- •Isbn 985-08-0598-6 «Беларуская навука», 2004
- •I. Ралько, I. Шпакоўскага, м. Янкоўскага,
- •1905—1907 Гг. Беларускае друкаванае слова ў
- •XIX і асабліва з пачатку XX ст. Ідзе працэс уск-
- •1964). Узор вершазнаўчай б. — у кнізе м. Гас-
- •1978). Расшыфраваць многія псеўданімы бела-
- •XIX ст.» (2-е выд. Мн., 2003), «Пуцявінамі Янкі
- •1969. Т. 2), кнігі асобных літаратуразнаўцаў
- •1968), М. Багдановіча (а. Кабаковіч. Паэзія Максі-
- •1972; В. Жураўлёў, I. Шпакоўскі, а. Яскевіч. Пы-
- •20 000, У т. Шаўчэнкі — 10 000). Пра лексічнае
- •100 Міфалагем); рака — часу, мовы, маленства,
- •I беларускай мовах. Харкаўская паэтэса м. Льво-
- •I часткова рускай мовах. Творчасць двухмоўных
- •I тэатры, дзе дзейныя асобы, паводле к. Ста-
- •I шапку зняў.
- •I iнш. У Беларусi выйшлi «Слоўнiк мовы Скары-
- •I да каляднага посту, калiсьцi звычайна
- •1988. Кн. 1—6). Вось дзве тыповыя в. П., адна
- •Iнш. Д. П. Знаходзіцца на памежжы драмы I па-
- •Iснуюць свое-
- •I новы дзень— жыцця святы прыход—
- •XX ст. Распрацоўвалі я. Купала («Магіла льва»,
- •11), А. Гаруна (12), м. Грамыкі (6), к. Кірэенкі (4),
1988. Кн. 1—6). Вось дзве тыповыя в. П., адна
лiрычна-тужлiвая, другая жартоўная:
Стукнула, грукнула на дварэ.
— Ой, паглядзi, мамачка, цi не па мяне?
— Па цябе, дачушачка, па цябе.
— Схавай мяне, мамачка, за сябе!
— Не буду, дачушачка, хаваці,
Трэба цябе сёлета аддаці.
Та-ра-ра калёсачкі, та-ра-ра,
Ой, павезлі Манечку са двара.
* * *
Прыйшоў на вяселле наш сваток,
Павязаўшы крыжам ручнічок.
А казалі, сват вельмi харош,
Аж у свата доўгі буслаў нос.
А у свата лыса галава
Ды казліна рыжа барада.
Плавае па хаце, як таран,
Лыпае вачыма, як баран.
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
477
Калі, сват, гарэлкi не дасi,
Караваю трасцу ты з’ясі!
Вясня€нкі — жанравая разнавiднасць ка-
ляндарна-абрадавай лiрыкi (гл.: абрадавая
паэзiя); народныя песнi, якiя спяваюць ранняй
вясной (пачынаючы з 1 сакавiка) у час гукання
вясны, «адмыкаючы» вясну i «замыкаючы» зiму.
В. генетычна звязаны з іншымi песнямi веснаво-
га цыкла— юраўскiмi, велiкоднымi, траецкiмi, якiя
адпаведна спявалiся на Юр’я (23 красавiка, калi
першы раз выганялi жывёлу на пашу; Юрый
лiчыўся апекуном жывёлы), на Вялiкдзень (гл.:
валачобныя песнi), на Сёмуху (Тройцу; Сёмуха
прыпадае на сёмы тыдзень пасля Вялiкадня). У
В. апяваецца веснавое абуджэнне прыроды,
прылёт птушак, выказваецца надзея селянiна на
добры год, багаты ўраджай, вера дзяўчат у добрае
замужжа i г. д. Узоры В.— у выданні «Веснавыя
песнi» (1975). Вось адна з такіх песень:
Жавароначкі, прыляціце,
Цёпла лецейка прынясіце,
А зімачку прыбярыце,
Бо зімачка надаела,
Нам хлебушак пераела.
Жавароначкі, прыляціце,
Зямлю-матачку абудзіце
I дожджыкам напаіце,
Каб травачкі парасцілi,
Каб волікаў накармiлi.
Газэ€ль — адзін з відаў верша ў народаў
Сярэдняй Азіі, Блізкага Усходу, Індыі і Пакіста-
на. У Г. манарыфмай (часта з рэдыфам) спалу-
чаецца, як правіла, не менш трох, але не больш
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
478
дванаццаці двухрадкоўяў (бейтаў). Першыя два
радкі зарыфмаваны паміж сабой, а пасля тая
самая рыфма, парушаючы пэўную тэматычную
адасобленасць і страфічную замкнёнасць бей-
таў, паўтараецца праз радок на працягу ўсяго
твора (аа ба ва га...). У апошнім бейце ўпамі-
наецца імя ці псеўданім аўтара верша. Г. уз-
нікла з народнай лірычнай песні, свайго росквіту
дасягнула ў творчасці выдатных персідска-та-
джыкскіх паэтаў Саадзі, Хафіза, Джамі, азербай-
джанца Нізамі і інш. З XIX ст. гэты від верша
пранік у еўрапейскую паэзію. Ім карысталіся Гё-
тэ, А. Фет, В. Брусаў, I. Франко. У савецкі час Г.
сустракаецца ў творчасці Г. Лахуці, Г. Гуляма,
Д. Паўлычкі і іншых паэтаў. Класічная Г. была
прыналежнасцю амаль выключна інтымнай лі-
рыкі. Пазней тэматычныя межы яе некалькі па-
шырыліся. Прыкладам гэтай формы верша мо-
жа служыць «Кактэбель-
ская газель» С. Ліхадзіеўскага:
Ад спякоты я не ведаў супакою па начах.
Ад рэцэнзій, перакладаў ледзь зусім я не зачах,
А лекцыйная работа адымала мне язык...
Літасць маюць у Літфондзе— і пуцёўка у руках.
Падхваціў мяне з сынамі рэактыўны самалёт,
Мора Чорнае вітаем, слёзы радасці ў вачах.
Кактэбель мой, Кактэбель мой, меладычны пошум
хваль...
Хочаш— плавай, загарай тут ці адольвай Карадаг.
З Домам творчасці, аднак, нам не прыстала жартаваць:
Ёсць у кожным тут пакоі аўтаручкі на сталах,
Кожны тут пісаць павінен, з дзесяці гадзін да двух,
Вершы, п’есы ці раманы, дысцыпліна проста страх!
З гэтым жорсткім распарадкам азнаёміў я сыноў:
— Я не буду! — рэжа Толік без сумненняў і разваг.
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
479
Юрка шлях да кампрамісу вынаходзіць пакрысе:
— Казак мы навыдумляем, ты запішаш на лістах.
Згодзен, хлопцы, у дадатак вам каменьчыкі збіраць,
Зіхаценне іх напомніць нам аб гэтых слаўных днях!
Так сямейнага разладу быў прытушаны касцёр,
Тут і ўсё апавяданне аб Сцяпане і сынах.
Гашма€ — верш у цюркскай паэзіі, што ск-
ладаецца звычайна з пяці чатырохрадковых ст-
рофаў, у першай з якіх рыфмоўка (або рэдыф)
перакрыжаваная, у астатніх — тры першыя рад-
кі рыфмуюцца паміж сабой, а чацвёртыя звяза-
ны рыфмай з апошнім радком першага чатырох-
радкоўя. Прыклад Г. з рэдыфам (праўда, укаро-
чанай, трохстрофнай) — верш С. Панізніка «На
ўсе вякі»:
Яшчэ адна вясна яго знайшла!
І вылятаюць салаўі са слоў Забэйды,
і выяўляецца Радзіма з-пад крыла
ашчадных і цярплівых сноў Забэйды.
Трымае сэрца бой, пакуль імчаць вятры,
вятрам жа не зблудзіць, пакуль жывуць сябры:
у сэрцы іх, як у азёры і бары,
ўрастуцца песні салаўёў Забэйды.
На ўсе вякі Зямлі— Радзіме песні жыць!
І будзе нашу памяць варушыць,
і снамі, салаўямі даражыць,
вянком купальскіх траў з палёў Забэйды.
Гімн (ад грэч. hy€mnos— урачыстая песня)—
урачыстая песня ў гонар якога-небудзь героя,
выдатнай падзеі або дзяржавы. Для Г. характэр-
ны ўзвышанасць і эмацыянальная насычанасць
стылю, урачыстасць лексікі, наяўнасць шматлі-
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
480
кіх паўтораў, рытарычных фігур і г. д. Узніклі Г. у
старажытным Егіпце, затым шырокае развіццё
атрымалі ў антычнай Грэцыі, дзе складаліся ў
гонар багоў (к у€ л ь т а в ы я Г.) і герояў (в а й
с к о€ в ы я Г.). У сярэднія вякі, у эпоху бурных
рэлігійных змаганняў, пашырыліся р э л і г . й н
ы я Г. (гусіцкія Г. у Чэхіі XVI ст., лютэранскі ха-
рал XVI ст. у немцаў і г. д.). Развіццё капіталіс-
тычных вытворчых адносін і звязанае з гэтым
станаўленне нацый і нацыянальных дзяржаў
выклікалі да жыцця д з я р ж а€ ў н ы я Г. як
музычныя эмблемы пэўных дзяржаў. Рэвалю-
цыйная барацьба працоўных прадвызначыла
з’яўленне
р э в а л ю ц ы€ й н ы х Г., такіх, як «Мар-
сельеза», «Інтэрнацыянал», «Варшавянка», «Ад-
веку мы спалі». Гісторыя сусветнай паэзіі ве-
дае
жанравую разнавіднасць с а т ы р ы€ ч н а -
п а р а д ы€ й н ы х Г. («Гімн золату» П. Рансара,
«Гімн барадзе» М. Ламаносава, «Гімн абеду» У.
Маякоўскага і інш.). На пачатку ХХ ст. верш Я.
Купалы «А хто там ідзе?», пакладзены на музы-
ку Л. Рагоўскім, стаў, па слушнай заўвазе М.
Горкага, «народным гімнам беларусаў». Ролю
беларускіх Г. выконвалі і іншыя песні, напісаныя
на словы Я. Купалы («Не згаснуць зоркі ў не-
бе…»), К. Каганца («О Божа, спасе наш!»), М.
Краўцова («Мы выйдзем шчыльнымі радамі») і
інш. Функцыю беларускага рэлігійнага Г. выкон-
вае песня «Магутны Божа» (словы Н. Арсенне-
вай, музыка М. Равенскага). Свой першы
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
481
афіцыйны дзяржаўны Г. Беларусь атрымала
толькі ў 1955 г. Ім стала песня «Мы — белару-
сы» (словы М. Клімковіча, музыка Н.
Сакалоўскага). Новая жыццёвая рэальнасць па-
чатку 90-х гадоў ХХ ст. (ліквідацыя манаполіі
КПСС, распад СССР, абвяшчэнне незалежнасці
Рэспублікі Беларусь) запатрабавала і новага
дзяржаўнага Г. Беларусі. 2 ліпеня 2002 г. быў
зацверджаны Дзяржаўны гімн Рэспублікі Бе-
ларусь (словы М. Клімковіча
і У. Карызны, музыка Н. Сакалоўскага).
Гло€са (ад грэч. glCssa — цяжкае, рэдкае
слова) — своеасаблівы від верша, напісанага
дзесяцірадкоўямі. Г. заўсёды пачынаецца з эпіг-
рафа (часцей за ўсё чатырохрадковага). У дэцы-
мах развіваецца і паглыбляецца думка, закла-
дзеная ў эпіграфе. Колькасць дзесяцірадкоўяў
Г. непасрэдна залежыць ад колькасці радкоў
эпіграфа: імі паслядоўна заканчваецца кожная з
дэцым. Спачатку Г. (яшчэ ў антычнасці) азнача-
ла ўстарэлае ці незразумелае слова, што суст-
ракалася ў тэксце і патрабавала тлумачэння.
Ствараліся спецыяльныя г л а с а€ р ы і —
слоўнікі, у якіх збіраліся і тлумачыліся такія сло-
вы. Дарэчы, у мовазнаўчай літаратуры прыбліз-
на ў такім значэнні тэрміны «глоса» і «гласа-
рый» ужываюцца і зараз. Г. як від верша ўпер-
шыню ўзнікла ў стараіспанскай паэзіі і затым на-
была пэўнае пашырэнне ў іншых еўрапейскіх лі-
таратурах. Узор класічнай Г. ёсць у XVIII раздзе-
ле другой часткі вядомага рамана Сервантэса
«Дон-Кіхот». Г. напісаў украінскі паэт М. Ткач. З
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
482
беларускіх паэтаў першую арыгінальную Г.
стварыў Ф. Баторын (у кн. «Зялёны тралейбус»,
1986). Твор яго своеасаблівы: строфы маюць не
па дзесяць, як звычайна, а па восем радкоў; па-
чынаецца Г. васьмірадковым эпіграфам, радка-
мі якога (толькі ўжо запісанымі ў адваротным
парадку) яна і заканчваецца. Класічную форму
выкарыстаў для сваёй «Глосы» С. Кавалёў:
Колькі мужнасці і сілы
Трэба кожнаму ў жыцці,
Каб з калыскі да магілы
Вартым годнасці прайсці!
Шлях пачнецца з першым крыкам,
З першым рухам не ў сабе.
Свет застыне ў варажбе, —
Што ў табе: бяда ці ліха,
Радасць млявым парадзіхам,
Жар паходні неастылы
Ці над продкам крыж пахілы?..
Вырываеш крык, бы птаху:
Колькі ў ім сляпога жаху!
Колькі мужнасці і сілы!
Падрасцеш ты— і Сусвет
Выявіць тваё аблічча,
Быццам люстра, арганічна
Створыць вобраз неўпрыкмет:
Недапісаны партрэт,
Што заўсёды ў развіцці.
Глянь у люстра— і расці
З белым светам вочы ў вочы.
У сябе зірнуць аднойчы
Трэба кожнаму ў жыцці!
Будзе праца і натхненне,
Шчасце незямной удачы,
Будзе плач глухі бядачы
На руінах летуцення
Без суцехі, без збавення.
А дзявочы тварык мілы
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
483
Зноў надасць узмах і крылы...
Аб адным папросіш Бога:
Не спынялася дарога
Каб з калыскі да магілы!
Пекла зведаеш і рай,
Зразумееш: жыць— цудоўна.
Дзе б ні быў, але ўсё роўна
Аднаго не забывай:
Свой далёкі родны край.
Той сябе асіраціў,
У каго кліч продкаў сціх,
Зніч знібеў у стылым сэрцы,
Той не зможа ў лапы смерці
Вартым годнасці прыйсці!
Гу€тарка — адзін з жанраў фальклорнай і
ананімнай беларускай літаратуры XIX ст.; вер-
шаваны маналог або дыялог, у якім у форме не-
паспешлівай, доказнай гаворкі асвятляліся вост-
рыя сацыяльна-палітычныя (зямля, воля, адмена
прыгоннага права) і маральныя (праўда і крыў-
да, п’янства) праблемы. Г. патрабавала зацікаў-
ленага слухача, субяседніка. У ёй пераважалі
інтанацыі жывога народнага маўлення, што
выяўляліся ў лексіцы, сінтаксісе, рытмічным ла-
дзе. Пісаліся Г. раёшнікам, сілабічным, акцэнт-
на-складовым, сілаба-танічным вершам (чаты-
рохстопны харэй). Асаблівае распаўсюджанне
набылі «Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Гутарка
ў карчме», «Гутарка старога дзеда», «Вось ця-
пер які люд стаў», «Сход», «Гутарка Паўлюка» і
інш. Г. аказалі пэўнае ўздзеянне на асобныя лі-
таратурныя жанры — паэму, апавяданне. Пад
уплывам вершаваных Г. узніклі празаічныя
мастацка-публіцыстычныя Г. («Перадсмяротны
разгавор пустэльніка Пятра», «Дзядзька Антон,
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
484
або Гутарка аб усім чыста, што баліць, а чаму
баліць— не ведаем» і інш.).
Да€йна — літоўская i латышская народная
песня. Лiтоўскiя Д. — накшталт беларускiх лi-
рычных песень розных жанраў каляндарна-
абрадавага i сямейна-абрадавага цыклаў (гл.: аб-
радавая паэзiя). Латышскія Д. нагадваюць нашы
прыпеўкі: чатырохскладовікі, напiсаныя Х4 з цэ-
зурай пасярэдзiне. Фалькларыст К. Барон
у свой час запiсаў амаль 218 тысяч латышскiх
Д. i выдаў iх у шасцi тамах (1894—1915). Асоб-
ныя з іх у перакладзе П. Масальскага на бела-
рускую мову ўвайшлi ў зборнiк «Дайны» (1987).
Двуры€м — верш, усе радкі якога спалуча-
ны дзвюма рыфмамі. Вось, для прыкладу, гума-
рыстычны Д. «Размова ў адным замежным рэс-
таране» Н. Гілевіча:
— Скажы ты мне, афіцыянт,
Які ў вас каэфіцыент
Калорый мае правіянт,
Што з’еў я зараз як кліент?
Мне трэба ехаць па цэмент,
Што прадае негацыянт,
Дык добра б знаць ка’фіцыент,
Каб не сказалі: сімулянт.
І адказаў афіцыянт:
— Ты не кліент, а пацыент,
Калі б я быў паліцыянт,
Ты б не паехаў па цэмент!
Двухрадко€вік — манастрафічны двухрад-
ковы верш. У паэзіі ўжываецца перш за ўсё ў такіх
жанрах, як надпіс, афарызм, эпітафія, эпіграма:
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
485
Выбіўся з рытму часу—
Падаю ў бездань часу.
(А. Разанаў)
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
486
Зайздрасць _______непакоіла свінню:
За што хамут павесілі каню?
(П. Шыбут. «Зайздрасць»)
Драматы€чная паэ€ма — вершаваны твор
значнага аб’ёму, у якім спалучаюцца драматыч-
ныя i лiрычныя сродкi раскрыцця тэмы. У ад-
розненне ад звычайных драматычных твораў
(п’ес), Д. П. разлiчана найперш не на сцэнiчнае
ўвасабленне, а на чытацкае ўспрыманне. Для
яе характэрныя сцісласць i лаканiзм (у параў-
наннi з п’есамi ў некалькi актаў), адсутнасць
знешняй iнтрыгi, раскрыццё iдэйнага канфлiкту
памiж асноўнымi дзейнымi асобамi. Такія
«маленькiя трагедыi» А. Пушкiна («Скупой ры-
царь», «Моцарт и Сальери», «Каменный
гость»), Д. П. Я. Чачота «У дзень iмянiн», Г.
Марцiнкевiча «Адвячорак», Я. Купалы «Адвеч-
ная песня», «Сон на кургане» i «На папасе» i
