- •Народная творчасць. Прыкладное мастацтва. Дызайн Народная творчасць Народнае дойлідства
- •Канапа, в.Новая Слабодка Кліч. Р-на
- •Маслабойка, в.Куцін, 1956 г.
- •Насадка, в.Новы Востраў
- •Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
- •Вось так пралі і ў даўнія часы (в.Дзмітраўка)
- •Фартук, в.Стары Востраў Кліч. Р-на
- •Надмогільны крыж з ручніком, в.Стары Востраў Кліч. Р-н, 1980 г.
- •Народная паэтычная творчасць (фальклор)
- •Народная музыка
- •Народны танец
- •Самадзейнае мастацтва
- •Самадзейнае музычнае мастацтва
- •Выкарыстаная літаратура
- •Самадзейнае выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
- •Самадзейнае харэаграфічнае мастацтва
- •Народныя інструментальныя ансамблі
- •Прыкладное мастацтва
- •Вырабы Лескавец в.І. Плеценыя кошыкі Косціна і.В., в.Дзмітраўка Аматарскія аб’яднанні і гурткі
- •Выкарыстаная літаратура
- •Самадзейныя майстры прыкладнога мастацтва
- •Рамановіч Праскоў’я Сцяпанаўна
Канапа, в.Новая Слабодка Кліч. Р-на
У аснове канапы - звычайная дошка, якая ляжала на калодках, затым мацавалася да сцяны на кранштэйнах і, нарэшце, атрымаўшы ножкі і спінку, стала пераносным відам мэблі. Больш увагі ўдзялялася ножкам і падаконнікам. Пярэднія ножкі звычайна рабілі выпуклымі, што надавала канапам пэўную зграбнасць. Падлакотнікі мелі выгляд завітка, на які зручна лажылася рука. Вышэй ўзроўню сядзення і асабліва па верхнім краі спінкі канапы нібы расцвітаюць мудрагелістычнымі баранымі завіткамі.
Шырокае распаўсюджванне атрымала ў вёсцы шафа. Шафа - гэта не што іншае, як пасуднік, што аддзяліўся ад сцяны і атрымаў заднюю сценку і дзверы.
Пасуднікі ўпрыгожвалі больш сціпла. Калі іх рабілі адкрытымі, то на пярэдні край паліц для засцярогі посуду ад падзення прыбівалі дошкі з прастой краявой прапілоўкай. Закрытыя пасуднікі завяршаліся нескладанымі аздобамі, выпілованымі з адной дошкі.
Крыху пазней, чым шафа, з`явіўся ў вёсцы ложак. Яго канструкцыя паўсюдна была адна і тая ж: дзве спінкі, дзве сувязі і насціл. Разьбой упрыгожваліся спінкі, сабраныя з шырокіх дошак і нібы спецыяльна прызначаныя для аздаблення.
Неабходным атрыбутам у хаце была табурэтка альбо стул. У стуле асноўная ўвага ўдзялялася спінцы. Фігурна выпілоўвалася дошчачка, якая злучала канцы стоек і служыла апорай.
Прыгожым і зграбным выглядаў стол з точанымі ножкамі.
Неабходнай прыналежнасцю сялянскай хаты былі і больш дробныя прадметы, якія таксама можна аднесці да мэблі: разнастайныя паліцы для посуду, вешалкі для ручнікоў, лыжачнікі.
Шырокае распаўсюджванне ў сялянскім побыце мелі драўляныя лыжкі. Яны былі большых памераў і ёмкасці. Драўляныя лыжкі - рэчы даволі зручныя Дзякуючы некаторым сваім перавагам перад металічнымі яны ўжываюцца ў хатняй гаспадарцы нават і ў наш час.
Куфры вызначаліся непаўторнымі асаблівасцямі не толькі мастацкага роспісу, але і канструкцыйнай формы. Выразныя рэгіянальныя рысы мелі таксама традыцыйныя калыскі, кухонныя палічкі.
Сустракаліся і кублы без вушак, якія закрываліся накрыўкай з абечкам. Больш зручнай у практычным ужыванні была более авальнай формы. Іншае бытавое прызначэнне меў цэбар, ён служыў для прыгатавання корму свойскай жывёлы.
Яшчэ адну групу бандарных вырабаў складае кухонны посуд - бельчыкі, дзяжы, даёнкі, маслабойкі.
Маслабойка, в.Куцін, 1956 г.
Дзяжы служылі для закваскі цеста на бліны, замескі хлеба. Накрыўку ад дзяжы выкарыстоўвалі ва ўрачыстым паднашэнні хлеба-солі і святочнага каравая.
Насадка, в.Новы Востраў
Гліняны посуд выраблялі спосабам стужачна-кальцавога налепу. У басейне Бярэзіны часцей сустракаюцца гаршкі з пляскатым дном, злёгку адагнутым венчыкам, невысокай шыйкай, выразным плечуком, які плаўна пераходзіць у пукатае тулава.
Найбольш пашыраны посуд з вострым рабром у верхняй частцы, нахіленым унутр венчыкам і прамымі сценкамі, якія конусападобна звужаюцца да пляскатага дна. У невялікай колькасці быў посуд слоікападобнай формы і міскі з глянцаванай паверхняй. У раннім жалезным веку на тэрыторыі Клічаўскага раёна жылі плямёны зарубінецкай культуры, аб чым сведчаць знаходкі адпаведнай керамікі каля вёсак Дулебна і Палесціна, бронзавай фібулы з эмаллю каля в. Альхоўка.
Насельніцтва вырабляла вострадонныя гаршкі з прамымі сценкамі, прамымі, або адагнутымі вонкі венчыкамі, паверхню гаршкоў суцэльна арнаментавала глыбокімі ямкамі і адбіткамі грабенчатага штампа, якія ўтваралі складаныя кампазіцыі : у гліну звычайна дабаўлялі раслінныя дамешкі, пясок , жарству. Выкарыстоўваліся таксама невялікія авальныя сякеры, разцы, вастрыі, скрабкі, праколкі, свёрдлы, нажы серпападобнай формы і інш.
Масіўныя грубаляпныя гаршкі найчасцей аздабляліся грабеньчатымі прачосамі. У якасці ўпрыгожванняў насельніцтва карысталася раснастайнымі рэчамі з выемчатай эмаллю. Рымскае ўпрыгожванне з эмаллю - ажурная фібула ромбічнай формы - выяўлена ў Кліч. р-не ў 1892г. каля в. Альхоўка.
З хатніх промыслаў галоўная роля належыла металургіі жалеза. Яго апрацоўка ажыццяўлялася амаль на кожным паселішчы. Асартымент жалезных рэчаў налічвае каля 20 назваў.
Народная архітэктура захавала свае рысы ў будаўніцтве жылых і гаспадарчых пабудоў на вёсцы. Зараз будуюць часцей на аснове праектнай дакументацыі, распрацаванай спецыялістамі з улікам пажаданняў гаспадара. Пашыраны новыя будаўнічыя матэрыялы (сілікатная цэгла, газа-сілікатныя блокі, шыфер, пластыкі і інш.), інжынернае абсталяванне (катлы, газавыя пліты, сантэхнічныя прылады). (гл. таксама “Жыллёвая архітэктура”).
