Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Паэтычны слоўнік В.Рагойша.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
2.67 Mб
Скачать

Iнш. Д. П. Знаходзіцца на памежжы драмы I па-

эмы. Яе патрэбна адрознiваць ад уласна дра-

матычных твораў (п’ес), напiсаных вершам

(звычайна белым; напрыклад, п’есы У.

Шэкспiра, Ф. Шылера i iнш.).

Ду€ма— украінская народная эпічная песня

гістарычнага або сацыяльна-бытавога характа-

ру, што выконвалася рэчытатывам пад акампа-

немент кобзы, бандуры ці ліры. Д. па сваім змесце

і асноўных мастацкіх асаблівасцях (кампазіцый-

ных, сінтаксічных, слоўна-вобразных) блізкая да

рускай быліны. У пісьмовай літаратуры Д. часам

называюць верш-медытацыю, у якім паэт разва-

Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by

487

жае над нейкай сацыяльна-філасофскай праб-

лемай («Думы» К. Рылеева, «Дума» М. Лерманта-

ва) або апявае гераічны ўчынак асобнага чала-

века («Дума про Опанаса» Э. Багрыцкага, «Дума

пра Веру Харужую» М. Танка, «Дума пра бесс-

мяротнасць» П. Броўкі).

Ду€мка — невялікі лірычны верш элегічнага

ці баладнага зместу, у якім выяўляецца глыбокі

роздум паэта аб праблемах грамадскага ці аса-

бістага жыцця. Форму Д. шырока выкарыстоўваў

геніяльны ўкраінскі паэт Т. Шаўчэнка. Першая Д.

у беларускай паэзіі належыць Ф. Багушэвічу

(«Думка»). Д. пісалі Я. Купала («Мае думкі», «Да

сваіх думак», «Думка», «Думкі маркотныя»,

«Думкі перад вясной»), Я. Колас («Думкі», «Ду-

мы», «...Думкі ўюцца, томяць грудзі»). Да гэтай

формы верша звяртаўся М. Танк («Эх вы, пес-

ні...»). У сённяшняй паэзіі Д. ужываецца вельмі

рэдка.

Духо€ўная лнрыка — фальклорныя i

аўтарскія вершы i песні на рэлігiйную тэматыку.

Яшчэ ў перыяд Кiеўскай Русi на Беларусi ванд-

роўныя лiрнiкi, жабракi-старцы выконвалi д у -

х о€ ў н ы я п е€ с н i, у аснове якiх былi сюжэ-

ты агiяграфiчных i апакрыфiчных твораў, ста-

разапаветных i евангельскiх паданняў i мiфаў.

Духоўныя песнi на беларускай мове вы-

конвалiся ва унiяцкiх храмах у 1596—1839 гг. (у

перыяд iснавання унiяцтва як асобнай канфесii),

часам уключалiся i ўключаюцца дагэтуль

Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by

488

(асаблiва ў ХХ ст., у перыяд нацыянальнага ад-

раджэння) у багаслужбу ў касцёлах, цэрквах,

пратэстанцкiх малiтоўнях (побач з песнямi на

польскай, рускай i стараславянскай мовах).

Сярод іх вылучаюцца д у х о€ ў н ы я г R м н ы,

як, у прыватнасцi, гiмн «Магутны Божа» (словы

Н. Арсенневай, музыка М. Равенскага):

Магутны Божа! Ўладар сусветаў,

вялікіх сонцаў i сэрц малых,

над Беларусяй ціхай i ветлай

рассып праменне Свае хвалы.

Дай спор у працы будзённай, шэрай,

на хлеб штодзённы, на родны край,

павагу, сілу i велiч веры

у нашу праўду, у прышласць— дай!

Дай урадлівасць жытнёвым нівам,

учынкам нашым пашлі ўмалот.

Зрабі свабоднай, зрабi шчаслiвай

краiну нашу i наш народ!

Першыя з вядомых аўтарскiх д у х о€ ў н ы

х в е€ р ш а ў напiсаў Ф. Скарына i змясцiў

у некаторых сваiх прадмовах i пасляслоўях да

перакладу Бiблii («Богу в Троици единому ко чти

и ко славе», «Веруй в Бога единого», «Помни

дни святые святити»). Шырокую вядомасць у

свой час атрымалi напiсаная па-беларуску

ў элегiчным стылi лiрычная ананiмная паэма

«Лямант на смерць Лявонцiя Карповiча» (1620),

верш А. Фiлiповiча «Даруй пакой царкве сваёй,

Хрысце Божа» (1646). Свайго найвышэйшага

ўздыму Д. Л. знайшла ў асобе Сiмяона Полацка-

га, якi i ў беларускi перыяд творчасцi, i пасля

пераезду ў Маскву (1664) неаднаразова звяр-

таўся да рэлiгiйнай тэматыкi, у прыватнасцi,

Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by

489

выдаў «Псалтирь рифмованную»— пераклад рыф-

маваным вершам старажытных псальмаў. Да-

рэчы, гэты своеасаблівы творчы подзвіг нядаўна

паўтарыла вінніцкая паэтэса Т. Якавенка, якая

перастварыла па-ўкраінску (і таксама рыфмава-

ным вершам) усе 150 псальмаў («Книга псалмів у

переспівах». Вінніца, 2003). Д. Л. у пэўнай

ступені знайшла пашырэнне ў новай, а таксама ў

сучаснай беларускай лiтаратуры (Я. Купала, К.

Каганец, А. Гарун, З. Бядуля, Янук Д., Стары

Улас, Н. Арсеннева, Л. Геніюш, М. Сяднёў, В.

Швед i iнш.). З’явілiся прафесiйныя аўтары Д.

Л., пераважна святары, — К. Сваяк, В. Адважны,

А. Зязюля, Зьніч (Бембель) i iнш. Рэлігiйную

тэматыку ў сучаснай паэзii Беларусi

распрацоўваюць Р. Барадулін, І. Багдановіч, Т.

Бондар, Н. Загорская, Г. Каржанеўская, Х. Ляль-

ко, Г. Тварановіч і інш. Узоры беларускай Д. Л.

увайшлі ў зборнікі «Храм

і верш» (Уклаў М. Гайдук; Беласток, 1993) і «На-

сустрач духу: Анталогія беларускай хрысціян-

скай паэзіі» (Уклаў І. Чарота; Мінск, 2001).

Дыфіра€мб (грэч. dithyrambos) — жанр ан-

тычнай лірыкі, блізкі да оды ці гімна, урачыстая

песня ў гонар багоў, найперш Вакха. Вы-

конваўся звычайна падчас збору вінаграду.

Майстрам Д. быў старажытнагрэчаскі паэт

Піндар (VІ—V стст. да н. э.). У еўрапейскай паэзіі

Д. набыў адзнакі твора ўсхваленчага, хвалебна-

га. Менавіта такімі пачуццямі прасякнуты верш

М. Танка «Дыфірамб» (1950):

Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by

490

Табе складаю дыфірамб,

Пяро маё— таварыш верны,

Калі сягоння ў час вячэрні

Звіняць лісты, як гулкі ямб.

Сёння гэты тэрмін часцей ужываецца ў іра-

нічным сэнсе — як выяўленне залішняй, не-

апраўданай пахвальбы.

Дыяло€г (ад грэч. dialogos — гутарка, раз-

мова памiж двума чалавекамi) — 1) гутарка

памiж двума цi больш персанажамi

лiтаратурнага твора ў форме простай мовы.

Выкарыстоўваецца найперш у драматычных

творах (яны i пішуцца ў форме Д.), але сустра-

каецца ў эпiчных (размова персанажаў), лiрыка-

эпiчных (напрыклад, у «Сымоне-музыку» i

«Рыбаковай хаце» Я. Коласа) i нават лiрычных.