Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Паэтычны слоўнік В.Рагойша.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.67 Mб
Скачать

1964). Узор вершазнаўчай б. — у кнізе м. Гас-

парава «Очерк истории русского стиха: Метрика.

Ритмика. Рифма. Строфика» (М., 2000. 2-е выд.

С. 325—348). Найбольшае распаўсюджанне ат-

рымалі аўтаразнаўчыя Б.: Бібліяграфія твораў

Янкі Купалы. Ч. 1. 1905—1917. Мн., 1955; Янка

Купала ў літаратурнай крытыцы і мастацтвазнаў-

стве: Бібліяграфія. Мн., 1980; Н. Б. Ватацы. Мак-

сім Багдановіч: Паказальнік твораў, аўтографаў

і крытычнай літаратуры. Мн., 1977; Якуб Колас:

Бібліяграфічны паказальнік. Мн., 1983 і інш.

Адным з відаў бібліяграфіі з’яўляюцца

біябібліяграфічныя даведнікі, у якіх

інфармацыя пра друкаваныя творы спалучаец-

ца з біяграфічнымі звесткамі аб іх аўтарах.

Такім універсальным даведнікам з’яўляецца 6-

томны біябібліяграфічны слоўнік «Беларускія

пісьменнікі» (1992—1995), выдадзены пад рэ-

дакцыяй прафесара А. Мальдзіса.

Г і с т а р ы я г р а€ ф і я даследуе ступень

вывучанасці асобных пытанняў П., імкнецца

выявіць невядомае, сканцэнтраваць намаганні

гісторыкаў, тэарэтыкаў і крытыкаў паэзіі на да-

лейшай распрацоўцы актуальных праблем. Гіс-

тарыяграфічныя агляды маюцца на пачатку

амаль усіх манаграфій, дысертацыйных дасле-

даванняў, прысвечаных паэзіі. Яскравы ўзор

такой працы — артыкул I. Ралько «Беларускае

вершазнаўства», змешчаны ў яго кнізе «Верш

і мова» (Мн., 1986).

Галоўная задача т э к с т а л о€ г і і — выз-

начэнне канчатковага, так званага кананічнага

аўтарскага тэксту, вызваленага ад розных памы-

лак і скажэнняў. Кананічным лічыцца тэкст аў-

тарскага рукапісу, а калі яго няма — апошняга

прыжыццёвага выдання твора. Вялікая заслуга

беларускай Т. — выданне шэрагу збораў твораў

класікаў нацыянальнай паэзіі: Якуба Коласа ў 14

т., поўных збораў твораў М. Багдановіча ў 3 т.,

Янкі Купалы ў 9 т., 10 кн. і інш. Тэарэтычныя і прак-

тычныя праблемы выдання паэтычнай спадчы-

ны абагульнены ў спецыяльных даследаваннях

(М. Мушынскі. Ад задумы да здзяйснення.

Мн., 1965; Р. I. Гульман. Тэксталогія твораў

Янкі Купалы: Пытанні вызначэння аўтэнтычнага

тэксту. Мн., 1971; Пытанні тэксталогіі беларус-

кай літаратуры. Мн., 1980). Асобай задачай Т.

з’яўляецца а т р ы -

б у€ ц ы я — устанаўленне аўтарства ананімна-

га або псеўданімнага твора. Гісторыкаў беларус-

кай паэзіі даўно хвалявала праблема аўтарства

ананімных паэм XIX ст., у першую чаргу —

«Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе».

Складаную тэксталагичную загадку паспяхова

разгадаў Г. Кісялёў у сваіх кнігах «Загадка бе-

ларускай «Энеіды» (Мн., 1971) і «Пошукі імя» (Мн.,

1978). Расшыфраваць многія псеўданімы бела-

рускіх паэтаў дапамагае «Слоўнік беларускіх

псеўданімаў і крыптанімаў (XVI—XX стст.)»

Я. Саламевіча (Мн., 1983).

К р ы н і ц а з н а€ ў с т в а займаецца

выяўленнем і публікацыяй літаратурных крыніц:

асобных твораў, матэрыялаў, звязаных з жыццём і

творчай дзейнасцю пісьменнікаў. Многія такія

матэрыялы захоўваюцца ў архівах (у Мінску —

Дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва

Беларусі), музеях (напрыклад, у літаратурных

музеях Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма

Багдановіча, Петруся Броўкі), рукапісных аддзе-

лах бібліятэк (Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,

Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Ко-

ласа і інш.). З архіўных фондаў узяты матэрыя-

лы для цікавай кнігі «Шлях паэта. Зборнік ус-

памінаў і біяграфічных матэрыялаў пра Максіма

Багдановіча» (Мн., 1975; уклад. Н. Б. Ватацы),

а таксама для падрыхтаваных Г. Кісялёвым

грунтоўных крыніцазнаўчых выданняў «Пачы-

нальнікі: З гісторыка-літаратурных матэрыялаў