Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Народная творчасць.Прыкладное мастацтва.Дызайн.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
84.26 Mб
Скачать

Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

Народнае ткацтва - адно з найбольш распаўсюджаных і старажытных рамёстваў беларускага народа. У Клічаўскім раёне для часання валакна існаваў грэбень. Ён вырабляўся з дошкі шырынёй 40-45 см. Лопасць, на якой выразалася зуб`е, пераходзіла ў ручку, на яе ў працэсе работы садзілася жанчына.

Акрамя асноўнай сыравіны - ільну ў ткацтве выкарыстоўвалася канапля. Як сыравіна для ткацтва шарока ўжывалася воўна. Вымытую воўну скублі, затым часалі на шчотках ці ў воўначосках. Пралі воўну, як і лён, пераважна ўручную. У в. Доўгае Кліч. р-на дзейнічалі сукнавальня і воўначоска. Прылады для прадзіва простыя. Гэта прасніца, да якой мацавалася кудзеля, верацяно для скручвання ніткі.

Пазней шырокае распаўсюджванне набыла новая прылада - самапрадка. Самапрадкі сустракаліся двух тыпаў - стаяк і ляжак. Розніца заключалася ў размяшчэнні кола. У лежаку яно мацавалася збоку, справа ад прадзільнага апарата, і кола знаходзілася ў адной гарызантальнай плоскасці, у стаяку - у вертыккальнай плоскасці паміж дзвюма стойкамі. Для змотвання пражы існавалі спецыяльныя прылады - матавілы. Матавіла мацавалася на станочку і прыводзілася ў рух пры дапамозе ручкі. Вядома спецыяльная матавіла і для размотвання маткоў - размотычы.

Вось так пралі і ў даўнія часы (в.Дзмітраўка)

У працэсе падрыхтоўкі пражы для ткання яе адбельвалі, калі ўток прызначаўся для вырабу настольнікаў ці ручнікоў. Адбельвалі пражу і ў тых выпадках, калі патрэбен быў каляровы ўток. Фарбавалі ў хатніх умовах. Асноўнай сыравінай служыў адвар ці настой лісцяў, кары розных дрэў, сцяблоў і кветак, а таксама каранёў траў, сабраных ранняй вясной. Для замацавання ўжываліся жалезны купарвас, квас, балотная іржа.

Для чорнага колеру ўжывалі настой мучаніку, бруснічніку, кары крушыны і дубовага лісця. Залівалі гарачаю вадою і настойвалі 2-3 дні. У працэджаны раствор клалі пражу ці тканіну на 3-4 дні. Не паласкалі, сушылі на сонцы.

На Клічаўшчыне існаваў ткацкі станок, або, як яго называлі “кросны”. Аснову яго састаўляла чатырохвугольная рама, умацаваная на чатырох стоўбіках, якія з боку пражнага навою размяшчаліся крыху вышэй, а па гэтаму навой з гатовай тканінай размяшчаўся ніжэй. Ніты мацаваліся на паднёбніку.

Да прылад, якія вызначалі ход ткання, трэба аднесці бёрда. Памеры яго вызначаліся шырынёй будучай тканіны і ў першую чаргу якасцю сыравіны. Для грубай пражы рабілася шырокае бёрда з рэдкім зуб’ем і бралася менш пасмаў, звычайна 8, 10, 12. Для тонкага выкарыстоўвалася густое бёрда і з большай колькасцю пасмаў (ад 12 да 18). Спачатку ткалі тонкае, а потым і ўзорныя тканіны. Асаблівасцю тканін, прызначаных для жаночага аддзення, у прыватнасці сарочак, было іх аздабленне. Вялікая ўвага надавалася тканінам для рукавоў. У нашым раёне тканіну выраблялі з такім разлікам, каб узор у выглядзе сеткі, якая складалася з невялічкіх ромбікаў з размешчанымі ўнутры іх разеткамі, займаў усё поле рукава.

Тканіны для паяснога жаночага адзення вылучаліся вялікай разнастайнасцю як на матэрыяле, так і па тэхніцы выканання, арнаментыцы, а таксама каляровай гаме.