1917 г. у вёсцы было 36 двароў і 245 жыхороў.

Зараз у дзвюх вёсках пражывае 520 жыхароў.

Святы і абрады

Калядкі

Святкавалі Каляды з 6 па 19 студзеня. Да свята рыхтаваліся ўсёй сям’ёй. Старанна прыбіралі ў хаце, мыліся ў лазні, апраналіся ў святочнае адзенне. Гатавалі вячэру з пяці-сямі страў: селядзец ці іншая рыба з алеем, квас з грыбамі, бліны, аўсяны кісель. Але абавязковай стравай была куцця (каша з абдзёртага ячменя), якая давала назву ўсёй вячэры. Усе стравы гатаваліся без жывёльнага тлушчу і лічыліся поснымі.

Куццю ставілі на покуце да захаду сонца. Гаршчок з куццёй ставілі на сена і закрывалі лустай хлеба. У час прыгатавання кашу нельга было каштаваць. Калі кашу не з’ядалі, то гаспадыня несла яе скаціне і ўсім давала пакаштаваць, каб добра вялася скаціна.

Святочная вячэра пачыналася са з’яўлення першай зоркі. Стол усцілаўся сенам, паверху засцілаўся абрусам і ставіліся стравы. Сена прыносіў гаспадар, запальваў свечку і ставіў пад абразамі. Гаспадар садзіўся на покуце, побач з ім садзіліся сыны, а па другі бок - дочкі з маці. Як усе рассаджваліся за сталом, гаспадар зачэрпваў лыжку куцці, стукаў ёй у сцяну і запрашаў мароз:

“Мароз, мароз, хадзі куццю есці!

Каб ты не марозіў ячменю, пшаніцы

Гароху, садавіны, проса і грэчкі!”

На другі дзень Каляд па сяле пачыналі хадзіць калядоўшчыкі. Моладзь пераапраналася ў Казу, Мядзведзя, Цыганоў і г.д. Калядоўшчыкі хадзілі з абрадамі слаўлення і добрых зычанняў гаспадарам і іх сем’ям у кожнай хаце. Абыходы двароў калядоўшчыкамі ў народзе разглядаліся як магічныя дзеянні і рытуалы, з дапамогай якіх багі могуць пачуць прашэнні калядоўшчыкаў і шчодра надзяліць гаспадара на ўвесь бягучы год. Напрыклад, спявалі такую песню:

П ане гаспадар,Бог цябе заве,

Бог цябе заве, дар табе дае:

Святы вечар!

Паруе валы,усё палавыя,

Усё палавыя, усё вараныя,

Святы вечар!

Стайлуе коні на тры стайненькі,

А вараныя ды й на чатыры

Святы вечар!

Шаруе стажкі ў тры шарачкі,

А пшанічныя ды й у чатыры,

Святы вечар!

У дар табе дае сям’ю роўнюю

Усё моладую, усё пакорную

Святы вечар!

Другая куцця адзначалася на шчодры вечар - пад Новы год - з 13 на 14 студзеня. Цяпер ужо дазвалялася есці скаромнае, таму куццю называлі “шчодрай”. Жанчыны стараліся прыгатаваць як мага больш страў, верылі, што тады сям’я на працягу года будзе жыць шчодра.

Увесь наступны тыдзень калядоўшчыкі спявалі песні -шчадроўкі, якія мала чым адрозніваліся ад песень першага каляднага тыдня, але для іх былі характэрнымі прыпевы:

”Добры вечар, шчодры вечар,

Усім людзям на ўвесь вечар!”

Заканчваліся Каляды трэцяй куццёй, 18 студзеня. Як і першая, яна была поснай, варанай на вадзе. На гэты раз вячэра была не доўгай. Елі паспешліва, спадзяючыся, што летам так хутка ўправяцца з палявымі работамі. Назіралі за надвор’ем. Калі была мяцеліца, вечар сведчыў, аб тым, што ў жніво будзе сухое, гарачае надвор’е.

Да калядных дзён прымеркаваны таксама шматлікія вераванні, гаданні, прыкметы.

На працягу ўсіх Каляд дзяўчаты гадалі аб будучым замужжы і сваёй долі. Напрыклад, дзяўчаты здымаюць свае пярсцёнкі і закапваюць у пасудзіне з зернем. Потым адна з іх знаходзіла пярсцёнкі, чый знойдзе першым, тая і выйдзе ў гэтым годзе замуж першая, чый знойдзе другім, то выйдзе замуж другой. Яшчэ клалі аладкі на талерку і ставілі перад сабакам. Чыю аладку сабака возьме першай, тая дзеўка і выйдзе замуж першай.

Яшчэ дзяўчаты ўпоцемку ішлі ў дрывотню і набіралі, не лічачы, паленне дроў. У каго была цотная колькасць дроў, то тая будзе у пары і г.д.

У час Каляд моладзь гуляла ў такія гульні, як “Сапсаваны тэлефон”,”Сляпец”, “Кальцо да мяне”, “Бутэлечка”, “Трэці лішні”.

На гэтым хаджэнні калядоўшчыкаў заканчваліся, а 21 студзеня і ўвогуле адзначалі Провады Каляд.

в.Новыя Максімавічы

Кірмаш

Народнае свята Кірмаш вёскі Новыя Максімавічы прыходзілася на 21 верасня - Дзень нараджэння Багародзіцы або другая Прачыстая. Пасля першай Прачыстай да Другой, жанчыны капалі бульбу, расцілі на палях лён, малацілі і сушылі зерне. І паўсюдна праца суправаджалася песнямі. Песні былі восеньскія, мелі сумнаваты настрой, таму што развітваліся з летам. Да другой Прачыстай спраўляліся з сельгасработамі і тады святкавалі Кірмаш.

Перад Кірмашом дзеўкі і хлопцы дамаўляліся аб правядзенні гуляння. Дзеўкі гатавалі ўсякія стравы: варылі мяса і каўбасы, пеклі пернікі, варылі бульбу і г. д. Хлопцы куплялі гарэлку і віно, заказвалі на свята музыку - гарманіста. Потым запрашалі на гулянне моладзь з навакольных вёсак. Гулянне доўжылася з вечара да самага рання. На свяце спявалі песні, прыпеўкі, танцавалі, гулялі ў гульні. Так святкавала Кірмаш моладзь.

А старэйшае пакаленне запрашалі да сябе на Кірмаш з навакольных вёсак сваіх родзічаў, сяброў. Гатавалі святочную страву, спявалі песні, расказвалі розныя байкі, а потым ішлі на танцы да моладзі.

в.Новыя Максімавічы

Дзяды

Гэта свята ў гонар усіх памершых. Яно святкуецца некалькі раз на гаду: Мясапусная субота (на Масленіцу) перад вялікім постам; аўторак на другім тыдні пасля Вялікадня (Радаўніца); Троецкая субота, Змітраўская субота. На Радаўніцу паміналі, збіраючыся на могілках, родзічаў, якія памерлі.

Да свята рыхтавалася ўся сям’я : вымяталі двор, наводзілі парадак у хаце, гатавалі вячэру, мыліся ў лазні. Казалі: “Трэба грэшнае цела абмыць, а потым і дзяды адбыць”.

За стол садзіліся ціха. Гаспадар наліваў чарку і выліваў некалькі кропель на абрус, а потым выпіваў. Затым паўтарала за ім і гаспадыня гаворачы: “Няхай са святымі спачываюць і нам хлеб -соль засыпаюць”. Кожны з членаў сям’і павінен быў паспытаць кожную страву. Колькасць страў павінна быць няцотнай. Уставаць з-за стала трэба было ўсім адначасова, бо верылі, што калі хто ўстане першым, то можа хутка памерці. Стол пакідалі не прыбраным, думалі, што пасля іх падмацуюцца душы продкаў. Рэшткі страў скармлівалі жывёлам і птушкам.

в.Новыя Максімавічы