Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Паэтычны слоўнік В.Рагойша.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.67 Mб
Скачать

1969. Т. 2), кнігі асобных літаратуразнаўцаў

(«Летапіс жыцця і дзейнасці Кастуся Каліноў-

скага» — у кнізе Г. Кісялёва «З думай пра Бела-

русь». Мн., 1966), трапляюць на старонкі пе-

рыёдыкі. Летапісы (часам у некалькіх тамах)

друкуюцца асобнымі кнігамі. У Беларусі выйшла

ў свет выданне: М. І. Мушынскі. Якуб Колас:

Летапіс жыцця і творчасці (Мн., 1982). Многія

факты і даты, што маюць дачыненне да паэзіі, у

тым ліку беларускай, зафіксаваны

ў хроніцы літаратурнага жыцця народаў СССР

за 50 гадоў (1917—1967), якая склала апошні,

шосты том «Истории советской многонацио-

нальной литературы» (М., 1974).

Глыбокае разуменне паэзіі немагчыма без

ведання законаў развіцця грамадства, культуры,

мовы. Таму П. цесна звязана з гісторыяй, псіха-

логіяй, эстэтыкай, мовазнаўствам, некаторымі

іншымі грамадскімі і гуманітарнымі навукамі.

Паэ€тыка (ад грэч. poitik'— паэтычнае

мастацтва) — 1) абумоўленая ідэйнай задумай

мастака сістэма спосабаў і сродкаў вобразнага

спасціжэння свету ў іх змястоўнай, сэнсавыяў-

ленчай сутнасці; 2) дысцыпліна, якая вывучае

структуру, характэрныя асаблівасці і змястоўнасць

паэтычнай формы. У шырокім сэнсе П. — тое,

што і тэорыя літаратуры.

Як навука П. падзяляецца на агульную (тэа-

рэтычную), функцыянальную (апісальную),

гістарычную, параўнальную і практычную.

А г у€ л ь н а я П. (збліжаецца з цэлым шэра-

гам раздзелаў тэорыі літаратуры) разглядае ўсе

магчымыя спосабы і сродкі ўвасаблення аўтарс-

кай задумы, іх адпаведнасць літаратурным ро-

дам, відам, жанрам. Так, П. верша аналізуе яго

лексіку, тропы, сінтаксіс, інтанацыю, метрыку і

рытміку, фоніку, рыфмы, строфіку, кампазіцыю,

жанры і віды верша. Ф у н к ц ы я н а€ л ь -

н а я П. даследуе эстэтычныя кампаненты тво-

раў пэўнага літаратурнага напрамку ці перыяду,

творчасці пісьменніка, паасобнага жанру, твора

(П. рамантызму, старажытнай беларускай літа-

ратуры, М. Багдановіча, М. Танка, П. былін,

«Новай зямлі» Я. Коласа і г. д.). Прадмет г і с

т а р ы€ ч н а й П.— паходжанне і эвалюцыя

мастацкіх сродкаў (эпітэт, страфа, сістэма вер-

шавання і г. д.) і катэгорый

у залежнасці ад сацыяльна-гістарычных і чыста

літаратурных умоў. Шырока карыстаецца па-

раўнальна-гістарычным метадам даследавання,

імкнецца абагульніць вынікі сусветнага літара-

турнага працэсу. П а р а ў н а€ л ь н а я П. зай-

маецца тыпалагічным супастаўленнем спосабаў

і сродкаў вобразнага адлюстравання свету дз-

вюх ці больш нацыянальных літаратур (напрык-

лад, параўнальная метрыка ўсходне-

славянскага верша); засноўваецца на параўналь-

най стылістыцы, карыстаецца дадзенымі мас-

тацкага перакладу. П р а к т ы€ ч н у ю П. скла-

даюць розныя курсы і дапаможнікі па агульнай

П., разлічаныя на шырокага чытача; яе задача —

выхаванне паэтычнай культуры, азнаямленне

чытачоў з асновамі мастацтва слова (у прыват-

насці, з асновамі вершавання). Яшчэ ў пачатку

20-х гадоў ХХ ст. вядомы рускі літаратуразнавец

В. Жырмунскі слушна падкрэсліваў: «Паэтыка,

як усякая навука пра мастацтва, можа адыгры-

ваць істотную практычную ролю ў мастацкім

выхаванні, а таму яна акажа падтрымку

і літаратурнаму крытыку, і педагогу, і нават, калі

хочаце, «інтэлігентнаму чытачу», выхоўваючы ў

ім увагу да мастацкіх асаблівасцей літаратурнага

твора, абвастраючы і паглыбляючы мастацкую

ўспрымальнасць».

Першыя грунтоўныя тэорыі П. з’явіліся

ў Старажытнай Грэцыі («Пра мастацтва паэзіі»

Арыстоцеля), Старажытнай Індыі. Да XVIII ст. П.

складвалася як нарматыўная, дыктуючы правілы

будовы мастацкіх твораў (працы Гарацыя, Буа-

ло, В. Традзьякоўскага, М. Ламаносава). Этап-

нымі ў фарміраванні П. сталі канцэпцыі Лесінга

(вызначыў паэзію як часавае мастацтва ў адроз-

ненне ад прасторавага — выяўленчага), Гум-

бальта (разумеў мову як творчасць), рускіх рэ-

валюцыйных дэмакратаў (В. Бялінскага, М.

Дабралюбава, М. Чарнышэўскага, А. Герцэна).

Тэзіс В. Бялінскага пра змястоўнасць мастац-

кай формы, напрыклад, поўнасцю пад-

трымлівае сённяшняя навука. На вывучэнне лі-

таратуры як мастацтва слова зрабілі ўплыў

працы А. Весялоўскага па гістарычнай П., да-

следаванні А. Патабні законаў і форм паэтычна-

вобразнага мыслення. У 20-я гады XX ст.,

у час бытавання канцэпцый в у л ь г а€ р н а -

г а с а ц ы я л а г . з м у і ф а р м а л . з -

м у, узніклі с а ц ы я л а г . ч н а я і ф а р -

м а€ л ь н а я П. Першая з іх тлумачыла (часта

залішне просталінейна) усе факты літаратуры

гістарычнымі і сацыяльна-эканамічнымі прычы-

намі. Для другой характэрныя іманентнасць лі-

таратуразнаўчага аналізу, спробы разглядаць

мастацтва як прыём, асаблівым чынам арганіза-

ваную мову, але асобныя прадстаўнікі яе (Ю.

Тынянаў, Б. Эйхенбаўм, В. Шклоўскі і іншыя лі-

таратары, аб’яднаныя ў Таварыства па вывучэн-

ні паэтычнай мовы — О П О Я З) выявілі прын-

цыпы сюжэтаскладання, своесаблівасць паэ-

тычнай мовы як тыпу маўлення, характарызава-

лі «адзінства і цеснату вершаванага раду» і інш.

Некаторыя ідэі фармальнай П. пазней ляглі ў

аснову с т р у к т у€ р н а й

і л і н г в і с т ы€ ч н а й П., абумовіўшы іх моц-

ныя і слабыя бакі (Структурализм: «За» и

«против». М., 1975). Новым крокам у рас-

працоўцы праблем П. з’явіліся працы В. Жыр-

мунскага, В. Вінаградава, Д. Ліхачова, М. Храп-

чанкі, М. Гаспарава і інш.

Пэўны ўклад у развіццё П. унеслі вучоныя

Беларусі. Яшчэ ў XVI—XVIII стст. П. распрацоў-

валі выкладчыкі брацкіх школ і езуіцкіх калегій,

дзе абавязкова вывучалася тэхніка вершавання.

Л. Зізаній у кнізе «Грамматіка словенска...» (Віль-

ня, 1596) упершыню ва ўсходніх славян сцісла

падаў тэорыю пабудовы верша. Грунтуючыся на

правілах антычнага вершавання, ён даваў тлу-

мачэнні метра, стапы, асноўных вершаваных

памераў, характару дэкламацыі, звярнуў увагу

на рыфму (чаго не было ў антычным вершы). М.

Сматрыцкі («Грамматики словенския правиль-

ная синтагма». Еўе, 1618) імкнуўся перанесці

законы антычнага (метрычнага) вершавання на

ўсходнеславянскую паэзію. Найвышэйшае да-

сягненне тэарэтыка-літаратур-

най думкі Беларусі, Літвы і Польшчы XVII—XVIII

стст.— працы (на лацінскай мове) М. К. Сарбеўскага

«Пра дасканалую паэзію, або Вергілій і Гамер» і

«Курс паэтыкі», у аснову якіх ляглі лекцыі, пра-

чытаныя аўтарам у Полацку ў 1617—1620 гг. Сар-

беўскі прыйшоў да арыгінальных высноў пра

сутнасць літаратуры, яе месца сярод розных ві-

даў мастацтва, пра суадносіны формы і зместу,

кампаненты формы, пра паэтычныя жанры і інш.

Нарматыўная П. Сарбеўскага паяднала тэарэ-

тычныя палажэнні эпохі Адраджэння і барока,

вызначыла кірунак далейшага развіцця навукі

пра літаратуру і самой мастацкай літаратуры

Беларусі. У 1786 г. у Магілёве выйшла кніга

«Пра мастацтва паэзіі» Ф. Пракаповіча, у якой

абгрунтоўваліся прынцыпы класіцызму. XIX ста-

годдзе не пакінула значнага следу ў беларус-

кай П. Найбольшую значнасць маюць хіба што

выказванні Я. Чачота пра сілаба-танічны верш і

I. Насовіча пра народнае вершаванне. На пачат-

ку XX ст. да П. звярнуўся М. Багдановіч. Яго

меркаванні пра еднасць формы і зместу, пра т.

зв. навуковую паэзію і інш. мелі і маюць прын-

цыповае значэнне для тэорыі беларускага вер-

шаванага слова. Беларуская функцыянальная

П. папоўнілася ў 20-я гады ХХ ст. працамі А.

Вазнясенскага «Паэтыка М. Багдановіча» (Коўна,

1926), Я. Барычэўскага «Тэорыя санету» і «Паэ-

тыка літаратурных жанраў» (Мн., 1927), грунтоў-

ным артыкулам У. Дубоўкі «Рыфма ў беларускай

народнай творчасці» (1927). Пытанні П. так ці

інакш закраналіся ў такіх працах, як «Белару-

сы» (Пг., 1903—1922) Я. Карскага, «Гісторыя бе-

ларускай літаратуры» (Мн., 1924) і «Беларуская

драматургія» (Мн., 1928) I. Замоціна, «Нарысы

гісторыі беларускай літаратуры» (Мн., 1928) М.

Піятуховіча і інш. Сістэматычныя даследаванні

па П. пачаліся з 60-х гадоў ХХ ст. З гэтага часу ў

Беларусі пачынаецца вывучэнне метрыкі і рыт-

мікі верша (I. Ралько, М. Грынчык, В. Рагойша,

А. Кабаковіч, В. Ярац, У. Славецкі), яго кампазі-

цыйных асаблівасцей і слоўна-паэтычнай воб-

разнасці (А. Яскевіч, Я. Шпакоўскі); даследчыкі

звяртаюцца да П. асобных жанраў: прыказак і

прымавак (М. Янкоўскі), загадак (Н. Гілевіч), пе-

сень (Н. Гілевіч, А. Ліс, Л. Салавей, В. Коўтун),

дзіцячага фальклору (Г. Барташэвіч). З’явіліся

таксама спецыяльныя даследаванні пра П. М.

Танка (В. Рагойша. Паэтыка Максіма Танка. Мн.,