Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Паэтычны слоўнік В.Рагойша.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.67 Mб
Скачать

20 000, У т. Шаўчэнкі — 10 000). Пра лексічнае

багацце майстроў мастацкага слова сведчаць, у

прыватнасці, с л о€ ў н і к і м о€ в ы

п і с ь м е€ н н і к а (А. Пушкіна, А. Міцкевіча, Т.

Шаўчэнкі і інш.; гл.: слоўнік). У руках беларускіх

паэтаў — адна з самых багатых, мілагучных,

старажытных індаеўрапейскіх моў, якая

захавала нямала асаблівасцей лексічных,

арфаэпічных, марфалагічных, сінтаксічных не

толькі праславянскіх, але нават стараіндыйскіх

(санскрыт). Хораша пра беларускую мову сказаў

паэт з абсалютным моўным слыхам Рыгор

Барадулін:

Беларускае слова ад Бога.

Слову нашаму Бог дапамог.

Хто не любіць яго, ад тога

Назаўсёды адвернецца Бог.

Паэты з пэўнымі мастацкімі мэтамі звяр-

таюцца да сінонімаў, антонімаў, амонімаў, па-

ронімаў, амографаў, амафонаў, фразеалагіз-

маў, паэтонімаў, да ўсяго лексічнага багацця

нацыянальнай мовы. Як і мастацкая літаратура

наогул, паэзія, апрача агульнаўжывальнай лек-

сікі, карыстаецца і вузкаўжывальнай: гістарызмамі,

неалагізмамі, дыялектызмамі, жарганізмамі,

вульгарызмамі, варварызмамі і інш. Выкарыс-

танне вузкаўжывальных слоў заўсёды павінна

быць абумоўлена тымі ці іншымі мастацкімі

задачамі. Злоўжыванне імі, нематываванае ўвя-

дзенне ў паэтычны кантэкст адразу заўважаецца

чытачамі (слухачамі), рэзка зніжае мастацкае

ўздзеянне твора. Зрэшты, гэта адносіцца да

ўсёй Л. П. У вершы могуць ужывацца нават гра-

матычна няправільныя формы, але сама гэтая

няправільнасць павінна быць абумоўлена пэў-

нымі выяўленчымі задачамі.

Вось урывак з верша У. Караткевіча «Заяц

варыць піва»:

З зайчыхай вып’юць па маленькай

І дзеткам трошкі паднясуць,

Тужлівым галаском таненькім

«Цвіцела морква» завядуць.

Падкрэслены выраз — адступленне ад літа-

ратурнай нормы («цвіла морква»). Аднак гэтае

адступленне не выпадковае, а матываванае

мастацкай задачай: праз экспрэсію граматычнай

няправільнасці дапамагчы стварыць ва ўяўленні

чытача (слухача) яскравы зрокава-слыхавы

вобраз бяскрыўднай заечай сям’і «перад халод-

наю зімой», выклікаць пачуццё жалю да яе

(«Пабачыш — не гані з абсады, Дай хоць на

гэты дзень спакой...»).

Мова паэзіі — эмацыянальна афарбаваная.

Таму ў ёй вялікая роля належыць экспрэсіўным

моўным формам, што перадаюць эмацыянальны

стан лірычнага героя паэта. Намнога большае

значэнне ў ёй, у параўнанні з мовай прозы

і літаратурнай мовай увогуле, мае сістэма пера-

носных значэнняў слоў — тропаў. У паэзіі назі-

раецца своеасаблівая канцэнтрацыя тропаў,

якія адыгрываюць тут незаменную выяўленчую

ролю. Менавіта ў сістэмах прамых і пераносных

значэнняў слоў і ўвасабляецца перш за ўсё

змест паэтычнага твора.

Троп (ад грэч. tropos— паварот; зварот, воб-

раз) — слова ці моўны выраз, ужытыя ў пера-

носным значэнні. У Т. на аснове нейкіх агульных

рыс супастаўляюцца дзве з’явы, адна з якіх ха-

рактарызуецца праз прыметы другой. Ужываюц-

ца Т. і ў размоўнай мове, але асноўная сфера іх

бытавання — мастацкая літаратура, асабліва

паэзія. Яны дапамагаюць лаканічна і вобразна

выявіць сутнасць з’явы, індывідуалізаваць яе,

даць ёй ацэнку. Т. — не «акраса», а адзін са

сродкаў вобразнага пазнання жыцця, спосаб уз-

багачэння літаратурнай мовы новымі сэнсавымі

адценнямі. Не дзіва таму, што паэты адчуваюць

арганічную патрэбу ў Т.:

Радок сухі— без лісцяў голле,

А вобраз аздабляе шмат,

Ах, каб збіралася іх болей,

Ды каб усе на добры лад!

(П. Броўка. «Багата, родная ты мова...»)

Здольнасць мысліць арыгінальнымі Т. —

першая прыкмета сапраўднага паэта. Пры гэ-

тым Т. добра самахарактарызуюць творцу: сту-

пень яго таленавітасці, сацыякультурнае і пры-

родна-кліматычнае асяроддзе яго пражывання,

больш таго — ступень яго адукацыі, характар

прафесіі, прыналежнасць да літаратурнага на-

прамку, часам — узрост, псіхічны стан і г. д.

Кожны з Т. — гэта своеасаблівая маленькая

міфалагема, з нейкім дамінантным аб’ектам

выяўлення ў цэнтры яе. Вось некаторыя воб-

разныя міні-міфалагемы Р. Барадуліна: дрэва

— жыцця, сыноўняй удзячнасці, купалаўскае, ракі,

пазнання, даверу, цярпення (усяго — звыш