Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
283.87 Кб
Скачать

3 Крэва.

Ягайла

Дай дастану нож! А м у л і ч

**

Не трэба. Ен душу ў грудзях трымае. Дзе Вітаўт, адкажы, вялікі князь?

З'яуляецца В і т а ў т.

В і таўт

Хто мяне кліча?

Ягайла

Гэты мужны ратнік.

(Вырывав з грудзей Амуліча нож.)

Амуліч павіс на руках у Лучніка.

В ітаўт

Рыгор Амуліч? Бацькаў верны стражнік? Найлепшы ён у Кейстута. Што з ім?

Ягайла

Не ведаю. Прасіўся да мяне, Скрываўлены, вось нож з яго грудзей Дастаў я, каб хутчэй перавязаць.

В і таўт

Няма ўжо сэнсу. Зараз ён памрэ. Нож не даваў крыві ракою ліцца. А м у л і ч (апрытомнеу)

Ратуйся, Вітаўт! Каля Крэва бацька

Задушаны рукой яго слугі,

I верны твой Кудаш мячом забіты

Пасля таго, як войскі адаслаў

Назад у Полацк князь вялікі Кейстут,

Як ты прасіў у грамаце сваёй...

Даруй, што не збярог слуга старога князя...

(Памірае.)

Ягайла

Усёён трызніць!

В ітаўт

Гэта не трызненне. Здаецца мне, што трызніў толькі я, Калі пачвары гэтакай паверыў! Дзе Люцень твой, паўзучая змяя?!

Ягайла

Ён звар'яцеў! Схапіць яго, дружына!

В і та ўт

Смерць лютую хай схопіць найхутчэй Усё тваё асінае гняздо! (Кідаецца з мячом на Ягайлу.)

Лучнік становіцца паміж імі і прымае ўдар на сябе. Л у ч н і к

Князі! Князі! Пакульжывыя мы, Хай брат не забівае свайго брата... (Памірае.)

Вітаўт б'ецца з ратнікамі Ягайлы. На яго навальваюцца і адбіраюць меч.

Ягайла

Звязаць і патаемна звезці ў Крэва. Ён захварэў.

В і таўт

Ты ж здохнеш без хвароб! Дружына, да мяне!

Ягайла

Пас л у хай, Вітаўт...

Твой брат не вінаваты прад табой.

В ітаўт

Ты брат змяі, што прагна паядае Дзяцей сваіх, усіх, каго народзіць!

Ягайла

Калі загінуў князь вялікі Кейстут, Хто ў гэтым вінаваты, той заплоціць. Альгердам я клянуся, сваім бацькам!

В ітаўт

Цябе ваўчыца некалі радзіла! I бацька твой — пушчанскі люты воўк!

Ягайла

У Крэва! I трымайце пад аховай,

Нікога да яго не падпускаць!

Праз колькі дзён прыеду — разбяруся.

Што тут пачулі — зараз жа забыць! Я б сам па мужным Кейстуту заплакаў, Няма калі, мяне чакае Кракаў.

Звязанага В і т а ў т а выносяць. Усе разыходзяцца.

АКТ ДРУГІ

Сцэна першая

Гародня. Пакой у замку Вітаўта. Алёна расчэсвае княгіні Анне

валасы.

Алёна (спявае)

Белая бяроза не цярэблена, Суччайка, веццейка не падберана. Хлопчыкі, малойчыкі, падцерабіце, Суччайка, веццейка падбярыце, А мая княгенечка не прыбрана, Русая косачка не зачасана. Дзевачкі, падружачкі, прыбярыце, Русую косачку зачашыце. Княгіня Анна

Што праспявала зараз ты, Алёна?

Алёна

А гэту песню ў нашым родным краі Пяюць, як прыбіраюць маладую. Ёй косы расплятаюць, гладка чэшуць... Княгіня Анна

Адкуль ты родам?

Алёна

3 Полацкага княства. Наш князь маіх бацькоў вам падарыў. Княгіня Анна

А ў нас інакш спяваюць.

Алёна

Гэта праўда,

Колькі людзей, то й столькі галасоў, Колькі мясцін, то й столькі добрых песень.

Княгіня Анна

А вось паслухай, як у нас спяваюць.

Спяваць княгіням не да твару, кажуць.

Княгіня Анна (спявае)

Дзевушкі, мае падружкі, Вазьміце мяне пад ручкі, Пасадзіце мяне на дзяжу, Чашыце маю галаву. Ціхонька галоўку чашыце, 3 русых кос валасоў не рвіце, Ета, ой, косанька расчасоная, Піўцом галава мачоная... У вас чым косы мажуць маладой? Алёна. Мёдам.

Княгіня Анна. А ў нас півам. Алёна. Півам? Княгіня Анна. Півам. Алёна

Ну, мёдам, каб салодкая была. А півам? Княгіня Анна

Каб сп'яняла целам мужа!

Смяюцца. З'яуляецца Купала.

Купала (да Ачёны)

Твой сын, твой брат, твой бацька, твой каханы Паранены і звязаны ляжыць У Крэве і чакае паратунку. Князёўну ў падарожжа прыгатуй, Ратуй яго, ратуй яго, ратуй... Княгіня Анна

Алёна, што? Чаму ты ўся збялела?

Алёна

Я маю дар ад продкаў адчуваць Хваробу і няшчасце чалавека Мне блізкага. Хоць на краі зямлі Няхай ён будзе, а калі бяда, Яна у маім сэрцы адгукнецца. Княгіня Анна

Няўжо цяпер цябе здалёк гукае Брат ці сястра? Ці маці?

Алёна

Муж твой — Вітаўт. У Крэве ён паранены ляжыць, Цябе й мяне чакае у цямніцы. Княгіня Анна

Князь Вітаўт у цямніцы? Смешна мне. I чым жа блізкі ён табе, Алёна?

Алёна

Той, хто, як маці, любіць гаспадыню, Не можа не любіць гаспадара. Хутчэй у Крэва! Княгіня Анна

Вітаўт жа у Троках!

Алёна

Княгіня, я малю, мяне паслухай! Не маніць аніколі сэрца мне. К н я г і н я А н н а

Ну, добра, добра, заутра мы паедзем.

Алёна

Не заутра! Сёння! Як мага хутчэй! Бо заутра быць патрэбна нам у Крэве, Каб князя для цябе уратаваць! Княгіня Анна

Мо ты й напраўду з роду ведуноў, Бо я ужо адчуваю хваляванне I у грудзях халодны неспакой.

Алёна

Прывесці коні загадаю я! Княгіня Анна

Мы найхутчэй павінны быць у Крэве!

Выходзяць.

Купала

Ў каханні сэрца дзівіць і вяшчуе, А без яго не бачыць і не чуе. (Раствараецца ў просторы.)