Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Паэтычны слоўнік В.Рагойша.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.67 Mб
Скачать

I новы дзень— жыцця святы прыход—

Сваёю дзіўнай песняю шчаслiвай

Зямля спаткала сонечны усход.

Паро€дыя (грэч. parCidia — супрацьспеў,

песня навыварат; ад para — супраць і Cd' —

песня) — жанр сатырычнай літаратуры, засна-

ваны на карыкатурным перайманні асаблівасцей

нейкага твора, творчай манеры асобнага аўтара

ці літаратурнага напрамку. П. абавязкова падра-

зумявае арыгінал, кантрастуе з ім, часам пераў-

зыходзіць яго па сваёй мастацкай вартасці

(«Дон-Кіхот» Сервантэса, «Падарожжы Гуліве-

ра» Свіфта, «Арлеанская цнатліўка» Вальтэра).

Камічны эфект у П. ствараецца неадпаведнас-

цю формы твора, які парадыруецца, новаму,

процілегламу яму зместу, паказам асобных ха-

рактэрных рыс парадыруемага твора ў шаржы-

раваным, часта гіпербалізавана-абсурдным вы-

глядзе. Падчас П. дыскрэдытуе не літаратурны

твор, а саму рэчаіснасць («Гісторыя аднаго го-

рада» М. Салтыкова-Шчадрына), розныя стылі

дзелавой пісьменнасці («Лісты да вучонага су-

седа» А. Чэхава), царкоўную літаратуру («Ма-

літва па-беларуску» К. Крапівы). Як жанр П.

сфарміравалася ў старажытнай Грэцыі (Гіпа-

накт, Арыстафан). У Расіі П. стваралі А. Сума-

рокаў, I. Крылоў, А. Пушкін, Дз. Мінаеў,

В. Курачкін, Казьма Пруткоў, М. Ломан і іншыя

пісьменнікі. У савецкай літаратуры да П. звярта-

ліся У. Маякоўскі, Дз. Бедны, А. Вішня, А. Ар-

хангельскі і інш. Адзін з першых беларускіх тво-

раў гэтага жанру— славутая ананімная «Прамо-

ва Мялешкі» (пачатак XVII ст.), пародыя на сей-

мавую прамову, яскравая палітычн„ая сатыра,

скіраваная супраць парадкаў тагачаснай Рэчы

Паспалітай, у склад якой уваходзіла і Беларусь.

У парадыйных паэмах XIX ст. «Энеіда навыва-

Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by

530

рат» і «Тарас на Парнасе» востра высмейвалі-

ся, у прыватнасці, творчыя прынцыпы класіцыс-

таў. С а ц ы я€ л ь н а - б ы т а- в у€ ю і п а л і

т ы€ ч н у ю П. распрацоўвалі Ф. Багушэвіч

(«Калыханка»), Я. Купала («Ісцінна чорнае

трыо»), Я. Колас («Верныя сябры»), Ядвігін Ш.,

А. Паўловіч і інш. Прыкметны след у а н т ы к л

е р ы к а€ л ь н а й П. пакінуў К. Крапіва сваёй

паэмай «Біблія», што стала значнай з’явай ва

ўсёй савецкай сатырычнай літаратуры. У апошні

час асаблівае пашырэнне набыла л і т а р а т

у€ р н а я П.,

у якой высмейваюцца асобныя заганы чыста

творчага парадку. Сярод беларускіх пісьменні-

каў-парадыстаў вылучаюцца В. Вітка, Р. Бараду-

лін, Г. Юрчанка, М. Скобла, П. Саковіч, М. Ша-

бовіч і інш. Для прыкладу прывядзём пародыю

Г. Юрчанкі «Перашкоды», пабудаваную на пе-

райманні некаторых вобразных і рытмічных

асаблівасцей верлібра М. Танка:

На ранку

за спеў жаўрука зачапіўся,

у поўдзень

ублытаўся ў клёкат бусліны,

пад вечар

аб звон камара спатыкнуўся, —

вось і не здолеў

дайсці да суседкі.

Адзiн з самых яркiх парадыйных твораў су-

часнай беларускай лiтаратуры — паэма Н. Гі-

левіча «Сказ пра Лысую Гару», у якой дасцiпна

высмеяны асобныя пiсьменнiкi i парадкi, што

iснавалi ў Саюзе беларускiх пiсьменнiкаў (і ў

Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by

531

цэлым у краіне) у 60—70-я гады ХХ ст.

Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by

532

Пасла€нне — эпісталярна-публіцыстычны

верш, напісаны ў форме звароту да нейкай

рэальна існуючай асобы (ці многіх асоб). Нярэд-

ка набывае форму маналагічнай прамовы-раз-

вагі або адкрытага ліста да каго-небудзь. Пры-

чым аб’ект П. падчас цікавіць паэта не столькі

сам па сабе, колькі тым, што дае пад-

ставу паразважаць пра пэўныя сацыяльна-палі-

тычныя, гістарычныя або мастацтвазнаўчыя

праблемы. Калісьці такія П. называліся э п . -

с т а л а м і (ад лац. epistola— ліст). Сваімі вы-

токамі П. узыходзіць да антычнай літаратуры:

вершаванага «Паслання да Пізонаў» Гарацыя,

твораў Авідзія і інш. У рускай літаратуры шыро-

кую вядомасць набылі пасланні Д. Фанвізіна

(«Послание к слугам моим»), А. Пушкіна («Пос-

лание в Сибирь», «Послание цензору»), У. Мая-

коўскага («Послание пролетарским поэтам»), С.

Ясеніна («Письмо матери»), К. Сіманава («Отк-

рытое письмо») і іншых паэтаў. Жанр П. вядомы

і ў іншых народаў нашай краіны («Гогалю» Т.

Шаўчэнкі, «Ленінградцы, дзеці мае» Джамбула,

«Ліст да маці» Р. Гамзатава і г. д.). Вытокі бела-

рускага П. — у сярэдневяковых празаічных тво-

рах, такіх, як «Апокрысіс» Хрыстафора Філале-

та, ананімныя «Прамова Мялешкі» і «Ліст да

Абуховіча». З XIX ст. гэты жанр становіцца

амаль выключна здабыткам паэзіі. П. сустра-

каюцца ў Я. Чачота («Да мілых мужычкоў»), В.

Каратынскага («Уставайма, братцы!»), В. Дуні-

на-Марцінкевіча («Да пачцівых беларусаў»), К.

Каліноўскага («Пісьмо з-пад шыбеніцы»), Ф. Ба-

гушэвіча («Не цурайся»), Я. Лучыны («Усёй трупе

Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by

533

дабрадзея Старыцкага беларускае слова»), А. Гу-

рыновіча («Дзякуй табе, браце, Бурачок Ма-

цею»), А. Ельскага («Вінцуку Дуніну-Марцінкеві-

чу»). Росквіт П.

у беларускай паэзіі прыпадае на пачатак XX ст.

У гэты час відавочна пашыраюцца яго сэнсавыя

і тэматычныя абсягі, удасканальваецца мастац-

кая форма. З’яўляюцца пасланні Я. Коласа («Бе-

ларусам», «Ворагам», «Сябрам-выгнаннікам»),

Цёткі («Вам, суседзі», «Суседзям у няволі», «Вяс-

ковым кабетам»), М. Багдановіча («Ліст да п.

В. Ластоўскага», «Народ, Беларускі Народ!»),

у якіх выяўляюцца сацыяльна-вызваленчыя ідэі,

выразны грамадзянскі пафас. Асабліва ахвотна

да жанру П. (як у дарэвалюцыйны, так і ў пасля-

кастрычніцкі час) звяртаўся Я. Купала. Народны

пясняр карыстаўся ім пры стварэнні розных па-

водле тэматыкі і прызначэння твораў. Я. Купала

вольна адчуваў сябе бадай ва ўсіх жанравых

разнавіднасцях П.: с а ц ы я€ л ь н а - п а- л і т

ы€ ч н ы м («Апекунам», «Ворагам Беларушчы-

ны»), г р а м а д з я€ н с к а - п а т р ы я-

т ы€ ч н ы м («Арлянятам», «Беларускім парты-

занам»), л і т а р а т у€ р н ы м («Прывет

вам...», «Аўтарцы «Скрыпкі беларускай»), с а- т

ы р ы€ ч н ы м («Дэпутату N. N.», «Слугам

алтарным»), і н т ы€ м н а - л і р ы€ ч н ы м («Да

дзяўчынкі», «Да сваіх думак»), п а с л а€ н- н і -

і н в е к т ы€ в е («Гэй, капайце, далакопы»,

«Японскім самураям») і г. д. Купалаўскія трады-

цыі плённа развіваліся беларускай паэзіяй у пе-

рыяд Вялікай Айчыннай вайны. У гэты час з’я-

Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by

534

віўся цэлы шэраг высокапатэтычных, экспрэсіў-

ных П., звернутых да воінаў-франтавікоў («Бай-

цам-камсамольцам» Я. Коласа, «Ліст

з палону» А. Куляшова), беларускіх партызан

(«Бацьку Мінаю» Я. Коласа, «Не шкадуйце,

хлопцы, пораху» М. Танка), роднай краіны («Дара-

гая мая Беларусь!» П. Панчанкі), асобных наро-

даў («Землякам» П. Броўкі, «Палякам» М. Тан-

ка), гарадоў-герояў («Маскве» Я. Коласа), свая-

коў і сяброў («Ліст да маці» М. Сурначова, «Раз-

вітанне сына» К. Крапівы). Пашырэнне набылі

таксама гнеўна-выкрывальныя, сатырычныя П.,

адрасаваныя ворагам («Фашысцкім банды-

там» Я. Коласа, «Мы аддзякуем» К. Крапівы). У

пасляваенны час у сувязі з прыкметнай інтымі-

зацыяй лірыкі колькасць П. змяншаецца. Леп-

шым з П. характэрны моцны патрыятычны на-

пал, арганічнае паяднанне інтымных матываў з

грамадзянскімі («Ліст да Аб’яднаных Нацый» А.

Куляшова, «Зямлячцы» П. Глебкі, «Беларуска-

му народу» М. Лужаніна, «Рускаму брату» П.

Панчанкі, «Пісьмо ваенкому» М. Танка).

Пастара€ль (ад лац. pastoralis — пастушы-

ны) — жанравая разнавіднасць букалічнай паэ-

зіі; невялікі лірычны твор, у якім ідэалізавана

малявалася жыццё пастухоў і пастушак. П. уз-

нікла ў антычнай літаратуры. У XVI—XVIII стст. па-

шырылася ў шэрагу літаратур Заходняй Еўропы

і Расіі. Ідэалізацыя нялёгкага вясковага жыцця,

адмаўленне сацыяльных супярэчнасцей у вёс-

цы, псеўдапачуццёвасць і г. д. прывялі да адмі-

рання П. як жанру.

Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by

535

Паўсане€т — разнавіднасць санета; скла-

даецца з аднаго катрэна і аднаго тэрцэта.

Амаль заўсёды сустракаецца ў складзе вянка

санетаў, дакладней — вянка П. Такія творы, у

прыватнасці, напісалі С. Шах («Ноч») і Т. Бары-

сюк («Элегія кветак»). Вядома, і ў вянку П. не

ўсе 15 санетаў, як у звычайным вянку санетаў,

а толькі 8, уключаючы і магістрал, напісаны П.

Паэ€ма (грэч. роіmа, ад роііn— тварыць)—

адзін з жанраў ліра-эпічнай паэзіі; вялікі верша-

ваны твор, у якім значныя праблемы рэчаіснасці

раскрываюцца адначасова эпічнымі (наяўнасць

у творы сюжэта, персанажаў) і лірычнымі (воб-

раз лірычнага героя, лірычныя адступленні)

сродкамі. У П. нярэдкія і элементы драмы: ск-

разное напружана-канфліктнае дзеянне, мана-

логі і дыялогі. Падчас гэтыя элементы нават пе-

раважаюць, у выніку чаго ўзнікае своеасаблівая

жанравая разнавіднасць —

д р а м а т ы€ ч н а я П., якая мае, як і звычай-

ная п’еса, дыялагічную форму («Адвечная пес-

ня», «Сон на кургане» Я. Купалы, «Святло з Ус-

ходу» П. Глебкі, «Хамуціус» А. Куляшова). Пэў-

ная ліра-эпічная раўнавага П. можа парушацца і

на карысць эпасу, у такім выпадку з’яўляюцца

э п . ч н ы я П. Да іх належаць

старажытнагрэчаскія «Іліяда» і «Адысея», асоб-

ныя рускія быліны, украінскія думы, «Слова пра

паход Ігаравы», «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча,

«Новая зямля» Я. Коласа. У л і р ы€ ч -

н ы х П., наадварот, пераважае лірыка як харак-

Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by

536

тар светабачання і спосаб адлюстравання жыц-

ця («Патрыятычная песня» П. Панчанкі, «Штод-

зённы лістапад» С. Гаўрусёва, «Лясная песня»

А. Лойкі). Аднак такое парушэнне раўнавагі —

з’ява не асабліва частая. Звычайна ў П. выяў-

ляецца своеасаблівая гармонія лірычнага, эпіч-

нага і драматычнага пачаткаў. Беларуская П. уз-

нікла як П. эпічная. Яскравым яе ўзорам з’яў-

ляецца сярэдневяковая «Песня пра зубра» М.

Гусоўскага (на лацінскай мове). Новая беларус-

кая літаратура распачыналася б у р- л e€ с к н

а - т р а в е с ц . й н ы м і П. («Энеіда навыва-

рат», «Тарас на Парнасе»). Дзевятнаццатае ста-

годдзе нарадзіла р а м а н т ы€ ч- н у ю П.

(«Мачаха» Адэлі з Устроні, «Вечарніцы» і «Ку-

палле» В. Дуніна-Марцінкевіча), якую на пачатку