- •Isbn 985-08-0598-6 «Беларуская навука», 2004
- •I. Ралько, I. Шпакоўскага, м. Янкоўскага,
- •1905—1907 Гг. Беларускае друкаванае слова ў
- •XIX і асабліва з пачатку XX ст. Ідзе працэс уск-
- •1964). Узор вершазнаўчай б. — у кнізе м. Гас-
- •1978). Расшыфраваць многія псеўданімы бела-
- •XIX ст.» (2-е выд. Мн., 2003), «Пуцявінамі Янкі
- •1969. Т. 2), кнігі асобных літаратуразнаўцаў
- •1968), М. Багдановіча (а. Кабаковіч. Паэзія Максі-
- •1972; В. Жураўлёў, I. Шпакоўскі, а. Яскевіч. Пы-
- •20 000, У т. Шаўчэнкі — 10 000). Пра лексічнае
- •100 Міфалагем); рака — часу, мовы, маленства,
- •I беларускай мовах. Харкаўская паэтэса м. Льво-
- •I часткова рускай мовах. Творчасць двухмоўных
- •I тэатры, дзе дзейныя асобы, паводле к. Ста-
- •I шапку зняў.
- •I iнш. У Беларусi выйшлi «Слоўнiк мовы Скары-
- •I да каляднага посту, калiсьцi звычайна
- •1988. Кн. 1—6). Вось дзве тыповыя в. П., адна
- •Iнш. Д. П. Знаходзіцца на памежжы драмы I па-
- •Iснуюць свое-
- •I новы дзень— жыцця святы прыход—
- •XX ст. Распрацоўвалі я. Купала («Магіла льва»,
- •11), А. Гаруна (12), м. Грамыкі (6), к. Кірэенкі (4),
I. Ралько, I. Шпакоўскага, м. Янкоўскага,
А. Яскевіча і інш. (гл.: паэтыка, вершазнаўства).
Вялікую дапамогу аказалі таксама даследаванні
па гісторыі і тэорыі верша вядомых рускіх, ук-
раінскіх, польскіх літаратуразнаўцаў: В. Жыр-
мунскага, Б. Тамашэўскага, Л. Цімафеева, М.
Гаспарава, Б. Ганчарова, К. Вішнеўскага, У.
Халшэўнікава, А. Жоўціса, В. Кожынава, Ю.
Лотмана, С. Кармілава, Ю. Арліцкага,
А. Фядотава, Г. Сідарэнка, У. Кавалеўскага, І.
Качуроўскага, М. Длускай, С. Скварчынскай, Д.
Урбаньскай і інш. Узорам навукова-метадалагіч-
нага і метадычнага прынцыпаў укладання матэ-
рыялу, вытлумачэння асобных тэрмінаў пас-
лужылі «Краткая литературная энциклопедия»
(М., 1962—1978. Т. 1—9), «Словарь литературо-
ведческих терминов» пад рэдакцыяй Л. I. Ціма-
феева і С. В. Тураева (М., 1974), «Поэтический
словарь» А. Квяткоўскага (М., 1966), «Словник
літературознавчих термінів» В. М. Лэсіна і А.
С. Пулынца (3-е выд. Кіеў, 1971), «SAownik
termin©w literackich» М. Главінскага, Т. Касткевіч,
А. Акопень-Славінскай і Я. Славінскага (Варша-
ва, 1976) і інш.
Рукапіс слоўніка абмяркоўваўся на кафедры
беларускай літаратуры Беларускага дзяржаў-
нага педагагічнага універсітэта імя Максіма
Танка (загадчык — кандыдат філалагічных на-
вук, дацэнт М. Ф. Шаўлоўская). Супрацоўнікам
кафедры за карысныя парады і падтрымку
выдання — мая шчырая падзяка. Дзякую і рэ-
цэнзенту слоўніка акадэміку НАН Беларусі,
доктару філалагічных навук У. В. Гніламёдаву.
Буду таксама ўдзячны ўсім, хто скажа пра
«Паэтычны слоўнік» сваё зацікаўленае слова
ў друку, прышле свае прады і пажаданні на
адрас: 220030, Мінск, вул. К. Маркса, д. 31,
філфак БДУ, кафедра тэорыі літаратуры.
Вячаслаў Рагойша
АСНОВЫ ПАЭЗІЯЗНАЎСТВА
Паэ€зія (ад грэч. po.esis —творчасць) — адзін
з асноўных відаў мастацтва слова, эмацыяналь-
на-вобразная вершаваная творчасць. П. харак-
тэрны перш за ўсё павышаная эмацыяналь-
насць, ужыванне разнастайных сінтаксічных
фігур, тропаў, музычны пачатак. I. Гердэр наз-
ваў П. «музыкай душы». Вершаваны рытм —
адзін з найбольш моцных узбуджальнікаў эмо-
цый, таму П. карыстаецца звычайна не празаіч-
ным спосабам арганізацыі моўнага матэрыялу,
а вершаваным. У той жа час нельга змешваць
П. і верш, для існавання якога дастаткова толькі
рытму. На іх адрозненне ўказваў В. Традзьякоў-
скі: «Тварэнне, домысел і перайманне ёсць ду-
ша паэзіі; але верш ёсць мова яе. Паэзія ёсць
унутранае ў тых трох, а верш толькі вонкавае».
І яшчэ: «Вышыня стылю, смеласць адлюстра-
вання, жывасць фігур, імклівы рух, урыўкавае
пакіданне парадку і іншае ўжываюць падчас і
аратары, і гісторыкі. А хаця б яны і ніколі не ўжы-
валі: аднак ўсё гэта належыць да ўласцівасці
паэзіі, а не да складу і сутнасці верша». Пытанне
пра адрозненне П. і верша як рытмічна арганізава-
най, рыфмаванай вершаванай мовы актуальнае і
для нашага часу. А. Фадзееў, напрыклад,
настойліва падкрэсліваў, што «не ўсялякія вер-
шы паэтычныя. Адных толькі рыфмаў, нават
надзвычай тэхнічна дасканалых, мала для таго,
каб напісаныя радкі сталі паэзіяй. У вершах аба-
вязкова павінна быць эмацыянальнасць. Гэта ні-
бы падводная плынь, якая непераадольна цягне
чытача за сабой. Хваля гэтай плыні з’яўляецца ў
вершы як бы раптоўна, захліствае вас і авалодвае
вамі». А. Твардоўскі таксама размяжоўваў про-
ста вершы
і «вершы ў сэнсе паэзіі», або ўласна П. Слова ў
П. у адрозненне ад прозы не проста абазначае
якое-небудзь паняцце, а перш за ўсё выяўляе
пачуццё, думку. Гегель бачыў адрозненне П. ад
прозы ў тым, што «ў прозе выдзяляецца не воб-
раз, а сэнс як такі, які становіцца зместам», П. ж
«павінна весці ў другую стыхію —
у выяўленне самога зместу ці ў іншыя роднас-
ныя з’явы». У П. само гучанне слова становіцца
сродкам выяўлення. Таму твор П. нельга дак-
ладна пераказаць іншымі словамі, можна толькі
перадаць агульнае ўражанне ад яго. Рух слоў у
вершы, іх узаемадзеянне і супастаўленне ў «сіла-
вым полі» рытму і рыфмы, выразнае выяўленне
гукавога боку мовы, узаемадзеянне рытмічнага і
гукавога ладу і г. д. абумоўліваюць вялікія сэн-
сава-вобразныя мажлівасці П., невядомыя про-
зе.
Як і мастацкая літаратура ўвогуле, П. мае
к а н к р э€ т н а - г і с т а р ы€ ч н ы, н а ц ы я- н
а€ л ь н ы і с а ц ы я€ л ь н ы (к л а€ с а в ы) х
а р а€ к т а р. Як слушна даводзіў М. Горкі, «лі-
таратура ніколі не была асабістай справай Стэн-
даля або Льва Талстога, яна заўсёды справа
эпохі, краіны, класа». Час, эпоха кладзе свой
адбітак літаральна на ўсе асаблівасці зместу
і формы П.: яе ідэйную скіраванасць, тэматыку,
лексіку, паэтычныя жанры, віды верша і г. д. Гэта
адчуваецца адразу, варта толькі параўнаць,
скажам, беларускую вершатворчасць XIX ст. і
сучасную П. Разам з тым пры ўсім адрозненні
ў іх ёсць агульнае, як, напрыклад, ёсць гэта
агульнае ў творчасці Ф. Багушэвіча і П. Панчан-
кі. Абодва яны — паэты менавіта беларускія, г.
зн. выяўляюць думкі, пачуцці, псіхалогію беларус-
кага народа, адлюстроўваюць яго гісторыю, куль-
туру, звычаі, і робяць гэта выяўленчымі сродка-
мі роднай беларускай мовы. Мова— матэрыял і
інструмент кожнага пісьменніка — найбольш
важная нацыянальная прыкмета П., таму што ў
ёй мае значэнне не толькі сэнсавае напаўненне
слова, але і яго гучанне, асацыятыўныя мажлі-
васці, стылістычная афарбоўка. Дзякуючы гэтаму
П. з’яўляецца найбольш н а ц ы я н а€ л ь н ы м
відам мастацтва слова. У той жа час па сваіх
праблемах, пафасе, ідэйнай накіраванасці, ча-
лавеказнаўчым змесце П. не менш і н т э р н а
ц ы я н а€ л ь- н а я, чым усе астатнія віды літа-
ратуры і мастацтва ўвогуле. У сапраўднай П. на-
цыянальнае і інтэрнацыянальнае знітаваны не-
парыўна. З падзелам грамадства на сацыяльныя
супольнасці, класы (першы класавы лад — ра-
баўласніцкі) П. стала з’явай к л а€ с а в а й:
пачала выяўляць думкі і настроі пэўнага класа,
адлюстроўваць класавую барацьбу ў грамадст-
ве, удзельнічаць у гэтай барацьбе, займаючы
пазіцыі таго ці іншага класа. Апрача гэтага, П.
часам сама становіцца адной з форм класавага
змагання. Так, знешне чыста літаратурная ба-
рацьба паміж А. Пушкіным, з аднаго боку, і нось-
бітамі ідэй афіцыйнай народнасці (Ф. Булгарын,
М. Грэч)— з другога, была барацьбой класавай.
Як, зрэшты, і пазнейшая барацьба ў рускай літа-
ратуры — паміж рэвалюцыйнымі дэмакратамі і
прадстаўнікамі «чыстага мастацтва». На вышэй-
шым этапе развіцця класавай свядомасці і кла-
савай барацьбы ўзнікае партыйнасць як ідэйна-
эстэтычная катэгорыя. П а р т ы€ й -
н а с ц ь — гэта ўсвядомленае і мэтанакірава-
нае выяўленне сацыяльна-палітычных перака-
нанняў пісьменніка, свядомая абарона інтарэ-
саў пэўнага класа, свядомая прапаганда класа-
вых, партыйных мэт. Элементам класавай свя-
домасці, якую выпрацоўваюць і распаўсюдж-
ваюць у грамадстве пэўныя партыі, партый-
насць і адрозніваецца ад проста класавасці. Каб
аб’ектыўна вызначыць класавы і партыйны ха-
рактар творчасці паэта, неабходна ўлічваць яго
сацыяльнае паходжанне, умовы жыцця, грамадс-
кія погляды, што ў прамой форме выказваюц-
ца ў публіцыстычных творах (артыкулы, выступ-
ленні) і пісьмах, разглядаць усю творчасць паэ-
та, а не вырываць з яе асобныя творы ці жанры
(напрыклад, у вершах інтымных або пейзажных
наіўна было б шукаць класавыя погляды, хаця
часам яны выяўляюцца і тут). З класавасцю і
партыйнасцю цесна звязана і паняцце
н а р о€ д н а с ц і, якое ўключае праўдзівасць,
шырыню і глыбіню адлюстравання важных, ціка-
вых для народа з’яў рэчаіснасці ў святле пера-
давых грамадскіх ідэалаў. Пры гэтым такое ад-
люстраванне павінна быць высокамастацкім,
зразумелым для самых шырокіх народных мас.
Народнымі паэты маглі быць яшчэ ў бяскласа-
вым першабытнаабшчынным грамадстве. Паз-
ней народнасць мастака слова стала непасрэд-
на залежаць не толькі ад ступені яго таленаві-
тасці, але і ад таго, якія грамадскія ідэалы ён
выяўляў.
П. цесна звязана з жыццём роднага наро-
да, яго сацыяльнымі, грамадска-палітычнымі
імкненнямі, маральна-этычнымі і эстэтычнымі
поглядамі. Канкрэтнымі ўмовамі грамадскага
жыцця прадвызначаюцца т э м а€ т ы к а (або
м а т ы€ в ы) і п р а б л е м а€ т ы к а творчас-
ці паэта, г. зн. сукупнасць яго т э м, ці матываў
(кола жыццёвых з’яў, на якія адклікаецца
паэт), і праблем (жыццёвыя пытанні, якія ён уз-
дымае). Часам адны і тыя ж матывы праходзяць
праз увесь зборнік ці нават усю творчасць паэ-
та, утвараючы л е й т м а т ы€ ў (ад ням.
Leitmotiv — вядучы матыў). Жыццё падказвае
паэту і асноўныя і д э€ і яго творчасці — думкі,
якія ён увасабляе ў вершах, песнях, паэмах.
Жыццём абумоўліваецца і п а€ ф а с — галоў-
ная думка, страсць, якой натхняецца паэт і якая
вызначае характар яго ідэйна-мастацкіх пошу-
каў. Урэшце, жыццё (у шырокім сэнсе) дае паэту ў
рукі галоўны інструмент і матэрыял — мову, на-
вучае — праз азнаямленне з узорамі народна-
паэтычнай творчасці — прафесійнаму майс-
тэрству. З другога боку, П., выконваючы шэраг
ф у€ н к ц ы й, актыўна ўздзейнічае на грамадс-
кае жыццё. Адна з галоўных— э с т э- т ы€ ч н а
я функцыя. П., як і мастацтва ў цэлым, зада-
вальняе патрэбу чалавека ў прыгожым, прыно-
сіць яму эстэтычнае задавальненне, выклікае э
с т э т ы€ ч н а е п е р а ж ы -
в а€ н н е (адначасовы ўздым пачуццяў, волі
і розуму чалавека), фарміруе яго э с т э т ы€ ч-
н ы г у с т і э с т э т ы€ ч н ы і д э а€ л (разу-
менне прыгожага жыцця — такога, якое павінна
быць паводле ўяўленняў аб ім). П. шліфуе, апра-
цоўвае народную мову, памнажае мастацкія
каштоўнасці нацыі. Праз в ы х а в а€ ў ч у ю
функцыю П. удзельнічае ў грамадска-палітыч-
ным і маральна-этычным выхаванні чалавека:
дапамагае фарміраваць с в е т а п о€ г л я д
як цэласную сістэму поглядаў на рэчаіснасць,
сукупнасць ідэйных перакананняў, садзейнічае
выпрацоўцы маральных прынцыпаў, якімі кі-
руюцца людзі ў штодзённым жыцці. Асаблівае
значэнне пры гэтым набывае высокая ідэйнасць,
грамадзянскасць і гуманізм П. (гл.). Значныя п а з
н а в а€ л ь н ы я магчымасці П. Яна пазнае
найперш глыбіні чалавечай псіхікі,
фіксуе найтанчэйшыя душэўныя зрухі. Разам
з тым у паэтычных творах мы знойдзем водгук
на асобныя навуковыя адкрыцці, і не толькі гра-
мадскага, але і прыродазнаўчага характару.
Падчас паэт і сам здольны на такія адкрыцці.
Так, А. Пушкін, які, паводле яго слоў, «думаў
вершамі», у сваім паэтычным вызначэнні ролі
Напалеона — «мятежной вольности наследник
и убийца» — на многія гады апярэдзіў аналагіч-
ныя вывады гісторыкаў. Аднак, зразумела,
у пазнанні навакольнай рэчаіснасці П. уступае
навуцы, і таму спробы стварыць спецыяльную
навуковую паэзію (гл.) поспеху не мелі. П. вы-
конвае э т н а г е н е т ы€ ч н у ю функцыю, яна
ўдзельнічае ў працэсе нацыятварэння і на-
цыязахавання. Паэтычныя творы ўжо самі па
сабе эстэтычна ўзбагачаюць этнас, вылучаюць
яго сярод іншых народаў свету, выхоўваюць
нацыянальную самасвядомасць і самапавагу.
П. выяўляе духоўныя каштоўнасці нацыі,
асноўныя асаблівасці яго менталітэту і перадае
гэта наступным пакаленням. У гарніле П. вып-
лаўляецца чыстае золата літаратурнай мовы,
якім карыстаюцца не толькі сучаснікі паэта, але
і яго нашчадкі. Усё гэта духоўна ўзбагачае
этнас, кансалідуе яго, творыць нацыянальную
супольнасць, прадвызначае захаванне яе ў часе
і прасторы. К а м у н і к а т ы€ ў н а я (ад англ.
communication — паведамленне, камунікацыя,
сувязь) функцыя П. выяўляецца ў наладжванні
духоўных кантактаў паміж паэтам
і яго чытачамі, з аднаго боку, і паміж самімі чы-
тачамі— з другога. П.— гэта сродак духоўна-эма-
цыянальных зносін паміж людзьмі. Л. Талстой
падкрэсліваў: «Мастацтва ёсць дзейнасць чала-
вечая, якая заключаецца ў тым, што адзін чала-
век свядома знаёмымі знешнімі знакамі перадае
іншым пачуцці, якія ён адчувае, а іншыя людзі
праймаюцца гэтымі пачуццямі і перажываюць
іх». Калі камунікатыўная функцыя чамусьці не
ажыццяўляецца (напрыклад, да рэвалюцыі
