
- •Народная творчасць. Прыкладное мастацтва. Дызайн Народная творчасць Народнае дойлідства
- •Канапа, в.Новая Слабодка Кліч. Р-на
- •Маслабойка, в.Куцін, 1956 г.
- •Насадка, в.Новы Востраў
- •Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
- •Вось так пралі і ў даўнія часы (в.Дзмітраўка)
- •Фартук, в.Стары Востраў Кліч. Р-на
- •Надмогільны крыж з ручніком, в.Стары Востраў Кліч. Р-н, 1980 г.
- •Народная паэтычная творчасць (фальклор)
- •Народная музыка
- •Народны танец
- •Самадзейнае мастацтва
- •Самадзейнае музычнае мастацтва
- •Выкарыстаная літаратура
- •Самадзейнае выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
- •Самадзейнае харэаграфічнае мастацтва
- •Народныя інструментальныя ансамблі
- •Прыкладное мастацтва
- •Вырабы Лескавец в.І. Плеценыя кошыкі Косціна і.В., в.Дзмітраўка Аматарскія аб’яднанні і гурткі
- •Выкарыстаная літаратура
- •Самадзейныя майстры прыкладнога мастацтва
- •Рамановіч Праскоў’я Сцяпанаўна
Самадзейнае мастацтва
Пры Дамах культуры, сельскіх клубах, музычных школах, цэнтры пазашкольнай работы, навучальных установах , у аграрна-тэхнічным каледжы створаны самадзейныя калектывы, калектывы мастацкай смадзейнасці. У раёне працуюць самадзейныя мастакі, фотааматары, кінааматары. Пра развіццё асобных відаў гл. “Калектывы мастацкай самадзейнасці”, “Тэатр”, “Самадзейнае музычнае мастацтва”, “Самадзейнае выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Самадзейнае харэаграфічнае мастацтва”, “Народныя самадзейныя калектывы”.
Самадзейнае музычнае мастацтва
З даўніх часоў у раёне ладзіліся абрадавыя гульні, карагоды ў валачобных, калядных і вясельных абрадах. Крыху пазней - вечарынкі.
У пасляваенны перыяд пачалі стварацца разнастайныя тыпы калектываў: хоры, ансамблі.
З
Бондарства:
(насадка, в. Ст. Востраў Кліч. р-на)
//Беларусы: Прамысловыя і рамёсныя
заняткі: у 8 –мі т.. – Мн., 1995. Т.1. – С.193.
Вышыўка,
набіванне, карункавая аздоба: (палатно,
вышыўка, вязанне кручком; в. Стаялава
Кліч. р-на) //Фадзеева В. Беларускі ручнік.
– Мн., 1994. – С.52; 179.
Декоративные
элементы
народной архитектуры //Сергачёв С.А.
Белорусское народное зодчество. – Мн.,
1992. – С. 236.
Кіраўскія
ручнікі:
ручнікі, распаўсюджаныя ў вёсках
Кіраўс., Кліч.
і Бабр. р-наў //Повязь часоў – беларускі
ручнік: альбом. – Мн., 2002. – С.74. (Клічаўскія
ручнікі)
//Фадзеева В. Беларускі ручнік. – Мн.,
1994. – С.39; 87; 99; 275; 279. Ткацтва:
(фартух
в. Ст. Востраў Кліч. р-на)//Традыцыйная
мастацкая культура беларусаў: у 2-х т.
– Мн., 2001.Т.1. – С.781. *** Краязнаўчы
фонд раённай бібліятэкі
Выкарыстаная літаратура
У раёне створаны калектывы мастацкай самадзейнасці – вакальна-харавыя (ансамблі народнай песні “Жытніца”, “Прасніца”, “Весялуха” і інш.), фальклорныя калектывы (“Спадчына” Нясяцкага і Арэхаўскага СДК, фальклорныя калектывы Ганчанскага і Патоцкага СДК), дзіцячы фальклорны калектыў “Купалачка” Дзмітраўскай школы мастацтваў. Заснаваны ў 1992 годзе (заснавальнік і кіраўнік Коктыш Н.В.), акадэмічны хор РДК, вакальныя ансамблі; харэаграфічныя вакальна-сцэнічныя і эстрадныя, тэатральна-драматычныя калектывы, тэатральныя гурткі і агітацыйна-канцэртныя брыгады; інструментальныя калектывы – аркестр народных інструментаў (РДК), ансамблі народнай музыкі, духавы аркестр.
Пры раённым Доме культуры створаны харавы калектыў. Мастацкі кіраўнік хору Р.У Ціхамірава, канцэртмайстар – Н. Ц. Штэйнберг. Харавы калектыў створаны таксама ў аграрна-тэхнічным каледжы. Пры Дамах культуры, клубах, цэнтрах творчасці, навучальных установах працуюць вакальныя ансамблі: аграрна-тэхнічнага каледжа, мужчынскі вакальны ансамбль РДК, вакальныя ансамблі “Зараначка” Востраўскага, “Весялуха” Бацэвіцкага, “Спадчына” Запольскага сельскіх Дамоў культуры, дзіцячы вакальны ансамбль “Расінка” акадэмічнага накірунку Нясяцкага СДК; ансамблі народнай песні “Спадчына” Арэхаўскага і “Праліца” Патоцкага СДК, гурток беларускай народнай песні (аграрна-тэхнічны каледж) і інш. (гл. таксама “Калектывы мастацкай самадзейнасці”).