Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Народная творчасць.Прыкладное мастацтва.Дызайн.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
84.26 Mб
Скачать

Вырабы Лескавец в.І. Плеценыя кошыкі Косціна і.В., в.Дзмітраўка Аматарскія аб’яднанні і гурткі

Пры клубах, Дамах культуры, бібліятэках, навучальных і пазашкольных установах існуюць гурткі, клубы народнай творчасці, аматарскія аб’яднанні. Так, гурткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва працуюць пры дзіцячай бібліятэцы (“Васілёк”), Бацэвіцкай (“Сланечнік”), Нясяцкай (“Майстрыха”), Арэхаўскай (“Прыгажосць”), т/п Ганчанскай (”Бураціна”), Максімавіцкай (“Горніца”), Стара-Востраўскай (“Чароўная саломка”), Патоцкай (“Вясёлка”), Віркаўскай (“Фантазія”).

Народнае любіцельскае аб`яднанне “Спадчына пры Клічаўскім раённым Доме культуры з 1992 года ўзначальвае народны майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Дабравольская В.Л. У лютым 2005 г. рашэннем Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (ад 14.02.2005г. №14) аб`яднанню прысвоена званне “Народны любіцельскі калектыў”.

Калектыў налічвае 33 чалавекі. Вывучае гісторыю Клічаўшчыны, адраджае народныя традыцыі, звычаі і рамёствы: вышыўка, лозапляценне, саломапляценне, макрамэ, разьба па дрэве, ткацтва і іншыя віды народнай творчасці. У апошні час аматарскім аб’яднаннем асвоены новы від старажытнай вышыўкі – “строчевое шитьё”, вывучана гісторыя ткацтва паясоў Клічаўскага раёна.

Калектыў вядзе пошук ўсяго новага і цікавага ў вобласці народнай творчасці. Члены калектыву прымаюць актыўны ўдзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх выставах і фестывалях: 2-гі Усебеларускі фестываль “Беларусь – мая песня”, міжнародны фестываль “Вянок дружбы”, Магілёўскае абласное свята “Народная прыпеўка” (г. Слаўгарад), свята “Дажынкі-2006” (г. Бабруйск), областная выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прысвечаная Году Маці. Калектыў прымае актыўны ўдзел ва ўсіх гэтых мерапрыемствах. Многія члены калектыва ўзнагароджаны Дыпломамі: М.І.Сямёнава, М.І.Манак, В.Л.Дабравольская, В.М.Нікіціна, Г.І.Бадзяка.

У 2007 годзе да Дня 8 Сакавіка прахадзіла раённая выстава народных майстроў, былі выбраны лепшыя майстры, якім уручылі Дыпломы і памятныя падарункі: Астроўскай Г.І., Бадзяка Г.І.,Сырамалот А.В., Нікіцінай В.М.

Праходзілі дзве выставы “Край мой родны, зямля беларуская” у цэнтральнай бібліятэцы. Была арганізавана персанальная выстава народнай майстрыхі Дабравольскай В.Л.

У чэрвені калектыў народных майстроў прымаў удзел у Міжнародным фестывалі “Вянок дружбы” (г.Бабруйск).

Праходзіла выстава да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на плошчы 30 год Перамогі г.Клічава, да Дня пажылога чалавека, да Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі у РДК.

У Цэнтры пазашкольнай работы працуюць гурткі “Беларускі сувенір”, “Бісерапляценне”(кіраўнік Святлана Аляксееўна Жданоўская). Удзельнікі гуртка вучацца плесці саломкай, вышываюць бісерам, шыюць з футра, бяросты.

Кіраўнік гуртка С. А. Жданоўская ўдзельнічала ў міжнародным фестывалі “Вянок дружбы” у Бабруйску, дзе прадстаўляла як уласныя работы, так і работы гурткоўцаў. Прымала ўдзел у фестывалі “Сузор’е талентаў” па бісерапляценню.

Ад цэнтра пазашкольнай работы на базе Дзмітраўскага комплексу школа-сад працуе гурток бісерапляцення “Пацерынка”. Кіруе ім Жданоўская Святлана Аляксандраўна. У ліку лепшых вучаніца Кардымон М.В., якая займаецца ў гуртку ўжо 5 гадоў. Яе рукамі створана шмат карцін, якія нагадваюць жывы куточак прыроды: то восень у пазалоце, барвовасці лістоты, то заснежаная цішыня лесу, то зімовая ноч… Шмат карцін, бранзалетаў, ланцужкоў з бісера выканана ўдзельніцай гуртка Ламаска Вікай і інш.

Працуе гурток “Фантазія” (бісерапляценне, інкрустацыя саломкай, роспіс па дрэве (кіраўнік Наталля Леанідаўна Лапаціна). Члены гуртка ўдзельнічалі ў фестывалі “Сонечная палітра” (г. Магілёў). Кіраўнікі В.І. Магдэнка і В.І. Лескавец прадстаўлялі свае работы і работы гурткоўцаў на абласной выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У гуртку “Гаспадыня”, кіраўніком якога з’яўляецца малады спецыяліст Пракаповіч А. В., робяць прыгожае пано з тканіны, сувеніры, цацкі, прылады дамашняга абіходу. У гуртку “Разьба па дрэве”, які працуе ў Максімавіцкай СШ, (кіраўнік Прыстром Валерый Аляксеевіч), вырабляюць чароўныя ўзоры з дрэва. Такі ж гурток працуе і ў Востраўскай СШ, кіраўніком якога зяўляецца Баравік Фёдар Рыгоравіч. Тут вырабляюць наборы кухонных рэчаў, пано.

У раёне стала традыцыйным правядзенне выстаў народнай творчасці. На іх прадстаўляюцца лепшыя, найбольш характэрныя і традыцыйныя ўзоры ткацтва, вышыўкі, дрэваапрацоўкі, пляцення, роспісу. Яны дэманструюць характар і асаблівасці сучаснага народнага мастацтва. Так, цэнтральная бібліятэка арганізоўвае выставы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва раёна.

Самабытны свет творчасці. Ён насычаны гармоніяй, багатай фантазіяй, заўсёды радуе вока. Найбольш дынамічна развіваецца адзін з відаў творчасці - бісер. У 2007 годзе ў музеі г. Клічава была арганізавана выстава “Сузор’е талентаў”, на якой былі прадстаўлены работы з бісера Валянціны Іванаўны Магдэнка, Ірыны Валер’еўны Кунцэвіч, Веры Іванаўны Лескавец, Наталлі Аляксандраўны Кавалевіч і зусім юнай майстрыхі Таццяны Самсоненка.

Нягледзячы на ўзрост аўтараў выставачных работ, іх кваліфікацыю і сацыяльны статус, тэматыка твораў паўтараецца. У большасці сваёй мастачкі аддаюць перавагу прадстаўнікам жывёльнага свету (алені, каты, ваўкі), кветкам, пейзажам і іконам. На выстаўцы былі прадстаўлены дзве аднолькавыя іконы Мікалая Цудатворцы ў выкананні розных аўтараў. Вера Іванаўна Лескавец выкарыстала традыцыйную тэхніку вышывання - ніткамі мулінэ, Таня Самсоненка - бісерам.

Народныя майстры раёна з’яўляюцца ўдзельнікамі абласных і рэспубліканскіх свят. Так, на рэспубліканскім свяце “Дажынкі - 2006“ (г. Бабруйск) дэманстравалі свае вырабы майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Дабравольская В.Л. (Клічаў), Шчэпетаў В.К. (Клічаў), Грузд В.А. (Клічаў ), Розум М. М. (Ст. Востраў) Баравік В.Р. (Ст. Востраў).