Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Народная творчасць.Прыкладное мастацтва.Дызайн.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
84.26 Mб
Скачать

Народная паэтычная творчасць (фальклор)

Жыхары Клічаўшчыны і да нашых дзён захавалі многія віды і формы традыцыйнага фальклора, звычаяў, абрадаў, свят, вераванняў, рамёстваў, промыслаў – неацэнны нацыянальны здабытак.

Вусная народная творчасць ( фальклор ) - важная і неад’ емная частка духоўнай культуры беларусаў. У багатай палітры разнастайных жанраў беларускага фальклору прыкметнае месца належыць такім старажытным формам мастацкага слова, як замовы, казкі і легенды.

Прыкметнае месца ў фальклорнай спадчыне Клічаўшчыны займае адзін з самых архаічных і незвычайных жанраў - замовы. Амаль у кожнай сям’і, у кожнай весцы, у малым ці вялікім населеным пункце можна сустрэць людзей, якія мелі дачыненне да жанра замоў. Заўсёды ў кожнай весцы жылі і жывуць людзі, якія могуць прыйсці на дапамогу сярод дня і ночы: суцішыць крыксы у дзяцей, нейтралізаваць сурокі або паддзіў, утаймаваць ліхаманку або рожу, вылечыць падучую або каўтун, дапамагчы парадзісе і г. д.

Яны здольны паўплываць на нечаканую хваробу, а то і гарманізаваць унутрысямейныя адносіны. А дапамагае ім - слова. У розных куточках Клічаўшчыны ёсць народныя лекары: Ганна Булойчык з в. Куцін, Крысціна Алехна з в.Старае Сяло і інш.

Беларуская казачная традыцыя надзвычай багатая і шматжанравая. Казачная проза Клічаўшчыны ў той ці іншай ступені прадстаўлена казкамі пра жывёл, чарадзейнымі, невелістычнымі, гераічнымі, сацыяльна-бытавымі. Пераважная большасць казачнікаў - жанчыны сталага ўзросту рэпертуар невялікі і разлічаны перш за ўсе на дзіцячую аудыторыю і таму ў іх творчасці пераважаюць казкі пра жывел і ўласна бытавыя. Сярод зафіксаваных казак пра жывел часцей за ўсе сустракаюцца “ Казка пра ката, лісу, ваўка і мядзведзя”, “ Каза- дзераза”, “ Воўк і казляняты” і інш.

Лепшыя ўзоры чарадзейных казак запісаны ад Ганны Ясонавай ( в.Слабодка), Анастасіі Харытонаўны Арэшка (в. Заполле, 1909 года нараджэння), Домна Іванаўна Дайнека (в. Доўгае) (гл. таксама “Мясцовы фальклор”).

Аснову няказкавай прозы складаюць легенды, паданні, сказы, былічкі. Найбольш вядомыя: ”Легенда пра Дулебаў” Васіля Кушнярова, ”Легенда пра Клічаў”, ”Кліч і Красуня” Лідзіі Ачыновіч, Легенды пра вёскі Арэхаўка, Бёрда, Ваевічы, Несята.

Каляндарна-абрадавая паэзія - адзін з самых развітых, рэпразентатыўных відаў вусна-паэтычнай творчасці народа. Яна суправаджала духоўнае жыцце і працу земляроба на працягу ўсяго году. Каляндарна-абрадавая паэзія ў залежнасці ад сезонных перыядаў падзяляецца на веснавы, летні, восеньскі і зімовыя цыклы.

Вясновы цыкл пачынаўся абрадамі, песнямі, ігрышчамі. Асобную разнавіднасць веснавой абраднасці і песеннай культуры складалі магічныя абрады і песні заклікання вясны, песні-заклічкі (гл. “Мясцовы фальклор” в. Закуцце, в. Ворліна ). Вяршыня паэтычнай культуры ў вясновым цыкле - песні валачобнікаў (гл. Мясцовы фальклор” в.Н. Арэхаўка, в. Ворліна, в.Закуцце ). Да гэтага цыклу належаць юраўскія абрады і песні (гл. Мясцовы фальклор” в. Буднева, в. Ворліна, в. Усакіна).

Летні цыкл каляндарнага фальклору адлюстраваў клопат пра захаванне ўраджаю. Сярод народнай паэзіі гэтага перыяду вылучаецца абрад Купалля і яго песні. Многія песні Купалля мелі гумарыстычную афарбоўку. Тэматычна разнастацныя жніўныя песні, якія ўслаўлялі жней, поле, багаты ураджай, перадавалі атмасферу цяжкай працы. Паэтычна-вобразным багаццем вылучаліся песні жніўнай талакі, дажынкавыя песні.

Восеньскі цыкл каляндарна-абрадавай паэзіі ўключае ярынныя песні, якія спявалі пры ўборцы яравых, ільняных і канапляных песень.

Зімовы цыкл пачынаўся піліпаўскімі песнямі. Ядро цыкла склалі аграрныя абрады Каляд і іх песні, якія закліканы прэвентыўна садзейнічаць ураджаю і дабрабыту ў гаспадарцы. Асноўнае месца сярод песень Каляднай абраднасці займалі калядкі і шчадроўкі ( гл. Мясцовы фальклор” в. Н. Арэхаўка, в. Ворліна, в. Закуцце).

Асобныя жанравыя подвіды абрадавай паэзіі існуюць і ў наш час.

Сямейна-абрадавая паэзія звязана з нараджаннем, шлюбам, і пахаваннем чалавека. На Клічаўшчыне найлепш захавалася радзінная паэзія са спецыфічна нацыянальнымі ў ей хрэсьбіннымі песнямі. Галоўная дзеючыя персанажы радзіннай абраднасці: парадзіха, бабка-павітуха, бацька навароджанага, кум, кума. Засцерагальныя абрады і песні павінны былі ахоўваць здароў’е парадзіхі і дзіцяці, а таксама забяспечыць шчаслівую долю навароджанага, якая паводле народных перакананняў залежыла ад бабкі-павітухі, кумоў.

У хрэсьбінскай паэзіі вылучаліся заклікальныя, велічальныя, жартоўныя і бяседныя песні, прыгаворкі, зычэнні, тосты. Песні пра кума і куму часта мелі жартоўна-эратычны характар. Большасць заклікальных песень звернута да бабкі, раскрываюць шчаслівую долю немаўляці.

Вясельныя песні, прыпеўкі, пагаворкі, тосты суправаджалі сватанне, заручыны, выпяканне караваю і інш.

Вядучае месца займае песенная творчасць, якая ахоплівае некалькі гістарычна-стылевых пластоў. Найбольш даўні пласт утвараюць песні каляндарна-земляробчага і сямейна-абрадавага цыклаў.