
- •Isbn 985-08-0598-6 «Беларуская навука», 2004
- •I. Ралько, I. Шпакоўскага, м. Янкоўскага,
- •1905—1907 Гг. Беларускае друкаванае слова ў
- •XIX і асабліва з пачатку XX ст. Ідзе працэс уск-
- •1964). Узор вершазнаўчай б. — у кнізе м. Гас-
- •1978). Расшыфраваць многія псеўданімы бела-
- •XIX ст.» (2-е выд. Мн., 2003), «Пуцявінамі Янкі
- •1969. Т. 2), кнігі асобных літаратуразнаўцаў
- •1968), М. Багдановіча (а. Кабаковіч. Паэзія Максі-
- •1972; В. Жураўлёў, I. Шпакоўскі, а. Яскевіч. Пы-
- •20 000, У т. Шаўчэнкі — 10 000). Пра лексічнае
- •100 Міфалагем); рака — часу, мовы, маленства,
- •I беларускай мовах. Харкаўская паэтэса м. Льво-
- •I часткова рускай мовах. Творчасць двухмоўных
- •I тэатры, дзе дзейныя асобы, паводле к. Ста-
- •I шапку зняў.
- •I iнш. У Беларусi выйшлi «Слоўнiк мовы Скары-
- •I да каляднага посту, калiсьцi звычайна
- •1988. Кн. 1—6). Вось дзве тыповыя в. П., адна
- •Iнш. Д. П. Знаходзіцца на памежжы драмы I па-
- •Iснуюць свое-
- •I новы дзень— жыцця святы прыход—
- •XX ст. Распрацоўвалі я. Купала («Магіла льва»,
- •11), А. Гаруна (12), м. Грамыкі (6), к. Кірэенкі (4),
1968), М. Багдановіча (а. Кабаковіч. Паэзія Максі-
ма Багдановіча. Мн., 1978), некаторых іншых пісь-
меннікаў (Стыль пісьменніка. Мн., 1974). Выйш-
ла некалькі вучэбных дапаможнікаў па агульнай
П. для студэнтаў і школьнікаў: «Основы советс-
кого литературоведения» I. Гутарава (2-е выд.
Мн., 1967), «Уводзіны ў літаратуразнаўства» М.
Лазарука і А. Ленсу (2-е выд. Мн., 1982), «Воп-
росы теории литературы» М. Палкіна (2-е выд.
Мн., 1979), «Практыкум па ўводзінах у літарату-
разнаўства» А. Майсейчыка (Мн., 1980). Створа-
на некалькі літаратуразнаўчых слоўнікаў: «Ка-
роткі літаратуразнаўчы слоўнік» А. Макарэвіча
(2-е выд. Мн., 1969), «Слоўнік літаратуразнаўчых
тэрмінаў» М. Лазарука
і А. Ленсу (2-е выд. Мн., 1996). Разам з тым бе-
ларускія літаратуразнаўцы амаль не звяртаюц-
ца да гістарычнай і параўнальнай П. Беларуская
П. развіваецца ў рэчышчы ўсёй еўрапейскай П.,
якая стаіць сёння на мяжы эстэтыкі, літаратураз-
наўства, мовазнаўства, выкарыстоўвае асобныя
палажэнні матэматыкі, кібернетыкі, тэорыі ін-
фармацыі, семіётыкі. Аднак адзіная методыка
даследавання яшчэ не выпрацавана. Большасць
вучоных, абапіраючыся на дасягненні гуманітар-
ных і дакладных навук, выступаюць супраць
схематызацыі жывых літаратурных з’яў, што на-
зіраецца ў сучасным структуралізме, імкнуцца
вывучаць элементы формы неад’емна ад змес-
ту твора.
Вершазна€ўства — раздзел паэтыкі, што
вывучае верш як пэўную эстэтычную сістэму,
яго гісторыю і тэорыю. Раздзеламі В. як навукі
пра верш з’яўляюцца метрыка, рытміка, строфі-
ка. В. вывучае гукавы склад вершаў (гл.: фоніка,
рыфма), паэтычны сінтаксіс. Першым беларус-
кім вершазнаўцам быў Л. Зізаній, які падаў ка-
роткі курс тэорыі антычнага (метрычнага) вер-
ша, даў тлумачэнне некаторых вершазнаўчых
паняццяў (стапа, метр, памер, рыфма). Асобныя
палажэнні Л. Зізанія развіў М. Сматрыцкі, які
зрабіў спробу ўвесці ў старабеларускую і ўсю
ўсходнеславянскую паэзію антычную сістэму
вершавання, у прыватнасці адзін з яе асноўных
памераў— гекзаметр. Выдатным вершазнаўцам
сярэдневяковай Беларусі з’яўляўся М. Сарбеўс-
кі. Асобныя вершазнаўчыя назіранні ёсць у пра-
цах С. Полацкага, Я. Чачота, I. Насовіча, Я.
Карскага. Значны ўклад у беларускае В. унёс М.
Багдановіч сваім нарысам пра санет, даследа-
ваннем рытмікі і фонікі верша Т. Шаўчэнкі, раз-
вагамі пра суадносіны рытму і метра і інш. Бе-
ларускае савецкае В. распачалося працамі
А. Вазнясенскага, Я. Барычэўскага, У. Дубоўкі.
Найбольш інтэнсіўна гісторыя і тэорыя беларус-
кага верша распрацоўваюцца ў пасляваенны
час. Вучоныя даследуюць рытміку і метрыку як
літаратурнага верша (І. Ралько. Беларускі верш.
Старонкі гісторыі і тэорыі. Мн., 1969; ён жа. Вер-
шаскладанне. Даследаванні і матэрыялы.
Мн., 1977; ён жа. Верш і мова. Мн., 1986; М.
Грынчык. Шляхі беларускага вершаскладання.
Мн., 1973; В. Рагойша. Гутаркі пра верш: Метры-
ка. Рытміка. Фоніка. Мн., 1979; Л. Кабаковіч. Бе-
ларускі свабодны верш. Мн., 1985), так і фальк-
лорнага (М. Янкоўскі. Паэтыка беларускіх прыка-
зак Мн., 1971; Н. Гілевіч. Паэтыка беларускай
народнай лірыкі. Мн., 1975; ён жа. Паэтыка бе-
ларускіх загадак. Мн., 1976). У поле зроку дас-
ледчыкаў трапляюць пытанні паэтычнай вобраз-
насці, лірычнай кампазіцыі, вершаванага сінтак-
сісу, фонікі (А. Яскевіч. Ад слова да вобраза. Мн.,