
- •Isbn 985-08-0598-6 «Беларуская навука», 2004
- •I. Ралько, I. Шпакоўскага, м. Янкоўскага,
- •1905—1907 Гг. Беларускае друкаванае слова ў
- •XIX і асабліва з пачатку XX ст. Ідзе працэс уск-
- •1964). Узор вершазнаўчай б. — у кнізе м. Гас-
- •1978). Расшыфраваць многія псеўданімы бела-
- •XIX ст.» (2-е выд. Мн., 2003), «Пуцявінамі Янкі
- •1969. Т. 2), кнігі асобных літаратуразнаўцаў
- •1968), М. Багдановіча (а. Кабаковіч. Паэзія Максі-
- •1972; В. Жураўлёў, I. Шпакоўскі, а. Яскевіч. Пы-
- •20 000, У т. Шаўчэнкі — 10 000). Пра лексічнае
- •100 Міфалагем); рака — часу, мовы, маленства,
- •I беларускай мовах. Харкаўская паэтэса м. Льво-
- •I часткова рускай мовах. Творчасць двухмоўных
- •I тэатры, дзе дзейныя асобы, паводле к. Ста-
- •I шапку зняў.
- •I iнш. У Беларусi выйшлi «Слоўнiк мовы Скары-
- •I да каляднага посту, калiсьцi звычайна
- •1988. Кн. 1—6). Вось дзве тыповыя в. П., адна
- •Iнш. Д. П. Знаходзіцца на памежжы драмы I па-
- •Iснуюць свое-
- •I новы дзень— жыцця святы прыход—
- •XX ст. Распрацоўвалі я. Купала («Магіла льва»,
- •11), А. Гаруна (12), м. Грамыкі (6), к. Кірэенкі (4),
I тэатры, дзе дзейныя асобы, паводле к. Ста-
нiслаўскага, часта «адчуваюць i думаюць не
тое, што гавораць», а таксама ў паэзii
(напрыклад, творчасць М. Танка апошнiх
дзесяцiгоддзяў), прозе (т. зв. «прынцып
айсберга» Э. Хемiнгуэя, калi чытач павiнен
дадумваць тое, пра што вельмi скупа паведаў
пiсьменнiк). Вось невяілiкi верш-замалёўка В.
Шнiпа «Вярба»
з багатым П.:
Ляжыць на вуліцы вярба—
Як трэску расшчапіў пярун.
Спыніўся ля вярбы Антось:
— Яе на дровы забяру.
— Вярбу мой бацька пасадзiў, —
Суседка шпарка падышла.
— Твайго шчэ бацькi не было,
А ўжо тады вярба была.
Каля вярбы перабылі
Усе вяскоўцы за паўдня.
Апошнім дзед Iгнат прыйшоў
I шапку зняў.
Параўна€нне — такое супастаўленне двух
прадметаў, з’яў або паняццяў, у выніку якога
сутнасць аднаго з іх вытлумачваецца праз сут-
насць другога. П. дапамагае зрабіць паэтычны
малюнак па-мастацку дакладным, наглядным,
жывапісным. Вось некаторыя П. Р. Барадуліна:
цыганы «ад вогнішчаў смуглыя, як жалуды»;
«запаленай цыгарэтай свеціцца карэянка»; ва-
вёркі «сядзяць на суку, ускідваюць хвосцікі, нібы
на палку хвашчынкамі хвошчуцца»; «над-
вячорак мядзведзем клыпае»; «маці, як яблыня,
белая з гора»; «піла пад пахаю ў чахле, нібы ў
футляры скрыпка»; «скруціўся вожыкам куст
агрэсту»... У. П. выяўляецца мастакоўская
своеасаблівасць паэта, яго стаўленне да таго,
што адлюстроўваецца ў творы. «Як тараканы ка-
ля хлеба, Багі паселі ўкруг стала»— гэта параў-
нанне з паэмы «Тарас на Парнасе» не толькі ро-
біць апісанне наглядным, псіхалагічна даклад-
ным, але таксама гаворыць пра аўтарскую пазі-
цыю, адносіны паэта да багоў, паказвае яго жа-
данне высмеяць іх, звесці з неба на зямлю. П.
«Свеце месяц, свеце, Як лысіна ў пана» Я. Купала
не толькі «праясніў» зрокавы вобраз месяца,
але і падкрэсліў сваё іранічна-негатыўнае стаў-
ленне да пана-спакусніка. Такім чынам, у П.
узаемапаясняюцца абедзве часткі супастаўлен-
ня— і тое, што параўноўваецца, і тое, з чым па-
раўноўваецца. Граматычна П. афармляюцца па-
рознаму, найчасцей — з дапамогай злучнікаў і
злучальных слоў (як, нібы, быццам, няйначай і
інш). П. можа выражацца творным склонам на-
зоўніка, апісальным зваротам, часам часткі П.
злучаюцца інтанацыйнай (бяз-
злучнікавай) сувяззю:
Сняжыначкі-пушыначкі
Ляцелі матылькамі.
Над хмызамі над шызымі
Дыміліся дымкамі.
(З. Бядуля. «Сняжынкі»)
Наша маладая— суравежка, суравежка,
А ваш малады— галавешка, галавешка.
Наша маладая— сыр белы, сыр белы,
А ваш малады— пень гарэлы.
Наша маладая— ластаўка, ластаўка,
А ваш малады— засланка.
Наша маладая— суніца, суніца,
А ваш малады— дурніца.
(Народная песня)
Вочы Ганніны— дзве зоркі,
Броўкі— выгібы крыла,
Грудкі____________— дзве блізніцы-горкі.
Як сад, Ганна расцвіла.
(Я. Колас. «Сымон-музыка»)
Асобным відам П. з’яўляецца а д м о€ ў н а е
П., у якім пры знешнім супрацьпастаўленні двух
паняццяў ці з’яў маецца глыбокае ўнутранае су-
пастаўленне іх:
Ой, не хмара градавая
Ў полі ніўку косіць, —
Секвестратар за падаткі
Нечы пот выносіць.
(С. Крывец. «З асенніх матываў»)
У паэзіі нярэдка можна сустрэць р а з -
г о€ р н у т а е П., дзякуючы якому падрабязна
характарызуецца нейкая з’ява:
Праходзіць Прыпяць цераз гэты край.
Калі яе ад вусця да вытокаў,
На кіламетраў тысячу, бадай,
Усю, прывольную, акінуць вокам—
Тады пахілены вякамі дуб
Яна нагадвае, галлісты, дужы
Камель пад Кіевам, зялёны чуб
Шуміць далёка недзе на Прыбужжы.
(А. Зарыцкі. «Аповесць
пра залатое дно»)
У разгорнутым П. раскрываецца шэраг
якасцей з’явы ці прадмета:
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Гэта ластавак шчабятанне,
Звон світальны палескіх крыніц,
Сінь чабору, і барвы зарніц,
І буслінае клекатанне.
(П. Панчанка. «Родная мова»)
Здараецца, увесь твор будуецца як адно
разгорнутае П. Такім з’яўляецца, у прыватнасці,
верш М. Багдановіча «...Зразаюць галіны таполі
адну за адной», у якім разгорнуты малюнак пры-
роды (першая палова) праецыруецца на з’явы
грамадскага жыцця (другая палова). У вершы А.
Куляшова «Да паэзіі» разгорнутае П. рэалізуец-
ца ў паняццях турмы (паэзія) і пажыццёвага яе
вязня (паэт): «Я— вязень твой; а ты— мая тур-
ма...» П. — самы просты і ў той жа час, бадай,
самы распаўсюджаны від тропа. Параўнальнае
супастаўленне розных з’яў і прадметаў ляжыць у
аснове многіх іншых тропаў — метафары, мета-
німіі, сінекдахі і г. д. Сталыя народныя П. па-
даюцца ў слоўніку «Беларускія народныя параў-
нанні» (Мн., 1973), складзеным Ф. Янкоўскім.
Паро€німы (ад грэч. para — каля і onyma —
імя) — словы, блізкія па гучанні, але розныя па
значэнні (карыслівасць — карыснасць, лёс —
лес, цэзура — цэнзура, жаль — жар, боль —
бой). Вобразатворчая «праца» П. добра
выяўляецца ў сатырычнай паэзіі, у прыватнасці, у
эпіграмах:
А вось і Ачасан... ачэсан, ды не дужа;
Дзе б ён ні сеў, заўсёды сядзе ў лужу.
(Я. Колас)
У вернасці кляўся
Адной толькі
Кляўзе.
(Р. Барадулін)
Нярэдка П. вызначаюць сэнсавую сутнасць
рыфмы:
Дзе на месцы палацяў
будуюцца ў спешцы палацы,
заіскрылася песня
расінкай на елачнай лапцы—
скрыпяць мае лапці...
(Д. Бічэль. Фальклор)
Здараецца, верш цалкам «трымаецца» на П.
(«Даўганосы сон» Р. Барадуліна, «Паэзія» Л.
Галубовіча і інш.).
Паэто€нім— уласнае імя, выкарыстанае пісь-
меннікам у яго творы (у назве ці ў самім
тэксце). У мастацкіх творах о€ н і м ы (імёны,
прозвішчы і мянушкі людзей, геаграфічныя
назвы, назвы устаноў, арганізацый і г. д.),
апрача прымет з н а к а, якому ўласціва адназ-
начнасць, маюць яшчэ і прыметы вобраза:
дапамагаюць тыпізаваць і ахарактарызаваць ней-
кую з’яву, выявіць адносіны да яе аўтара і апа-
ведача і г. д. У літаратурных творах, у тым ліку
паэтычных, нямала прыдуманых П., выкарыс-
танне якіх абумоўлена рознымі мастацкімі за-
дачамі (нацыянальнай, сацыяльнай і псіхалагіч-
най характарыстыкай аб’ектаў і прадметаў
выяўлення, указаннем на іх важнасць, актуаль-
насць і інш.). Асобныя П. не толькі ўваходзяць у
тэксты твораў, але становяцца назвамі іх, іх
раздзелаў і нават асобных кніг («Янка і сво-
бода», «Тарасова доля», «Украіне» Я. Купалы,
«Чымган», «Янку Купалу», «Маёй Марусі» Я.
Коласа, «У Луўры», «Перад Джыякондай» М.
Танка, «Азбука Васі Вясёлкіна» В. Віткі,
«Ясельда» Я. Янішчыц, «Адам і Ева», «Куліна»,
«Вечалле» Р. Барадуліна, «Стомленасць Па-
рыжам» Л. Дранько-Майсюка і інш.). У творах
кожнага значнага паэта выкарыстоўваюцца дзе-
сяткі, нават сотні П. Так, Я. Колас толькі для
найменняў персанажаў ужыў 252 мужчынскія
імені і 142 жаночыя, для назваў твораў —
звыш 160 П. Пры літаратуразнаўчым аналізе
патрэбна звяртаць увагу і на П., на якіх нярэдка
сыходзяцца асноўныя сэнсавыя вектары твора.
Перыфра€за, або перыфра€з (грэч.
periphrasis, ад peri — навокал і phra€dzo — гава-
ру), — адзін з тропаў, у якім назва з’яў або прад-
метаў падаецца праз апісанне іх асобных выз-
начальных прымет. У П. заключаны элемент
своеасаблівай паэтычнай адгадкі, «ключ» да я-
кой знаходзіцца тут жа, у паэтычным кантэксце.
Вось некаторыя П. беларусіх паэтаў: «кроў сіняя
любай краіны» (Нёман; Л. Геніюш), «чырвоныя
сны Дэлакруа» (карціны Дэлакруа; М. Танк),
«бязвоблачная званіца» (неба; Ю. Гаўрук),
«пасвіць _______між моху вочы» (шукаць грыбы; П.
Панчанка), «ластаўка роднага слова» (Леся
Украінка; Я. Янішчыц), «кароль звяроў, цар
джунгляў і гаспадар тайгі» (леў, тыгр,
мядзведзь; А. Вярцінскі)... Многія народныя
ідыёмы маюць перыфрастычны характар (клас-
ці баразну — араць, заглядаць у бутэльку —
піць гарэлку, пусціць агнём —
спаліць, сысці ў магілу — памерці). П. даволі
шырока ўжываюцца ў фальклоры, у прыватнасці
ў народных песнях:
Не пайду за такога,
Што барада коле,
А пайду за такога,
Што сеюцца вусы.
У паэзіі сустракаюцца як фальклорныя, так і
арыгінальныя аўтарскія П.:
Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам —
Канапляную возьмеш заплату.
(Я. Купала. «Курган»)
Га! Знаем вас, атручання найміты;
Вы— служкі чорныя Яснейшага Мамона,
Вы— мора бруд ля берагоў намыты,
Без дум і без мазгоў, вы— золата без звона.
(А. Гарун. «Юдам»)
Цяжкую шапаткую пазалоту
Кляны ў ваду раняюць пакрысе...
(М. Федзюковіч)
У вершы В. Зуёнка «Андрэй, Андрэй...» ужы-
та надзвычай рэдкая разгорнутая П., якая даз-
воліла аўтару, не ўжываючы слова могілкі, вы-
разна намаляваць іх:
Не сыдуцца жалобныя пагоркі,
І толькі неба— юнае заўжды —
Нахіліцца над намі адвячоркам,
Каб ціха мы ўглядаліся туды,
Дзе сейбіты агоралі палетак
І вечны хлеб свой сеюць,
ды не жнуць,
Дзе пад вятрамі соцень зім і летаў
Гадуюць лес,
ды зрубы не кладуць.
П. часам ляжыць у аснове эўфемізма і анта-
намазіі. Многія народныя і літаратурныя перыф-
растычныя выразы сабраны ў кнізе Г. Малажай
«Беларуская перыфраза» (Мн., 1974).
ПразаRзм — слова ці выраз з размоўна-бы-
тавога або навуковага стылю, якiя ў паэтычным
кантэксце ўспрымаюцца як чужародныя.
Напрыклад:
Гуманізму няма
ў паразітнай пароды,
Дзе даўно ўжо вялася селекцыя зла,
Каб цкаваць свой народ
на другiя народы.
(А. Вечар. «Роздум на пляцы Перамогi»)
С.мвал (ад грэч. sy€mbolon— умоўны знак)—
адзін з відаў паэтычнага іншасказання, умоўнае
абазначэнне сутнасці якой-небудзь з’явы, па-
няцця пэўным прадметным ці слоўна-вобраз-
ным знакам. Сімволіка ўзнікла ў глыбокай стара-
жытнасці. У якасці С. выступалі пэўныя прадме-
ты, расліны, жывёлы, з’явы прыроды, колеры і г.
д. Так, здаўна ва ўсходніх славян хлеб-соль
з’яўляецца С. гасціннасці і дружбы, сокал і арол
— бясстрашша, дуб — моцы, чорны колер —
жалобы і г. д. Народная сімволіка значна ўзбага-
цілася за кошт міфаў, казак, легенд. Сусветна
вядомыя вобразы Ікара, які сімвалізуе сабой
вечнае імкненне чалавека пераадолець сілу
зямнога прыцягнення, Праметэя — гэтага гіста-
рычнага С. цывілізацыі і інш. Беларуская народ-
на-паэтычная творчасць выпрацавала цэлую ка-
тэгорыю С. Тут і птушкі (сокал — С. мужчыны,
шэрая зязюлька — самотнай жанчыны, голуб і
галубка — закаханай пары), і дрэвы (зялёны ду-
бочак — С. хлопца, каханага, каліна — дзяўчы-
ны, маладой жанчыны), і вадаёмы (рака Дунай
— С. разлукі), і лічбы («шчаслівыя» лічбы тры,
сем, дзевяць). Літаратура асвоіла ўсё багацце на-
роднай сімволікі, разам з тым пісьменнікі ствары-
лі шэраг уласных сімвалічных вобразаў, якія да-
памагаюць выявіць ідэйную задуму твора. Такімі
з’яўляюцца асобныя вобразы з паэзіі Я. Купалы:
званара («Песня званара»), Сама («Сон на Кур-
гане»), Незнаёмага («На папасе»), Жыцця, Му-
жыка («Адвечная песня») і інш. Сімвалічныя во-
бразы ёсць у творах Цёткі (бура— рэвалюцыя), Я.
Коласа (дуб— сіла і мудрасць) і інш. У 20-я гады ХХ
ст. У. Дубоўка ўвасобіў Беларусь у вобразе шыпшы-
ны:
О Беларусь, мая шыпшына,
зялёны ліст, чырвоны цвет!
У ветры дзікім не загінеш,
чарнобылем не зарасцеш.
А. Куляшоў вобразам сасны і бярозы надаў
сімвалічны сэнс жыццястойкасці, з аднаго боку, і
прыгажосці — з другога. Гэта спатрэбілася паэ-
ту для таго, каб выказаць думку пра аснову ўся-
го існага на Зямлі (верш «Сасна і бяроза»):
Трымаюць зямлю без падважнікаў тых,
Без мудрага троса,
Жывымі рукамі карэнняў сваіх
Сасна і бяроза.
Сімвалічны сэнс мае сасна і ў творчасці М.
Танка. Яна сімвалізуе знешне някідкую, але за-
тое «вечназялёную» прыгажосць роднай зямлі,
яе зайздросную жыццястойкасць, неадольнасць
(«Сон над Нёманам», «Ля гэтых сосен», «Нара-
чанскія сосны» і інш.).
С. характарызуецца шматзначнасцю і можа
быць адрасаваны да розных з’яў рэчаіснасці.
Гэтым ён адрозніваецца ад алегорыі. Сувязь
алегорыі з паняццем таксама ўмоўная, аднак гэ-
та ўмоўнасць тут мае цалкам адназначны харак-
тар, адносіцца толькі да адной нейкай з’явы ці
паняцця.
Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
128
Сіне€кдаха (грэч. synekdoch) — разнавід-
насць метаніміі, у якой адны паняцці замяняюц-
ца другімі на аснове іх колькасных суадносін.
Найбольш распаўсюджаны від С. — ужыванне
часткі з’явы ці прадмета ў значэнні цэлага:
З той пары Масква, Варшава,
Рыга, Вільня, Бак, Лібава,
Беларусь, Літва, Расея
Гоняць вон цара-зладзея!
(Цётка. «Хрэст на свабоду»)
Ты, мой брат, каго зваць Беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся;
Як не зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер не зракайся.
(А. Гарун. «Ты, мой брат,
каго зваць Беларусам»)
Часам цэлае ўжываецца ў значэнні часткі:
Ён зменлівы, наш час,
Такі гарачы!
Не слухае драздоў,
Не ходзіць па расе.
(П. Панчанка. «...Шумяць
планавікі і прагназісты»)
С. з’яўляецца таксама ўжыванне адзіночнага
ліку ў значэнні множнага (Свет трымаўся на ўда-
ве) або множнага — у значэнні адзіночнага
(«Толькі мне не да казак — пачуцці не тыя:
Зданню вязні майданекаў ходзяць жывыя»— А.
Бачыла), замена родавага паняцця відавым (ву-
чыся шанаваць капейку), відавога — родавым
(Сонца перайшло з канапы на сцяну).
Сінестаз.я (ад грэч. sinesthesis — агульная
радасць) — паэтычны троп, заснаваны на паяд-
нанні розных асацыяцый: зрокавых і слыхавых,
зрокавых і дотыкавых і г. д. Так, у кнізе М. Танка
«На этапах» сустракаліся «чорны шум мяцелі»,
«кудлаты белы ветру шум», «у жоўтым шуме
каласоў», «ветру сіні перасвіст» і інш. Там жа
ёсць тропы, у якіх паяднаны адчуванні дотыка-
выя, зрокавыя і асязальныя:
Напеў забыты вецер свішча
І гоніць мокрую зару
На медна-горкае іржышча.
Вось арыгінальная С. з твораў іншых паэтаў:
«ім боязна паху твайго салаўінага», «між
зялёнай густой цішыні», «кароў салодкае мы-
чанне» (П. Панчанка), «гоман зялёны» (А. Куля-
шоў), «у шуме жытняга святла» (Я. Янішчыц),
«мокрае сонца» (У. Някляеў), «п’ю маўклівасць
белую» (С. Законнікаў), «лісцяў жоўтых жоўты
звон» (М. Мятліцкі), «гучалі зоркі» (Б. Беліжэн-
ка), «сонцам духмяным бераг прагрэты» (В. Іпа-
тава), «клянуся Прыпяццю — зялёнай цішай»
(У. Верамейчык)...
Найбольш часта спалучаюцца нейкія дзве
асацыяцыі, перш за ўсё— зрокавыя і слыхавыя:
І ў гарачым святле плылі
Сінія песенькі жаўрука
Над карычневай песняй раллі.
(У. Караткевіч. «Чорная
балада Гаркушы»)
Сіно€німы (грэч. synCnymos — аднайменны)
— словы, розныя па гучанні, але аднолькавыя ці
блізкія па значэнні. Сінанімічныя словы розняц-
ца адценнем значэння ці стылістычнай афарбоў-
кай або тым і другім адначасова. Дзякуючы С.
паэт пазбягае лексічных паўтораў, моўнай ад-
настайнасці, перадае неабходнае сэнсавае
адценне, інтанацыю. Так, В. Дунін-Марцінкевіч у
вершаванай аповесці «Быліцы, расказы Наву-
ма» (песня 2) ужывае такія С. да слова плакаць:
ліць слёзы, заліцца слязамі, раўці ўголас, ры-
даць крывавай слязою, галасіць, даць волю
слязам, церці вочы. Стылістычныя С., якія зак-
лючаюць у сабе ацэнку і эмацыянальную афар-
боўку пэўнай з’явы, дарэчы выкарыстоўваюцца
ў вершы М. Лужаніна «Рух таварных цягнікоў»:
Поруч з бегам святла
і, гарачы, як чутка,
ўдарыць вочы
кур’ерскі
і знікне, як зніч.
Бліскавіцаю шкла
праімчыць
заклапочаны хуткі,
пратуркоча паштовы,
прасыпле
вясёлы транзіт.
Прыклады аднолькавых па значэнні С.,
якія выконваюць сваю стылістычную ролю —
пазбаўляюць паэтычную мову аднастайнасці:
Шпаркі крок, быстры почырк,
хуткі думак палёт:
у дзяржаве рабочых
будзе вольны народ!
(В. Жуковіч. «Пярэдадзень»)
Багацце сінанімікі беларускай мовы часткова
адлюстравана ў «Слоўніку сінонімаў і блізказ-
начных слоў» М. К. Клышкі (Мн., 1976).
Слo€ўнік — даведачнае выданне, у якiм у
алфавiтным парадку зафiксаваны i растлумача-
ны значэннi пэўных слоў. Для пiсьменнiка i лiта-
ратуразнаўца значную цiкавасць маюць энцык-
лапедыi, а таксама унiверсальныя С. тыпу «Тлу-
мачальнага слоўнiка беларускай мовы» (Т. 1—5,
1977—1984), у якiх з найбольшай паўнатой фiк-
суецца i тлумачыцца лексiка той цi iншай мовы.
Разам з тым нярэдка даводзiцца звяртацца i да
спецыялiзаваных С., такiх як «Гiстарычны
слоўнiк беларускай мовы» (Вып. 1—23..., 1982—
2004; выданне працягваецца), «Этымалагiчны
слоўнiк беларускай мовы» (Т. 1—8..., 1978—1993;
выданне працягваецца), «Слоўнiк беларускiх
народных гаворак паўночна-заходняй Беларусi i
яе пагранiчча» (Т. 1—5, 1979—1986), «Тураўскi
слоўнiк» (Т. 1—5, 1982—1987), «Слоўнiк iнша-
моўных слоў» (Т. 1—2, 1999) А. Булыкi i iнш.
Сярод такіх С. вялікую дапамогу як пiсьменнiку,
так i даследчыку лiтаратуры аказваюць выданнi,
у якiх адлюстроўваецца эстэтычная сiстэма мо-
вы: «Крылатыя словы i афарызмы» (1960) i
«Беларускiя народныя параўнаннi» (1973) Ф.
Янкоўскага, «Беларуская перыфраза» (1974) Г.
Малажай, «Асацыятыўны слоўнiк беларускай
мовы» (1981) А. Цiтовай, «Слоўнiк эпiтэтаў бе-
ларускай лiтаратурнай мовы» (1988) М. Пазня-
кова, «Слоўнiк эпiтэтаў беларускай мовы»
(1998) Н. Гаўрош, «Фразеалагiчны слоўнiк бела-
рускай мовы» (Т. 1—2, 1993) I. Лепешава, С.
рыфмаў i iнш. Iснуюць спецыяльныя С. мовы
пiсьменнiка, у якiх фiксуецца ўся лексiка буй-
нейшага прадстаўнiка нацыянальнай лiтаратуры
цi пэўная частка яе. Так, выдадзены С. мовы А.
Пушкiна, А. Мiцкевiча, Т. Шаўчэнкi