
- •Isbn 985-08-0598-6 «Беларуская навука», 2004
- •I. Ралько, I. Шпакоўскага, м. Янкоўскага,
- •1905—1907 Гг. Беларускае друкаванае слова ў
- •XIX і асабліва з пачатку XX ст. Ідзе працэс уск-
- •1964). Узор вершазнаўчай б. — у кнізе м. Гас-
- •1978). Расшыфраваць многія псеўданімы бела-
- •XIX ст.» (2-е выд. Мн., 2003), «Пуцявінамі Янкі
- •1969. Т. 2), кнігі асобных літаратуразнаўцаў
- •1968), М. Багдановіча (а. Кабаковіч. Паэзія Максі-
- •1972; В. Жураўлёў, I. Шпакоўскі, а. Яскевіч. Пы-
- •20 000, У т. Шаўчэнкі — 10 000). Пра лексічнае
- •100 Міфалагем); рака — часу, мовы, маленства,
- •I беларускай мовах. Харкаўская паэтэса м. Льво-
- •I часткова рускай мовах. Творчасць двухмоўных
- •I тэатры, дзе дзейныя асобы, паводле к. Ста-
- •I шапку зняў.
- •I iнш. У Беларусi выйшлi «Слоўнiк мовы Скары-
- •I да каляднага посту, калiсьцi звычайна
- •1988. Кн. 1—6). Вось дзве тыповыя в. П., адна
- •Iнш. Д. П. Знаходзіцца на памежжы драмы I па-
- •Iснуюць свое-
- •I новы дзень— жыцця святы прыход—
- •XX ст. Распрацоўвалі я. Купала («Магіла льва»,
- •11), А. Гаруна (12), м. Грамыкі (6), к. Кірэенкі (4),
ВЯЧАСЛАЎ РАГОЙША
ПАЭТЫЧНЫ
СЛОЎНІК
Выданне трэцяе,
дапрацаванае і дапоўненае
МІНСК
«БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА»
2004
УДК 821.161.3.09(038)
ББК 83.3(4Беи)я2
Р 14
Р э ц э н з е н т ы:
кафедра беларускай літаратуры
Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта
імя Максіма Танка (загадчык— кандыдат філалагічных навук,
дацэнт М. Ф. Шаўлоўская); акадэмік НАН Беларусі, доктар
філалагічных навук У. В. Гніламёдаў
Рагойша В. П.
Паэтычны слоўнік / Вячаслаў Рагойша.
— 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Мн.: Бел.
навука, 2004. — 576 с.
ISBN 985-08-0598-6.
У слоўніку доктара філалагічных навук, прафесара
В. П. Рагойшы тлумачыцца каля тысячы тэрмінаў па
тэорыі паэзіі. Улічваюцца дасягненні сучаснай
літаратуразнаўчай думкі ў галіне агульнай паэтыкі
і паэтыкі верша, вопыт паэзіі народаў СНД і замежных
краін. Асноўная ўвага ўдзяляецца гісторыі і тэорыі
беларускага верша.
У трэцяе выданне ўключаны звыш 50 новых
тэрмінаў.
Прызначаецца шырокаму колу навукоўцаў, пісь-
меннікам, студэнтам філфакаў ВНУ, навучэнцам
тэхнікумаў, вучням сярэдніх школ, а таксама ўсім тым,
хто цікавіцца праблемамі паэзіі.
УДК 821.161.3.09(038)
ББК 83.3(4Беи)я2
© Рагойша В. П., 2004,
са змяненнямі
© Афармленне. УП «Выдавецтва
Isbn 985-08-0598-6 «Беларуская навука», 2004
Р14
Светлай памяці бацькоў
Пятра Іосіфавіча (1914—1985)
і Валянціны Антонаўны (1917—2003)
Рагойшаў
АД АЎТАРА
Першае выданне «Паэтычнага слоўніка»
(Мн.: Вышэйшая школа, 1979) напаткаў шчаслі-
вы лёс: ён хутка знайшоў свайго зацікаўленага
чытача, быў добразычліва сустрэты крытыкай.
На яго з’явілася каля дзесятка водгукаў і рэцэн-
зій у часопісах «Вопросы литературы», «Ра-
дянське літературознавство», «Полымя», «Slavia
orientalis» (Варшава), «Zagadnienia Rodzajo€w
Literackich» (Лодзь), газетах «Звязда», «Літара-
тура і мастацтва», «Літературна Укра.на» і інш.
Рэцэнзенты (М. Новікава, Ф. Сяліцкі, Я. Тжынад-
лоўскі, В. Чабаненка, У. Іваненка, У. Казбярук,
М. Мішчанчук, І. Качуроўскі — усім ім шчырая
ўдзячнасць!) віталі з’яўленне слоўніка, адобрылі
яго структуру, характар падачы матэрыялу, яго
навуковую інтэрпрэтацыю, падтрымалі намеры
аўтара пэўным чынам падагуліць здабыткі бела-
рускай паэзіі ў галіне вершаваных форм, падк-
рэслілі значэнне працы не толькі для беларус-
кага, але і для ўсяго вершазнаўства ўвогуле. Ра-
зам з тым былі выказаны некаторыя заўвагі і
прапановы, якія тычыліся галоўным чынам удак-
ладнення асобных дэфініцый, пашырэння кола
вершазнаўчых тэрмінаў.
У другім выданні меркаванні рэцэнзентаў
у асноўным былі ўлічаны. У прыватнасці, з’явіўся
4
новы раздзел «Асновы паэзіязнаўства», у якім
паэтыка непасрэдна сустрэлася з самой паэзіяй,
літаратурай, грамадскім жыццём — так яно па
сутнасці і павінна быць у даведніках падобнага
тыпу. Выпраўлены і пашыраны асобныя артыку-
лы, растлумачана звыш ста новых тэрмінаў, па-
дадзены новыя прыклады.
Аўтар у той ці іншай ступені ўлічыў і навей-
шыя па тым часе даведачныя выданні, найперш
беларускія, у якіх знайшлі вытлумачэнне і вер-
шазнаўчыя паняцці. Маюцца на ўвазе,
у прыватнасці, «Беларуская ССР: Кароткая эн-
цыклапедыя» (Мн., 1981. Т. 4), першыя тры та-
мы «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Бе-
ларусі» (Мн., 1984—1986), «Слоўнік літаратураз-
наўчых тэрмінаў» для сярэдняй школы М. -
Лазарука і А. Ленсу (Мн., 1983).
З часу выхаду ў свет 2-га выдання слоўніка
прайшло звыш пятнаццаці гадоў. За гэты час
адбыліся эпахальныя змены ў грамадскім жыцці
нашай краіны (ліквідацыя манаполіі КПСС,
распад СССР, з’яўленне на палітычнай карце
свету незалежнай Рэспублікі Беларусь), значна
ўзбагацілася родная беларуская паэзія — як за
кошт з’яўлення новых твораў, у тым ліку —
з-пад пяра маладых таленавітых паэтаў, так
і дзякуючы вяртанню з незаслужанага забыцця
вершаў і паэм савецкіх аўтараў, літаратараў
беларускага замежжа (А. Гарун, В. Ластоўскі, Н.
Арсеннева, А. Салавей, М. Кавыль, Р. Крушына і
інш.). З’явіліся новыя тэарэтычныя працы
даследчыкаў верша (Ю. Арліцкага, В. Баеўскага,
Дж. Бейлі, М. Гаспарава, М. Гіршмана, А.
Ілюшына, С. Кармілава, І. Качуроўскага, І.
Ліллі, П. Руднева, Т. Скулачовай, М. Сулімы, А.
Фядотава, У. Халшэўнікава, Д. Урбаньскай, А.
Яскевіча і інш.), да вершазнаўства пачалі
далучацца беларускія філолагі (А. Дуброўскі, І.
Жук, М. Мартысевіч, К. Піскуноў, А. Скурко, Т.
Федарцова, В. Ярац і інш.), убачылі свет такія
грунтоўныя даведачныя выданні, якія таксама
нельга было не ўлічыць пры перавыданні слоў-
ніка, як 18-томная «Беларуская энцыклапедыя»
(Мн., 1996—2004), «Літературознавчий словник-
довідник» (КиVв, 1997), «Литературная энцикло-
педия терминов и понятий» (М., 2000)
і інш. Пры нагодзе рады заўважыць, што пэўную
стымулюючую ролю ў нараджэнні асобных,
невядомых раней у беларускай паэзіі, формаў
і відаў верша адыгралі і папярэднія выданні
дадзенага «Паэтычнага слоўніка». Усё гэта, зра-
зумела, паўплывала на пэўныя змены, дапаў-
ненні як у тэарэтычным матэрыяле, так і ў
тэкставых прыкладах 3-га выдання слоўніка.
Каб не паўтарацца ў выказваннях пра харак-
тар і структуру слоўніка, лічу мэтазгодным нага-
даць — з невялікімі ўдакладненнямі —
прадмову да яго першага выдання.
* * *
Значныя здабыткі беларускага паэтычнага
слова, выхад яго да сусветнага чытача выклі-
каюць цікавасць шырокай грамадскасці да на-
шай паэзіі, абумоўліваюць неабходнасць яе
глыбейшага тэарэтычнага асэнсавання. Ціка-
васць да пытанняў, паняццяў і разуменняў, звя-
заных з тэарэтычнымі аспектамі мастацтва слова,
у тым ліку паэзіі, павысілася і ў сувязі з ростам
агульнай культуры народа. Менавіта ўсім гэтым
і тлумачыцца з’яўленне «Паэтычнага слоўніка»,
цалкам прысвечанага тэорыі паэзіі і створанага
пераважна на беларускім паэтычным матэрыя-
ле. Аўтар слоўніка імкнуўся не толькі вытлума-
чыць асноўныя літаратуразнаўчыя тэрміны, так
ці інакш звязаныя з паэзіяй, але і паказаць, чаго
дасягнула беларуская паэзія ў галіне мастацкай
формы, паэтыкі за пяцісотгадовы перыяд свайго
развіцця, і ў той жа час адзначыць, што яна
яшчэ недастаткова або зусім не засвоіла з во-
пыту сусветнай паэтычнай культуры. Такім
чынам, гэтае выданне энцыклапедычнага тыпу
— не толькі паняційна-тэрміналагічны даведнік,
але і своеасаблівая кароткая гісторыя
беларускай паэзіі.
«Паэтычны слоўнік» адрасуецца найперш
студэнтам універсітэтаў рэспублікі, якія выву-
чаюць самастойныя курсы «Уводзіны ў літарату-
разнаўства» і «Тэорыя літаратуры», у тым ліку -
такія іх важныя раздзелы, як «Асновы вер-
шавання», «Мова мастацкага твора», «Літара-
турныя роды, віды і жанры», і адчуваюць вострую
неабходнасць у спецыяльным даведачным вы-
данні. Патрэбамі асноўнага чытача кнігі прад-
вызначана яе кампазіцыйная будова, заснава-
ная на пэўнай сістэматызацыі тэарэтычнага матэ-
рыялу. Слоўнік пачынаецца раздзелам «Асновы
паэзіязнаўства», у якім тлумачацца самыя
агульныя пытанні, звязаныя з паэзіяй, яе тэрмі-
налогіяй (паэзія, паэт, паэтыка, змест і форма,
7
вобраз паэтычны і інш.). Затым ідуць раздзелы,
прысвечаныя асобным кампанентам паэтыкі вер-
ша: «Лексіка паэтычная. Тропы», «Сінтаксіс паэ-
тычны. Інтанацыя», «Фоніка. Рыфма», «Метрыка.
Рытміка», «Кампазіцыя. Строфіка», «Жанры
паэзіі. Віды верша». Завяршае слоўнік алфавіт-
ны «Прадметны паказальнік», які дае магчы-
масць хутка знайсці любы тэрмін, што вытлу-
мачваецца ці ў спецыяльным артыкуле, ці ў ар-
тыкуле на іншую тэму (у апошнім выпадку
тэрмін набраны курсівам).
Любая класіфікацыя, тым больш класіфіка-
цыя літаратуразнаўчых тэрмінаў, — справа да-
волі ўмоўная. Куды аднесці, скажам, паралелізм
ва ўсіх яго формах? Да паэтычнага сінтаксісу?
Кампазіцыі? Тропаў? І ў гэтым, і ў многіх іншых
выпадках аўтар сутыкнуўся з немалымі цяжкас-
цямі. Але гэта не пахіснула яго пераканання ў
неабходнасці класіфікацыі паэтычных тэрмінаў,
якой няма ні ў адным з ранейшых літаратураз-
наўчых слоўнікаў. Праўда, такая класіфікацыя, як
ужо адзначалася, праведзена не так для навуко-
вай сістэматызацыі матэрыялу (хоць ставіцца і
такая задача), як з навучальнай мэтай: даць сту-
дэнтам своеасаблівы дапаможнік па ўсіх раз-
дзелах паэтыкі верша, напісаны ў форме тэрмі-
налагічнага даведніка. Такі дапаможнік зручны і
пры самаадукацыі ў галіне тэорыі і гісторыі паэ-
зіі, вершавання і вершазнаўства.
У «Паэтычным слоўніку» вытлумачэнне
асобных тэрмінаў даецца ў тэарэтычным аспек-
це. Разам з тым пры неабходнасці (калі паказ-
ваецца эвалюцыя значэння тэрміна, яго «мігра-
цыя» і інш.) прыцягваюцца і факты з гісторыі
заходнееўрапейскай, рускай паэзіі, гісторыі літа-
ратур народаў СНД і іншых краін. Тэрмін, як
правіла, ілюструецца прыкладамі з беларускага
фальклору і пісьмовай паэзіі, але пры іх адсут-
насці ці недастатковай нагляднасці выкарыстоў-
ваюцца творы паэтаў іншых народаў. Прыклады
пашпартызуюцца: падаецца прозвішча паэта і
назва твора (за выключэннем выпадкаў, калі гэ-
тая назва супадае з першым радком вершава-
нага тэксту). З’явы, пра якія вядзецца гаворка, у
прыкладах выдзелены курсівам.
Стварэнне «Паэтычнага слоўніка» — справа
надзвычай складаная і працаёмкая. Патрэбна
было не проста вытлумачыць каля тысячы тэр-
мінаў, але пры неабходнасці і заняць пэўную
пазіцыю ў адносінах да той ці іншай з’явы або
выказаць уласны погляд на яе; з некалькіх тэр-
мінаў, якія абазначаюць адно паняцце, выбраць
найбольш мэтазгодны, адшукаць сярод тысяч
паэтычных радкоў неабходны прыклад для леп-
шага абгрунтавання тэрміна і г. д. У шэрагу вы-
падкаў давялося адмовіцца ад увядзення ў
слоўнік асобных вузкаўжывальных тэрмінаў,
якія не знайшлі прымянення
ў беларускай паэзіі і літаратуразнаўстве (айты-
су, карманьёла, труверы і інш.). У той жа час
прыйшлося заняцца і словатворчасцю, даць най-
менне асобным з’явам паэзіі (зваротная мета-
фарызацыя, рытмаграма верша, шаснаццаці-
радкоўе, шматзлучнікавасць, шматпрыназоўні-
кавасць, этымалагізм паэтычны і інш.). Трэба
сказаць, што ў слоўніку ўвасобіўся не толькі
асабісты вопыт аўтара як даследчыка паэзіі
і яе прапагандыста (у студэнцкай і больш шы-
рокай чытацкай аўдыторыі), але і вопыт, твор-
чыя дасягненні многіх іншых літаратуразнаў-
цаў, сучаснікаў і папярэднікаў. Найперш хочац-
ца назваць тых, хто плённа распрацоўваў і
распрацоўвае асобныя пытанні беларускага
верша— М. Багдановіча, Я. Барычэў-
скага, Н. Гілевіча, М. Грынчыка, У. Дубоўку,