Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Народная творчасць.Прыкладное мастацтва.Дызайн.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
84.26 Mб
Скачать

Народная творчасць. Прыкладное мастацтва. Дызайн Народная творчасць Народнае дойлідства

Для гарадской забудовы характэрны былі хаты на падклетках (да 16 ст.), 2-х павярховыя драўляныя дамы ці на высокіх мураваных сутарэннях, дамы з мансардай.

Забудова фальваркаў мела больш складаную кампазіцыю, акрамя палаца і сядзібнага двара, сярод будынкаў былі лямусы, сырніцы, бровары і інш. Наводдаль ставілі хлявы, стайні і іншыя будынкі для свойскай жывёлы, гумны з еўнямі, сянніцы.

Лямус, в. Бацэвічы. Пачатак ХІХст. Пляцень в. Слабодка

Адным з першых элементаў сялянскай хаты было акно. На вокны і звярнулі ў першую чаргу сваю ўвагу народныя майстры. Рама акна збіраецца асобна і ўстаўляецца ў зруб. Шчыліны паміж рамай і зрубам затыкаюцца мохам ці пакуллем, а зхверху закрываюцца шалёўкай, якая прыбіваецца да рамы па ўсяму перыметру. Асабліва шырокай была верхняя дошка. У гэтым месцы, паміж верхнім гарызантальным брусам рамы і бервяном сцяны, пакідалася пэўная прастора, якая гарантавала сцяне свабодную асадку пры яе ўшчыльненні на працягу некаторага часу пасля пабудовы. Каб у асадачны паз не траплялі дождж ці снег, на верхні брус рамы прыбівалі шырокую дошку. Зразумела, што гэтая плоскасць, якая вянчала акно, прыцягвала ўвагу разбяроў.

Акно са стаўнямі в.Кабылянка Кліч. р-на, 1920 г.

Найчасцей верхнюю частку ліштвы выконвалі ў выглядзе двух завіткоў, што нагадваюць раслінныя парасткі. Арыгінальна выглядаюць вокны, упрыгожаныя сілуэтамі птушак ці жывёл.

Здаўна ў аздабленні ліштваў шырока прымяняюцца накладныя рэечкі, ромбы, кружочкі, зубчыкі і інш.

Абавязковай прыналежнасцю ліштваў былі аканіцы. Яны маюць даўняе паходжанне і выконвалі калісьці важныя практычныя функцыі (ахоўвалі акно).

Калісьці акно мела звычайна адну аканіцу, потым пачалі навешваць па дзве. З-за дарагавізны шкла і адсутнасці падвойных рам аканіцы закрываліся на ноч, у час моцных вятроў і марозаў. У цяперашні час ахоўная рама аканіц вельмі змяншылася, але дзе-нідзе яны бытуюць і цяпер. Трэба прызнаць, што аканіцы надаюць акну кампазіцыйную і дэкаратыўную закончанасць. Надваконнік, падваконнік і аканіцы ствараюць нібы раму, што акружае акно.

Шчыт не менш, чым вокны, прываблівае ўвагу народных умельцаў. У гарадскім і местачковым будаўніцтве дэкаратыўная абшыўка шчытоў вядома даўно. Амаль неабходная прыналежнасць шчытоў - невялікае вакенца. У курных хатках гэта была проста дзірка пад вільчакам, праз якую выходзіў дым. З заменай курных хат “чыстымі” вакенца рабілі для таго, каб на гарышчы было не надта цёмна. Праўда, не меншай бы ла і яго дэкаратыўная роля, і з гэтай прычыны вакенца рабілі рознай канфігурацыі: квадратным, прамавугольным, паўкругам, ромба-падобным. Размешчанае звычайна ў цэнтры шчыта, яно было і цэнтрам яго аздоблення. У наш час вакенцы квадратнай і прамавугольнай формы часта аздабляюцца ліштвамі - гэтага ж будынка. Часам тут можна бачыць нават дэкаратыўны балкончык.

Дзверы, як і шчыты, дэкаравалі мастацкай укладкі шалёўкі. Прыгожыя дзверы характэрны не толькі для жылля, але і для клецяў - невялікіх будынкаў для захоўвання збожжа, адзення і іншага каштоўнага набытку.

Фігурна апрацаваныя апорныя слупкі характэрны і для ганкаў. У большасці выпадкаў слупкі рабілі з круглага гладка абчасанага бервена. Па акружнасці насякаліся канаўкі, паяскі “дынькі”. У наш час, калі ганкі сталі абавязковай прыналежнасцю жылля, дэкаратыўнасць іх значна ўзрасла. Апорныя слупкі ўпрыгожваюцца разьбой нярэдка ад падножжа да вяршыні, а па баках ганка робіцца невысокі бар’ер з дошак. Па краях выпілоўваецца нескладаны ўзор, і калі дошкі прыстаўляюцца адна да адной атрымліваецца ажурны малюнак, які прыгожа глядзіцца на прасвет. Усё часцей і часцей сцены жылых пабудоў малююцца поўнасцю ад падмурка да падстрэшка. Вертыкальная ўкладка шалёўкі гартуецца з гарызантальнай, ромбападобнай - з шалёўкай “у ёлачку” і інш.

Пры суцэльнай шалёўцы сцен і будаўніцтве ў гладкі вугал абавязковым становіцца аздабленне вуглоў. Стыкі шалёўкі па вуглах закрываюцца дзвюма вертыкальнымі дошкамі, паўзверх якіх мацуюцца фігурныя разьбяныя накладкі. Дошкі асновы і фігурны ўзор фарбуюцца ў кантрастныя колеры альбо розныя адценкі адного і таго ж колеру.

Аднак побач з традыцыйным і калісьці амаль адзіным будаўнічым матэрыялам -дрэвам у апошні час усё часцей прымяняюцца цэгла і бетон. Але майстры-будаўнікі не забываюць старыя традыцыі і ўпрыгожваюць, размалёўваюць дамы.

Адным з надзвычай распаўсюджаных дэкаратыўна-мастацкіх элементаў сялянскага жылля быў вільчак.

Вільчакі выразаліся скульптурна. Такія “канькі” захаваліся яшчэ да апошняга часу. Вільчакі ўтвараюцца канцамі скрыжаваных дошак-закрылін, што збягаюць па краях страхі. Закрыліны не толькі прыкрываюць канцы жэрдак-лат, але і ствараюць сваеасаблівае абрамленне шчыта.

Выпілоўваліся закрыліны толькі па адным, унутраным краі. Матывы разьбы - прасцейшыя, геаметрычнага характару, якія можна было зрабіць сякерай і свярдзёлам: зубчыкі, гарадочкі, адтуліны. Аднак нават чаргаваннем гэтых прасцейшых аздоб атрымліваліся разнастайныя ўзоры, што звісалі з краёў страхі нібы карункі. Пазней жа, з распаўсюджваннем лобзіка, упрыгожванне закрылін стала больш складаным, узбагацілася новымі формамі. Разьба, як выконвалася па краі дошкі, такой і засталася. Закрыліны на сучасных будынках маюць больш адмыславутую разьбу. Тут можна бачыць трызубец, раскрытую кветку цюльпана ці лілеі і іншыя раслінныя формы.

Калі па схілах франтона збягалі разбяныя закрыліны, звычайна гэтак жа ўпрыгожваўся і падстрэшак - нешырокі схіл, што аддзяляе апошні вянок сцяны ад шчыта. Дошка , з краявой прапілоўкай прыбіваецца на яго пярэдні край.

Як вядома, самым распаўсюджаным спосабам замацавання вянкоў зруба было злучэнне бярвенняў з выступаючымі за сцяны канцамі. Вугол без выступаў (гладкі, чысты), сустракаўся не часта. Чысты вугол больш паддаецца гніенню, чым з астаткам, таму для захавання яго ад вільгаці па баках прыбівалі дзве вертыкальныя дошкі.

Тут ужывалася накладная разьба. Звычайна такія элементы былі вельмі простымі: ромбы, квадраты, прамавугольныя рэечкі. Аднак асаблівае развіццё разьбы на вуглах атрымала толькі ў наш час, калі чысты вугал стаў пераважным у жыллёвым будаўніцтве.

Шырокае распаўсюджванне ў сялянскім побыце драўляных ложкаў, табурэтаў, крэслаў набыла канапа.