- •Isbn 985-08-0598-6 «Беларуская навука», 2004
- •I. Ралько, I. Шпакоўскага, м. Янкоўскага,
- •1905—1907 Гг. Беларускае друкаванае слова ў
- •XIX і асабліва з пачатку XX ст. Ідзе працэс уск-
- •1964). Узор вершазнаўчай б. — у кнізе м. Гас-
- •1978). Расшыфраваць многія псеўданімы бела-
- •XIX ст.» (2-е выд. Мн., 2003), «Пуцявінамі Янкі
- •1969. Т. 2), кнігі асобных літаратуразнаўцаў
- •1968), М. Багдановіча (а. Кабаковіч. Паэзія Максі-
- •1972; В. Жураўлёў, I. Шпакоўскі, а. Яскевіч. Пы-
- •20 000, У т. Шаўчэнкі — 10 000). Пра лексічнае
- •100 Міфалагем); рака — часу, мовы, маленства,
- •I беларускай мовах. Харкаўская паэтэса м. Льво-
- •I часткова рускай мовах. Творчасць двухмоўных
- •I тэатры, дзе дзейныя асобы, паводле к. Ста-
- •I шапку зняў.
- •I iнш. У Беларусi выйшлi «Слоўнiк мовы Скары-
- •I да каляднага посту, калiсьцi звычайна
- •1988. Кн. 1—6). Вось дзве тыповыя в. П., адна
- •Iнш. Д. П. Знаходзіцца на памежжы драмы I па-
- •Iснуюць свое-
- •I новы дзень— жыцця святы прыход—
- •XX ст. Распрацоўвалі я. Купала («Магіла льва»,
- •11), А. Гаруна (12), м. Грамыкі (6), к. Кірэенкі (4),
I да каляднага посту, калiсьцi звычайна
ладзiлiся вяселлi. Адна з характэрнейшых
асаблівасцяў В. П. — разгорнуты псіхалагiчны
малюнак: вобразы прыроды суадносяцца з
жыццёвым лёсам чалавека, найперш — мала-
дой дзяўчыны. Вось тыповы ўзор В. П.:
— Чаго ты, лосю, чаго сівенькі
К сялу прылягаеш?
А ці ты, лосю, ці ты, сiвенькi,
Цяжкую зіму чуеш?
— Ды хоць цяжкую, хоць не цяжкую, —
Не будзе, як лецечка,
Ды хоць цяжкую, хоць не цяжкую, —
Не будзе, як цёплае.
— Чаго, дзевачка, чаго, маладая,
Ты к сталу прылягаеш?
Ці ты, дзевачка, ці ты, маладая,
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
469
Ліхую свякроў чуеш?
— Ды хоць ліхую, хоць не ліхую,
Не будзе, як мамачка.
Я ў мамы жыла, як ружа цвіла,
А ў свякроўкі не буду.
В. П. — арыгінальная з’ява беларускага
фальклору. Публікацыю iх гл. ў выданнi «Во-
сеньскiя i талочныя песнi» (1981).
Высло€ўі — лаканiчныя трапныя i дасцiп-
ныя ўстойлiвыя народныя выразы, часта гума-
рыстычнага характару, што ўжываюцца ў роз-
ных выпадках на працы i ў час адпачынку.
У адрозненне ад прыказак, яны не валодаюць
завершанасцю выказвання i афарыстычнасцю.
Да В. адносяцца жарты i каламбуры, тосты
і вясельныя прыгаворкі (У гасцях усяго было,
толькi прымусу не было; Хлеб на стале, рукi
свае; Чарачка-каток, кацiся ў раток; З’еш ак-
райчык, каб быў сын Мiкалайчык), вітанні i зы-
чанні (Здароў! — Жыў, здароў, хаджу без шта-
ноў, чаго i табе жадаю; Бадай табе палепша-
ла!; Памагай Бог! — Казаў Бог, каб i ты памог;
Умалотна вам!), прысяганні і кленічы (Каб я з
гэтага месца не сышоў!; Няхай язык мой ад-
сохне!; Каб на гэты род прыйшоў звод!; Няхай
цябе качкi затопчуць!), дражнілкі (Валодзя,
свiннi ў гародзе, парасяты ў грэчцы. Як твая
жонка завецца?; Цярпi, Грышка, карчма блiзка!)
i iнш. Да В. адносяць таксама ўстойлівыя
параўнанні (Жыву як гарох пры дарозе: хто
iдзе, той ушчыкне; Зямлi як бабе сесцi;
Маладзiца як бруснiца; Патрэбны як леташнi
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
470
снег; Як карова языком злiзала), скорагаворкі
(Iван рэпу жрэ, Марыя лён трэ; Iшоў поп каля
коп, а капа каля папа; Карл у Клары ўкраў
каралi). В. нярэдка змяшчаюцца ў розных
фразеалагiчных зборнiках («Беларуская
фразеалогiя» Ф. Янкоўскага, 1968;
«Фразеалагiчны слоўнiк беларускай мовы: У 2-х
тамах» I. Лепешава, 1993), выхо-
дзяць асобнымi выданнямi («Выслоўi», 1979). А.
Міхневіч склаў зборнік аўтарскіх В., афарызмаў і
крылатых слоў «Якуб Колас разважае, радзіць,
смяецца: Выбраныя выслоўі народнага песня-
ра» (2002), а таксама арыгінальную кнігу «Алтар
стала» (2003), куды ўвайшлі В. — застольныя
тосты.
Вяно€к вянко€ў сане€таў — самая скла-
даная, вышуканая санетная структура. Склада-
ецца з пятнаццаці вянкоў санетаў (гл.). Апошні,
пятнаццаты, вянок санетаў уключае ў сябе магіст-
ралы ўсіх папярэднiх. Першыя славянскiя В. В.
С. «Апакалiпсiс душы» і «Благовест»
надрукавалі ў 1991 г. беларускі паэт З.
Марозаў і рускі А. Мартынаў. У 1999 г. да іх
далучыўся М. Вiняцкі В. В. С. «Загойвай боль,
сiнь яснавокай зоркi...». Пяць В. В. С.
(«Адухаўленне», «Прысвячэнне», «Прызначэнне»,
«Спасціжэнне», «Увасабленне») у 2000—2003 гг.
выдала С. Шах. У 1994 г. рускі паэт С. Мінтаіраў
стварыў д ы я д э€ м у с а н е€ т а ў —
архітэктанічную канструкцыю з 15 В. В. С. Ён жа
— аўтар звыш 250 вянкоў санетаў, вянка
віланэляў і вянка трыялетаў.
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
471
Вяно€к сане€таў — вершаваны твор з пят-
наццаці санетаў. Своеасаблівасць яго ў тым,
што паўтарэннем асобных радкоў усе чатырнац-
цаць санетаў звязаны паміж сабой, а таксама з
магістра„лам — пятнаццатым, заключным сане-
там, які складаецца з першых радкоў папярэд-
ніх санетаў. Кожны наступны санет пачынаецца
радком, якім заканчваецца папярэдні. Чатыр-
наццаты санет завяршаецца радком, якім пачы-
наецца першы. Гэты ж радок пачынае і магіст-
рал. Такім чынам ствараецца арыгінальнае архі-
тэктанічнае кальцо. В. С. — складаная вершава-
ная форма, якая патрабуе глыбокай, своеасаб-
ліва выяўленай вобразнай думкі, дасканалай
мастацкай формы. Слабыя ж, анемічныя радкі
В. С. у выніку іх шматразовага паўтарэння на-
зойліва кідаюцца ў вочы, зніжаючы вартасць
усяго твора. Узнік В. С. у Італіі ў XIII ст., затым
перавандраваў у іншыя літаратуры. У Расіі пер-
шы В. С. (перакладны) з’явіўся ў 1889 г. Арыгі-
нальныя В. С. стварылі Вяч. Іванаў, В. Брусаў,
М. Валошын, I. Сяльвінскі, С. Кірсанаў, М. Ду-
дзін і іншыя рускія паэты. Пэўнае пашырэнне В.
С. набыў на Украіне (В. Бабынскі, М. Вінаграноўс-
кі, Г. Крыўда, Б. Нячэрда і інш.). Першыя бела-
рускія В. С. напісалі М. Кавыль («Цяжкія ду-
мы», 1956; «Чорны мёд», 1958), А. Салавей
(«Вянок санетаў», 1958) і Н. Гілевіч («Нарач»,
1967). Затым да гэтай вершаванай формы звярну-
ліся Хв. Жычка («Абеліск»), А. Сербантовіч («Васі-
лёк», «Курганы», «Салдат»), А. Звонак («Праў-
дзе веку»), П. Сушко («Поле»), У. Дзюба («Вы-
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
472
ток»), Я. Сіпакоў («Жанчына»), Т. Бондар («Шля-
хі»), Я. Крупенька («Вянок братэрства»), П. Ма-
каль («Ворыва») В. Аколава («Аршанскі прарок
Караткевіч») і інш. З. Марозаў напісаў звыш
дзесяці В. С. («Сад», «Наканаванне», «Таем-
насць», «Вянок Беларусі» і інш.). С. Шах надру-
кавала т. зв. безгаловы, усечаны В. С. «Ноч»
(1999). У ім 8 паўсанетаў (гл.), пачынаецца ён з
аднаго тэрцэта, які выканвае ролю эпіграфа. У
2003 г. паэтэса выдала зборнік з 15 В. С. «На
ўсё дабро ў адказ». Большасць В. С. у ім
напісана традыцыйным Я4, некаторыя — Д4
(«Зорнасць», «Хатка», «Вёсачкі», «Вера») і на-
ват Ан4 («Песня»). Уяўленне пра В. С. можа
даць урывак з вершаванага твора А.
Сербантовіча «Курганы»:
1
У курганоў ёсць нешта ад званоў,
З якіх павырывалі языкі,
Але іх звон прарэзлівы такі,
Што я вачэй якую ноч не звёў.
Падняўся і пайшоў я напрамкі,
Затым пабег туды я стрымгалоў,
Дзе ў сорак першым клекатала кроў
І дзе— чатырохгранныя штыкі.
Пражэктары струменілі святло,
Былое ў іх праменнях ажыло,
І твар у твар нас лёс раптоўна звёў.
Здалося, што дзіцячыя гады
Звіняць, як падгалоскі курганоў—
Званоў жалобы і званоў бяды.
2
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
473
Званоў жалобы і званоў бяды,
Што распляскалі чэрвеньскі настой.
I, ўзмахваючы вогненным хвастом,
Уздрыгвалі, як рыбы, гарады.
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
474
Пайшоў баец, высокі і худы,
Рудая сажа ў некалькі пластоў
Засыпала сляды каля кустоў
І твар яго бязвусы, малады.
Не коннік ён— не будзе конь іржаць,
Не вырасце з нацельнага крыжа
Магільны крыж, каб лёс вянчаць цяжкі.
Бо крыж ён не насіў. А знакам праваты
З зямлі праб’юцца некалі штыкі.
Яны гудуць цяжэй, чым правады.
3
Яны гудуць цяжэй, чым правады.
Яны гараць на ўсе чатыры грані,
Каб тут спыніць, а часам і параніць,
Ці ты сюды ішоў, ці не сюды.
Знімаюць шапкі зводдаля дзяды
Перад вялікай шапкаю баранняй,
Якую да галоў марозным раннем
Навечна прыпаялі халады.
Пагасіць неба ясную зару,
Штыкі тады ўзрываюцца ўгару
Ракетамі да месяца і зорак.
І ценямі касмічных караблёў
Вяртаюцца уранні на узгорак
І аб усім напамінаюць зноў.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
14
Сваіх дзядоў і прадзедаў унукі,
І ўнукаў вольных вольныя сыны —
Равеснікі апошняе вайны —
Цяпер звяраюць сэрцаў перастукі.
Адна ў іх радасць і адны ў іх думкі.
Адны ім сняцца векавыя сны.
На рост уперад падалі яны
Па правілах ваеннае навукі.
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
475
Над курганамі птушкі ладзяць спеў,
Над курганамі голле дужых дрэў
Гайдаецца, нібыта б’е у звон.
Яны звіняць і летам і зімой,
Звіняць трывогай векапомных дзён —
У курганоў ёсць нешта ад званоў.
15
У курганоў ёсць нешта ад званоў,
Званоў жалобы і званоў бяды.
Яны гудуць цяжэй, чым правады,
І аб усім напамінаюць зноў.
Наколькі помню— ўсе мае гады —
Тых, хто згубіў унукаў і сыноў,
Прыводзілі да вечных курганоў
Зарой пафарбаваныя сляды.
Акамянеў нарэзаны дзірван.
Апошняе прыстанішча— курган
Купаецца у сонечнай расе.
Яго браты стаяць, як віядукі,
Дзе ў цішыні сабраліся усе—
Сваіх дзядоў і прадзедаў унукі.
Вясе€льныя пе€сні — жанравая
разнавiднасць сямейна-абрадавай лiрыкi (гл.:
абрадавая паэзiя); народныя песнi, якiя выкон-
ваюцца ў час багатага i працяглага беларускага
вясельнага абраду: заручын, замовiн, пячэння ка-
раваю, ад’езду маладога да маладой, апранан-
ня маладой, вянчання, вясельнага застолля ў
маладой i ў маладога, пярэзваў (гл.: «Вяселле:
Абрад». 2-е выд. 2004). В. П. адрасуюцца да са-
мых розных удзельнiкаў вясельнага iгрышча
(маладой, маладога, iх бацькоў, сваякоў,
дружкоў i iнш.). У іх у гiпербалiзаванай форме
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
476
паказваюцца духоўныя якасцi i матэрыяльны
дастатак маладых, выказваюцца пажаданнi
шчаслiвага, заможнага жыцця, гучыць жаль ма-
ладой па родным доме, па раднi, якую ёй пат-
рэбна назаўсёды пакiнуць. Сямейна-бытавыя i
сацыяльна-грамадскія ўзаемаадносiны, каханне,
здрада, разлука, радасць, гора, весялосць, туга,
гумар, тонкi лiрызм — гэта i многае iншае
знайшло ўвасабленне ў беларускiх В. П.
Беларускiя В. П. — адны з самых мiлагучных,
прыгожых, мастацка дасканалых i шматлiкiх у
славянскiм свеце. У выдавецкай серыi «Белару-
ская народная творчасць» яны, без апiсання
вясельнага абраду i мелодый (а гэтаму прысве-
чаны два асобныя тамы), займаюць шэсць
вялікіх тамоў (гл. «Вяселле: Песнi». 1980—
