
- •Народная творчасць. Прыкладное мастацтва. Дызайн Народная творчасць Народнае дойлідства
- •Канапа, в.Новая Слабодка Кліч. Р-на
- •Маслабойка, в.Куцін, 1956 г.
- •Насадка, в.Новы Востраў
- •Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
- •Вось так пралі і ў даўнія часы (в.Дзмітраўка)
- •Фартук, в.Стары Востраў Кліч. Р-на
- •Надмогільны крыж з ручніком, в.Стары Востраў Кліч. Р-н, 1980 г.
- •Народная паэтычная творчасць (фальклор)
- •Народная музыка
- •Народны танец
- •Самадзейнае мастацтва
- •Самадзейнае музычнае мастацтва
- •Выкарыстаная літаратура
- •Самадзейнае выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
- •Самадзейнае харэаграфічнае мастацтва
- •Народныя інструментальныя ансамблі
- •Прыкладное мастацтва
- •Вырабы Лескавец в.І. Плеценыя кошыкі Косціна і.В., в.Дзмітраўка Аматарскія аб’яднанні і гурткі
- •Выкарыстаная літаратура
- •Самадзейныя майстры прыкладнога мастацтва
- •Рамановіч Праскоў’я Сцяпанаўна
Надмогільны крыж з ручніком, в.Стары Востраў Кліч. Р-н, 1980 г.
Ручнікамі ўпрыгожвалі ікону ў кожнай хаце, якая знаходзілася ў чырвоным кутку.
Устойлівым падарункам на радзінах была таксама намітка (прычым наміткай звалі і кавалак саматканага ці купленага палатна, а іншы раз і прызначаныя для дарэння хустку, кашулю, спадніцу і інш.)
У час царкоўнага хрышчэння бацюшка, са слоў жыхароў Клічаўскага раёна, клаў дзіця на намітку хроснай маці. Тую намітку свяшчэннік пакідаў сабе.
Відазмененай формай ручніка быў і надзежнік – палатняная накрыўка для дзяжы. Яго таксама выкарыстоўвалі на ўрачыстым паднашэнні хлеба-солі, караваю. Ахоўная функцыя ручніка з найбольшай выразнасцю выявілася ў абраднасці з абыдзеннікам. Так у вёсцы Новаслабодка Клічаўскага раёна, як згадваюць яе старажылы, у 1943 годзе прыкладна 6-8 жанчын за адны суткі выткалі “у проста” і вышылі абыдзеннік даўжынёй 6 метраў. Пасля павесілі яго, папярэдне намаліўшыся, на драўляны крыж, што стаяў на скрыжаванні.
У Клічаўскіх вырабах мяккая і лірычная вобразнасць узораў дапаўняецца высокім узроўнем рамесніцкага майстэрства. Першасны храналагічны пласт іх – тканіны ў “пярочным” нашываннем (шыццё працягам), адметным графічна-штрыхавым малюнкам з канцэнтрычных ромбаў. У колькасных адносінах, мяркуючы па экспедыцыйных знаходках, яны, безумоўна, уступалі браным ручнікам з больш дробным арнаментам, але з той жа чысцінёй выключна ромбічнага ўзору.
Чатырохнітовае
двухуточнае ткацтва, палатно,
вышыўка баваўнянымі чырвонымі ніткамі
(процяг), вязанне
кручком; в. Гонча Клічаўскі р-н, пачатак
ХХ ст.
У шэрагу іншых Клічаўскія палатніны вылучаюцца прыгожымі каклюшкавымі аздабленнямі. Выконваліся карункавыя тасьмы бываўнянымі чырвонымі, белымі, чорнымі ніткамі то шчытным насцілам, то лёгкім скрозным перапляценнем. Завяршаўся ручнік вузкім пляценнем паяском чырвона-белых мохрыкаў.
Н
Чатырохнітовае
двухуточнае ткацтва, вышыўка
баваўнянымі чырвонымі,
чорнымі
ніткамі палатно, (лікавая
гладзь,
пляцёнка, падвойны крыжык), вязанне
кручком; Кліч. р-н, 1920 –ыя г.
Посцілкі, як і ручнікі з’яўляліся неад’емнай часткай пасагу маладой. Святочныя посцілкі былі часцей паўсуконнымі і ў рэдкіх выпадках суконнымі (называліся коўдрай).
Дэкаратыўныя посцілкі ткаліся пераважна ў чатыры ніты. Узор нескладаны: кветкі або паскі. Каляровыя спалучэнні – чырвоны і чорны, чорны і жоўты, чорны і зялёны і інш.
Значнае месца займалі саматканыя дываны. Іх ткалі даволі шчыльнымі, пераважна ў паскі ў тры ніты. Ніткі асновы з трэцяга ніта не перапляталіся з утком, а як бы набіваліся зверху. Такія дываны часта называліся “набіванкі”.
Замена земляной ці глінабітнай падлогі, драўлянай садзейнічала з’яўленню саматканых палавікоў. Для іх вырабу ўжывалася самая нізкаякасная пража, якая служыла асновай, а для ўтку бралі розныя абрэзкі. Ткалі пераважна ў два ніты. Узор уяўляў сабою папярэчныя ці падоўжаныя паскі.
Важнае месца ў аздабленні ручніка належыла вышыўцы. Адным з традыцыйных вядомых спосабаў арнаментацыі з’яўляўся працяг (нацяг, нацяганне, завалаканне, вышыванне ўздоўж, упоперак і інш.).Такая вышыўка мела выгляд арнаментальнай паласы, утворанай поўнай колькасцю радкоў шва “уперад іголку”. Нітку працягвалі па ўсёй даўжыні ўзору паралельна ўтку ці аснове. Малюнак фарміраваўся паслядоўным чаргаваннем вонкавых і адваротных шыўкоў патрэбнай даўжыні, што прыкладваліся строга па ліку нітак тканіны. Нярэдка ўжываліся і папярочны працяг, калі нітку вялі па ўсёй шырыніі ўзору спачатку зверху ў ніз, а потым, адступіўшы на адну нітку ўлева, што з нізу ў верх, кожны раз замацоўваючы канец і пачатак радка двума-трыма шыўкамі “за іглу”, пакладзенымі адзін на адзін.
Асаблівай папулярнасцю карысталася лікавая двухбаковая гладзь. Яна мела выгляд паралельных шыўкоў, аддзеленых адзін ад аднаго на адну нітку. Размяшчаліся яны па лініі ўтка, асновы (прамая гладзь). Спалучэнне гарызантальных, вертыкальных ці накіраваных пад вуглом шыўкоў давала магчымасць вышываць не складаныя, шчыльна зашытыя васьмівугольныя разеткі, крыжападобныя фігуры, ромбы, трохвугольнікі, палоскі.
Вышывалі таксама аднабаковым крыжыкам. У пасляваенныя гады надзвычай папулярнай стала адвольная шматколерная гладзь. Гэта вышыўка з абавязкова кветкавым малюнкам, натуралістычнымі формамі расліннасці. Мастацкае аздабленне ручніка завяршалася афармленнем яго ніжняга краю. Найбольш простым тыпам дэкору канцоў з’яўляліся кароткія роўныя мохрыкі з нітак асновы. З доўгіх нітак спляталі вузельчыкавым спосабам больш-менш складаныя сеткавыя карункі. Такім пляценнем упрыгожвалі ўціральнікі і ручнікі з нескладанай нітовай структурай – гэта адразу надавала сціплай тканіне мастацка завершаны выгляд.
Сучасная вышыўка ручнікоў: