
- •Isbn 985-08-0598-6 «Беларуская навука», 2004
- •I. Ралько, I. Шпакоўскага, м. Янкоўскага,
- •1905—1907 Гг. Беларускае друкаванае слова ў
- •XIX і асабліва з пачатку XX ст. Ідзе працэс уск-
- •1964). Узор вершазнаўчай б. — у кнізе м. Гас-
- •1978). Расшыфраваць многія псеўданімы бела-
- •XIX ст.» (2-е выд. Мн., 2003), «Пуцявінамі Янкі
- •1969. Т. 2), кнігі асобных літаратуразнаўцаў
- •1968), М. Багдановіча (а. Кабаковіч. Паэзія Максі-
- •1972; В. Жураўлёў, I. Шпакоўскі, а. Яскевіч. Пы-
- •20 000, У т. Шаўчэнкі — 10 000). Пра лексічнае
- •100 Міфалагем); рака — часу, мовы, маленства,
- •I беларускай мовах. Харкаўская паэтэса м. Льво-
- •I часткова рускай мовах. Творчасць двухмоўных
- •I тэатры, дзе дзейныя асобы, паводле к. Ста-
- •I шапку зняў.
- •I iнш. У Беларусi выйшлi «Слоўнiк мовы Скары-
- •I да каляднага посту, калiсьцi звычайна
- •1988. Кн. 1—6). Вось дзве тыповыя в. П., адна
- •Iнш. Д. П. Знаходзіцца на памежжы драмы I па-
- •Iснуюць свое-
- •I новы дзень— жыцця святы прыход—
- •XX ст. Распрацоўвалі я. Купала («Магіла льва»,
- •11), А. Гаруна (12), м. Грамыкі (6), к. Кірэенкі (4),
1905—1907 Гг. Беларускае друкаванае слова ў
Расійскай імперыі было афіцыйна забаронена)
або ажыццяўляецца не поўнасцю (несвоечасова
публікуюцца творы, малыя тыражы выданняў і г.
д.), то не ў поўнай меры выкарыстоўваюцца і
ўсе астатнія функцыі П.
Узнікла П. у глыбокай старажытнасці і спа-
чатку існавала разам з музыкай і танцам. Сувязь
з музыкай П. захавала да нашага часу (гл.: фо-
ніка, рытм, мелодыка, напеўны верш і г. д.).
Вершамі пісаліся найважнейшыя паводле жанру
творы антычнасці, сярэдніх вякоў, Адраджэння,
класіцызму (эпічная паэма, трагедыя, камедыя,
ода). З эпохі класіцызму пашырыліся законча-
ныя страфічныя канструкцыі (гл.: цвёрдыя фор-
мы верша) — санет, рандо, трыялет і інш. З
XIX і асабліва з пачатку XX ст. Ідзе працэс уск-
ладнення мастацкага зместу паэзіі, унутранай
структуры верша, развіваюцца дольнік, верлібр
(свабодны верш) і іншыя дысметрычныя формы
верша. Паўзы, націскі, тэмп маўлення даюць маг-
чымасць увасобіць найтанчэйшыя адценні сэн-
су, аўтарскую інтанацыю
з усімі яе нюансамі. Гэтым тлумачыцца той факт,
што П. нашага часу — пераважна лірычная. У
лірыцы ў дыялектычным адзінстве выступаюць
асабістае перажыванне творцы, якое становіцца
сфераю мастацтва, і раскрыццё гэтым мастацт-
вам непаўторнай чалавечай індывідуальнасці.
Да XVIII ст. (у Расіі — да XIX ст.) П. займала вя-
дучае месца ў мастацкай літаратуры, апярэдж-
ваючы развіццё прозы і драматургіі. Пашырана
яна ва ўсіх сучасных літаратурах свету. Гісто-
рыя беларускай П. бярэ пачатак з фальклору
(песні, балады, замовы). Пісьмовая П. пачы-
наецца вершамі Ф. Скарыны (пачатак XVI ст.). Яе
развівалі ў сярэднія вякі М. Гусоўскі (на лацінс-
кай мове), А. Рымша, Я. Пашкевіч, С. Полацкі і
інш., у XIX ст. — аўтары вядомых паэм «Энеі-
да навыварат» і «Тарас на Парнасе», А. Рыпінс-
кі, П. Багрым, Я. Чачот, У. Сыракомля, В. Дунін-
Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, А. Гурыновіч, Я. Лу-
чына і інш. Пачынальнікі сучаснай беларускай
П. — Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Цётка.
Асобныя беларускія паэты (Я. Купала, Я. Ко-
лас, М. Багдановіч, А. Куляшоў, П. Панчанка, М.
Танк і інш.) унеслі важкі ўклад у развіццё ўсёй
еўрапейскай П.
П. называюць таксама мастацкую вершава-
ную творчасць пэўнага гістарычнага перыяду
(антычная П.), якога-небудзь народа (беларус-
кая П.) ці асобных паэтаў (П., напрыклад,
Ц. Гартнага, А. Вялюгіна і г. д.). У шырокім сэнсе
П.— уся мастацкая літаратура, як у вершах, так
і ў прозе (у адрозненне ад літаратуры навуковай,
справавой, публіцыстычнай). Так разуме-
лі П. у антычнасці, сярэднія вякі, аж да XIX ст. ук-
лючна (гл., у прыватнасці, артыкул В. Бялінскага
«Раздзяленне паэзіі на роды і віды»). Укладваю-
чы ў тэрмін «паэзія» менавіта такі сэнс, Арысто-
цель пісаў: «Гісторык і паэт адрозніваюцца адзін
ад аднаго не тым, што адзін карыстаецца паме-
рамі, а другі не: можна было б перакласці ў
вершы творы Герадота, і тым не менш яны бы-
лі б гісторыяй як з метрам, так і без метра; але
яны розняцца тым, што першы гаворыць пра
тое, што сапраўды адбылося, а другі — пра тое,
што магло б адбыцца». У пераносным сэнсе П.
— незвычайная, асаблівая прыгажосць прадме-
таў і з’яў у жыцці і ў мастацтве (П. прыроды,
працы, кахання і г. д.).
Паэ€т (грэч. poits) — тварэц паэзіі, пісьмен-
нік, які піша вершы. П. — людзі, якія прысвяцілі
сваё жыццё складанню вершаў, вядомыя былі ў
розных народаў свету яшчэ з глыбокай стара-
жытнасці. Яны, як правіла, жылі пры двары ней-
кага ўладара або вандравалі па краіне і пад
гукі музычнага інструмента (кобзы, гусляў, ліры,
гітары, дамбры, дутара і г. д.) выконвалі ўлас-
ныя ці фальклорныя творы. Гэта — старажытна-
рускія б а я€ н ы, г у с л я р ы€, беларускія л .
р н і к і, украінскія к а б з а р ы€ і б а н д у р ы€ с
т ы, старажытнагрэчаскія
р а п с о€ д ы і а э€ д ы, старажытнакельцкія
б а€ р д ы, старажытнаскандынаўскія с к а€ л
ь- д ы, сярэдневяковыя нямецкія м і н е з . н -
г е р ы і м е й с т э р з . н г е р ы, армянскія г
у с а€ н ы, закаўказскія а ш у€ г і, казахскія ж
ы р ш ы€, узбекскія і туркменскія б а х ш ы€,
кіргізскія м а н а с ч ы€, сярэднеазіяцкія а к ы-€ н
ы і інш. Амаль усе гэтыя П. былі і м п р а в і з
а€ т а р а м і, г. зн. хутка, без спецыяльнай пад-
рыхтоўкі маглі складаць і тут жа выконваць вер-
шы на пэўную тэму. Большасць іх твораў — па
сутнасці вершы-экспромты (гл.) якія шліфавалі-
ся ў працэсе далейшага іх выканання. Пазней, у
пісьмовы перыяд нацыянальных літаратур,
вандроўныя П.-сказіцелі ў многіх народаў пачы-
наюць знікаць, а іх найменні часам пераходзяць
да найбольш таленавітых П.-прафесіяналаў
(баян, п я с н я€ р, бард, акын). У сярэднія вякі
ў асобных краінах з’явіліся школы, дзе вучылі пі-
саць вершы. У прыватнасці, у брацкіх школах
Беларусі XVI—XVII стст. навучалі ўсіх вучняў
вершаванню. У Германіі існавалі спецыяльныя
цэхавыя школы па падрыхтоўцы мейстэрзінге-
раў. Аднак такое ўсеагульнае навучанне вер-
шаванню не прывяло да рэзкага ўздыму паэзіі,
таму што далёка не кожны «вершапісец» з’яў-
ляецца П. Навучыць пісаць вершы можна бадай
любога чалавека, які валодае адчуваннем моў-
нага рытму і хаця б асноўнымі звесткамі з тэо-
рыі вершавання. Але каб стаць П., гэтага недас-
таткова, абавязкова трэба мець прыродныя па-
этычныя здольнасці,
якія дзякуючы настойлівай творчай вучобе
(знаёмства з творчасцю майстроў паэтычнага
слова, паглыбленне ведаў па гісторыі і тэорыі
паэзіі) могуць перарасці ў т а€ л е н т. Талент па-
этычны — гэта высокае майстэрства, памножа-
нае на вастрыню светаўспрымання і глыбіню
светаразумення. Апошняе ж залежыць ад праг-
рэсіўнасці светапогляду П., ведання ім жыцця на-
рода, ступені духоўнай з’яднанасці з родным
народам, думкі і пачуцці якога ён выяўляе.
Некаторыя П., публікуючы свае творы, па той ці
іншай прычыне не раскрываюць сваё аўтарства
(а н а н R м н ы т в о р), ці падпісваюцца п с е ў
д а н R м а м і (ад грэч. pseudos — выдумка і onyma
— імя) — прыдуманымі імёнамі і прозвішчамі
або к р ы п т а н R м а м і (ад грэч. kryptos —
тайны, скрыты) — ініцыяламі, значкамі. Так, да
нядаўняга часу сатырычная паэма «Сказ пра
Лысую гару» лічылася ананімным творам,
пакуль Н. Гілевіч не прызнаўся ў сваім
аўтарстве. Янка Купала (Іван Луцэвіч)
карыстаўся 44 псеўданімамі, Якуб Колас
(Канстанцін Міцкевіч) — 59, Цётка (Алаіза
Пашкевіч) — 28, Максім Багдановіч — 22, Цішка
Гартны (Зміцер Жылуновіч) — 121 і г. д.
(паводле «Слоўніка беларускіх псеўданімаў
і крыптанімаў ХVІ—ХХ стст.» Я. Саламевіча).
Творчасць асобных П. набывае надзвычайную
ідэйна-мастацкую важкасць і агульнанароднае
прызнанне. У некаторых краінах, у тым ліку і ў
Беларусі, уведзена ганаровае званне народнага
паэта. Першымі народнымі паэтамі Беларусі
сталі Я. Купала (1925) і Я. Колас (1926), затым
гэта званне атрымалі П. Броўка (1962), А.
Куляшоў (1968), М. Танк (1968), П. Панчанка
(1973), Н. Гілевіч (1991), Р. Барадулін (1992). З
519 членаў Саюза беларускіх пісьменнікаў (на
01.01.2004) каля двухсот — паэты (некаторыя з
іх працуюць і ў іншых відах мастацкай твор-
часці).
Паэзіязна€ўства — галіна літаратуразнаў-
ства, якая вывучае паэзію як форму адлюстра-
вання рэчаіснасці і як мастацтва ў яе ўзаемада-
чыненнях з грамадскім жыццём і літаратурай у
цэлым. П. як асобная сістэма ведаў пра паэзію
ўзнікла ў старажытнасці (гл.: паэтыка)
і да гэтага часу развіваецца ў рэчышчы літа-
ратуразнаўства. Мае свой аб'ект даследавання
(усё, што адносіцца да паэзіі: асобны паэтычны
твор, паэтычны жанр, творчасць паэта і г. д.),
сваю тэрміналогію (гл.: тэрмін), карыстаецца
агульнай для ўсяго літаратуразнаўства метада-
логіяй (гл.: аналіз паэзіі). З усіх раздзелаў П. па-
куль што найбольшую вядомасць і самастой-
насць набыло вершазнаўства, пад якім часам
памылкова разумеюць навуку пра паэзію ўвогу-
ле, г. зн. П.
Складаецца П. з некалькіх галоўных і дапа-
можных дысцыплін. Да г а л о€ ў н ы х д ы с- ц
ы п л . н П. адносяцца крытыка паэзіі, гісторыя
паэзіі і тэорыя паэзіі.
К р ы€ т ы к а п а э€ з і і імкнецца даць
ацэнку бягучым фактам паэзіі з пункту гледжан-
ня значэння іх для сучаснасці. Такая ацэнка, з
аднаго боку, дазваляе паэтам суаднесці вынікі
сваёй працы з тымі патрабаваннямі, якія
прад’яўляе да літаратуры грамадства. З другога
боку, яна дапамагае фарміраваць грамадскую
думку, выпрацоўваць у чытачоў аб’ектыўныя
погляды на літаратурныя з’явы, удасканаль-
ваць эстэтычны густ і эстэтычны ідэал.
К. П. — асабліва складаны від літаратурнай
крытыкі, што абумоўлена спецыфікай абъекта
аналізу— паэтычнага твора. Крытыку паэзіі пат-
рэбна мець тонкі эстэтычны густ, глыбокія веды
па гісторыі і тэорыі паэзіі, валодаць пачуццём
вершаванага рытму, быць надзвычай чуйным да
слова, і не толькі да яго семантыкі, але і да гу-
чання, адчуваць нават няўлоўныя ўзаемаадносі-
ны зместу і формы, каб не прамінуць тое
«ледзь-ледзь» (Л. Талстой), на чым, уласна, і
трымаецца паэзія. Падыход да яе з грубай «сет-
кай» нарматыўных «прыёмаў» і «сродкаў» паг-
ражае знішчэннем самой паэзіі, на што звяртаў
увагу яшчэ М. Багдановіч у эпіграме «Крытыку»:
Дарэмна ловіце вы ў сетку матылька,
Каб лепей скрыдлы разглядзець:
Ударыўшы, памне іх сець,
І яркі пыл сатрэ няспрытная рука.
Узнікшы адразу пасля ўзнікнення самой паэ-
зіі, высокапрафесійная, патрабавальная, заці-
каўленая К. П. стала яе неабходным спадарожні-
кам. В. Бялінскі, які назваў крытыку «рухомай эс-
тэтыкай», слушна падкрэсліваў: тое, што ска-
жуць пра вялікі твор літаратуры, не менш важна за
сам твор. Неацэнны ўклад у развіццё паэзіі,
фарміраванне эстэтычнай і грамадскай думкі
сваёй эпохі ўнеслі вялікія рускія крытыкі В. Бя-
лінскі, М. Дабралюбаў, М. Чарнышэўскі, А. Герцэн,
Д. Пісараў. Беларуская К. П. зарадзілася ў XIX
ст. (публікацыі Р. Падбярэскага, У. Сыракомлі,
В. Дуніна-Марцінкевіча і інш.), але як самастой-
ная галіна літаратурнай дзейнасці склалася ў
пачатку XX ст. (артыкулы і рэцэнзіі С. Палуяна,
М. Багдановіча, Л. Гмырака,
А. Бульбы, У. Самойлы і інш.). Найбольшага
росквіту К. П. дасягнула асабліва ў пасляваенны
перыяд (М. Арочка, В. Бечык, Д. Бугаёў,
Р. Бярозкін, У. Гніламёдаў, У. Калеснік, А. Клышка, А.
Лойка, І. Шаўлякова, І. Шпакоўскі, А. Яскевіч і інш.).
Асноўныя жанры сучаснай К. П. — рэцэнзія, ар-
тыкул (аглядны, праблемны), бібліяграфічная
нататка, літаратурны партрэт, рэпліка, пародыя,
манаграфічнае даследаванне. Заканамернасці
развіцця беларускай літаратурнай крытыкі, у
тым ліку К. П., даследаваў М. Мушынскі (Бе-
ларуская крытыка і літаратуразнаўства: 20—30-
я гады. Мн., 1975; Беларуская крытыка і літара-
туразнаўства: 40-я — першая палавіна 60-х га-
доў. Мн., 1985. Каардынаты пошуку: Беларуская
крытыка: набыткі, перспектывы. Мн., 1988).
Асобныя тэарэтычныя пытанні К. П. знайшлі
асэнсаванне ў кнізе В. Каваленкі «Праблемы су-
часнай беларускай крытыкі» (Мн., 1977).
Г і с т о€ р ы я п а э€ з і і вывучае гістарыч-
ныя заканамернасці ўзнікнення і развіцця на-
цыянальнай, рэгіянальнай і сусветнай паэзіі,
акрэслівае месца і значэнне творчасці тых ці ін-
шых паэтаў і асобных іх твораў у літаратурным
працэсе. Пра адрозненне паміж Г. П. і крытыкай
можна меркаваць па наступным выказванні I.
Франка: «...Калі гісторыя літаратуры мае дадзе-
ную ўжо самой сутнасцю рэчы перспектыву, ка-
рыстаецца багатым матэрыялам, увасобленым у
творах пэўнага аўтара, у водгуках пра яго сучас-
нікаў, у мемуарах, пісьмах і іншых чыста гіста-
рычных дакументах, то звычайны крытык не мае
амаль нічога такога, павінен сам выпрацоўваць
перспектыву, угадваць значэнне, высвятляць
прыкметы гэтага аўтара, павінен, так сказаць,
уздымаць цаліну, у той час як гісторык літарату-
ры збірае ўжо зусім даспелыя плады». Такім чы-
нам, асноўнае адрозненне Г. П. ад крытыкі паэ-
зіі ў тым, што апошняя звяртае ўвагу на сучас-
ныя літаратурныя з’явы, у той час як Г. П. разг-
лядае паэтычныя творы, больш ці менш адда-
леныя ад нас часам.
У адпаведнасці з тым, што канкрэтна выву-
чае Г. П., яна падзяляецца на а ў т а р а -
з н а€ ў с т в а, г і с т о€ р ы ю н а ц ы я н а€ л
ь- н а й п а э€ з і і, г і с т о€ р ы ю р э г і я -
н а€ л ь н а й п а э€ з і і (паэзія народаў, блізкіх
сваёю мовай, культурай, сацыяльна-эканаміч-
ным, дзяржаўна-палітычным ладам або тэрыто-
рыяй: славянская паэзія, паэзія сацыялістычных
краін, савецкая паэзія і г. д.) і г і с т о€ -
р ы ю с у с в е€ т н а й п а э€ з і і. Аўтаразнаў-
чыя даследаванні ахопліваюць творчасць адна-
го паэта. Часам такіх даследаванняў, прысвеча-
ных класіку нацыянальнай літаратуры, накаплі-
ваецца столькі, што ўзнікае неабходнасць вы-
лучыць у аўтаразнаўстве асобны раздзел, які
носіць імя гэтага класіка: п у ш к і н а з н а€ ў- с
т в а, ш а ў ч э н к а з н а€ ў с т в а, ф р а н- к а
з н а€ ў с т в а, к у п а л а з н а€ ў с т в а, к о- л а с
а з н а€ ў с т в а, б а г д а н о в і ч а з н а€ ў- с т в
а. Часам выдаюцца персанальныя энцык-
лапедыі паэтаў — класікаў нацыянальных
літаратур: Шевченківський словник: У 2 т. К.,
1978; Лермонтовская энциклопедия. М., 1981;
Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік. Мн.,
1986. Гісторыі нацыянальнай, рэгіянальнай
і сусветнай паэзіі звычайна ўваходзяць у агуль-
ны курс гісторый гэтых літаратур (А. Лойка
Старабеларуская літаратура. Мн., 2001; А. Лойка
Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі
перыяд: У 2 ч. Мн., 1989; Гісторыя беларускай
літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т., 5 кн.
Мн., 1999—2003; История советской многона-
циональной литературы: В 6 т., 8 кн. М., 1970—
1974 і інш.). Што да Г. П. беларускай, то яна пача-
ла стварацца ў XIX ст. («Беларусь і Ян Бар-
шчэўскі» Р. Падбярэскага), набыла пэўную сіс-
тэму ў пачатку XX ст. (даследаванні С. Палуяна,
М. Багдановіча, Я. Карскага), аднак канчаткова
аформілася толькі ў 2-й палове ХХ ст. (М. Лаза-
рук. Станаўленне беларускай паэмы. Мн., 1968;
Сучасная беларуская паэзія. Мн., 1970; А. А.
Лойка. Беларуская паэзія пачатку XX стагоддзя.
Мн., 1972; М. Р. Ярош, В. Л. Бе-
чык. Беларуская савецкая лірыка. Мн., 1979; М.
М. Арочка. Беларуская савецкая паэма. Мн., 1079;
І. Штэйнер. Балада: генезіс, эвалюцыя,
перспектывы жанру. Мн., 2003; працы А. Адамо-
віча, І. Багдановіч, А. Баршчэўскага, Р. Бяроз-
кіна, Я. Гарадніцкага, У. Гніламёдава, М. Грынчыка,
В. Каваленкі, С. Кавалёва, У. Калесніка, Г.
Кісялёва, Я. Клімуця, У. Конана, А. Ліса, А.
Макарэвіча, В. Максімовіча, А. Мальдзіса, У.
Мархеля, М. Мішчанчука, І. Навуменкі, А.
Пяткевіча, І. Саверчанкі, Л. Тарасюк, Г. Тычка, Т.
Шамякінай, М. Шаўлоўскай, Я. Янушкевіча, М.
Яфімавай і інш).
Т э о€ р ы я п а э€ з і і даследуе сутнасць,
своеасаблівасць паэзіі як грамадскай з’явы і мас-
тацтва слова, вывучае гістарычныя заканамер-
насці развіцця, сацыяльна-гістарычную ролю
і прынцыпы аналізу паэзіі. Грунтуецца на матэ-
рыяле не адной якой-небудзь або некалькіх лі-
таратур, а выкарыстоўвае мастацкі вопыт роз-
ных народаў і розных эпох. Без ведаў па Т. П.
нельга абысціся ні гісторыку літаратуры, ні літа-
ратурнаму крытыку. Як падкрэсліваў М. Чарны-
шэўскі, «без гісторыі прадмета няма тэорыі
прадмета; але і без тэорыі прадмета няма нават
думкі пра яго гісторыю, таму што няма ўяўлення
пра яго аб’ект, яго значэнне і яго межы».
У Т. П. вылучаюцца раздзелы: эстэтыка паэ-
зіі, паэтыка, тэорыя літаратурнага працэсу
і метадалогія аналізу паэзіі. Э с т э€ т ы к а
п а э€ з і і разглядае паэзію як адну з форм ма-
дэлявання рэчаіснасці, паказвае сувязь яе
з грамадскім жыццём, месца паэзіі сярод іншых
відаў мастацтва (паэзія як від мастацтва, класа-
васць, народнасць паэзіі і інш.). Т э о€ р ы я
л і т а р а т у€ р н а г а п р а ц э€ с у выяўляе
гістарычны характар развіцця паэзіі як мастацт-
ва слова, даследуе заканамернасці, звязаныя з
узнікненнем і эвалюцыяй асобных родаў і відаў
літаратуры, мастацкіх метадаў і літаратурных
напрамкаў. М е т а д а л о€ г і я а н а€- л і з у п
а э€ з і і ўстанаўляе асноўныя прынцыпы наву-
ковага даследавання паэзіі. Цэнтральны раз-
дзел Т. П. — паэтыка (гл.), што вывучае харак-
тар, структуру і змястоўнасць паэтычнай фор-
мы.
Значную ролю ў навуцы пра паэзію адыгры-
ваюць д а п а м о ж н ы я д ы с ц ы п л і н ы П.
Б і б л і я г р а€ ф і я рэгіструе і апісвае
апублікаваныя паэтычныя творы, а таксама працы
па гісторыі, тэорыі і крытыцы паэзіі. Яна з’яў-
ляецца своеасаблівым лоцманам у моры друкава-
най прадукцыі, дазваляе хутка і беспамылкова
арыентавацца ў ёй. Творы беларускай паэзіі
(кніжныя выданні) апісаны ва ўкладзеных Н. Б.
Ватацы агульных бібліяграфічных паказальні-
ках «Мастацкая літаратура Савецкай Беларусі»
(Т. 1. 1917—1960. Мн., 1962; Т. 2. 1961—1968.
Мн., 1971), беларускае П. — у яе ж кнізе «Бела-
рускае літаратуразнаўства і крытыка: Бібліягра-
фія асобных выданняў. 1945—1963» (Мн.,