- •Isbn 985-08-0598-6 «Беларуская навука», 2004
- •I. Ралько, I. Шпакоўскага, м. Янкоўскага,
- •1905—1907 Гг. Беларускае друкаванае слова ў
- •XIX і асабліва з пачатку XX ст. Ідзе працэс уск-
- •1964). Узор вершазнаўчай б. — у кнізе м. Гас-
- •1978). Расшыфраваць многія псеўданімы бела-
- •XIX ст.» (2-е выд. Мн., 2003), «Пуцявінамі Янкі
- •1969. Т. 2), кнігі асобных літаратуразнаўцаў
- •1968), М. Багдановіча (а. Кабаковіч. Паэзія Максі-
- •1972; В. Жураўлёў, I. Шпакоўскі, а. Яскевіч. Пы-
- •20 000, У т. Шаўчэнкі — 10 000). Пра лексічнае
- •100 Міфалагем); рака — часу, мовы, маленства,
- •I беларускай мовах. Харкаўская паэтэса м. Льво-
- •I часткова рускай мовах. Творчасць двухмоўных
- •I тэатры, дзе дзейныя асобы, паводле к. Ста-
- •I шапку зняў.
- •I iнш. У Беларусi выйшлi «Слоўнiк мовы Скары-
- •I да каляднага посту, калiсьцi звычайна
- •1988. Кн. 1—6). Вось дзве тыповыя в. П., адна
- •Iнш. Д. П. Знаходзіцца на памежжы драмы I па-
- •Iснуюць свое-
- •I новы дзень— жыцця святы прыход—
- •XX ст. Распрацоўвалі я. Купала («Магіла льва»,
- •11), А. Гаруна (12), м. Грамыкі (6), к. Кірэенкі (4),
XIX ст.» (2-е выд. Мн., 2003), «Пуцявінамі Янкі
Купалы: Дакументы і матэрыялы» (Мн., 1981),
«З жыццяпісу Якуба Коласа: Дакументы і матэ-
рыялы» (Мн., 1982). Шырокай папулярнасцю
карыстаюцца ўспаміны пра вядомых паэтаў (Ус-
паміны пра Янку Купалу. Мн., 1982; Успаміны
пра Якуба Коласа. Мн., 1982; Успаміны пра Пет-
руся Броўку. Мн., 1986 і інш.). Паэтычныя тэксты
ўваходзяць не толькі ў зборы твораў і выбра-
нае паэтаў, а і ў анталогіі (Анталогія беларус-
кай паэзіі: У 3 т. Мн., 1993), асобныя зборнікі
(Беларуская дакастрычніцкая паэзія. Мн., 1967),
хрэстаматыі (Беларуская літаратура XIX стагод-
дзя: Хрэстаматыя. 2-е выд. Мн., 1987) і інш. У
70—80-я гады ХХ ст. у Беларусі выходзіла «Біб-
ліятэка беларускай паэзіі», кожная кніга якой ук-
лючала лепшыя творы аднаго паэта (Ф. Багушэ-
віча, М. Багдановіча, П. Броўкі, А. Куляшова, К.
Крапівы, М. Танка, Р. Барадуліна, В. Зуёнка і
інш.).
Б і я г р а ф . с т ы к а імкнецца стварыць
як мага больш поўныя, навукова грунтоўныя
біяграфіі буйных прадстаўнікоў нацыянальнай
паэзіі. Найбольш распаўсюджаны яе жанр —
крытыка-біяграфічны нарыс. Першую спробу на-
пісаць навуковую біяграфію Янкі Купалы зрабіў
Я. Шарахоўскі (Пясняр народных дум. Мн.,
1970—1976. Кн. 1—2). Мастацка-дакументаль-
ныя біяграфічныя творы (напрыклад, А. Лойкі —
пра Янку Купалу, С. Александровіча — пра Яку-
ба Коласа) спалучаюць дакладнасць дакумента
з мастацкім вымыслам, з жывасцю, а падчас і
займальнасцю аўтарскага аповеду.
Л і т а р а т у€ р н а е к р а я з н а€ ў с т в а,
пад якім разумеецца вывучэнне літаратурнай
гісторыі пэўнай мясцовасці (вуснай народнай
творчасці, сувязі пісьменніка з пэўным краем,
устанаўленне пісьменніцкіх прататыпаў, якія
жылі ці жывуць у дадзенай мясцовасці, і г. д.),
прыцягвае да сябе не толькі аматараў літарату-
ры, але і прафесійных літаратуразнаўцаў. У публі-
кацыях па Л. К. нярэдка сустракаюцца факты,
даты, прозвішчы, якія затым улічваюцца ўсімі
даследчыкамі паэзіі, становяцца агульнапрыня-
тымі. З такіх публікацый можна назваць кнігі
настаўніка У. Урбановіча «Шляхамі паэтаў і ге-
рояў» (Мн, 1970), журналістаў А. Сінілава «Сцеж-
камі Прынямоння» (Мн., 1962) і У. Содаля
«Людзьмі звацца» (Мн., 1977), літаратуразнаў-
цаў С. Александровіча «Тут зямля такая...»
(Мн., 1985), Г. Каханоўскага «Адчыніся, таямні-
ца часу» (Мн., 1984), артыкулы настаўнікаў М.
Пашкевіча, Г. Равінскага, Р. Родчанкі, В.
Налецкага, В. Міхасёнка, М. Казлоўскага,
архівістаў У. Адамушкі, У. Міхнюка, Р. Плато-
нава, Г. Запартыкі і інш.
Х р а н а л о€ г і я сваёй задачай лічыць вы-
значэнне дакладных, дакументальна пацверджа-
ных дат, звязаных з літаратурным працэсам.
У храналагічным запісе кожны факт пашпарты-
зуецца, г. зн. указваецца крыніца, адкуль узя-
ты звесткі. У літаратуразнаўстве пашырэнне
набыў асобны жанр X. — летапіс жыцця і твор-
часці пісьменніка. Такія летапісы змяшчаюцца
звычайна ў канцы навуковых збораў твораў (на-
прыклад, складзены Я. Саламевічам «Летапіс
жыцця і творчасці» Янкі Купалы— у 2-й кн. 9-га т.
Поўнага збору твораў песняра. Мн., 2003). Часам
яны ўваходзяць у некаторыя бібліяграфічныя
даведнікі (М. С. Васілеўскі, М. А. Каваленка.
Пятрусь Броўка: Бібліяграфічны паказальнік.
Мн., 1976; Л. М. Бабкова, Н. А. Вітушка, Л. У.
Камінская. Янка Купала: Бібліяграфічны
паказальнік. Мн., 1984 і інш.), у гісторыі
літаратур («Хроніка літаратурнага жыцця
Беларусі XIX — пачатку XX ст.» — у «Гісторыі
беларускай дакастрычніцкай літаратуры». Мн.,
