
- •Isbn 985-08-0598-6 «Беларуская навука», 2004
- •I. Ралько, I. Шпакоўскага, м. Янкоўскага,
- •1905—1907 Гг. Беларускае друкаванае слова ў
- •XIX і асабліва з пачатку XX ст. Ідзе працэс уск-
- •1964). Узор вершазнаўчай б. — у кнізе м. Гас-
- •1978). Расшыфраваць многія псеўданімы бела-
- •XIX ст.» (2-е выд. Мн., 2003), «Пуцявінамі Янкі
- •1969. Т. 2), кнігі асобных літаратуразнаўцаў
- •1968), М. Багдановіча (а. Кабаковіч. Паэзія Максі-
- •1972; В. Жураўлёў, I. Шпакоўскі, а. Яскевіч. Пы-
- •20 000, У т. Шаўчэнкі — 10 000). Пра лексічнае
- •100 Міфалагем); рака — часу, мовы, маленства,
- •I беларускай мовах. Харкаўская паэтэса м. Льво-
- •I часткова рускай мовах. Творчасць двухмоўных
- •I тэатры, дзе дзейныя асобы, паводле к. Ста-
- •I шапку зняў.
- •I iнш. У Беларусi выйшлi «Слоўнiк мовы Скары-
- •I да каляднага посту, калiсьцi звычайна
- •1988. Кн. 1—6). Вось дзве тыповыя в. П., адна
- •Iнш. Д. П. Знаходзіцца на памежжы драмы I па-
- •Iснуюць свое-
- •I новы дзень— жыцця святы прыход—
- •XX ст. Распрацоўвалі я. Купала («Магіла льва»,
- •11), А. Гаруна (12), м. Грамыкі (6), к. Кірэенкі (4),
XX ст. Распрацоўвалі я. Купала («Магіла льва»,
«Бандароўна») і Я. Колас («Сымон-музыка»). Ад-
нак у гэты час пануючымі становяцца П. р э а л і
с т ы€ ч н ы я, для якіх характэрна тыповасць
характараў, абставін, праблем, што аддюстроў-
ваюцца ў творы. У беларускай літаратуры рэа-
лістычная П. атрымала значнае развіццё. З’яў-
ляюцца разнастайныя віды і формы яе: г е р о
. к а - п а т р ы я т ы€ ч- н а я («Безназоўнае»
Я. Купалы, «Сцяг брыгады» А. Куляшова), г е
р o€ і к а - р э в а л ю- ц ы€ й н а я («Песня пра
сухар» В. Таўлая, «Нарач» М. Танка), с а ц ы я€
л ь н а - п а л і-
т ы€ ч н а я («Голас сэрца» П. Броўкі, «Бала-
да Брэсцкай крэпасці» Р. Барадуліна), с а-
ц ы я€ л ь н а - б ы т а в а€ я («Сто вузлоў па-
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
537
мяці» Н. Гілевіча, «Куфар» Л. Геніюш), г і с-
т а р ы€ ч н а я («Каліноўскі» М. Танка, «Вецeр
з Волгі» А. Вялюгіна, «Слова пра чалавечнасць»
У. Караткевіча), ф і л а с o€ ф с к а я («Яго Вя-
лікасць» А. Русецкага), с а т ы р ы€ ч- н а я
(«Хвядос — Чырвоны нос» К. Крапівы, «Лявоні-
ха» М. Лужаніна) і інш. Моцны лірычны пачатак,
павышаная эмацыянальнасць вершаванай мо-
вы, характэрныя для П., надаюць асаблівую
важкасць аб’екту паэтычнага ўвасаблення, пэў-
ным чынам узвялічваюць яго. Менавіта таму П.
зрэдку называюць нават празаічныя творы (ра-
маны, аповесці), якія вылучаюцца асаблівым лі-
рызмам, узнёслым пафасам, важкасцю і глыбі-
нёй прадмета гаворкі. З такіх п а э€ м у п р
о€ з е можна назваць «Мёртвыя душы» М. Гога-
ля, «Педагагічную паэму» А. Макаранкі, «Паэму
пра мора» А. Даўжэнкі, «Чазенію» У. Караткеві-
ча, «Вандроўнае шчасце. Рыбацкую паэму» К.
Кірэенкі і інш.
Пейза€ж (франц. paysage, ад pays — мяс-
цовасць, краiна) — малюнкi прыроды, апiсанне
ў лiтаратурным творы розных мясцовасцей (го-
рад, вёска, чыгунка, порт i г. д.). П. займае роз-
нае месца ў творах у залежнасцi ад iх жанру,
метаду лiтаратурнага (П. рамантычны i рэа-
лiстычны), стылю пiсьменнiка. У лiтаратуры П.
выконвае розныя функцыi: можа мець сама-
стойнае значэнне як вобраз Бацькаўшчыны,
стаць фонам, на якiм разгортваецца дзеянне,
быць своеасаблiвым выразнiкам душэўнага ста-
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
538
ну персанажа, узмацняць лiрызм цi драматызм
мастацкага выкладу, з’яўляцца адным са срод-
каў характарыстыкi лiтаратурнага героя, рабiць
больш выразнай iдэю ўсяго твора i г. д. Боль-
шасць з гэтых функцый выконвае П., у пры-
ватнасцi, у паэме Я. Коласа «Новая зямля».
Для асобных пiсьменнiкаў выяўленне П. ста-
новiцца своеасаблiвай iдэйна-мастацкай да-
мiнантай iх творчасцi (Я. Пархута, А. Масарэнка,
З. Бяспалы i iнш.). У паэзii iснуе асобны жанр—
п е й з а ж н а я л i р ы к а. У вершах гэтага
жанру П. звычайна псiхалагiчна напоўнены, звя-
заны з перажываннямi лiрычнага героя. З пачат-
ку ХХ ст. ў беларускай лiтаратуры пашыраецца
урбанiстычная паэзія — П. горада (цыкл М.
Багдановiча «Места», асобныя творы Ц. Гартна-
га, У. Жылкі, М. Танка, У. Някляева, Т. Бондар,
Л. Дранько-Майсюка, А. Мінкіна, А. Глобуса, А.
Хадановіча i iнш.).
Пe€сня — вершаваны твор пераважна лі-
рычнага або ліра-эпічнага характару, меладыч-
ны па свайму інтанацыйнаму малюнку і прызна-
чаны для спявання. Вылучаюцца два віды П. —
н а р о€ д н ы я і л і т а р а т y€ р н ы я. Да ліку
народных П. (у шырокім сэнсе) адносяцца П.
эпічныя (быліны, думы гістарычныя песні), ліра-
эпічныя (балады, галашэнні), ліра-драматычныя
(карагодныя, гульнёвыя, прыпеўкі) і лірычныя.
Лірычныя П., у якіх выяўляюцца ідэйна-эмацыя-
нальныя адносіны да тых ці іншых падзей, най-
больш пашыраны ў фальклоры
і маюць мноства жанравых разнавіднасцей (гл.:
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
539
абрадавая паэзія). Бадай, няма больш або
менш значнай падзеі ў жыцці беларусаў, якая
не знайшла б адлюстравання ў задушэўнай на-
роднай песні. Пазнейшымі па часе ўзнікнення
з’яўляюцца П. літаратурнага паходжання. Адна
з асаблівасцей, якая адрознівае іх ад народных
П., заключаецца ў тым, што тэкст у літаратур-
най песні ўзнікае раней за музычны напеў
і часам існуе сам па сабе. У залежнасці ад тэма-
тычных асаблівасцей і прызначэння літаратур-
ныя П. падзяляюцца на патрыятычныя, грама-
дзянскія, лірычныя, жартоўныя. Сярод лірычных
П. пашырэнне атрымалі рамансы. Вядомасць на-
былі таксама асобныя сярэдневяковыя любоў-
ныя П., якія розніліся пераважна часам і месцам іх
выканання — с е р э н а€ д ы (вячэрнія віталь-
ныя песні), а€ л ь б ы (ранішнія песні), б а р к а
р o€ л ы (песні весляроў-гандальераў) і інш. Для
літаратурных П. характэрна меладычнасць, ад-
сутнасць ускладненай тропікі, падзел на стро-
фы. Самымі раннімі беларускімі літаратурнымі
П. былі духoўныя (царкоўныя) песні, якія падчас
станавіліся дзейсным сродкам у рэлігійным зма-
ганні. Да ліку іх, у прыватнасці, адносіцца ан-
тыуніяцкая песня А. Філіповіча «Даруй спакой
царкве сваёй, Хрысце Божа», што ўвайшла (ра-
зам з нотным запісам мелодыі) у яго «Дыя-
рыуш». Тэксты, разлічаныя на спяванне, пісалі
беларускія паэты XIX ст.: Я. Чачот («Быў я ко-
лісь кавалём», «Плакала бяроза ды гаварыла»),
Я. Баршчэўскі («Гарэліца», «Дзеванька»). У п’е-
сы, вершаваныя аповесці і апавяданні В. Дуні-
на-Марцінкевіча ўплецена мноства народных
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
540
П. або ўласных П. аўтара, напісаных на ўзор
фаль-
клорных. Ф. Багушэвіч стварыў вершаваны цыкл
з дзесяці твораў пад назвай «Песні». Сюды
ўвайшлі П. розных жанравых разнавіднасцей —
элегічныя («Удава», «Хмара»), жартоўныя («Сва-
таны», «Сватаная»), сатырычная («Песня»), ка-
лыханка («Калыханка») і інш. Асабліва пашыры-
ліся літаратурныя П. у пачатку XX ст., калі над-
звычайную папулярнасць набылі П. маршавыя,
гімнавыя. Сапраўды ўсенародны характар
атрымалi многiя П. на словы Я. Купалы («Явар i
калiна», «Шумныя бярозы», «Спадчына»), М.
Багдановiча («Слуцкiя ткачыхi», «Зорка Вене-
ра», «Веранiка»), Я. Коласа («Мой родны кут»),
К. Буйло («Люблю наш край...»), Н. Арсенне-
вай («Магутны Божа»), А. Русака («Бывайце
здаровы», «Лясная песня»), А. Астрэйкi («Песня
пра Нёман»), А. Бачылы («Радзiма мая дара-
гая») i iнш. Сваё развіццё беларуская П. атры-
мала ў творчасцi П. Броўкi,
А. Куляшова, М. Танка, Г. Бураўкiна, В. Вярбы,
Н. Гiлевiча, Л. Дранько-Майсюка, А. Лойкi,
У. Някляева i iнш. З’явілiся паэты-песеннiкi, якiя
спецыяльна пісалі і пiшуць тэксты для П. (М.
Анемпадыстаў, А. Бадак, А. Дзеружынскi, У. Ка-
рызна, А. Лягчылаў, Л. Пранчак, I. Скурко i iнш.).
Сапраўдныя крылы П. даюць кампазітары-
песеннікi, сярод якiх асаблiвай увагай да бела-
рускай песеннай паэзii вызначылiся У.
Алоўнiкаў, Н. Сакалоўскi, Ю. Семяняка, I. Лу-
чанок, Э. Ханок, У. Буднік, Л. Захлеўны, Э.
Зарыцкі, I. Кузняцоў, М. Пятрэнка i інш. Узнiк
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
541
асобны жанр— бардаўская П. Б а€ р-
д ы — аўтары слоў i мелодый i адначасова вы-
канаўцы П. (пераважна пад уласную гiтару). Ся-
род iх вылучаюцца З. Бартосiк, С. Сокалаў-
Воюш, Э. Акулiн, А. Камоцкi, А. Мельнiкаў, З.
Вайцюшкевіч, В. Шалкевіч, В. Цярэшчанка i iнш.
Папулярнасці народных i лiтаратурных П.
спрыяюць лепшыя народныя i прафесiйныя хо-
ры (Дзяржаўная харавая капэла iмя Р. Шырмы,
Дзяржаўны народны хор iмя Г. Цiтовiча i iнш.),
вакальна-iнструментальныя ансамблi («Песня-
ры», «Верасы», «Сябры», «Свята», «Купалiнка»,
«Палац», «Стары Ольса», «Крыві», «Медунiца»,
«N. R. M.», «Мроя» i iнш.). Узоры народных П.
усіх жанравых разнавіднасцей пададзены ў «Ан-
талогіі беларускай народнай песні» (2-е выд. Ук-
лаў Г. Цітовіч. Мн., 1975). Папулярныя народ-
ныя і літаратурныя П. выдаюцца звычайна ў
асобных зборніках —
с п е€ ў н і к а х.
Пры€казка — устойлівае трапнае народна-
паэтычнае выслоўе павучальнага характару, якое
ўвасабляе мудрасць і шматвяковы вопыт лю-
дзей у той ці іншай галіне гаспадарчай або ду-
хоўнай дзейнасці. П. вызначаюцца завершанасцю
і лаканічнасцю формы, яскравай метафарычнас-
цю, рытмічнасцю мовы, разнастайнасцю сродкаў
мастацкай выразнасці. П. з іх здольнасцю аба-
гульняць жыццёвы вопыт, суадносіцца з многімі
з’явамі рэчаіснасці — гэта, па сутнасці, малень-
кія прытчы. Напрыклад: У родным краю, як у
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
542
раю. Узяўся за гуж, не кажы, што нядуж. У на-
шай Хадоркі адны адгаворкі. Калі на галаве
шапка скача, то за ім жонка плача. Ад П. часам
адрозніваюць п р ы€ м а ў к і. П. «выводзіць
правіла, якое пашыраецца на ўсе аналагічныя
з’явы, прымаўка абмяжоўваецца толькі гэтаю кан-
крэтнаю з’яваю» (К. Крапіва). Таму, напрыклад,
Зяць любіць узяць — П., а Наш зяць любіць
узяць — прымаўка. Народная П. і прымаўкі ў
нязменным або некалькі змененым выглядзе
часта ўжываюцца ў паэтычных творах, часам
нават як назвы (напрыклад, «Гебельс брэша —
вецер носіць» К. Крапівы). На выкарыстанні сэн-
сава-вобразных мажлівасцей народных прыка-
зак цалкам пабудаваны наступны верш М. Тан-
ка:
Кажуць:
«Цішэй едзеш— далей будзеш».
Мо паверыць?
«А за кукіш круп не купіш».
А я думаў?
«Праўда люба, хоць і груба».
Ці заўсёды?
«Папрацуеш— смак пачуеш».
Мо і праўда.
Кажуць: «Смерць вянчае славай».
Пачакаю?
Паэтыку беларускіх народных П. даследаваў
М. А. Янкоўскі («Паэтыка беларускіх прыказак».
Мн., 1971). Найбольш поўная іх публікацыя — -
выданне «Прыказкі і прымаўкі» (Уклаў М. Я.
Грынблат. Мн., 1976. Кн. 1—2.).
Прыпе€ўка— невялікі, звычайна чатырохрад-
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
543
ковы песенны твор лірычнага ці гумарыстычна-
сатырычнага характару. Рыфмоўка П. бывае
розная: АбАб, АБХБ, ААББ, ааХа, аБаБ, АБ”АБ” і
г. д. Карыстаецца П., як правіла, харэічнымі па-
мерамі (найчасцей — чатырохстопны харэй або
чаргаванне чатырохстопнага харэя з трох-
стопным). Зрэдку выкарыстоўвае акцэнтна-скла-
довы верш (адна- або двухакцэнтны пяціскладо-
вік):
Дзяўча€ткі мае,
Сырае€жачкі,
Пасал.ў бы я вас,
Няма дзе€жачкі.
Узнікла П. у перыяд старажытнага сінкрэ-
тычнага мастацтва і доўгі час існавала разам
з музыкай і танцам. У XIX ст. аддзялілася ад
танца, вылучылася ў самастойны жанр. На ас-
нове народных П. узніклі літаратурныя, якія ада-
собіліся і ад музыкі. Прыклады сучасных народ-
ных П.:
Зноў зіма на горад села,
Торбу з пухам выняла.
«Ты, — гавораць, — пасівела».
«Не, — кажу, — заінела»
Захацеў купіць дыван,
Ён мне ноччу снiўся.
Дык пакуль лічыў нулi,
Тры разы аж збiўся.
Часам П. называюць ч а с т y€ ш к а й.
Прысвячэ€нне — празаічны або вершава-
ны аўтарскі надпіс, што ўказвае на асобу ці па-
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
544
дзею, у гонар якіх напісаны (прысвечаны) той ці
іншы твор. Так, дарэвалюцыйныя публікацыі
паэмы Я. Купалы «Курган» друкаваліся з П.
«Памяці С. Палуяна». Верш Я. Коласа «Панская
ласка» мае П. «Да працэсу над «Грамадой». Ча-
сам вершаванае П. да буйнога паэтычнага тво-
ра перарастае ў асобны твор, у якім выяўляюц-
ца адносіны аўтара да пэўных асоб ці падзей,
вядзецца літаратурная палеміка. У прыватнасці,
вершаваным П., адрасаваным беларускай мола-
дзі, пачынаецца паэма Я. Коласа «Сымон-музы-
ка». У гэтым П. народны паэт не толькі адзначае
асноўнага адрасата свайго твора, але і раскры-
вае мнагастайнасць тых жыццёвых праяў, з якіх
«збіраўся скарб», г. зн. узнікала паэма. П. такса-
ма называюць асобны вершаваны жанр, што
ахоплівае творы, прысвечаныя нейкай краіне,
падзеі ці асобе. Такое П. блізкае да паслання,
аднак значна і адрозніваецца ад яго. Аб’ект
паэтычнай размовы
ў пасланнях з’яўляецца толькі своеасаблівай
падставай для разваг пра нейкія праблемы,
а ў П. ён цікавіць паэта сам па сабе. Вершава-
нае П. пачало развівацца ў беларускай літарату-
ры ў XIX ст. («На прыезд Адама Міцкевіча» Я.
Чачота, «Верш Навума Прыгаворкі» В. Дуніна-
Марцінкевіча, многія запісы ў «Альбоме» А. Вя-
рыгі-Дарэўскага, «Роднай старонцы» Я. Лучыны і
інш.). Але асаблівае пашырэнне яно набыло ў
XX ст. у творчасці Я. Купалы («На смерць Сцяпа-
на Булата», «Сонечнаму Шата Руставелі», «З’езду
Саветаў»), Я. Коласа («Мікалаю II», «Баяну-Кабза-
ру»), М. Багдановіча («С. Палуяну», «Нашай ні-
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
545
ве»). Вершы-П. сустракаюцца бадай у кожнага
сучаснага беларускага паэта. З такіх твораў,
прысвечаных гераічнай абароне Брэсцкай крэ-
пасці, Хатыні і г. д., нярэдка ўкладаюцца тэма-
тычныя зборнікі («Слухайце —
Хатынь!..», «Дзень добры, мама!» і інш.).
Пры€тча, або пры€павесць, — невялiкi
алегарычны аповед павучальнага характару.
П. блiзкая да байкi (гл.), але, у адрозненне ад
апошняй, не мае традыцыйных умоўных пер-
санажаў. У П., паводле Ф. Скарыны, схавана
«мудрасць, як сiла ў дарагiм каменi, i золата ў
пяску, i ядро ў арэху». Да П. у сваiх знакамiтых
паэтычных словах-казаннях нярэдка звяртаўся
Кiрыла Тураўскi (ХII ст.). Шмат П. у Бiблii, іх сю-
жэты і паэтыка аказалі вялікі ўплыў на ўсю сус-
ветную літаратуру. На аснове адной з iх Сiмяон
Полацкi напiсаў камедыю «Прытча пра блуднага
сына». Своеасаблiвымi П. з’яўляюцца многiя тво-
ры з цыкла Я. Коласа «Казкi жыцця». У ХХ ст. П.
аказала ўздзеянне i на паэтыку буйных эпiчных
твораў — рамана i аповесцi. У сувязі з гэтым у
літаратуразнаўстве слушна гавораць пра прыт-
чавасць прозы некаторых буйнейшых сусветных
пiсьменнiкаў— Ф. Кафкi, Ж. П. Сартра, А. Камю,
Ч. Айтматава, В. Быкава i iнш. У В. Быкава су-
стракаем i асобныя П. («Тры словы нямых»,
«Страх», «Хутаранцы», «Хвастаты», «Вуцiны
статак» i iнш.). П. часам карыстаецца і верша-
ванай мовай. Да П. звярталіся А. Пушкін, М.
Лермантаў, М. Някрасаў і іншыя рускія паэты.
Яна— адзін з пашыраных паэтычных жанраў на
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
546
Украіне («П. пра сонца» Д. Паўлычкі, «П. пра
бязногага ваўка» М. Пятрэнкі, «П. пра пазнаную
мудрасць» У. Каламійца і інш.). Прыклад бела-
рускай П. — «П. пра хлеб» М. Танка, у якой паэт
у іншасказальнай форме яшчэ раз сцвердзіў
спрадвечную мудрасць: хлеб — усяму аснова.
Часам П. называюць п а р а€ б а л а й.
Рама€н вершава€ны— адзін з жанраў паэ-
тычнага эпасу; раман, напісаны ў вершаванай
форме. Як і ў звычайным (празаічным) рамане,
у Р. В. шырока ахопліваюцца істотныя жыццё-
выя падзеі пэўнага сацыяльнага асяроддзя, на-
цыі і эпохі, паказваюцца характары ў іх развіцці,
псіхалагічнай напоўненасці і ўзаемасувязі, ст-
вараюцца бытавыя малюнкі. Разам з тым вер-
шаваная мова, якая дапамагае непасрэднаму
выяўленню лірычнага перажывання, абумоўлі-
вае наяўнасць у Р. В. лірычных і ліра-эпічных
сродкаў мастацкага выяўлення. Так, ён вызна-
чаецца наяўнасцю шматлікіх лірычных адступ-
ленняў, павышанай эмацыянальнасцю, прысут-
насцю вобраза не апаведача,
а лірычнага героя і г. д., што і надае гэтай жан-
равай разнавіднасці асаблівую складанасць.
У гісторыі сусветнай літаратуры Р. В. не шмат. З
такіх твораў можна назваць «Дон-Жуан» Байра-
на, «Евгений Онегин» А. Пушкіна, «Спек-
торский» Б. Пастарнака, «Пушторг» і «Арктика»
I. Сяльвінскага, «Маруся Чурай» Л. Кастэнка і -
некаторыя іншыя. Асобныя даследчыкі (напрык-
лад, А. Адамовіч) да Р. В. адносяць
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
547
і «Новую зямлю» Я. Коласа. Першы беларускі
Р. В. напісаў Н. Гілевіч («Родныя дзеці», 1985).
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
548
Рама€нс (іспан. romance, ад познелацінска-
га romance — па-раманску) — адзін з жанраў
песні; невялікі лірычны верш (пераважна пра ка-
ханне) напеўнага характару. Паэт часам піша Р.,
наперад разлічваючы, што кампазітар па-
кладзе яго на музыку («Раманс» М. Багдановіча,
«Раманс» Ю. Гаўрука і інш.). Многія вершава-
ныя тэксты дзякуючы кампазітарам становяцца
папулярнымі сольнымі песнямі ў музычным суп-
раваджэнні, г. зн. музычнымі Р. («Як у лесе
расцвіталі», «Алеся» — словы Я. Купалы, музы-
ка Р. Пукста; «Маладыя гады», «Набягае яно»
— словы М. Багдановіча, музыка А. Багатырова;
«Не сумуй жа, браце мой»— словы М. Танка, му-
зыка Р. Пукста і інш.). Р. спачатку ўзнік у сярэдне-
вяковай Іспаніі, дзе так называлі бытавыя песні
на народнай (іспан-
скай) мове (у адрозненне ад песень на лацін-
скай мове), пазней (XVI ст.) перайшоў у фран-
цузскую паэзію і стаў азначаць толькі чыста лі-
рычную песню пра каханне. У такім значэнні
тэрмін на пачатку XIX ст. ужываўся ва ўсходнес-
лавянскіх літаратурах, у тым ліку ў беларускай.
Песні рамансавага тыпу сустракаюцца ў Я. Бар-
шчэўскага («Дзеванька»), Я. Лучыны (Р. з паэ-
мы «Гануся») і інш. Два Р. (адзін з іх жартоўны)
ёсць у вадэвілі «Пінская шляхта» В. Дуніна-
Марцінкевіча. Тэматычныя і жанравыя межы бе-
ларускага Р. асабліва пашырыліся ў XX ст. Да
яго звяртаюцца многія паэты (Я. Колас, З. Бя-
дуля, П. Броўка, У. Жылка, Э. Агняцвет, Н. Та-
рас і інш.). Узніклі і свое-
асаблівыя жанравыя разнавіднасці Р.— с а т ы-
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
549
р ы€ ч н ы і г у м а р ы с т ы€ ч н ы (адпаведна
«Раманс» і «Выхаваўчы раманс» М. Танка).
Рандo€ (франц. rondeau, ад rond— круглы)—
старафранцузскі верш з васьмі, трынаццаці або
пятнаццаці радкоў, звязаных дзвюма скразнымі
рыфмамі. Своеасаблівасцю Р. (і адным з адроз-
ненняў яго ад рандэля) з’яўляецца тое, што сло-
вы (часам радкі), якімі ён пачынаецца, паўта-
раюцца ў сярэдзіне твора і заканчваюць яго, ст-
вараючы арыгінальнае архітэктанічнае кальцо.
Так, у в а с ь м і р а д к о€ в ы м Р. два першыя
радкі паўтараюцца ў канцы твора, а першы —
яшчэ і ў чацвёртым радку. З такой разнавіднасці
Р. пазней як самастойны від верша з’явіўся
трыялет (гл.). К а н а н . ч н а е Р. складаецца
з трынаццаці радкоў, пачатковыя словы яго ўтва-
раюць дзевяты і трынаццаты радкі верша. П я т
н а ц ц а ц і р а д к о€ в а е Р. сустракаецца ў
В. Брусава («Её колени»), М. Кузміна («В нача-
ле лета»), М. Рыльскага («Асенняе свята»). У
беларускую паэзію Р. увёў М. Багдановіч («Ран-
до», 1911). Вось прыклад пятнаццацірадковага
Р., напісанага А. Чарнышэвічам:
Кляны, як помнік старыны,
Галлё схілілі над парканам.
Ім ноч сатчэ сузор’і-сны,
Лісцё абпырскае туманам.
Іх абпаліў пажар вайны,
Няма і ліку іхнім ранам…
Цяпер тужлівыя яны
Растуць і плачуць над майданам
Кляны.
Устане сонца за курганам,
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
550
Развее змрок ілжы, маны,
Цудоўным водарам мядзяным
Запахнуць нават палыны.
Без слёз сустрэнуць дзень агняны
Кляны.
Арыгінальныя Р. належаць А. Салаўю, М. Ка-
вылю, Э. Акуліну і інш.
Зрэдку сустракаецца т. зв. д а с к а н а€ л а
е Р. на дваццаць пяць радкоў з дзвюма рыфма-
мі.
Рандэ€ль (франц. rondel, ад rond — круглы)
— верш з трынаццаці радкоў, звязаных дзвюма
скразнымі рыфмамі. Р. дзеліцца на тры страфы
— два чатырохрадкоўі і адно пяцірадкоўе. Два
першыя радкі верша паўтараюцца ў канцы дру-
гога чатырохрадкоўя, а першы, апрача гэтага, —
яшчэ і ў канцы Р.: АБба абАБ аббаА (тут вялікімі
літарамі паказаны радкі, якія паўтараюцца). Уз-
нік гэты верш у старафранцузскай паэзіі, затым
перайшоў у англійскую і іншыя еўрапейскія літа-
ратуры. У канцы XIX — пачатку XX ст. Р. даволі
часта выкарыстоўвалі сімвалісты, у тым ліку
рускія. У беларускую літаратуру Р. увёў М. Баг-
дановіч («На могілках», 1913):
Амур і сумны і прыгожы
Стаіць з павязкай на вачах
Ля склепу. Часам лёгкі пах
Сюды даносіцца ад рожы.
Паўсюль крыжы, вянкі... Чаго жа
Тут, дзе магілы, сцень і прах,
Амур і сумны і прыгожы
Стаіць з павязкай на вачах?
І ціха думаў я: быць можа,
Любоў, палёгшы у трунах,
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
551
Перамагла і смерці жах!
Спачніце ж! Вечна на старожы
Амур і сумны і прыгожы.
Украінскі паэт П. Тычына гэту даволі вышу-
каную форму верша напоўніў важкім сацыяльным
зместам. Вось яго Р. (пераклад наш. — В. Р.):
Іду з работы я, з завода
маніфестацыю страчаць.
У кветках вуліцы крычаць:
няхай, няхай жыве свабода!
Плыве у небе сонца горда,
хмурынкі конна дзесь імчаць...
Іду з работы я, з завода
маніфестацыю страчаць.
Што за вясна! Што за прырода!
Праменні ў сэрцы так гучаць!..
Зямлю й галоту павянчаць! —
тады навек настане згода.
Іду з работы я, з завода.
Зрэдку Р. сустракаецца і ў сучаснай белару-
скай паэзіі (Э. Акулін і інш.).
Руба. — чатырохрадковік у паэзіі народаў
Блізкага і Сярэдняга Усходу з рыфмоўкай ааба
(радзей — аааа). Нярэдка сустракаецца з рэды-
фам. Вершаваны памер рубаі разнастайны, мо-
жа мець больш за 20 варыянтаў. Вершы гэтыя
вызначаюцца паглыбленай філасофскай разва-
гай, лірычным роздумам. Лепшым майстрам Р.
лічыцца персідска-таджыкскі паэт Умар Хаям (XI
ст.). Славяцца Р. таджыка Рудакі, азербайджан-
ца Насімі і інш. Першыя беларускія Р. з’явіліся ў
творчасці М. Багдановіча. Вось рубаі Насімі ў
перакладзе П. Броўкі:
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
552
Мой доктар, хворы я, цяпер тваё ўладарства,
Я стаў тваім рабом, а ўсё ў цябе лякарства.
О мудры доктар мой, зноў дасць здароўе мне
Дабро тваёй душы, а не тваё махлярства.
Р. зрэдку сустракаюцца і ў арыгінальнай бе-
ларускай паэзіі:
Зялёны край. Знаёмы кут.
Мне б назаўжды застацца тут,
Каб не было на свеце іншых
Дарог, шуканняў і пакут.
(Я. Янішчыц. «Рубаі»)
Часамі Р. выступаюць у форме не мана-
страфы, а звычайнай страфы, якой пішуцца
асобныя творы. Так, у прыватнасці, напісаны
вершы М. Танка «На радзіме Абая» і М. Лужані-
на «Пад цымбалы».
Ру€ны — эпічныя народныя песнi фiнаў,
карэлаў, эстонцаў. Выконвалiся рэчытатывам,
часам у суправаджэннi музычнага iнструмента.
З Р. складаюцца народныя карэла-фінскi эпас
«Калевала» i эстонскi «Калевiпоэг».
Рытурнэ€ль, або рытарнэ€ль (франц.
ritournelle, ад італ. ritornello — прыпеў), — від
невялікага (звычайна з трох ці чатырох строфаў)
верша, напісанага трохрадкоўямі. Своеасаблі-
васць Р. у тым, што тут рыфмуюцца толькі пер-
шыя і трэція радкі строфаў, другія застаюцца
халастымі. Да таго ж першыя радкі вельмі кароткія
— складаюцца, як правіла, з аднаго слова. У
наступных радках тэрцэтаў развіваецца думка,
за-
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
553
кладзеная ў гэтых першых словах-радках. Узнік
Р. у італьянскай паэзіі. У рускай вершатворчасці
сустракаецца толькі як эксперыментальны ўзор
(верш. В. Брусава «Три символа»). Першы
беларускі Р. (чатырохстрофны) напісаў А. Са-
лавей («Вітай», 1943). Затым да Р. звярнуліся В.
Вабішчэвіч («Рытурнель Бараці», «Вежы —
войнаў сведкі»), С. Сокалаў-Воюш («Запа-
ветнае»), Э. Акулін («Рытурнэль», «Асенні ры-
турнэль») і інш. Вось трохстрофны Р. С. Ка-
валёва:
Вочы
Полымем пякучым працінаюць цела,
Розум абуджаюць полымем прарочым.
Слова
Шмат яшчэ ў сабе хавае небяспекі,
Толькі вочы праўду кажуць іншай мовай.
Замець,
Сцюжы ўсталі паміж намі і каханнем.
Словы зніклі, вочы— захавала памяць.
Рэхаве€рш — від верша, у якім сумежныя
радкі зарыфмаваны рэхарыфмай. Няцотныя
радкі Р. звычайна доўгія, у той час як цотныя —
кароткія, з аднаскладовых ці двухскладовых
слоў. Вось пачатак жартоўнага рэхаверша А. Ру-
сака «Цімох» (ён стаў папулярнай песняй):.
Як правёў мяне Цімох,
Ох, ох!
Было цёмна на дварох,
Ох, ох!
«Ну, Цімошка, дык бывай»,
Ай, ай!
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
554
А ён кажа: «Пачакай»,
Ай, ай!
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
555
Са€га (старажытнасканд. saga — паданне)
— старажытныя (IV—XII стст.) ісландскiя, iрланд-
скiя i нарвежскiя легендарна-гераiчныя апо-
весцi з вершаванымi ўстаўкамi. Захоўвалiся
ў вусных пераказах, пакуль у ХII—XIV стст. не
былi запiсаны («Сага пра Волсунгаў», «Сага пра
Ньяла», «Сага пра Эгiла» i iнш.). Дзякуючы вя-
домаму англiйскаму пiсьменнiку Дж. Голсуорсi, якi
стварыў манументальную серыю сацыяльных
раманаў («Сага пра Фарсайтаў»), гэты тэрмiн
набыў агульналiтаратурнае гучанне.
Сане€т (італ. sonetto, ад sonare — гучаць,
звінець) — від верша, які складаецца з чатыр-
наццаці радкоў пяці-, радзей чатырох- ці шасціс-
топнага ямба. Аб’ядноўвае два чатырохрадкоўі і
два трохрадкоўі. Дзве рыфмы спалучаюць кат-
рэны (абба абба ці абаб абаб), тры рыфмы тэр-
цэтаў размяшчаюцца ў залежнасці ад характару
папярэдняй рыфмоўкі: ввг дгд ці ввг ддг. Такая
будова С. цесна звязана з разгортваннем змес-
ту. У катрэнах падаецца развіццё тэмы, у тэр-
цэтах— кульмінацыя і развязка. Як ад-
значаў М. Багдановіч, у першых васьмі радках
«развіваецца тэма санета, а ў астатніх— заклю-
чэнне да яе; ставіцца пытанне і даецца адказ;
малюецца абразок і даецца паясненне да яго».
Асаблівая нагрузка падае на апошні тэрцэт, на-
ват на апошні радок тэрцэта (с а н е€ т н ы
з а м о€ к), які па думцы і вобразнасці павінен
быць самым моцным у С. Больш таго, па зако-
нах класічнага С. апошняе слова ў ім павінна
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
556
быць своеасаблівым сэнсавым «ключом» усяго
твора. У той жа час ніводнае слова, выключаю-
чы хіба службовыя, не павінна паўтарацца. С.
узнік у Італіі (XIII ст.), потым пашырыўся ў іс-
панскай, партугальскай, французскай, ан-
глійскай і іншых літаратурах. Карысталіся ім
Дантэ, Петрарка, Рансар, Шэкспір, Гётэ, А. Міцке-
віч, А. Пушкін, I. Франко, Ё. Бэхер, М. Рыльскі
і інш. Паступова тэматычныя і жанравыя рамкі
С. пашыраліся. Напачатку ён быў прыналежнас-
цю выключна інтымнай лірыкі. У Шэкспіра С. на-
поўніўся філасофскім зместам. Калі ж
I. Франко стварыў т. зв. «вольныя» і «турэмныя»
С., якія-небудзь тэматычныя абмежаванні для
гэтай формы верша перасталі існаваць. З часам
паэты рабілі больш разнастайнай форму С.
Шэкспір, напрыклад, пісаў С. у форме трох чаты-
рохрадкоўяў і аднаго заключнага двухрадкоўя
(абаб вгвг деде жж) — С. ш э к с п .- р а ў с к а
г а т ы€ п у. У С. прыходзіў акцэнтны
верш, знікала раўнастопнасць чацвёртага радка
кожнага катрэна (х р а м ы€ С.), сталі ўжывац-
ца толькі дзве рыфмы на ўвесь санет (с у -ц э€
л ь н ы С.) або імі зусім не карысталіся (б е€ л
ы С.), катрэны і тэрцэты мяняліся месцамі (п е
р а в е€ р н у т ы С.), не ставала аднаго катрэна
(б е з г а л о€ в ы С.) або катрэна і тэрцэта ад-
начасова (п а ў с а н е€ т), колькасць тэрцэтаў
даходзіла да трох ці нават чатырох (х в а с т а€
т ы С.) і інш. Узоры многіх гэтых форм С. даў
украінскі паэт С. Крыжаніўскі. Аднак усе «ўдаска-
наленыя» С. не выйшлі за межы эксперыментаў,
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
557
прыжыўся, бадай, толькі С. шэкспіраўскага ты-
пу. Першыя беларускія С. апублікаваў Я. Ку-
пала («Жніво», «Па межах родных і разорах»,
«Запушчаны палац», 1910; усяго ж ён напісаў 22
С.). Услед за ім да С. звярнуўся М. Багдановіч
(«...Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі», «...Замёрзла
ноччу шпаркая крыніца», «...Прынадна вочы
ззяюць да мяне»; напісаў 11 С.). Паэт пераклаў
на беларускую мову санеты Верлена («Шынок»,
«Маладосць»), Арвера («...Я тайну ў глыбіні ду-
шы хаваю»), даследаваў гэтую вершаваную
форму як літаратуразнавец (гісторыка-тэарэтыч-
ны нарыс «Санет»). Санеты М. Багдановіча з’яў-
ляюцца ўзорнымі ў нашай літаратуры:
Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі,
Над хвалямі сінеючага Ніла
Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла:
Ў гаршку насення жменю там знайшлі.
Хоць зернейкі засохшымі былі,
Усё ж такі жыццёвая іх сіла
Збудзілася і буйна ўскаласіла
Парой вясенняй збожжа на раллі.
Вось сімвал твой, забыты краю родны!
Зварушаны нарэшце дух народны,
Я верую, бясплодна не засне,
А ўперад рынецца, маўляў крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.
Я. Колас напісаў пяць С., у тым ліку санетны
трыпціх «Наперад!» і першы ў беларускай паэзіі
С.-акраверш «Зорка» (1943):
Свеціць мне зорка з бяздонных глыбінь,
Вечнае неба таемна-прыгожа.
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
558
Есць нейкая сувязь, няспынная плынь,
Толькі ім назвы, імя не знаходжу.
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
559
Ласкава кажа мне зорка: спачынь!
Ах, мой вандроўнік, суцішся, нябожа!
Носіш ты ў сэрцы жальбу далячынь,
Атам журботны ў святым падарожжы.
Светлая зорка! Ты ярка гарыш,
Одум мой горкі ўзнясі ты на крыж,
Мне ж падары ты радасць спакою.
О, не: ты далёка, халодны твой жар.
Вечар мой нікне пад полагам хмар.
Арфа разбіта— чыею рукою?
С. пісалі і пішуць многія беларускія паэты.
Вядомыя санеты З. Бядулі («...Тут неба — даль
бязбрэжная, як мора»), П. Труса («Над кубкам
возера»), У. Жылкі («Меч», «Каханне», «Хараст-
во»), У. Дубоўкі («...Прамерыць гоні шмат разоў
араты», «...Ля Мядзела ёсць возера адно»), М.
Танка («...Заснула казка на акне маім астрожным»,
«Санет», «Антысанет»), Е. Лось («Роднай мо-
ве»), М. Каваль («Сакавік», «Жыццё»). С. карыс-
таліся К. Кірэенка, С. Грахоўскі, Э. Валасевіч, Хв.
Жычка, М. Федзюковіч і інш. Р. Барадулін напісаў
нізку С. «Год». Некалькі дзесяткаў С., у тым ліку
с а т ы р ы€ ч н ы я, стварыў А. Звонак (гл. яго
зб. «Санеты». Мн., 1982). Цыкл з 13 разнастай-
ных па форме С. (С.-газэль-туюг, С. -цэнтон, С. -
брахікалан, аплікаваны С. і інш.) надрукаваў Ю.
Пацюпа («Мезальянсы, або Юрлівыя санеты»,
2001). Адштурхоўваючыся ад «Крымскіх
санетаў» А. Міцкевіча, вялікі цыкл «Менскіх
санетаў» стварыў С. Мінскевіч. Сучасны беларускі
С. выкарыстоўвае не толькі ямб, але харэй і
двухскладовыя памеры, эксперыментуе ў галіне
рыфмоўкі. Узоры беларускага С. можна знайсці
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
560
ў зборніку
Я. Купалы «Санеты» (Уклалі Ж. Дапкюнас, В.
Рагойша; Мн., 2002) і ў «Анталогіі беларускага
санета» (Уклаў Я. Хвалей; Мн., 2002). Узоры
сусветнага С. — у арыгінальнай, укла-
дзенай і перакладзенай Д. Паўлычкам украін-
скай анталогіі «Світовий сонет» (Кіеў, 1983).
Сатыры€чны верш — твор, у якім у здзек-
лівай, саркастычнай форме выкрываюцца най-
больш небяспечныя заганы грамадства і асобных
людзей. Такія С. В. у свой час пісалі Я. Купала
(«Ворагам Беларушчыны», «Слугам алтарным»)
і Я. Колас («Мікалаю II», «Канстытуцыя»). Яны
сустракаюцца і ў іншых беларускіх паэтаў — К.
Крапівы («Добра насабачыўся»), П. Броўкі («Зва-
дыяш») і інш. Вось урывак з твора П. Панчанкі
«Мастадонт»:
Выбівае п’едэстал з-пад Ніцшэ,
Шпенглера лупцуе, аж касее,
А на кожнай вузенькай спаднічцы
Вочы сее.
Цёмны ідал, кнырысты і дужы,
Што яму да ісціны жывой!
Ён стагоддзяў мудрасць тупа душыць,
І бяднееш ты, сучаснік мой.
Сексты€на (італ. sestina, ад лац. sex — шэсць)
— від шасцірадковага верша, а таксама стра-
фа з чатырохрадкоўя з перакрыжаванай рыфмоў-
кай і двухрадкоўя з сумежнай рыфмоўкай
(аБаБвв). Падчас чатыры першыя радкі страфы
могуць мець апаясную рыфмоўку (аББавв). Зда-
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
561
раецца, двухрадкоўе стаіць у пачатку С.
(ААбВбВ). Сустракаецца С. і на дзве рыфмы:
аБаБаБ (дарэчы, некаторыя літаратуразнаўцы
С. лічаць толькі гэты від шасцірадкоўя). Пішац-
ца звычайна пяцістопным або шасцістопным ям-
бам, аднак ужываюцца і іншыя памеры:
Эй, з-за лесу ды з-за гор
Сонца выплывае.
Зашумі ты, цёмны бор,
Пушча векавая!
Пойдзем, пойдзем ваяваць,
Долю, волю здабываць.
(Я. Колас. «Партызанская песня»)
Як на выросце вострая травінка
Рыхтуецца лязом прабіць снягоў скарынку
І раптам выблісне!
Не знаючы калі,
Не ведаючы як, а здарылася дзіва:
Зялёная насельніца зямлі
Ледзь прарасла, і стала ўсім шчасліва.
(М. Лужанін. «Танцуе Ірына Радніна»)
Сексты€на ліры€чная — страфічная арга-
нізацыя лірычнага верша з шасці секстын. Узнік-
ла ў сярэдневяковай правансальскай паэзіі, за-
тым перайшла ў іншыя еўрапейскія літарату-
ры. Своеасаблівасцю С. Л. з’яўляецца тое, што
ва ўсіх яе 36 радках рыфмуюцца адны і тыя ж
словы. Прычым існуе пэўная ўпарадкаванасць у
гэтай рыфмоўцы: апошняе слова-рыфма кожнай
папярэдняй страфы распачынае сабой рыфмоўку
кожнай наступнай страфы. Часамі першы вер-
шаваны радок першай секстыны (без слова,
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
562
якое рыфмуецца, і ў некалькі змененым выгля-
дзе) пачаргова з’яўляецца на другім, трэцім і г.
д. месцы ўсіх наступных пяці строфаў
і затым замыкае ўвесь твор. С. Л. пісалі рускія
паэты Л. Мей, В. Брусаў, М. Кузмін, І. Севяранін.
У беларускай паэзii першую спробу напiсаць С.
Л. зрабiў Р. Сунiца («На сконе дзён», 1930).
Ёсць С. Л. ў Р. Крушыны («Секстына»). Вось С.
Л. з кодаю «Чалавек», якую напісаў
у 1957 г. М. Кавыль:
Пылінка вечнасці ты, чалавек,
Вянок тварэння усямоцнай сілы;
Спыняеш бег грымотны горных рэк,
А сам сябе не ўпыніш да магілы;
П’янееш з славы, пераносіш здзек,
Шукаеш праўды, шчасця з веку ў век.
У той далёкі дакаменны век
Зубамі грызся з зверам чалавек,
Любіў раздолле, ненавiдзеў здзек;
Над ім стыхiяў бушавалi сiлы...
Вяшчаюць шмат што курганы, магілы,
Раскопаныя на ўзбярэжжы рэк.
Па хвалях мора, паўнаводных рэк
Байдаркай, стругам у навейшы век
Туды, дзе вее холадам магілы,
Дзе джунгляў вусціш, пнуўся чалавек,
Тубыльцаў вольных перавагай сілы
Ў няволю браў, чынiў над iмi здзек.
Прыроды дзеці, вам на здзіў i здзек
Бетон i сталь скавалі грудзі рэк,
Трыножыць розум незямныя сілы;
Дарос да сотні чалавечы век,
I ён, правобраз Боскі, чалавек
Ляціць на высціг з гукам да магiлы.
Ляці да сонца— не мінеш магiлы.
За што, Тварэц, такi над сынам здзек?
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
563
Гарылы брат вышэйшы, чалавек
На Марсе сочыць скрыжаванні рэк,
Махнуў крылом у атамовы век,
На штурм вышынь маланкі ловiць сiлы.
Сышлі на землю процьмы чорнай сілы,
Разносіць вецер цяжкi дух магiлы,
Імкне жыццё у дапатопны век;
Пакутнік славіць катаваннi, здзек,
I кроў людзей дыміць на хвалях рэк,
Сячэ галовы страшны чалавек.
Прадоння жах, i кроў, i здзек не век.
Магілы ўстануць, лопнуць жылы рэк...
О, джвагнуць сілы неба, чалавек!
Сіцылія€на (ад італ. siciliana — сіцылійская)
— від васьмірадковага верша, а таксама стра-
фа з рыфмоўкай аБаБаБаБ. Узнікла ў народнай
паэзіі жыхароў вострава Сіцылія (адсюль і назва),
затым перайшла ў агульнаітальянскую верша-
творчасць. Галоўнае ў С.— чацвярныя сугуччы,
таму радкі часам могуць рыфмавацца некалькі
інакш: аББаБааБ, аБаББааБ ці, як у вершы Я.
Коласа «Беларусі пад Польшчай (да 10-й гада-
віны Савецкай Беларусі)», — АббАббАА:
Спраўляем свята мы тут сёння,
Свята з свят,
На новы лад.
А ты, край любы Наднямоння,
Родны брат,
Чаму не рад?
Чаму глядзіш, як пастаронні?
Між намі цёмнае прадонне...
Скарагаво€рка — выслоўе, часцей жартоў-
нага характару, скампанаванае з цяжкіх для хут-
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
564
кага вымаўлення слоў. Разлiчана найперш на
дзiцячае ўспрыманне, дапамагае развiць уваж-
лiвасць, дасцiпнасць, памяць i — галоўнае —
добрае вымаўленне. С. — фальклорны жанр,
але часам ствараюць iх i прафесiйныя лiтара-
тары, прычым з выкарыстаннем моўнага рытму
(для хутчэйшага і лепшага запамінання тэкста).
С. засноўваюцца на розных алітэрацыях (гл.),
пры якіх паўтараюцца найперш тыя гукі, якія
цяжкія для вымаўлення (р, с, дз і інш.). Вось
прыклады некаторых беларускiх С.: «Дзяды
i дзядзькi на дзядзiнцы дзялiлi дзялянкi»; «Дзя-
нiс рэпу жрэ, а Марына лён трэ»; «Iшоў поп ка-
ля коп, а капа каля папа»; «Цецеручыха цеце-
ручанятам цеста месiць», «Я нiколi нiкому
нiчога нiякага, а калi што якое, дык што там
такое?».
Сло€ва — 1) адзін з жанраў паэтычнай па
свайму характару старарускай прапаведніцкай і
аповеднай літаратуры. С. часамі называлі гіста-
рычную аповесць, казанне: «Слова пра паход
Ігаравы», «Слова пра Мамаева пабоішча». Да
нас дайшла арыгінальная пропаведзь Іларыёна
(XI ст.) «Слова аб законе і благадаці», а таксама
восем «Слоў» нашага земляка Кірылы Тураўска-
га (XII ст.). У старажытнай беларускай літарату-
ры С. абазначала твор аратарскага жанру з паву-
чальным зместам («Слово к православному и
христоименитому запорожскому воинству» і
«Слово, яже Христос распятый на кресте мол-
вил до бога отца» С. Полацкага). У жанры пале-
мічнай літаратуры С. пачало называцца
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
565
к а з а€ н н е м. Найбольш вядомыя «Казанье
двое» Л. Карповіча (Еўе, 1625), «Казанье пог-
ребное» М. Сматрыцкага (Вільня, 1620); 2) ура-
чысты паэтычны зварот, выступленне з выпадку
нейкай важнай падзеі, своеасаблівы паэтычны
заклік. Прыкладамі могуць служыць «Слова пра
родную маці» М. Рыльскага, «Заветное слово
Фомы Смыслова» С. Кірсанава, «Слова да Аб’яд-
наных Нацый» А. Куляшова, «Слова пра друж-
бу» Янкі Брыля і інш.
Ста€нсы (ад італ. stanza — пакой, памяш-
канне, прыпынак) — невялікі лірычны верш-ме-
дытацыя, напісаны чатырохрадкоўямі, кожнае з
якіх мае сэнсавую і кампазіцыйна-сінтаксічную
завершанасць, адасобленасць ад іншых. С. пі-
салі Байран («Стансы», «Стансы да Аўгус-
ты»),
А. Пушкін («Брожу ли я вдоль улиц шумных»,
«В надежде славы и добра») і некаторыя іншыя
паэты XVIII—XIX стст. У беларускай паэзіі С.
можна лічыць верш М. Багдановіча «...Рушым-
ся, брацця, хутчэй»:
Рушымся, брацця, хутчэй,
Ў бой з жыццём, пакідаючы жах,
Крыкі пужлівых людзей
Не стрымаюць хай бітвы размах...
Проці цячэння вады
Зможа толькі жывое паплыць,
Хвалі ж ракі заўсягды
Тое цягнуць, што скончыла жыць.
С. сустракаюцца (праўда, вельмі рэдка) і ў
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
566
некаторых сучасных беларускіх паэтаў (А. Зво-
нака, С. Ліхадзіеўскага і інш.). У асобных еўра-
пейскіх літаратурах (англійскай, італьянскай і
інш.) С. называюць звычайныя строфы.
Страка€ты верш — верш, напісаны на дз-
вюх ці больш мовах. У адрозненне ад макара-
нічнага верша, у якім словы з розных моў знахо-
дзяцца побач, у адным вершаваным радку, С.
В. характарызуецца пэўнай сістэмнасцю ва ўжы-
ванні разнамоўнай лексікі. Так, у сярэдневяко-
вых беларускіх інтэрмедыях паны, багі і чэрці звы-
чайна гаварылі па-польску, а сяляне— па-бела-
руску. У асобных двухмоўных творах В. Дуніна-
Марцінкевіча (напрыклад, у «Ідыліі») таксама
існавала моўнае размежаванне паміж прадстаў-
нікамі пануючых класаў, з аднаго боку, і працоў-
ных — з другога (мова першых — польская,
другіх — беларуская). У С. В. ужыванне той ці
іншай мовы строга вытрымана ў межах пэўных
частак ці асобных строфаў твора. Так, у вершы
П. Бузука «Як хазяін, чи гість, я не знаю» (1928)
першыя восем і апошнія дванаццаць радкоў на-
пісаны па-ўкраінску, сярэднія семнаццаць — па-
беларуску. Не толькі зместам, але і самой фор-
май верша «...Дзве мовы у мяне» В. Тарас
выявіў арганічную блізкасць для яго дзвюх
моўных стыхій — беларускай і рускай. Вось па-
чатак гэтага верша:
Дзве мовы у мяне.
Абедзве— чараўніцы.
Как в двух родных сестер,
в обеих я влюблен.
Дзве мовы у мяне—
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
567
как два крыла у птицы,
дзве мовы у мяне—
как свет из двух окон.
Ва ўмовах усходнеславянскай моўнай і куль-
турнай блізкасці магчыма існаванне С. В., напі-
саных адначасова на трох мовах: беларускай,
рускай і ўкраінскай. Відам С. В. з’яўляецца
т. зв. п е€ р ы с т а я г а з э€ л ь — разнавід-
насць газэлі, што пішацца на дзвюх (персід-
скай і арабскай) або на трох (яшчэ і турэцкай)
мовах.
Сугесты€ўная лRрыка (ад лац. suggestio —
намёк, унушэнне) — паэзія, эмацыянальна-воб-
разная сутнасць якой засноўваецца на рытма-
інтанацыйнай меладычнасцi, тонкiх, падчас няў-
лоўных асацыяцыях, аўтарскiх уяўленнях i прад-
чуваннях, дадатковых сэнсавых i iнтанацыйных
адценнях, семантычнай шматзначнасцi паэтыч-
нага выказвання. Майстрам С. Л. быў Я. Купала
(«Адцвітанне», «Як я полем iду...», «Паязджане», «Ў
вечным боры...» i iнш.). Узоры С. Л. ёсць у М.
Багдановіча, З. Бядулi, Н. Арсенневай,
А. Салаўя, У. Жылкi, Я. Янiшчыц, А. Разанава,
Р. Баравiковай, М. Федзюковiча, Г. Пашкова, Л.
Галубовiча i iнш. Вось, для прыкладу, адзін з
«Рамансаў» А. Салаўя, які таксама можна аднесцi
да С. Л.:
Няма нідзе
блакітных васількоў—
такіх, што ў нас— няма нідзе.
І ўноч, і ўдзень
яны— трывога сноў:
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
568
я на чужыне не знайшоў
такіх нідзе.
Тваіх вачэй.
блакіт, о квецік мой,
о любая, за ўсё сіней
блакіт вачэй….
Сябруе сум са мной,
бо не знайсці ў зямлі чужой
такіх вачэй.
Сямірадко€вік — верш з сямі вершарадоў,
завершаных па метрычнаму, інтанацыйна-сін-
таксічнаму малюнку і па думцы. Рыфмоўка мо-
жа быць рознай. Сустракаецца рэдка. С. напіса-
ны, у прыватнасці, вершы А. Русецкага «...У бе-
лым-белым ты ў закутак мой», А. Лойкі «...Ручаёў
лясных я не мінаю», Н. Мацяш «...Надзея, пат-
рабуй жыцця!». Вось С. Н. Мацяш:
Надзея_______, патрабуй жыцця!
Хай здані логікі і явы
Шабасяць—
Ты на іх управа,
Адной табой хварэе права
Паверыць у вясны працяг,
У сэнс бязлітасны быцця, —
Надзея, патрабуй жыцця!
Н. Гілевіч апублікаваў некалькі цыклаў С.
Та€нка — манастрафічны пяцірадковы не-
рыфмаваны верш у японскай паэзіі. У першым і
трэцім вершарадах Т. па пяць складоў, у астат-
ніх — па сем. Лаканічнасць Т. у многім абумоў-
лівае дакладнасць, афарыстычнасць і паэтыч-
ную ёмістасць зместу. Для Т., як і для хоку, ха-
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
569
рактэрна шматзначнасць паэтычнага выказван-
ня, глыбінны падтэкст, шырокае выкарыстанне
мастацкай дэталі. Т. звычайна становіцца зразу-
мелай у кантэксце паэтычнай і культурнай тра-
дыцыі, эпохі, якія адлюстроўваюцца ў творы,
своеасаблівых умоў жыцця японскага народа.
Адным з найбольш выдатных майстроў гэтай
вершаванай формы лічыцца японскі паэт канца
XIX — пачатку XX ст. Ісікава Такубоку. Першыя
Т. у беларускай паэзіі з’явіліся ў 1915 г. дзякуючы
М. Багдановічу. Паэт дакладна імітаваў асаблі-
васці гэтай манастрафы (у тым ліку і колькасць
складоў у радках):
Ах, як спявае
Сінявокая птушка
Ў муках кахання.
Сціхні, птушачка, сціхні,
Каб не тамілася я.
Усё знікае
І следу нат не кіне,
Як шэры попел
Ад чорнага агнішча,
Развеяны вятрыскам.
Кніжку «Высакосны год» (2004), цалкам
складзеную з хоку і Т., выдаў У. Сіўчыкаў.
Таўтагра€ма (ад грэч. tauto€s — той самы і
gra€mma — літара, запіс) — верш, усе словы
якога пачынаюцца з адной і той жа літары. Гэта
своеасаблівая вершаваная забава, гульня. У
даўняй еўрапейскай паэзіі Т. мела даволі
значнае пашырэнне. У 1530 г. з’явілася нават
паэма сярэдневяковага паэта Плаценіуса, што
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
570
налічвала сотні вершаваных радкоў, усе словы
якіх пачыналіся з літары n. На пачатку XX ст.
В. Брусаў напісаў верш-Т. «Слово». Вось яго па-
чатак:
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
571
Слово— событий скрижаль, скипетр серебряный
созданной славы,
Случая спутник слепой, строгий свидетель сует,
Светлого солнца союзник, святая свирель серафимов,
Сфер созерцающий сфинкс, — стены судеб стережет!
У беларускай вершатворчасцi Т. часам суст-
ракаюцца ў гукапераймальных вершах для дзя-
цей, у вершаваных пародыях i вельмi рэдка — у
лiрычных творах. Вось такi твор — «Спевы сня-
жынак» Р. Крушыны:
Смутак спякотны.
Слухаю спевы сняжынак.
Стогне сухотны
Сіплы суглiнак.
Сівер спакоем
Сцішаны, сушыць смужынкi.
Срэбным сувоем
Сцеле сцяжынкі.
Спевы сняжынак.
Сонца сівое сумуе.
Сёння спачынак
Сад салютуе.
Сэрца спавіта
Спрутам сакрэтных спружынак:
Сны сэленіта,
Спевы сняжынак.
У асобных лiтаратурах зрэдку сустракаюцца
сатырыка-гумарыстычныя празаiчныя Т. («Однажды
отец Онуфрий...» А. Чэхава).
Трайны€ санe€т — санет, кожная страфа
якога складаецца з двух цалкам самастойных
частак, якія могуць успрымацца як паасобку, так і
разам. Мастацкі эфект твора заключаецца ў
тым, што, прачытаныя разам, радкі часам
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
572
выяўляюць сэнс, супрацьлеглы першапачатко-
ваму. Такі, напрыклад, першы ў беларускай
паэзіі Т. С. «Павучанне» (2000) Ю. Пацюпы:
Граматыкі вучыць — карысна для паэта
найгорш, здаецца мне — віно і піва піць
і досціп засушыць — без роздуму і мэты
пражыўшы, нібы ў сне — дзе хмель штодня кіпіць,
хто з слоўнікам карпіць — той пазнае сусветы
той час няплённа жне — хто з дзеўкамі грашыць
жыцця парвецца ніць — і залатой ранетай
яно сарвецца ў снег; — у пекла заляціць;
а праца— гэта твой — найпершы паратунак
падман з усмешкай злой — дае заўжды ласунак
здароўе нішчыць ён, — такі адвечны кон,
таму прымі, як дар — нялёгкую навуку
свой пачуццёвы жар — хутчэй аддай на муку
і атрымаеш плён: — пачуеш вершаў звон.
«Трайны санет пра вечнае каханне» (2003)
надрукавала Т. Барысюк.
Трохрадко€вік — верш, які складаецца з
трох радкоў, завершаных па метрычнаму, інтана-
цыйна-сінтаксічнаму малюнку і па думцы. У бе-
ларускай паэзіі сустракаецца рэдка.
Напалі на мяне ветры,
А я, хоць і з такімі рукамі-ручышчамі,
Не змог ад іх, чуеце, абараніцца...
(Я. Сіпакоў. «Да пытання аб руках»)
Чакаюць навальніцы хвоі—
а навальніца вызначыць абраных,
якія упадуць ад перуна.
(А. Разанаў)
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
573
Т., напісаныя верлібрам, — любімая форма
Я. Гучка. Сусветная паэзія ведае і надзвычай
пашыраны від Т. Гэта— японскія хоку (хайку).
Трыяле€т (франц. triolet, ад італ. trio —
трое) — від васьмірадковага верша, у якім два
першыя і два апошнія, а таксама першы і чац-
вёрты радкі аднолькавыя. Такім чынам, у Т. пер-
шы радок паўтараецца тройчы (адсюль і назва).
Т. мае дзве рыфмы. Паўторы вершаваных рад-
коў у Т. павінны матывавацца натуральным раз-
віццём тэмы твора, завастраць увагу чытача на
яго асноўнай думцы. Узнік Т. у XV ст. у Францыі як
скарочаная форма рандэля. У рускай паэзіі з’я-
віўся на пачатку XIX ст. (М. Карамзін), затым
амаль цэлае стагоддзе не ўжываўся. Адрадзіўся
і пашырыўся ў 10-я гады XX ст. у паэзіі К. Фофа-
нава, К. Бальмонта, В. Брусава, I. Рукавішніка-
ва. Першы ўкраінскі Т. належыць паэту-раман-
тыку В. Бадзянскаму (1831). У беларускую паэ-
зію Т. увёў М. Багдановіч («...Дзераўлянае яеч-
ка», «Мне доўгае расстанне з Вамі», «...Як
птушка ў гібкіх трысніках», 1912—1913). Гэтай
пераважна гуллівай, пацяшальнай форме вер-
ша, якая ўжывалася амаль выключна ў інтым-
най лірыцы, ён надаў грамадзянскі змест. Такія
яго Т. «...Ты быў, як месяц, адзінокі» (прысвеча-
ны дачасна памерламу
С. Палуяну), «...Калісь глядзеў на сонца я»:
Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асляпіла вочы.
Ды што мне цемень вечнай ночы,
Калісь глядзеў на сонца я.
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
574
Няхай усе з мяне рагочуць,
Адповедзь вось для іх мая:
Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асляпіла вочы.
М. Багдановіч упершыню ўвёў Т. у сатырыч-
ную паэзію («...Николай Иваныч, Вы ли?»). Гэту
даўнюю форму паэзіі прымусіў па-сучаснаму за-
гучаць выдатны армянскі паэт Н. Зар’ян. Ён напі-
саў Т. вялікі твор, прысвечаны памяці дваццаці
шасці бакінскіх камісараў («Дваццаці шасці камі-
сарам»). У сучаснай беларускай паэзіі да Т.
звярталіся і звяртаюцца Я. Сіпакоў («...Дзе нам
баліць, там і душа»), Д. Бічэль («...Не называй
мяне жаданай», «...Лёгкія сняжынкі ў цішы»), Р.
Барадулін («...Юнацтва светлая часіна»), Хв.
Чэрня (цыкл «Трыялеты»), М. Федзюковіч
(«...Нарач — возера, Нарач — мора»), А. Барскі
(цыкл «Трыялеты»), С. Панізнік («На белай
хвалі»), В. Вабішчэвіч (цыкл «Трыялеты») і інш.
Кніжку Т. «Зажураны камень» (2002) выдаў Ю.
Голуб.
Тую€г — верш, напісаны чатырохрадкоўямі
з рыфмоўкай ааба i рыфмамі-амонiмамi. Вельмі
рэдкi ў еўрапейскай паэзii, куды прыйшоў з
цюркамоўнай вершатворчасцi (Лутфi, Наваi, Ба-
бур i iнш.). Першыя беларускія Т. напісаў
Р. Крушына. Вось адзін з іх — «На пракосах»
(1975):
Ад зары прабег прамень шырокі, косы.
Ад мянташак зазвiнелi дружна косы.
А на сэрцы аднаго з касцоў вяселле—
Расплятуцца перад ім тугія косы.
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
575
Лёгка рэжа коска. Добрая направа!
Жаўруковы спеў— налева i направа.
Гэта гукі радасцi ўгары вiселi:
Вiза на любоў законную, на права.
Арыгінальны санет (шэкспіраўскага тыпу) са
строфамі-Т. «Эпікурэйства» (2000) напісаў Ю.
Пацюпа:
Дом на юру, вятры цалуюць юр,
у ціхім доме піша вершы Юр.
Ён наталіцца славаю паспеў,
ён славіць краскі, хараство і юр.
Сцямнела. Песню жаваранак спеў,
над ружай салаўя прачнуўся спеў,
паўнюткі сад жамчужнае расы,
дзе ўчора яблык, нібы месяц, спеў.
Вось за акном скрабецца дождж касы,
ідзе праз двор, што пад лязом касы
прычэсаны, і ў доме давідна
ліецца дождж расплеценай касы.
А дзе краса, дзе келіхі віна—
ня спее ў сэрцы горкая віна.
Т. ёсць у Э. Акуліна і некаторых іншых бе-
ларускіх паэтаў.
Тэрцы€на (італ. terzina, ад terza — трэцяя)
— від верша, напісанага трохрадкоўямі з лан-
цужковай кампазіцыяй. Звычайна памер Т. —
пяцістопны ямб. Усе трохрадкоўі ў такім вершы
звязваюцца арыгінальнай рыфмоўкай: сярэдні
радок кожнай папярэдняй страфы рыфмуецца з
двума крайнімі наступнай (аба бвб вгв...). Т. за-
канчваецца асобным радком, што рыфмуецца з
сярэднім радком апошняга трохрадкоўя. Т. увёў у
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
576
паэзію вялікі італьянскі паэт Дантэ, які напісаў імі
сусветнавядомую «Боскую камедыю» (1307—
1321). Спарадычна да Т. звярталіся А. Пушкін
(«...В начале жизни школу помню я»), А. Блок
(«Песнь Ада»), I. Франко (пралог да паэмы
«Майсей»). У беларускай паэзіі першы ўзор Т.
належыць М. Багдановічу (1913):
Ёсць чары у забытым, старадаўным;
Прыемна нам сталеццяў пыл страхнуць
І жыць мінулым— гэткім мудрым, слаўным, —
Мы любім час далёкі ўспамянуць,
Мы сквапна цягнемся к старым паэтам,
Каб хоць душой у прошлым патануць.
Таму вярнуўся я к рандо, санетам,
І бліснуў ярка верш пануры мой:
Як месяц зіхаціць адбітым светам, —
Так вершы ззяюць даўняю красой!
Украінскі паэт П. Тычына напісаў Т. тры вер-
шы, прысвечаныя М. Кацюбінскаму. Сучасная
ўсходнеславянская, у тым ліку беларуская, паэ-
зія да Т. звяртаецца рэдка. Прыкладам Т.
(праўда, без заключнага радка) з’яўляецца
верш К. Кірэенкі «Пасля навальніцы». Ёсць Т. у
А. Салаўя («Восеньскія тэрцыны»), Р. Крушыны
(«Тэрцыны»), У. Караткевіча («Апошняя песня
Дантэ»), Я. Сіпакова («Тэрцыны пра наручнікі»),
А. Грачанікава («Нам свецяць»), Э. Акуліна
(«Тэрцыны») і некаторых інш.
Фра€шка — у польскай сатырычнай паэзіі
карацелька жартоўнага, камічнага зместу; раз-
навіднасць эпіграмы (гл.). Узнікла ў ХVІ ст. (М.
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
577
Рэй), тэрмін крыху пазней прапанаваў Я. Каха-
ноўскі. Ф. пісалі А. Міцкевіч, Ю. Тувім, К. Гал-
чыньскі і інш. Вось Ф. беларускага паэта М.
Мірановіча:
На злосць усім тым
Загніваючым буржуям
Мы дружна будучыню
Светлую будуем.
Але нарэшце
Ці ўнясе хто яснасць:
Калі ж мы возьмемся
За светлую сучаснасць?
(«Калі ж?»)
— Чаму не жэнішся,
Фядот?
У адзіноце
Жыць жахліва!..
— Ты ж не купляеш
Піўзавод,
Як хочаш выпіць
Куфаль піва…
(«Халасцякова крэда»)
Хо€ку, або ха€йку, — манастрафічны трох-
радковы верш у японскай паэзіі. Як і танка, X.
належыць да асноўных відаў японскага верша.
Структурна X. выдзеліўся з танкі і з’яўляецца яе
скарочанай формай. У X. адсутнічае рыфма,
але строга захоўваецца пэўная колькасць скла-
доў у вершарадах: у першым і трэцім — пяць, у
другім — сем. Надзвычайная сцісласць X. прад-
вызначыла ёмістасць зместу, вобразную лака-
нічнасць і дакладнасць паэтычнага выказвання.
Найбольш славуты майстар X. у япон-
скай паэзіі — сярэдневяковы паэт-класік Мацуа
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
578
Басё (XVII ст.). Да X. зрэдку звяртаюцца мала-
дыя беларускія паэты:
Дыханне зямлі
ветрам і аблокамі
над намі плыве.
(А. Глобус).
Трымаю ў руцэ
Бессмяротныя кветкі—
Кветкі надзеі.
(М. Шайбак)
Прыклады Х. можна знайсці ў зборніку
«Круглы год: Хоку беларускіх паэтаў» (Уклаў У.
Адамчык; Мн., 1996), у які ўвайшлі вершы М.
Танка, У. Арлова, У. Сіўчыка, В. Шніпа
і інш.
Цвёрдыя фо€рмы ве€рша — віды верша,
якія ўзніклі пераважна ў сярэдневяковай класіч-
най паэзіі (у асноўным — італьянскай, французс-
кай, іспанскай), набылі інтэрнацыянальнае бы-
таванне і вызначаюцца пастаянствам вершава-
нага памеру, рыфмоўкі, колькасці і размяшчэння
вершаваных радкоў. Сюды адносяцца санет,
трыялет, секстына, тэрцына, актава, рандо, ран-
дэль, рытурнэль, глоса і г. д. Адносіны да
Ц. Ф. В. у розныя перыяды былі розныя. Так, у
пачатку 20-х гадоў XX ст. украінскі паэт
П. Тычына пісаў:
Скажіть мені:
кому потрібні рахітичні
оці сонети та пісні?
Народу, скажете? голодним? —
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
579
Нещасна, жалка ж та рука,
що тріолетами годуе
робітника.
Тады ж і беларускі паэт У. Дубоўка ў запале
заяўляў:
Паэма, саната, санет —
асадкі мінулага часу!
У новыя ўправіць паэт
сучаснасці нашай акрасу.
Працiўнiкi асобных Ц. Ф. В. (у прыватнасцi,
санета) сустракалiся i шмат пазней. Аднак час
паказаў памылковасць такiх поглядаў. Бе-
ларуская паэзiя ў вынiку гiстарычных умоў свайго
развiцця (афiцыйнае непрызнанне царскiм ура-
дам беларускай мовы, забарона — ажно да
рэвалюцыi 1905—1907 гг.— беларускага друку i
г. д.) багаццем Ц. Ф. В. авалодала толькi
ў ХХ ст. Вялiкi ўклад у абеларушванне раз-
настайных Ц. Ф. В. унеслi Я. Купала, М. Баг-
дановiч, З. Бядуля, А. Гарун, У. Жылка, У. Ду-
боўка, Н. Арсеннева, М. Кавыль, А. Салавей, Р.
Крушына, Н. Гілевіч, Р. Барадулін, Я. Сiпакоў i
iнш. У. Р. Крушыны ёсць унiкальны твор —
«Лiрычная кантата», у страфiчнай арганiзацыi
якога прысутнiчаюць адначасова самыя розныя
Ц. Ф. В.:
Паэзiя— дзiўная музыка слоў,
На ліры iгранне пачуццяў.
Хто вуха глухое на сэрца скалоў,
Той розум халодны ачмуціў.
Усю мілагучнасць, напеўнасць далоў!
Крыніцу пяском скаламуцiў.
Паэма, той кажа, дурнiца—
Нiкому нiколi не снiцца.
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
580
Дзе бачылі гэткае, каб у жыццi
Гаворка была зрыфмаваная?
Ці ж дактыль i ямб у размове знайсцi?
А форма? Нідзе не чуваная!
Паэзія ёсць адхiленне ад нормы,
Да простае прозы сапхнуць!
I музыку слоў, i складаныя формы,
I звонкіх радкоў самакруць—
З вышыняў Алімпу сапхнуць!
Не трэба ні вобразаў смелых,
Ні вершаў з рыфмоўкай, нi белых...
Навошта? Мазгоў не сушы!
Звычайны артыкул пішы.
Няўжо я не дам сабе рады?
Ад цёмнай развагi i рады
Далей адысці, каб не чуць!
Я цешуся, іншаму рады.
Я рады, калі на радкі
Натхненне кладзе свае знакі.
А часта ў жыцці мастакі
Не маюць ніякай падзякі.
За светлае слова, за песню вясны
I голад i холад спазналі яны.
Паэзія— дзiўная музыка слоў.
Сапраўдныя з ёю паэты
Ідуць да высокае мэты,
Хвалююць у целе застыглую кроў.
Сягоння i я ў мілагучнасць iзноў
Падсыпаў свае самацветы
I, восеньскім сонцам сагрэты,
Збiраю праменне для музыкi слоў.
Праменне ў сугучнасць збіраю.
I шчырае слова я ў песню бяру.
Спяваю я роднаму краю.
Хачу, каб звінела кантата
I ўсіх падымала высока ўгару,
Каб добра жылі i багата.
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
581
Паэзія— дзіўная музыка слоў,
Ігранне пачуццяў на ліры.
I голас прываблівы, шчыры:
Паэзія— дзіўная музыка слоў.
Жывымі радкамі кіруе любоў,
I тыя радкі— канваіры.
Паэзія— дзiўная музыка слоў,
Ігранне пачуццяў на лiры.
Няхай анамалія, нават ламаная,
А я на яе пазіраю з пашанаю.
З гарачай любоўю іду да яе,
Яна мне заўсёды i ўсюды пяе:
Паэзiя— дзiўная музыка слоў,
Там моцна завязана сетка вузлоў.
Рандо, трыялеты, актавы, санеты,
Газэлі, туюгi складайце, паэты!
Прыгожыя формы бярэце,
Багатыя i дасканалыя.
Я з вамi ў раскошнай карэце,
Я i ламаная анамалія.
Як бачым, у гэтым разнастрофным вершы Р.
Крушыны вылучаюцца актава (першыя восем
радкоў), туюг (тлусты курсiў), санет (звычайны
курсiў), трыялет (тлусты шрыфт), палiндром
(апошнi радок верша, падкрэслены). Апрача
гэтага, тут маем шасцiрадкоўi трох вiдаў з
рыфмоўкай аБаБвв (4-я страфа), А.А.ббвв
(перадапошняя страфа) i ААБВ.БВ. (апошняя
страфа). Другая страфа — прыклад арыгiналь-
нага трынаццацiрадкоўя: аБ.аБ.ВгВггДДее. Ча-
сам Ц. Ф. В. называюць к л а с R ч н ы м i в R-
д а м i с т р о€ ф а ў.
Цэнто€н (ад лац. cento— адзенне, пашытае
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
582
з розных абрэзкаў) — верш, складзены з урыў-
каў розных твораў аднаго ці некалькіх паэтаў. У
пераважнай большасці — гэта від гумарыстыч-
най літаратуры. Часам ужываецца і з пэўнымі
навуковымі мэтамі. Так, рускі вершазнавец В.
Баеўскі асабіста складзеным Ц., радкі для якога
ўзяў са свабодных вершаў розных паэтаў, даво-
дзіў думку, што верлібру ўласцівы філасофскі
роздум. Ц. можа ўжывацца і як літаратурная
пародыя. Такі характар мае сямістрофны Ц.-па-
родыя Цімоха Дзеразы (П. Сушко) («Літаратура і
мастацтва». 1985. 12 ліпеня), які складаецца з
катрэнаў аднолькавага памеру і падобнага змес-
ту, узятых з кніг Я. Міклашэўскага, У. Скарынкі-
на, В. Гардзея, З. Дудзюк, С. Басуматравай, П.
Макаля і В. Ракава. Вось своеасаблівы санет-Ц.
Ю. Пацюпы «Арабескі» (2000), які амаль
цалкам складзены з радкоў М. Багдановіча (10,