
- •Народная творчасць. Прыкладное мастацтва. Дызайн Народная творчасць Народнае дойлідства
- •Канапа, в.Новая Слабодка Кліч. Р-на
- •Маслабойка, в.Куцін, 1956 г.
- •Насадка, в.Новы Востраў
- •Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
- •Вось так пралі і ў даўнія часы (в.Дзмітраўка)
- •Фартук, в.Стары Востраў Кліч. Р-на
- •Надмогільны крыж з ручніком, в.Стары Востраў Кліч. Р-н, 1980 г.
- •Народная паэтычная творчасць (фальклор)
- •Народная музыка
- •Народны танец
- •Самадзейнае мастацтва
- •Самадзейнае музычнае мастацтва
- •Выкарыстаная літаратура
- •Самадзейнае выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
- •Самадзейнае харэаграфічнае мастацтва
- •Народныя інструментальныя ансамблі
- •Прыкладное мастацтва
- •Вырабы Лескавец в.І. Плеценыя кошыкі Косціна і.В., в.Дзмітраўка Аматарскія аб’яднанні і гурткі
- •Выкарыстаная літаратура
- •Самадзейныя майстры прыкладнога мастацтва
- •Рамановіч Праскоў’я Сцяпанаўна
Нарадзілася
ў 1939 годзе ў в. Доўгае. Вышывае ручнікі,
абрусы, дарожкі, накрыўкі, аздобленыя
карункамі, бахрамою. Вышывае крыжыкам,
гладдзю.
Тчэ
посцілкі ў асноўным двухбаковы перабор,
арнамент з геаметрычных раслінна-кветкавых
узораў. На чорным сукне, як жывыя,
зіхацяць жоўтыя кветкі.
Асаблівай
увагі заслугоўваюць вышываныя карціны.
На іх розныя матывы і розны настрой.
Рамановіч Праскоў’я Сцяпанаўна
Мажуга
Ніна Аркадзьеўна.
Нарадзілася ў в. Стары Востраў. Працавала
бібліятэкарам. Зараз на пенсіі. Займаецца
бісерапляценнем. Вырабляе шкатулкі,
карціны, кветкі, дрэўцы, стварае прыгожыя
пано.
Мажуга
Ніна Аркадзьеўна.
Нарадзілася ў в. Стары Востраў. Працавала
бібліятэкарам. Зараз на пенсіі. Займаецца
бісерапляценнем. Вырабляе шкатулкі,
карціны, кветкі, дрэўцы, стварае прыгожыя
пано.
Супрунчук
Валянціна Васільеўна.
Нарадзілася
ў в. Дзмітраўка. Займаецца выпальваннем
, разьбой па дрэве, з бяросты стварае
карціны, малюе. Яе карцінам уласціва
вобразнае бачанне жыццёвага свету, на
іх – родныя мясціны: лес, лугі, сенакосы,
родная вёска. Апрача ўсяго гэтага
Валянціна Васільеўна піша вершы.
Тэматыка яе вершаў рознабаковая. Гэта
вершы аб харастве роднай прыроды,
каханні, цяжкіх жыццёвых сітуацыях.
Трафілаў
Сяргей Валянцінавіч.
Нарадзіўся
ў 1965г. у в. Закупленне. Займаецца разьбой
па дрэве. Робіць карнізы, аздабляючы
іх разьбой геаметрычнага ці стылізаванага
расліннага характару, якія нібы звісаюць
і выразна глядзяцца на сцяне. Робіць
франтоны з разьбой, укладвае шалёўку
(“квадратам”, “ромбам”, “у ёлачку”),
дэкаратыўнымі накладкамі, якія утвараюць
геаметрычны арнамент, расфарбоўвае,
часта ў некалькі колераў ці розных
адценняў аднаго колеру. Робіць чаканкі:
пано.
Дызайн
У апошнія гады пачаў развівацца такі від аздаблення, як ландшафтны дызайн. Пад уздзеяннем усходняй культуры ў раёне з’явіліся альпійскія горкі, сады камянёў і інш.
Вырабы народных майстроў задавальняюць эстэтычныя патрэбы, выкарыстоўваюцца пераважна ў якасці твораў мастацтва і сувеніраў, павялічваецца іх дэкаратыўнасць, пашыраецца каляровая гама, развіваюцца новыя віды і матывы аздаблення.
Сучасны выгляд набылі адміністрацыйныя, грамадскія і прамысловыя будынкі. Вітражы з рознакаляровага шкла ўпрыгожваюць памяшканне раённай паліклінікі, набылі новы выгляд будынкі “Клічаўскага лясгаса”, “Беларусбанка” і “Аграпрамбанка”. Захапляе сваёй манументальнасцю і арыгінальнасцю СШ №1 г. Клічава. Класы, кабінеты - палепшанай планіроўкі, маюць сучасны выгляд.
У зонах адпачынку з’явіліся альтанкі, якія стораны рукамі народных умельцаў.
Змены ў жыллёвым будаўніцтве ў апошнія гады звязаны з пераносам акцэнта ад масавага індустрыяльнага домабудавання да ўзвядзення жылых дамоў па індывідуальных праектах з палепшанай планіроўкай. У будаўніцтве выкарыстоўваюцца сучасныя стылевыя напрамкі, новыя канструктыўныя і планіровачныя рашэнні, эфектыўныя і высокаэстэтычныя будаўніча- аддзелачныя матэрыялы. У індывідуальным праектаванні жылля прымяняюцца канструктыўныя схемы з разнастайнымі варыянтамі каркаса, сценамі з газасілікатных блокаў, цэглы і маналітнага жалезабетона. (гл. таксама “Архітэктура”, “Грамадскія і прамысловыя будынкі”, “Жыллёвая архітэктура”, “Малыя формы архітэктуры”, “Народная творчасць”, “Прыкладное мастацтва”).