
- •Народная творчасць. Прыкладное мастацтва. Дызайн Народная творчасць Народнае дойлідства
- •Канапа, в.Новая Слабодка Кліч. Р-на
- •Маслабойка, в.Куцін, 1956 г.
- •Насадка, в.Новы Востраў
- •Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
- •Вось так пралі і ў даўнія часы (в.Дзмітраўка)
- •Фартук, в.Стары Востраў Кліч. Р-на
- •Надмогільны крыж з ручніком, в.Стары Востраў Кліч. Р-н, 1980 г.
- •Народная паэтычная творчасць (фальклор)
- •Народная музыка
- •Народны танец
- •Самадзейнае мастацтва
- •Самадзейнае музычнае мастацтва
- •Выкарыстаная літаратура
- •Самадзейнае выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
- •Самадзейнае харэаграфічнае мастацтва
- •Народныя інструментальныя ансамблі
- •Прыкладное мастацтва
- •Вырабы Лескавец в.І. Плеценыя кошыкі Косціна і.В., в.Дзмітраўка Аматарскія аб’яднанні і гурткі
- •Выкарыстаная літаратура
- •Самадзейныя майстры прыкладнога мастацтва
- •Рамановіч Праскоў’я Сцяпанаўна
Народная музыка
Вядучае месца ў музычнай культуры займае песенная творчасць, якая ахоплівае некалькі гістарычных перыядаў. Найбольш даўні перыяд складаюць песні каляндарна-земляробчага і сямейна-абрадавага цыклаў.
Каляндарна-земляробчыя песні ў раёне прадстаўляюць жанры калядных песень і шчадроўскіх, масленічных, веснавых, валачобных, юраўскіх, купальскіх, пятроўскіх, жніўных і восеньскіх песень.
Сямейна-абрадавыя – прадстаўлены жанрамі радзінных, вясельных песень, галашэнняў.
Каляндарна-земляробчы цыкл уключае песні і абрады калядныя (гл.”Мясцовы фальклор” в. Н. Арэхаўка, в. Ворліна, в. Закуцце), масленічныя (гл. “Мясцовы фальклор” в. Закуцце, в. Ворліна.), вяснавыя гукальныя ( гл. “Мясцовы фальклор” в. Ворліна), юраўскія, валачобныя ( гл. “Мясцовы фальклор” в. Буднева, в. Ворліна, в.Усакіна), купальскія, жніўныя, восеньскія, дажынкавыя. Сямейна-абрадавы цыкл прадстаўлены жанрамі радзінных і вясельных песень, галашэнняў (гл. “Мясцовы фальклор”). Вызначальная асаблівасць песенных цыклаў - строгая прымеркаванасць да пэўнага часу ці абставін, якая раней была абумоўлена адпаведнай абраднасцю, у наш час падтрымліваецца традыцыяй і асацыятыўнымі сувязямі. Цэнтральнае па значнасці месца займае партызанская песня, якая ўвасобіла гераічны, лірычны, жартоўны і сатырычны пачатак сучаснай народнай песні. (гл. “Народная паэтычная творчасць”, “Мясцовы фальклор”).
Зараз гэтыя песні выконваюцца пры правядзенні народных свят і абрадаў. Добра спяваюць старадаўнія народныя, абрадавыя песні ў в. Заполле Сталбунова Марыя Іванаўна, Шчыглова Марыя Фёдараўна, Кісель Вольга Ігнацьеўна, Стрыгун Галіна Георгіеўна, Боршч Надзея Паўлаўна.
Пры выкананні песень выкарыстоўваюць розныя тыпы музычных інструментаў. (гл. “Музыка”, “Народныя інструментальныя ансамблі”).
Народны танец
Беларускі танец - складаная сістэма, якая спалучае функцыі: абрадавыя (калядныя, жніўныя, вясельныя), прымеркаваныя да абрадаў (каляндарных і сямейна-родавых), якія выконваюцца ў любы час (на вечарынках, гульнях, ігрышчах, забавах, кірмашах, у бяседзе), жанравую разнавіднасць (вальсы, полькі, кадрылі, лявоніхі).
Найбольш часта на Клічаўшчыне сустракаюцца танцы “Крыжачок”, “Лявоніха”, “Гапак”, “Яблычка”, “Падэспань”, “Барыня”, “Сямёнаўна”. Радзей - “Субота”, “Матлёт”. Да таго ж у в. Бёрда ведаюць такія танцы, як “Крутуха”, “Руская”, “Месячык”, з полек – “Трасуха”, у Акцябрску – “Каробачка”, “Субота”, “Матлёт”, кадрыля “Гапачок”, у в. Усохі – “Таўкачыкі”, “Юрачка”, “Мяцёлачка”, “Лысы”. У вв. Гонча, Бацэвічы - “Зялёная рошча”, “Нарэчанька”, “Субота”. У вёсках раёна танцуюць у асноўным полькі, якія пашыраны ў шматлікіх тыпах, варыянтах і назвах: “Трасуха”, “Скакуха”, “На два бакі”, “Рассыпуха”, “З прысядамі”, “Драбней маку”, а таксама кадрылі “Воранаўская” і “Грабоўская”. У в.Дзмітраўка ведаюць “Польку на 4 калены”, у в. Патока і Нясята – польку “З аб’явамі”, у в. Стары Востраў – польку “Ойра” і кадрыль на 2 каланы. А такія танцы, як “Чобаты”, “Мяцеліца”, “Завіруха”, “Віхор”, “Журавель”, “Дожджык”, “Таццянка” сустракаюцца толькі ў в. Заполле; “Мікіта” і “Грачанікі”- у в. Арэхаўка, “Дзевачка Надзя” і “Чобаты” – у в.Коўбча.
Сольныя танцы “Барыня” і “Сербіянка” сустакаюцца ў в. Арэхаўка, Акцябрск, Усохі, Гонча, Бёрда, а ў Заполлі бытуюць жаночыя сольныя танцы “Лявоніха” і “Сербіянка” і мужчынскі “Барыня”. У в. Стаялава па аднаму танцуюць не толькі “Барыню” і “Сербіянку”, але і “Таўкачыкі”, “Шаўцы”, “Трасуху”, у в. Стары Востраў у сольным выкананні сустракаецца “Яблычка”. У в. Арэхаўка сольныя танцы “Барыня” і “Сербіянка” выконвае Кушнер Аляксандра Несцераўна. У вв. Бёрда, Акцябрск, Усохі, Суша, Дзмітраўка, Стаялава, Заполле і іншых выкананне сольных танцаў суправаджаецца прыпеўкамі.
Выконваюцца на Клічаўшчыне і вальсы. Так, у в. Акцябрск (“Тустэп”), Суша (“Бярозка”), Бацэвічы, Дзмітраўка, п. Ганчанскі, Патока, Стары Востраў, Коўбча (“Фігурны”).
На Клічаўшчыне яшчэ захаваліся гульнёвыя карагоды (“Са вянком я хаджу”, “А мы проса сеялі”, “Верабей”, “Заінька”, “Фанты”, “Чыж”, “Пацалунак”), фрагментарна захаваліся карагодныя танцы (найбольш часта згадваюцца фрагменты такія, як “спіраль”, “зорачка”, “вароты”, “кніжка”, “матылёк”, “веер”.)
Пад час выканання танцаў мясцовыя музыкі ігралі на гармоніку, але ёсць месца, дзе гралі сумесна. Так, у в. Арэхаўка танец суправаджаўся іграннем на чатырох інструментах – гармоніку, бубне. Лыжках, барабане. У в. Бёрда ігралі на гармоніку, бубне, лыжках, спіральнай дошцы; у Акцябрску выкарыстоўвалі гармонь, балалайку, цымбалы; у Сушы – гармонік, балалайка; у Гончы – гармонік, скрыпка, барабан; у Заполлі – гармонік, скрыпка, гітара; у Старым Востраве – гармонь, лыжкі, барабан, бубен, а разам – барабан і бубен, у в. Нясята – гармонь, мандаліна, балалайка, бубен; у в. Коўбча – скрыпка, гітара, балалайка, цымбалы, гармонь, а ў ансамблі – гармонь, цымбалы, балалайка.
З вядомых гульняў згадваліся “Фанцік”, “Ручаёк” (в. Акцябрск), калядныя гульні (в. Бёрда), дзіцячыя “Хованкі”, ”Лапта” (в. Усохі), “Баба”, “Фанты”, “Выбіванне” (в. Суша), “Садоўнік” (вв. Бацэвічы, Патока), “Чыкірда” і “Гарадкі (у немца)” (в. Дзмітраўка), дзіцячыя “Кругавой”, “Каменьчык”, “Авечачка”, “Палант” (в. Заполле), “Улюбіліся”, “Пацалунак”, “У мячыка (пашытага з анучак)” (в. Арэхаўка), “Падбітнога”, “Паліўка” (в. Коўбча). Шэраг гульняў ведаюць у в. Стаялава – абрадавыя “Вішанька” і “Зязюля”, пазаабрадавыя “На лодцы”, “Свіння”, “Сею, сею мак”, “Гуські”, “Бабкі”; дзіцячыя “Падаляначка”, “Царэўна і баяры”, “У жорава”, “Груша”, “Мост”; маладзёжныя “Гусі”, “Каршун”, “Мядзведзь”, “Журавель” і інш.
Пэўны час у Клічаўскім раёне практыкавалася правядзенне сучасных вечароў пад гармонь, калі моладзь з задавальненнем засвойвала народную танцавальную культуру. (гл. таксама “Калектывы мастацкай самадзейнасці”).
ГАПАК
Выконваецца трыма танцорамі. Танцоры стаяць адзін ля аднаго, далонь у далоні на ўзроўні грудзей. Найбольш характэрны рух – праход па чарзе тых танцораў, якія стаяць у баку, у “варотцы”, створаныя ўзнятымі рукамі дзвух іншых танцораў.
ПАДЫСПАНЕЦ
Гэты танец танцуюць пад мелодыю “Свеціць месяц, свеціць ясны”.
Свеціць месяц, свеціць ясны.
Свеціць месяц і луна.
Дар’я, Мар’я і Куліна.
Танцаваць прыйшлі сюда.
СЕРБІЯНКА
Кожны скача сам па сабе, стараючыся ў разнастайных рухах выказаць сваё ўмельства.Танец суправаджаецца пеўкамі:
Сербіянку танцаваць,
Трэба песень многа знаць.
А я знаю толькі дзве,
Падкажы падруга мне.
БАРЫНЯ
Барыня-ўдава паехала ў драва.
Зацапілася за пень і стаяла цэлы дзень.
Каб не тыя паночы,
Дык стаяла б да ночы.
Ой, барыня, барыня,
За што мяне ўдарыла:
Ці за хлеб, ці за сала,
Ці за тое, што плясала.
КАРОБАЧКА
Выконваецца пад мелодыю рускай народнай песні “Карабейнікі”. Выканаўцы, узяўшыся рукамі крыж-накрыж, рухаюцца па кругу, потым кожны выконвае некалькі вальсавых паваротаў. Працягваючы рух, танцоры робяць прыстаўныя крокі і павароты пад рукой.
ПОЛЬКА
Выконваецца па кругу ў парах, асноўны рух – паўкрокі з паваротамі, якія ўпрыгожваюцца разнастайнымі дробнымі па (падскокамі, прысядкай, паваротамі і інш.)
СТРАДАННІ
На першыя такты мелодыі танцоры выконваюць чатыры факстротныя крокі ў адзін бок, затым чатыры крокі ў другі. На паўтор мелодыі выканаўцы спачатку круцяцца ў пары рухам полька-вальс, а затым дзяўчына робіць некалькі абаротаў вакол сябе пад паднятай правай рукой партнёра.
Ой, я страдала дзень і ночку,
Настрадала сына і дочку.
КРАКАВЯК
Тэмп хуткі. Танцуюць парамі, весела, тэмпераментна, з ганарлівым выглядам. Двое танцораў ідуць простымі крокамі, затым- два крокі ўперад, два назад. Вярчэнне. Усё паўтараецца.
ЯБЛЫЧКА
Тэмп умерана хуткі. Назва танца ад характэрнай прыпеўкі:
Эх, яблычка, куды ты коцішся,
Пападзеш немцу ў рот не вароцішся.
Эх, яблычка, ды на талерачцы.
Перадай прывет маёй дзевачцы.
Эх, яблычка, туда-сюда,
Няшчасная судзьба мая.
Танцуюць парамі. Два крокі ўперад, два – назад. Вярчэнне.
ВАЛЬС
На 12 кален. Выконваецца парамі. Заснаваны на поўным кручэнні.
ЛЫСЫ
Выконваецца пад мелодыю песні:
Ой, чаму ты лысы
Без валос застаўся.
Патаму што рана
З дзеўкамі звязаўся.
Рухі два ўперад, два назад.
Гульні
ПІКАР
Колькасць гульцоў не абмежавана. Кожны меў свой кіёк. “Пікар” ставілі ў адведзены квадрат за 6-8 метраў ад назначанай на зямлі лініі. Потым выбіралі вартаўнічага “пікара”. Кожны гулец ставіў кіёк на ступню нагі і, разгойдваючы яго, кідаў наперад.Чый кіёк падаў бліжэй да мяжы, той і заставаўся “ пікаром”.(в. Арэхаўка)
ПАЦАЛУНАК
Станавіліся парамі плячо к плячу. Па камандзе “кругом” гульцы паварочваліся. Калі павярнуліся тварам разам, то павінны цалавацца. ”(в. Арэхаўка)
ФАНТЫ
Кожнаму ўдзельніку прысвойваецца імя кветкі. Вядучы гаворыць:
Я садоўнікам радзіўся, не на шутку рассярдзіўся, усе цвяты мне надаелі, акрамя “РОЗ”. Калі роза не адкажа, яна аддае свій фант. Гульня працягваецца далей. ”.(в. Арэхаўка)
У РЭМНЯ
Хлопец трымае дзяўчыну за руку. Яго б’юць рэмнем па руках пакуль не аддасць. ”.(в. Арэхаўка)
БУТЫЛКА
Удзельнікі становяцца ў круг. Вядучы круціць бутэльку. На каго з гульцоў пакажа горлышка бутэлькі, вядучы цалуецца з тым гульцом. ”.(в. Арэхаўка)
ПЕРАКАЦІ ЯБЛЫКА
Удзельнікі садзяцца на стулы і перакачваюць адзін аднаму яблыка на каленкі. (в. Арэхаўка).