Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Народная творчасць.Прыкладное мастацтва.Дызайн.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
84.26 Mб
Скачать

Выкарыстаная літаратура

Аляксандрава, Л. “І рукадзельніца, і кветкавод, і проста добры чалавек :[пра Г.С. Рамановіч г. Клічаў] /Л. Аляксандрава // Сцяг Саветаў.- 2005.-9 верас.

Таццяна-рукадзельніца: [пра Таццяну Самсоненка - вучаніцу СШ № 2] //Сцяг Саветаў.-2005. - 27 верас.

Ізох, Н. Белыя росы:[пра дом Кавалевічаў в. Нясята] /Н. Ізох //Сцяг Саветаў. - 2005. - 20 верас.

Ізох, Н. Каб загараліся зорачкі талентаў:[пра А. Жданоўскую] /Н. Ізох // Сцяг Саветаў.-2005.-13 верас.

Чухінская,Ю. Моцны выхаваўчы фактар:[пра выставу “Сузор’е талентаў”, якая праходзіла ў краязнаўч. музеі г. Клічава] /Ю. Чухінская // Сцяг Саветаў.-2007. - 22 мая.

***

Краязнаўчы фонд бібліятэк цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы

Самадзейныя майстры прыкладнога мастацтва

Баравік Фёдар Рыгоравіч. Нарадзіўся ў в. Гонча Клічаўскага раёна. Зараз жыве ў в.Стары Востраў. Працуе настаўнікам працы ў сярэдняй школе. У вольны час займаецца разьбой па дрэве. У школе вядзе гурток разьбы па дрэве. Выразае наборы для кухні, падстаўкі пад вазоны для кветак, розных звяркоў: зайца, казу, бусліка, каня, дзіцячыя цацкі. Аздабляе разьбой альтанкі, аркі і інш. Яго работы дэманструюцца на выставах у сваёй вёсцы, у раёне. Быў удзельнікам выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ад Клічаўскага раёна на свяце “Дажынкі-2006” (г. Бабруйск).

Башэнкаў Аляксей Мікалаевіч. Нарадзіўся ў 1977 годзе ў в. Доўгае. Займаецца лозапляценнем. Вырабляе з лазы кошыкі. У залежнасці ад прызначэння адрозніваюцца яны і памерамі, і формай: пад бульбу, грыбы, ягады, садавіну, большыя і меншыя, з вечкамі і без іх, простага ці больш адмысловага пляцення. Залаціста-аранжавы ўзор, утвораны перапляценнем ачышчаных яловых карэньчыкаў, мігаціць у ваччу, заварожваючы сваёй простай, але прывабнай графікай. Вар’ірванне формы вырабу, чаргаванне зялёных дубцоў з белымі, ачышчанымі ад кары, спалучэнне розных тэхнік пляцення, дазваляе ствараць надзвычай прыгожыя, адмысловыя рэчы.

Баярава Валянціна Якаўлеўна. Нарадзілася ў Кустанайскай вобласці. Зараз жыве ў в. Стары Востраў. Займаецца вязаннем. Вяжа кручком пакрывалы на дыван і крэслы, сурвэткі, скацеркі, шалі, кухонныя камплекты, жалеткі, кофты і інш.

Буракоўская Таццяна Эдуардаўна. Нарадзілася ў 1966 годзе в. Доўгае. Майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вяжа адзенне, сурвэткі, каўняры, манжэты, кошыкі, вазы і інш. Вяжа на прутках і кручком. Сурвэткі разнастайныя: прамавугольныя, квадратныя, круглыя, шматвугольныя, розныя па колеру, традыцыйныя - белыя. Таксама стварае кампазіцыі з сухіх кветак, абвязаных кручком.

Дайнека Ганна Іванаўна. Нарадзілася ў 1939 годзе ў в. Церахаў Бор. Займаецца вышыўкай. Вышывае посцілкі, рушнікі з арнаментамі геаметрычных фігур (тэхніка – пляцёнка). Ручнікі вышывае ў асноўным чырвонымі і сінімі ніткамі.

Посцілкі і накрыўкі вышывае крыжыкам і гладдзю аднабаковай з адценкамі. Выкарыстоўвае рознакаляровае мулінэ. Вышывае ў асноўным прыгожыя кветкі.

Захаплялася таксама і ткацтвам. Ткала двухнітовыя посцілкі. Выкарыстоўвае чырвоныя і чорныя ніткі. На чорным полі чырвоныя геаметрычныя кветкі, а таксама жоўтыя кветкі на чорным полі.

Зязюлін Васіль Навумавіч. Нарадзіўся ў 1957г. у в. Доўгае. Займаецца разьбой па дрэве. Вырабляе драўляныя лыжкі, якія потым размалёўвае. Падсвечнікі ўпрыгожвае разьбяным дэкорам, рамкі для фотаздымкаў, шкатулкі з разьбяным і выпаленым арнаментам, паліцы. Арнамент на адных вырабах стварае даволі багаты дэкор,а на другіх - ледзь прыкметны, каб не “забіваць” прыгажосць фактуры і колеру дрэва. Набор дошчачак робіць розных памераў і форм.

Камінскі Уладзімір. Нарадзіўся ў в. Міхалоў Клічаўскага раёна. Зараз жыве ў в. Стары Востраў. Працуе ў сярэдняй школе рабочым. У вольны час займаецца разьбой па дрэве: вырабляе мэблю: сталы, стуллі, карнізы, выразае розных звяроў. Аздабляе разьбой альтанкі. З лазы робіць кошыкі. Каля будынка школы зрабіў пляцень.

Карасёва Ніна Пятроўна. Нарадзілася ў 1929 годзе ў в. Церахаў Бор. Займаецца вышыўкай. Вышывае фіранкі, абрусы, ручнікі. Тэхніка вышыўкі – гладдзю: гірлянда кветак у адным з вуглоў, абрусы, аздобленыя бахрамой з яркай паліхромнай гладдзю. Кветкі вельмі яркія, нібы жывыя, таму што вышываліся шарсцянымі ніткамі.

Кардымон Марына. Нарадзілася ў в. Дзмітраўка. Бісерапляценне - адзін з любімых захапленняў вучаніцы 9 класа Дзмітраўскага комплексу “Школа-сад”. Вось ужо 5 гадоў з`яўляецца членам гуртка бісерапляцення “Пацерынка”. Прырода роднага краю – асноўная тэматыка яе работ. Пейзажы розныя: то восень у пазалоце і барвовасці лістоты, то заснежаная цішыня лесу, то месяцовая зімовая ноч. Але ўвогуле то не жывапіс, а асаблівая тэхніка рукадзелля – імітацыя ткацтва бісерам.

Клепча Аляксандр Міхайлавіч. Нарадзіўся ў 1960 годзе ў в. Доўгае. Займаецца электразваркай. Робіць прылады хатняга ўжытку: качэргі, вілы, завесы, зашчэпкі, агароджы.

Разнастайнае спалучэнне тэхналагічных прыёмаў дазваляе ствараць не толькі ўтылітарныя, але і дэкаратыўна-мастацкія вырабы складанай канструкцыі і малюнку. Асноўны від агароджаў - спалучэнні S і C- падобных завіткоў, аздобленыя прасечкай. Вароты аздоблены насечкай у выглядзе геаметрычных узораў, выбітых адпаведнымі штампамі.

Клепчукова Ала Уладзіміраўна.Нарадзілася ў 1966г. у в. Доўгае. Займаецца саломапляценнем. Робіць аплікацыі з саломы, розны гаспадарчы посуд, фруктоўніцы. Аснова амаль усіх вырабаў - традыцыйная вітая пляцёнка. Камбінаванне розных па таўшчыні і канфігурацыі пляцёнак дае бясконцую колькасць варыянтаў. Стварае шкатулкі, аздобленыя дробна нарэзанымі кавалачкамі саломы, якія пераліваюцца, нібы марозныя ўзоры на шкле і дэкаратыўныя насценныя талеркі - нібы павуцінкі, з вялікімі вачамі грознай “савы”.

Ала Уладзіміраўна вядзе ў школе гурток дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вучыць дзяцей рабіць аплікацыі з саломы – атрыманая залацістая стужачка з’ яўляецца добрым матэрыялам для выклейвання розных дэкаратыўных узораў і сюжэтных кампазіцый.