- •Народная творчасць. Прыкладное мастацтва. Дызайн Народная творчасць Народнае дойлідства
- •Канапа, в.Новая Слабодка Кліч. Р-на
- •Маслабойка, в.Куцін, 1956 г.
- •Насадка, в.Новы Востраў
- •Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
- •Вось так пралі і ў даўнія часы (в.Дзмітраўка)
- •Фартук, в.Стары Востраў Кліч. Р-на
- •Надмогільны крыж з ручніком, в.Стары Востраў Кліч. Р-н, 1980 г.
- •Народная паэтычная творчасць (фальклор)
- •Народная музыка
- •Народны танец
- •Самадзейнае мастацтва
- •Самадзейнае музычнае мастацтва
- •Выкарыстаная літаратура
- •Самадзейнае выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
- •Самадзейнае харэаграфічнае мастацтва
- •Народныя інструментальныя ансамблі
- •Прыкладное мастацтва
- •Вырабы Лескавец в.І. Плеценыя кошыкі Косціна і.В., в.Дзмітраўка Аматарскія аб’яднанні і гурткі
- •Выкарыстаная літаратура
- •Самадзейныя майстры прыкладнога мастацтва
- •Рамановіч Праскоў’я Сцяпанаўна
Самадзейнае выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Самадзейныя майстры выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ствараюць прыгожыя вырабы. Пры цэнтры пазашкольнай работы, школах мастацтва, навучальных установах створаны гурткі выяўленчага мастацтва. Гурткоўцы ўдзельнічаюць у праводзімых выставах, конкурсах.
Развіваецца разьба па дрэве, аплікацыя саломкай, вышыўка, лозапляценне, саломапляценне, бісерапляценне, выцінанка і інш. віды прыкладнога мастацтва.
У драўлянай скульптуры значнае масца займаюць фальклорныя матывы. Сярод майстроў архітэктуры раёна Заікін П.А. (ст.п. Нясята).
Так, у 1992 г. пры раённым Доме культуры было створана аматарскае аб’яднанне “Спадчына” (узначальвае народны майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Дабравольская В.Л.) У лютым 2005 г. рашэннем Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (ад 14. 02. 2005г. №14) аб`яднанню прысвоена званне “Народны любіцельскі калектыў” (гл. таксама “Прыкладное мастацтва”).
Самадзейнае харэаграфічнае мастацтва
Вытокі самадзейнага харэаграфічнага мастацтва - у народных абрадах і гульнях, карагодах. Народныя танцы ў выкананні аматараў уключаліся ў праграмы вечарынак, вечароў, свят. Пазней пачалі стварацца самадзейныя харэаграфічныя калектывы. Працуюць дзіцячыя харэаграфічныя калектывы: “Скакухі” (дзіцячая школа мастацтваў), ”Непаседы” (Арэхаўскі СДК), танцавальныя гурткі СДК, клубаў, цэнтра пазашкольнай работы, школ раёна. У рэпертуар танцавальных гурткоў уключаюцца папулярныя народныя танцы, якія выконваюцца ў фальклорным выглядзе, бальныя, эстрадныя танцы.
Выяўленню самабытных калектываў і выканаўцаў, павышэнню мастацкага ўзроўню іх рэпертуару і выканальніцкага майстэрства, папулярызацыі танцавальнага мастацтва садзейнічаюць фестывалі і конкурсы, якія стымулююць развіццё існуючых і стварэнне новых калектываў розных жанраў.
Праводзяцца агляды самадзейных харэаграфічных калектываў у рамках розных марапрыемстваў, конкурсаў: “Сузор’е талентаў” і інш. Харэаграфічныя калектывы - актыўныя ўдзельнікі фестываляў фальклору. (гл. таксама “Народны танец”, “Калектывы мастацкай самадзейнасці”).
Народныя інструментальныя ансамблі
Папулярнымі ў мінулым былі інструменты дуда, скрыпка, балалайка, цымбалы і інш. інструменты. Існавалі ансамблі невялікага складу: 3-4 інструменты. Зараз у раёне існуюць ансамблі народных інструментаў (пры ДШМ), аркестр (скрыпка, балалайка, кларнет, барабан, бубен і інш.).
У апошні час народныя музыканты асвойваюць новыя інструменты: баян, акардэон, саксафон, электрагітару.
Прыкладное мастацтва
На Клічаўшчыне ў 16-19ст.ст. шырока распаўсюджваліся такія рамёствы, як ткацтва, вышыўка, пляценне, ганчарства, дрэваапрацоўка. Многія вырабы, створаныя рукамі сельскіх рамеснікаў, з’яўляліся сапраўднымі творамі мастацква. Ткацтва – адно з распаўсюджаных рамёстваў. Асноўнае сыр’ё: лён, канапля, авечая воўна. Для гэтага выкарыстоўваліся розныя прыстасаванні: матавілы, пранікі, цярніцы, грэбні, пралкі, ткацкія станкі і інш.
Шырока выкарыстоўвалася ў паўсядзённым жыцці дрэваапрацоўка: будавалі жыллё, выраблялі прылады працы, прадметы быту, транспартныя сродкі, мэблю, посуд. На Клічаўшчыне шырока развіваліся плотніцкія, сталярныя, бандарныя рамёствы.
Майстры-умельцы выкарыстоўвалі тапор, цесла, струг, фуганак, рубанак, скоблю, долата, дрэль, стамеску.
У час Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд ў раёне аднавілася ганчарства, ткацтва, пляценне з саломкі і лазы. І па сённяшні дзень у раёне захаваліся многія народныя мастацкія промыслы: ткацтва, лозапляценне, саломапляценне, выраб мэблі, вышыўка, вязанне, бісерапляценне і г.д. Амаль ва ўсіх населеных пунктах раёна працуюць народныя майстры.
З далёкай мініўшчыны да нашых дзён дайшло цудоўнае нацыянальнае мастацтва беларускіх вышывальшчыц, рэжчыкаў па дрэве, ткачых, выкарыстоўвалі разнастаайныя тыпы пляцення з рознага матэрыялу, займаліся апрацоўкай шэрсці, разнастайнымі відамі вырабу дываноў, валёнак. Пражывалі ў раёне і пячныя майстры.
Некаторыя з народных мастацкіх промыслаў Беларусі сталі ўжо здабыткам гісторыі, другія актыўна развіваюцца і сёння. Жывуць яны і на нашай шчодрай на народныя таленты Клічаўскай зямлі. Не страціла сваёй ролі ў хатнім інтэр’еры вышыўка: ручнікі, кампаненты адзення, сурвэткі, абрусы, накідкі і інш., аздобленыя традыцыйнымі відамі вышыўкі (набор, гладзь, крыжык) з геаметрычным малюнкам чырвона-чорнай каларыстыкі. Вышыўкай і да нашага часу займаюцца як ў горадзе, так і ў кожнай вёсцы людзі сталага ўзросту і моладзь.
Работы народнай майстрыхі з вёскі Суша Акуліны Іванавўны Урузбаевай - сапраўдны твор мастацтва. Сваёй прыгажосцю здзіўляюць яны наведвальнікаў выстаў як у нашай краіне, так і далёка за яе межамі: у Германіі, Балгарыі, Чэхаславакіі.
Сярод здатных майстрых-вышывальшчыц клічаўлянкі Валянціна Леанідаўна Дабравольская, Валянціна Міхайлаўна Нікіціна, Марыя Іванаўна Сямёнава, Марыя Аляксееўна Назарава, Марыя Ільінічна Манак, Галіна Іванаўна Астроўская, Людміла Мікалаеўна Рамановіч, Анжэла Віктараўна Сырамалот, Галіна Іванаўна Бадзяка; Валянціна Іванаўна Магдэнка з в. Нясята, Марыя Віктараўна Шэх і Ганна Іванаўна Дайнека з в. Церахаў Бор, Праскоўя Сцяпанаўна Рамановіч з вёскі Доўгае і Лапунова М.Я., Сырамалот С.П. і Заяц А. - в. Слабодка; Валянціна Іванаўна Паўлоўскеая з в. Арэхаўка; Стрыгун Г.Г., Кісель В.І. – в. Заполле; Малашчанка В.Р. – в. Арэхаўка, Кунцэвіч І.В. і інш.
Адно з найбольш характэрных мастацкіх рамёстваў для нашага краю пляценне з прыродных матэрыялаў: саломы, лазы, лучыны, бяросты, чароту, дранкі.
Захавалася і карункапляценне: вязаныя шыдэлкам або плеценыя сятчатыя абрусы, накідкі, сурвэткі, падузорнікі, прошвы, дарожкі, пано, камплекты адзення і інш.
З сівой даўніны дайшло да нас лозапляценне. Калісьці нашы продкі рабілі плеценыя сцены пабудоў, лазовы пляцень сядзібы, выраблялі палукашкі для вазоў і саней, разнастайныя кошыкі і карабы для садавіны і агародніны. Асаблівай прыгажосцю вызначваліся кузавы выязных вазкоў і мэблі. Іх дэкор нагадваў адмысловыя карункі. І зараз амаль у кожнай вёсцы знаходзяцца народныя майстры, якія займаюцца гэтым рамяством. Цуда-кошыкі з лазы плятуць Іван Дзмітравіч Зубараў з вёскі Стаялава, Сямён Мікалаевіч Рамановіч з вёскі Доўгае, Іван Васільевіч Косцін з вёскі Дзмітраўка, Васіль Пятровіч Смышляеў з в. Максімавічы, Іван Леавнідавіч Любчык з в. Ст. Востраў, Генадзь Іванавіч Шабуневіч з в. Заполле і інш здатныя, таленавітыя майстры.
вышыўка
Шырокую папулярнасць атрымала саломапляценне. Салома іржаная, пшанічная, ячменная знаходзіла на працягу стагоддзяў самае шырокае прымяненне ў гаспадарцы, побыце і абрадах нашых продкаў. І зараз з саломы ствараюць, як і раней, ужытковыя рэчы. Зараз іх прызначэнне больш эстэтычнае, чым практычнае. Традыцыйныя шкатулкі і сундучкі дапоўніліся разнастайнымі кошыкамі, фруктоўніцамі, канфетніцамі, блюдамі, вазачкамі і г.д. Усе гэтыя вырабы ствараюцца на асвнове традыцыйных прыёмаў пляцення – шахматнага перапляцення плоскіх саломенных лент, гранёных і плоскіх пляцёнак, уставак у выглядзе ромбаў. Непаўторнае зачараванне выклікаюць саламяныя шкатулкі, “павукі”, пано, сурвэткі, падстаўкі, капелюшы, цацкі і безліч іншых вырабаў, створаных майстрам-энтузіястам з в. Нясята Нэляй Іванаўнай Чайковай. Яны здзіўляюць сваёй прыгажосцю, вытанчаным густам, дасканаласцю.
Вырабы
Лескавец В.І. Плеценыя кошыкі Косціна
І.В., в.Дзмітраўка
Бісерапляценне. Цудоўныя ўпрыгожванні з бісеру стварае вучаніца 11 класа СШ № 1 г. Клічава Наталля Касуха, а вучаніца 10 класа СШ №1 Самсоненка Таццяна – прыгожыя карціны. Бісерапляценнем у раёне займаюцца Бруева Кацярына Цімафееўна (дачка Бруевай Галіны Іванаўна), Сырамалот Анжэла Віктараўна і інш.
Калісьці народнае мастацтва, у тым ліку і разьбярства, было справай усеагульнай. Цяпер жа разьбой займаюцца асобныя ўмельцы. Мастацкая апрацоўка дрэва: бочачкі, падносы, мэбля, разьбяныя бытавыя рэчы (кухонныя наборы, куфэркі) і інш. Сярод умельцаў вядомы ў г. Клічаве мастак, майстар разьбы па дрэве Дубінін Аляксандр Уладзіміравіч. Ім прыгожа аздоблены будынкі дзіцячай і цэнтральнай бібліятэк у Клічаве. Сазанавец Іван Якаўлевіч жыве ў в. Бабоўка. Займаецца разьбой па дрэве. Яго вырабы - маленькія бочачкі, выразаныя нажом. У яго доме можна ўбачыць вырабы персанажаў казак, шкатулкі, самая разнастайная мэбля. Юркавец Аркадзь Паўлавіч выразае з дрэва розных звяркоў, птушак, казачных герояў, прыгожа аздобленыя прадметы побыту.
Як вядома, людзі здаўна славіліся сваім ткацтвам. На ручных кроснах ткалася і простае палатно, і адзенне, і тонкія, багатыя дэкорам тканіны. Зараз у раёне ткацтвам займаюцца асобныя ўмельцы. Так, Бруева Г. І. з Клічава на самаробным ткацкім станку тчэ дываны, камплекты для мяккай мэблі. Крыванос Л. П., Нікіціна В. М., Урузбаева А.І. і інш. займаюцца набіваннем дываноў, сурвэтак, абрусаў пры дапамозе іглы.
Выцінанка: сурвэткі, фіранкі, пано, выразаныя з чорнай, белай ці каляровай паперы. Гэтыя цудоўныя рэчы ствараюць народныя ўмельцы Дабравольская В. Л., Нікіціна В. М., Касуха Наталля і інш.
