
- •Народная творчасць. Прыкладное мастацтва. Дызайн Народная творчасць Народнае дойлідства
- •Канапа, в.Новая Слабодка Кліч. Р-на
- •Маслабойка, в.Куцін, 1956 г.
- •Насадка, в.Новы Востраў
- •Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
- •Вось так пралі і ў даўнія часы (в.Дзмітраўка)
- •Фартук, в.Стары Востраў Кліч. Р-на
- •Надмогільны крыж з ручніком, в.Стары Востраў Кліч. Р-н, 1980 г.
- •Народная паэтычная творчасць (фальклор)
- •Народная музыка
- •Народны танец
- •Самадзейнае мастацтва
- •Самадзейнае музычнае мастацтва
- •Выкарыстаная літаратура
- •Самадзейнае выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
- •Самадзейнае харэаграфічнае мастацтва
- •Народныя інструментальныя ансамблі
- •Прыкладное мастацтва
- •Вырабы Лескавец в.І. Плеценыя кошыкі Косціна і.В., в.Дзмітраўка Аматарскія аб’яднанні і гурткі
- •Выкарыстаная літаратура
- •Самадзейныя майстры прыкладнога мастацтва
- •Рамановіч Праскоў’я Сцяпанаўна
Д
Фартук, в.Стары Востраў Кліч. Р-на
Самым распаўсюджаным галоўным уборам з’яўлялася хустка. Саматканыя хусткі былі паўсядзённымі. Таму іх рабілі з кужэльнага палатна, упрыгожвалі махрамі і зрэдку вышывалі невялічкую кветачку. Ткалі іх звычайна ў чатыры ніты саржавага перапляцення. Хустку насілі на галаве, ёй укрываліся з галавы, пакрывалі плечы, верхнюю частку цела, у яе драпіраваліся. Калі хустка была доўгай, то фігура закрывалася амаль уся. Хустка накідвалася на галаву са свабодна звісаючымі канцамі, яе проста накідвалі на плечы, а канцы затыкалі за пояс. Складаны галаўны ўбор пакрываў у жанчын усе валасы - іх скручвалі жгутам на тканіну пад капур ці чапец. Дзяўчаты плялі адну-дзве касы, уплятаючы каснікі.
Аснову жаночага касцюма складае сшытая спадніца. Па таліі спадніцы збіраліся ў зборку, прышываўся пояс або матуз. Па нізу таліі зборкі фіксаваліся - гэтым дасягалася шчыльнае абляганне. Ад бёдраў уніз складкі разыходзіліся, раскрываючы ўвесь аб’ём.
Паясное адзенне, пашытае з добраякаснага матэрыялу называлі андаракам. Андаракі адрозніваліся якасцю пашыву і тканіны. Па нізу з адваротнага боку падшывалася паласа шырынёй 4-5 см, дзякуючы чаму спадніца па нізу набывала пругкасць і аб’ёмнасць. Андарак звычайна шылі з воўны, спадніцы з ільну.
Кофта, якую надзявалі паверх, мела даўгія рукавы. У поўны комплект касцюма уваходзілі кашуля і абутак.
Жаночыя чаравікі шылі з невысокімі халяўкамі, на сярэднім або нізкім абцасе. Шнуроўка размяшчалася то спераду, то з бакоў. Чаравікі шнураваліся вузкімі раменьчыкамі, вяровачкамі, зашпільваліся на гузікі.
Асноўнай часткай традыцыйнага касцюма заўсёды была кашуля. Яна шылася звычайна з канаплянага або льнянога палатна. Жаночая кашуля была доўгай, даходзіла да сярэдзіны галенкі і можа апускацца ніжэй. Звычайна яе ніжняя частка краілася з кавалка іншага палатна. У мужчын кашуля была карацейшай. Апорнай лініяй, якой вызначалася даўжыня, служыў узровень каленяў. Кашуля ў жанчын дапаўнялася паясным адзеннем: сшытай, нясшытай, расхіннай спадніцай. Назвы вар’іраваліся ў залежнасці ад краю і віду пражы, з якой ткалася палатно для адзення. Так, сшытая спадніца называлася андарак, летнік, палатнянік.
Мужчынскі касцюм быў таксама састаўным: у яго ўваходзілі рубаха-кашуля, штаны-порткі, камізэлька-безрукаўка, галаўны ўбор, абутак. Шыліся ўсе рэчы са зрэбнага палатна, сукна простым рацыянальным кроем. Аснову мужчынскага касцюма складала плечавое адзенне (сарочка, кашуля) і паясное (штаны, порткі і інш.). матэрыялам для мужчынскіх сарочак служыла палатно не самых высокіх гатункаў. Будзёныя сарочкі не ўпрыгожваліся і шыліся са зрэбніны. Святочныя зрэдку былі кужэльнымі. Упрыгожваліся абавязкова манішка (грудзіна), каўнер, манжэты (каўнерыкі).
Мужчынскія штаны шыліся з сукна, часцей паўсукна, вытканага ў чатыры ніты. Сукно і паўсукно, прызначана для мужчынскіх штаноў, абавязкова валілі для шчыльнасці і цяпла. У летнюю пару штаны шылі з ільняной пражы. Штаны шыліся з дзвюх полак, перагнутых на аснове папалам. Уверсе бакавыя зрэзы злучаліся клінападобнай устаўкай. Яна ўтварала шаг (крэсла, садно). Па верху сшытыя полкі браліся на каўнерык (пояс), які звязваўся матузам або зашпільваўся на гузік. У больш простым варыянце прышывалася абшыўка і ў яе працягваўся матуз. Шыліся штаны з палатна натуральнага белага і шэрага колеру, сукна, паўсукна, фарбаванага ў карычневы ці чорны колер.
Мужчынская кашуля мела тунікападобны край. Шыліся як з цэльных кускоў, перагнутых па лініі пляча, так і з частак: адна ішла на спінку, другая – на перад, на плячах яны злучаліся швом. Верх на плячах падшываўся другім слоем палотна –падаплекай. Доўгі рукаў сшываўся з цэнтральнай полкай. Пад палой устаўляўся клін-цвікля. Рукаў на нізу збіраўся на манжэту ці падгінаўся і абшываўся. На перагібе полкі рабіўся выраз для галавы, які афармляўся абшыўкай або каўнерыкам. Каўнер зашпільваўся на гузік, або сцягваўся стужкай, якая праходзіла праз адкідныя петлі. Каўнер, манжэты, ніз святочнай кашулі вышываліся. Насілася кашуля паверх або засунутай пагавіцы. У залежнасці ад гэтага яна вар’іравала па даўжыні – ад кароткай да доўгай.
Форма мужчынскага галаўнога ўбору стварала характэрны вобраз. Сяляне насілі шапкі ў выглядзе каўпака з акруглым, плоскім і канусападобным дном, у выглядзе трапецыі, надзетым на галаву пашырэннем уверх. У раёне бытавала магерка, яна мела розны колер – чорны, шэры, карычневы, белы, колер натуральнай воўны. Форму гэтаму галаўному ўбору надавалі на калодцы. Валёныя шапкі насілі зімой, восенню, у халоднае надвор’е.
Летнім галаўным уборам былі саламяныя капелюшы з рознымі па шырыні палямі. Самым масавым тагачасным абуткам былі лапці, плеценыя з лазы, лыка, кары, пянькі. Плялі лапці на калодцы на адну і дзве нагі. Па тэхналогіі вырабу падраздзяляліся на два тыпы: прамога і касога пляцення. Неглыбокія і лёгкія, іх звычайна насілі дома або на полі, гэта значыць былі яны будзённымі, рабочымі. Лапці касога пляцення пачыналі рабіць з пяткі. Лапці гэтага тыпу плялі на калодцы для правай і левай нагі, тады як прамога на адну. Плялі іх з вузкіх палос лыка, шчыльнападагнаных адна да другой. Скураныя лапці – поршні, пасталы, хадакі, маршгакі вырабляліся з сырамятнай ялавай скуры. Пляценне з вяровак называліся чуні. Насілі лапці звычайна з анучамі- палатнянымі або суконнымі. Яны мелі розныя назвы – парцянкі, пагаленнікі, калошы, абмоткі, падвертнікі, завайкі, наберцы. Гэта была паласа белай тканіныад 60 да 350 см даўжынёй і каля 30 см шырынёй. Часта паверх суконных нагу абгортвалі палатнянымі анучамі. У вялікія маразы ступню абкладывалі сенам, мяккай саломай. Анучы фіксавалі аборамі, якія працягваліся праз вушкі лапця, затым мацаваліся на пятцы і абкручваліся вакол галенкі да калена. Паўсядзённым абуткам мужчын былі лапці, святочным – боты. Мужчынскія боты былі на нізкім абцасе.
Пасля ваеннага ліхалецця востра паўсталі праблемы забеспячэння насельніцтва адзеннем. Да іх рашэння былі падключаны мастацкія промыслы. У Клічаве быў арганізаваны швачны цэх па пашыву адзення.
Шматлікія ўзоры беларускага народнага ткацтва сведчаць аб вялікім таленце жанчын, якія сваімі працавітымі рукамі стваралі сапраўдныя ўзоры народнага мастацтва.
Сярод іх самую вялікую групу прадстаўляюць ручнікі, што можна тлумачыць іх даволі значнай функцыянальнай роллю ў культуры і быце беларускага народа. Акрамя дэкаратыўнага прызначэння ручнікі шырока выкарыстоўваліся ў традыцыйнай, асабліва сямейнай абраднасці. Клічаўскія ручнікі па кампзіцыйнаму прынцыпу аздаблення канцоў адносна вузкімі палосамі арнаменту вельмі падобныя да кіраўскіх ручнікоў. Абодва лакальныя тыпы сустракаюцца на адной тэрыторыі. Выдзяліць Клічаўскія ручнікі ў асобную групу дазваляе ўжыванне для іх аздаблення тэхнікі вышыўкі нацягам. Клічаўская вышыўка вельмі адметная па высокаму ўзроўню выканаўчага майстэрства. Яна робіцца ў поперак арнаментнай паласы, такі прыём мае мясцовую назву – “ у перак”. Для ручнікоў гэтага тыпу характэрны выключна ромбічны арнамент з узбуйненых ромбаў, дробна распрацаваных у сярэдзіне. Фон зашыты ломанымі зігзагамі з дробных працяжак нітак. Увесь арнамент вельмі шчыльна запоўнены чырвонымі ніткамі, на якім графічна выглядае штрыхавы малюнак белага фону. Вышыўка выканана тонкімі чырвонымі ніткамі тыпаў ДМЦ, якія былі распаўсюджаны ў Расійскай імперыі ў пачатку XX ст.
Бардзюры з ромбаў апраўлены зубчыкамі дробных трохкутнікаў. Як варыянт кампазіцыі сустракаецца дапаўненне шырокай паласы арнаменту адным ці двума вузейшымі ромба-геаметрычнымі бардзюрамі. Вышываная арнаментальная паласа дасягае 35 см. Звычайна яна выконваецца асобна і прышываецца да асноўнага палатна ручніка.
Па дасканальнасці і культуры выканання вышыўка на клічаўскіх ручніках нагадвае старажытнарускае вонкавае шыццё. Той жа характар мае вышыўка на жаночых кашулях Клічаўскага раёна, палікі і манжэты якіх таксама ўпрыгожвае папярочная вышыўка нацягам. Гэта сведчыць пра пэўныя мясцовыя традыцыі народнай вышыўкі, якія магчыма, выспелі ў сувязі з існаваўшым тут калісьці вышывальным промыслам. Пры адсутнасці гістарычных звестак ускосным пацверджаннем гэтаму можа служыць вузкалакальны характар распаўсюджанне такой вышыўкі. Ручнікі з адметнай клічаўскай вышыўкай зафіксаваны ў вёсках Закуцце, Ганаратаў, Сушанская Слабодка, Гонча Клічаўскага раёна. У клічаўскіх ручніках сустракаюцца карункавыя аздобы, пляцення на “клёцках”. Аднак часцей Клічаўскія ручнікі дэкараваны звычайнымі шыдэлкавымі карункамі белага ці бела-чырвонага колеру. Захоўваецца ў клічаўскіх ручніках традыцыя аблямоўкі ўзорнага канца белымі ці чырвона-белымі махрамі з баваўняных нітак.
Вялікае назначэнне мелі ручнікі ў вясельных абрадах. Можна сказаць, што ніводзін вясельны элемент не абыходзіўся без ручніка. Ідучы ў сваты, неслі хлеб у ручніку. Зноў жа, калі сватанне адбылося, будучая маладая перавязвала свата ручніком. Сваю ролю адыгрываў ручнік і на заручынах, і ў час вянчання, калі маладыя станавіліся на ручнік як сімвал еднасці, чысціні і г.д.
Вядома ж, не абыходзілася без ручнікоў ні нараджэнне чалавека, ні яго смерць. Ручнікамі здаўна абвязвалі надмагільныя крыжы. Яны з’яўляліся выразным, даступным і зручным сродкам упрыгожвання магілы. Амаль паўсюдна на Беларусі дамавіну апускалі ў магілу на доўгіх ручніках ці палатне. Тыя ручнікі кідалі ў дол ці пакідалі на магілках або аддавалі каму-небудзь, іншы раз забіралі да дому.