
- •1. Тлумачальная запіска
- •1.1. Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка
- •1.2. Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны
- •У адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта да кампетэнцый выпускніка па дысцыпліне «Гісторыя Расіі і Украіны» выпускнік павінен: ведаць:
- •1.3. Структура зместу вучэбнай дысцыпліны
- •1.4. Метады (тэхнологіі) навучання
- •1.5. Кіруемая самастойная праца студэнтаў
- •1.6. Дыягностыка сфарміраванасці кампетэнцый студэнта
- •2. Прыкладны вучэбна-тэматычны план
- •3. Змест Вучэбнай дысцыпліны Раздзел і. Расія і украіна са старажытных часоў да пачатку XVII ст.
- •Раздзел іі. Расія і украіна ў XVII—XVIII ст.
- •Раздзел ііі. Расія і украіна ў першай палове хіх ст.
- •Раздзел IV. Расія і украіна ў другой палове хіх — пачатку хх ст.
- •Раздзел V. Расія і украіна ў 1917—1939 гг.
- •Раздзел vі. Расія і украіна з 1939 г. Да пачатку ххі ст.
- •Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
- •Дадатковая Крыніцы
- •Даследаванні
- •Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
- •Дадатковая Крыніцы
- •Даследаванні
- •Дадатковая Крыніцы
- •Даследаванні
Раздзел IV. Расія і украіна ў другой палове хіх — пачатку хх ст.
IV.1. Адмена прыгоннага права ў Расіі. Унутраная палітыка самадзяржаўя ў 60—70-х гг. ХІХ ст. Паглыбленне крызiсу прыгоннай гаспадаркi напярэдаднi рэформы 1861 г. Сялянскi рух. Лiберальная i радыкальная плынi грамадскай думкi. Крызiс «вярхоў».
Падрыхтоўка адмены прыгоннага права. Я. I. Растоўцаў, В. М. Панiн, М. А. Мiлюцiн, вял. кн. Канстанцiн Мiкалаевiч. Манiфест i «Палажэннi» 19 лютага 1861 г.
Рэалiзацыя рэформы. Прававое становiшча сялян. Сялянскiя ўстановы. Мiравыя пасрэднiкi. Складанне ўстаўных грамат. Заключэнне выкупных здзелак. Адмена прыгоннага права на ўдзельных землях. Законы аб дзяржаўных сялянах.
Значэнне сялянскай рэформы.
Агульная характарыстыка i асноўныя этапы ўнутранай палiтыкi ўрада. «Асветная бюракратыя». Працiўнiкi рэформ. П. П. Гагарын. П. А. Шувалаў. Дз. А. Талстой.
Рэформы ў галiне мясцовага кiравання. Новыя судовыя статуты. Рэформы ў галiне асветы. Цэнзурныя правiлы. Фiнансавыя рэформы. Ваенныя рэформы. Дз. А. Мiлюцiн.
Узмацненне рэакцыйнай палiтыкi самадзяржаўя ў канцы 60-х гг. Жандарская рэформа. Абмежаванне рэформ 60-х гг.
Кампанiя супраць украiнафiлаў у сувязi з паўстаннем у Польшчы. Цыркуляр П. А. Валуева 1863 г. Эмскi акт 1876 г.
IV.2. Значэнне эпохі рэформаў. Унутрыпалітычнае развіццё Расіі ў 1881—1894 гг. Крызiс урадавай палiтыкi на мяжы 70—80-х гг. ХІХ ст. М. Т. Ларыс-Мелiкаў i яго праграма. Забойства Аляксандра II.
Аляксандр III. Манiфест аб непахiснасцi самадзяржаўя. К. П. Пабеданосцаў. Мiнiстэрства М. П. Iгнацьева. Перамога кансерватараў. Дзейнасць М. Н. Каткова. Дз. А. Талстой. Курс урада на контррэформы. Палiтыка ў сялянскiм пытаннi. Ахавальныя мерапрыемствы ў галiне асветы i друку. Палажэнне аб земскiх начальнiках. Земская i гарадская контррэформы.
IV.3. Грамадска-палітычны рух у 60—90-я гг. ХІХ ст. Кансерватыўная думка i правадыры алiгархiчнага дваранства ў пачатку 60-х гг. Лiберальны рух. Цвярскi адрас 1862 г. Сялянскi i рэвалюцыйна-дэмакратычны рух. «Зямля i воля» 60-х гг. М. Г. Чарнышэўскi. Паўстанне ў Польшчы i Правабярэжная Украiна.
Грамадская думка ў сярэдзiне i другой палове 60-х гг. «Русское слово» i Дз. I. Пiсараў. Рэвалюцыйныя гурткi. М. А. Iшуцiн, Г. А. Лапацiн, С. Г. Нячаеў. Замах Дз. У. Каракозава. Руская секцыя I Iнтэрнацыянала.
Земска-лiберальны рух. М. Ф. Аненскi, I. П. Белаконскi, У. Г. Караленка, I. I. Петрункевiч. Цэнтры прыцягнення апазiцыйнай iнтэлiгенцыi ў Пецярбургу i Маскве. Iмператарскае вольнае эканамiчнае таварыства. Юрыдычнае таварыства. П. А. Гейдэн, С. А. Мурамцаў.
Расійскія часопісы «Современник», «Дело», «Отечественные записки».
Рэвалюцыйнае народнiцтва 70-х гг. П. Л. Лаўроў. М. А. Бакунiн. П. М. Ткачоў. М. К. Мiхайлоўскi. «Чыгiрынская змова». «Кiеўская камуна». Народніцкія гурткі першай паловы 70-х гг. «Хаджэнне ў народ». «Зямля i воля». «Народная воля» i «Чорны перадзел».
Iдэi марксiзму ў Расii. Г. В. Пляханаў. Група «Вызваленне працы». Марксiсцкiя гурткi 80-х — пачатку 90-х гг.
Грамадска-палiтычныя выступленнi расiйскага студэнцтва.
Сялянскi i рабочы рух. «Паўднёварасiйскi саюз рабочых», «Паўночны саюз рускiх рабочых». П. А. Аляксееў, В. П. Абнорскi, С. М. Халтурын. Марозаўская стачка.
Украiнскi нацыянальны рух. Украiнафiлы. Дзейнасць былых кiрыла-мяфодзiеўцаў у Пецярбургу. Часопiс «Основа». «Хлопаманы». У. Б. Антановiч. Кiеўская грамада ў 60—70-я гг. М. П. Драгаманаў. Дзейнасць Паўднёва-Заходняга аддзялення Расiйскага геаграфiчнага таварыства. Часопiс «Киевская старина». «Брацтва тарасаўцаў».
IV.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Расіі (другая палова ХІХ — пачатак ХХ ст.). Тэрыторыя Расii ў другой палове ХIХ ст. Усерасiйскi перапiс 1897 г. Сацыяльная i нацыянальная структура насельнiцтва. Каланiяльная сiстэма Расii.
Развiццё капiталiзму ў сельскай гаспадарцы. Буржуазная эвалюцыя памешчыцкай i сялянскай гаспадаркi. Разлажэнне сялянства.
Асноўныя этапы развiцця капiталiзму ў прамысловасцi. Завяршэнне прамысловага перавароту. Развiццё фабрычна-заводскай прамысловасцi. Чыгуначнае будаўнiцтва. Развiццё капiталiзму ўшыр. Стварэнне новых прамысловых цэнтраў. Замежны капiтал. Фармiраванне прамысловага пралетарыяту i буржуазii.
Прамысловы ўздым 1890-х гг. Эканамiчны крызiс i дэпрэсiя 1900—1908 гг. Прамысловы ўздым 1909—1913 гг. Эканомiка Расii ў гады Першай сусветнай вайны.
Банкi i iх роля ў эканомiцы Расii. Развiццё ўнутранага і знешняга гандлю.
Расiйскi манапалiстычны капiталiзм i яго асаблiвасцi.
IV.5. Знешняя палітыка Расіі ў другой палове ХІХ ст. Мiжнароднае становiшча Расii пасля Крымскай вайны. Барацьба расiйскай дыпламатыi за перагляд Парыжскага мiру. А. М. Гарчакоў. М. П. Iгнацьеў. Адмена нейтралiзацыi Чорнага мора. «Саюз трох iмператараў». Ваенная трывога 1875 г. у Еўропе i пазiцыя Расii.
Эканамiчныя i палiтычныя iнтарэсы Расii на Сярэднiм Усходзе. Далучэнне Сярэдняй Азii i Казахстана да Расii. Каланiяльная палiтыка царызму.
Далёкаўсходняя палiтыка Расii. Узаемаадносiны з Кiтаем i Японiяй. Продаж Аляскi.
Барацьба славянскiх народаў супраць турэцкага ярма i адносiны да яе расiйскага грамадства. Расiйска-турэцкая вайна 1877—1878 гг. Сан-Стэфанскi мiр. Берлiнскi кангрэс.
Англа-расiйскiя супярэчнасцi на Сярэднiм Усходзе. Новая расстаноўка сiл на мiжнароднай арэне. Утварэнне Траiстага саюза. М. К. Гiрс. Заключэнне франка-расiйскага саюза.
IV.6. Расійскае самадзяржаўе ў 1894—1904 гг. Дзяржаўны лад Расii. Мiкалай II. Царская сям’я. Вялiкiя князi. Сацыяльны склад вышэйшай бюракратыi. К. П. Пабеданосцаў. Лiберальны накiрунак бюракратычнай думкi. М. Х. Бунге. Эканамiчная платформа С. Ю. Вiтэ. Аграрная палiтыка ўрада. «Асобая нарада аб патрэбах сельскагаспадарчай прамысловасцi». Манiфест 26 лютага 1903 г. Палiтыка ўрада па рабочым i студэнцкiм пытаннях. «Палiцэйскi сацыялiзм».
Курс В. К. Плеве на ўмацаванне самадзяржаўнага ладу. Пазiцыя рэакцыйнага дваранства. У. П. Мяшчэрскi.
П. Д. Святаполк-Мiрскi. Пераход да палiтыкi лавiравання. Эпоха «давер’я». Указ 12 снежня 1904 г.
IV.7. Грамадска-палітычная барацьба ў Расіі на рубяжы ХІХ — ХХ стст. Стачачны рух 1895—1900 гг. Лiберальнае народнiцтва. «Легальны марксiзм». «Cаюз барацьбы за вызваленне рабочага класа». I з’езд РСДРП. «Эканамiзм». Газета «Искра». II з’езд РСДРП. Г. В. Пляханаў. У. І. Ленін, Л. Мартаў.
Пралетарскi рух у пачатку ХХ ст. Абухаўская абарона. Стачка ў Растове-на-Доне. Усеагульная стачка на Поўднi Расii ў 1903 г. Усеагульная стачка ў Баку ў 1904 г.
Сялянскiя хваляваннi. Паўстаннi сялян у Палтаўскай i Харкаўскай губернях у 1902 г. Рух дэмакратычнай iнтэлiгенцыi i студэнцтва.
Стварэнне партыi эсэраў. В. М. Чарноў. Эсэраўскi тэрор.
Анархiсцкiя групы расiйскай эмiграцыi і iх сувязi з краiнай. П. А. Крапоткiн.
Земска-лiберальны рух. Гурток «Бяседа». Часопiс «Освобождение». П. Б. Струве. «Саюз земцаў-канстытуцыяналiстаў». «Cаюз вызвалення» i афармленне «новага» лiбералiзму. Канферэнцыя ревалюцыйных i апазiцыйных партый у Парыжы ў 1904 г. “Банкетная” кампанiя.
Адносiны розных слаёў грамадства да вайны з Японiяй.
Палiтычныя арганiзацыi i партыi на Украiне. Рэвалюцыйная ўкраiнская партыя. Украiнская народная партыя. М. Мiхноўскi. Украiнская дэмакратычная партыя. А. Латоцкi, Я. Чыкаленка. Украiнская радыкальная партыя. С. Яфрэмаў, Б. Грынчанка. Таварыства украінскіх паступоўцаў (ТУП).
IV.8. Знешняя палітыка Расіі ў пачатку ХХ ст. Абвастрэнне мiжнародных супярэчнасцей. Асноўныя накiрункi знешняй палiтыкi Расii. Мiнiстры замежных спраў: У. М. Ламздорф, А. П. Iзвольскi, С. Д. Сазонаў.
Далёкi Усход у планах самадзяржаўя. Пабудова Кiтайска-Усходняй чыгункi i арэнда Порт-Артура. Народныя паўстаннi ў Кiтаi i iнтэрвенцыя вялiкiх дзяржаў. Дыпламатычная iзаляцыя Расii.
Расiйска-японская вайна. Ход ваенных дзеянняў на моры i на сушы. Бiтвы пад Ляаянам i на р. Шахэ. Абарона Порт-Артура. Мукдэнская бiтва. Цусiма. Портсмуцкi мiр.
Мiжнародныя кантакты Расii ў час рэвалюцыi 1905–1907 гг. Пазыка 1906 г.
Абвастрэнне мiжнародных супярэчнасцей. Англа-расiйскае пагадненне i ўтварэнне Антанты. Баснiйскi крызiс. Патсдамскае спатканне. Расiйска-японскае пагадненне. Расiя i Балканскiя войны.
IV.9. Рэвалюцыя 1905—1907 гг. у Расіі. Пачатак рэвалюцыi. Студзеньска-лютаўскiя забастоўкi. Урадавыя камiсii па рабочым пытанні. Рэскрыпт на iмя А. Р. Булыгiна. Буржуазна-апазiцыйны рух.
Процiдзеянне дваранскай рэакцыi палiтыцы ўступак. Утварэнне «Саюза рускiх людзей» i Рускай манархiчнай партыi.
Развiццё рэвалюцыi вясной i летам 1905 г. III з’езд РСДРП i Жэнеўская канферэнцыя меншавiкоў. Усерасiйскi сялянскi саюз. Прафесiянальна-палiтычныя саюзы i Саюз саюзаў.
Усерасiйская Кастрычнiцкая палiтычная стачка. Саветы рабочых дэпутатаў. Г. С. Хрусталёў-Носар. Манiфест 17 кастрычнiка. Кабiнет С. Ю. Вiтэ i пытаннi дзяржаўных пераўтварэнняў. Карная палiтыка царызму. Чарнасоценныя пагромы.
Утварэнне новых палiтычных арганiзацый i партый. «Саюз рускага народа». А. I. Дубровiн, М. Я. Маркаў, У. М. Пурышкевiч. Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя. П. М. Мiлюкоў. «Cаюз 17 кастрычнiка». А. I. Гучкоў.
Уздым сялянскага руху. Рэвалюцыйныя выступленнi ў армii i на флоце. П. П. Шмiт.
Змякчэнне нацыянальнага прыгнёту i ўкраiнскi рух. Агульнарасiйскiя партыi на Украiне. Дзейнасць Украiнскага сацыял-дэмакратычнага саюза («Cпiлкi»), Украiнскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыi, Украiнскай радыкальна-дэмакратычнай партыi.
Снежаньскае ўзброенае паўстанне ў Маскве. Паўстаннi ў iншых месцах iмперыi.
Адступленне рэвалюцыi. Перагляд палажэння аб выбарах у Дзяржаўную думу. Рэформа Дзяржаўнага савета. Новая рэдакцыя «Асноўных дзяржаўных законаў».
Арганiзацыя з’ездаў аб’яднанага дваранства. А. А. Бобрынскi.
Першая Дзяржаўная дума, яе склад. С. А. Мурамцаў. Аграрнае пытанне. Дэкларацыя I. Л. Гарамыкiна. Роспуск Думы. «Выбаргскi заклiк».
Лiпеньскi палiтычны крызiс. Кабiнет П. А. Сталыпiна. Указ 9 лiстапада 1906 г. Другая Дзяржаўная дума, яе склад i характарыстыка дзейнасцi. Ф. А. Галавiн. Украiнская грамада ў Дзяржаўных думах.
Дзяржаўны пераварот 3 чэрвеня 1907 г.
IV.10. Унутраная палітыка расійскага ўрада і грамадска-палітычны рух у 1907—1914 гг. Трэцячэрвеньская манархiя. Выбарчы закон 1907 г. Трэцяя Дзяржаўная дума. М. А. Хамякоў, А. I. Гучкоў, М. У. Радзянка. Банапартызм. Карная палiтыка царызму. Вялiкадзяржаўны шавiнiзм i распальванне нацыянальнай варожасцi. Справа Бейлiса.
Сталыпiнская аграрная рэформа. Перасяленчая палiтыка. Рабочае пытанне. Увядзенне земстваў у заходнiх губернях. Забойства П. А. Сталыпiна. Кабiнет У. М. Какоўцава.
Грамадскае жыццё краiны ў 1907—1912 гг. Зборнiк «Вехи». Справа Е. Ф. Азефа. Партыйна-палiтычная барацьба. Партыя прагрэсiстаў. А. I. Канавалаў, В. П. i П. П. Рабушынскiя.
Новы ўздым агульнадэмакратычнага руху. Рэакцыя грамадства на смерць Л. М. Талстога. Усеагульная студэнцкая забастоўка. Ленскі расстрэл. Выбары ў Чацвёртую Дзяржаўную думу, яе дзейнасць. М. У. Радзянка. Рост стачачнай барацьбы. Легальныя рабочыя арганізацыі. Сялянскі рух. Выступленні ў арміі і на флоце.
Нацыянальна-вызваленчы рух. Таварыства ўкраiнскiх паступоўцаў.
Унутрыпалiтычнае становiшча Расii напярэдаднi Першай сусветнай вайны. Кабінет І. Л. Гарамыкіна. «Новы курс» эканамiчнай палiтыкi. Рабочы рух летам 1914 г. Барыкады ў Петраградзе.
IV.11. Удзел Расіі ў Першай сусветнай вайне. Падрыхтоўка Расii да вайны. Рэарганiзацыя армii. Ваенныя дамовы з Францыяй i Англiяй. Вялiкая ваенная праграма 1913 г.
Пачатак Першай сусветнай вайны, яе характар. Уступленне Расii ў вайну. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага i генералiтэт. Вял. кн. Мікалай Мікалаевіч. Ход ваенных дзеянняў у 1914 г. Галiцыйская бiтва. Ваенныя паражэннi ў 1915 г. Мікалай ІІ — вярхоўны галоўнакамандуючы. Узмацненне залежнасцi царызму ад Антанты. Мiлiтарызацыя эканомiкi. Ваенныя дзеяннi ў 1916 г. Брусiлаўскi прарыў. Роля Усходняга фронту ў зрыве германскiх планаў вайны.
IV.12. Унутрыпалітычнае становішча Расіі ў 1914—1917 гг. Манiфест 20 лiпеня 1914 г. «Свяшчэннае яднанне». Усерасiйскi земскi саюз. Усерасiйскi саюз гарадоў. Асобыя нарады. Ваенна-прамысловыя камiтэты.
Узмацненне апазiцыйных настрояў у сувязi з ваеннымi няўдачамi. Утварэнне «Прагрэсiўнага блока». Распуцiншчына. «Мiнiстэрская чахарда».
Развал гаспадаркi i збядненне народных мас. Рабочы i сялянскi рух. Хваляваннi ў армii. Паўстанне 1916 г. у Сярэдняй Азii i Казахстане.
IV.13. Заходнеўкраінскія землі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст. Адмiнiстрацыйны статус Усходняй Галiчыны, Паўночнай Букавiны i Закарпацця ў складзе Аўстра-Венгрыi. Сiстэма кiравання краем. Узрастанне польскага ўплыву ў Галiчыне. А. Галухоўскi. Аграрныя адносiны ў заходнеўкраiнскай вёcцы. Стан прамысловасцi i транспарту. Гарады i гандаль. Працоўная эмiграцыя.
Русафiльская («маскафiльская») плыня ў грамадска-палiтычным жыццi заходнiх украiнцаў. Газета «Слово». Руская Рада. Нарадоўцы. Гурток «Маладая Русь». Заснаванне i дзейнасць «Просвiты», навуковага таварыства iмя Т. Р. Шаўчэнкi. М. С. Грушэўскi. Газета «Діло». Народная Рада.
Партыйна-палiтычнае жыццё Усходняй Галiчыны. Руска-украiнская радыкальная партыя. I. Я. Франко, М. I. Паўлiк. Украiнская нацыянал-дэмакратычная партыя. «Новы курс» маладых русафiлаў i ўтварэнне Рускай нацыянальнай партыi.
Узмацненне польска-украiнскiх супярэчнасцей у Галiчыне ў пачатку XX ст. Сялянскае пытанне. Байкот жнiва ў 1902 г. Барацьба за ўкраiнскi унiверсiтэт у Львове i выбарчую рэформу. Грамадска-палiтычная сiтуацыя ў Паўночнай Букавiне i Закарпаццi. Украiнскi нацыянальны рух ва ўмовах нарастання пагрозы сусветнай вайны. Грэка-каталiцкая царква. А. Шэпцiцкi.
Заходняя Украiна ў Першай сусветнай вайне. Галiчына — арэна найбольш жорсткiх i спусташальных баёў. Знешнепалiтычная арыентацыя розных слаёў насельнiцтва. Украiнскiя сечавыя стральцы. Агульная Украiнская Рада. Палiтычная дзейнасць эмiгрантаў з расiйскай Украiны. Саюз вызвалення Украiны.
Расiйскi акупацыйны рэжым. Наступ на «мазепiнства». Г. А. Бобрынскi. Паездка Мiкалая II у Галiчыну.
IV.14. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Абвастрэнне рэвалюцыйнага крызiсу ў канцы 1916 — пачатку 1917 г. Велiкакняжацкая фронда. Забойства Р. Я. Распуцiна. Самаiзаляцыя царскай сям’i. Паўстанне ў Петраградзе.
Царскi ўрад у першыя днi Лютаўскай рэвалюцыi. Стварэнне Часовага камiтэта Дзяржаўнай думы i яго спробы пагаднення з царызмам. М. У. Радзянка. Пытанне аб адрачэннi Мiкалая II. Крушэнне манархii. Петраградскi Савет i Загад № 1. Стварэнне Часовага ўрада. Г. Я. Львоў. А. Ф. Керанскi. Двоеўладдзе.
Рэвалюцыйныя падзеi ў Маскве, на фронце i ў правiнцыi. Украiна ў час рэвалюцыi.
Пытанне аб вынiках рэвалюцыi ў сучаснай гiстарыяграфii.
IV.15. Культура Расіі ў ХІХ — пачатку ХХ ст. Грамадска-палiтычныя ўмовы i асноўныя этапы развiцця культуры.
Асвета. Школа. Друк. Буйнейшыя кнiгавыдавецтвы. I. Дз. Сыцiн. А. С. Суворын. Культурна-асветныя ўстановы.
Навука i тэхнiка. Развiццё новых напрамкаў у навуцы i станаўленне новых навуковых школ. Дасягненнi ў галiне матэматыкi, астраномii, фiзiкi, хiмii, медыцыны, бiялогii. М. I. Лабачэўскi. М. У. Пiрагоў. Б. С. Якобi. М. М. Зiнiн. П. А. Чэбышаў. Дз. I. Мендзялееў. А. М. Бутлераў. I. М. Сечанаў. I. I. Мечнiкаў. I. П. Паўлаў. У. I. Вярнадскi. Геаграфiчныя адкрыццi i дасягненнi. I. Ф. Крузенштэрн. Ф. Ф. Белiнсгаўзен. М. П. Лазараў. П. П. Сямёнаў-Цян-Шанскi. М. М. Мiклуха-Маклай. М. М. Пржавальскi. Узнiкненне сейсмалогii. Вынаходства радыё. А. С. Папоў. Самалётабудаванне. А. Ф. Мажайскi. М. Я. Жукоўскi. Дзейнасць К. Э. Цыялкоўскага.
Фiласофiя i сацыялогiя. Г. В. Пляханаў. У. I. Ленiн. У. С. Салаўёў. М. А. Бярдзяеў. С. М. Булгакаў. П. А. Фларэнскi. Гiстарычная навука. М. М. Карамзiн. С. М. Салаўёў. В. В. Ключэўскi. Мовазнаўства i лiтаратуразнаўства. Педагагiчная думка.
Асноўныя напрамкi ў лiтаратуры i мастацтве. Выдатныя расiйскiя паэты i пiсьменнiкi.
Тэатр. М. С. Шчэпкiн. К. С. Станiслаўскi i У. I. Немiровiч-Данчанка. Драматургiя. А. М. Астроўскi. Музычная культура. М. I. Глiнка. «Магутная кучка». П. I. Чайкоўскi. С. В. Рахманiнаў. А. М. Скрабiн. Ф. I. Шаляпiн. Л. В. Собiнаў. А. В. Няжданава. Выяўленчае мастацтва. А. Г. Венецыянаў. К. П. Брулоў. А. А. Iванаў. П. А. Фядотаў. «Перасоўнiкi». В. В. Верашчагiн. I. Я. Рэпiн. «Cаюз рускiх мастакоў». «Свет мастацтва». «Блакiтная ружа». «Бубновы валет». Скульптура i архiтэктура. У. П. Мартас. А. Н. Варанiхiн. А. Д. Захараў. К. I. Россi. Узнiкненне кiнематографа. Я. А. Пратазанаў.
IV.16. Украінская культура ў ХІХ — пачатку ХХ ст. Агульная характарыстыка стану культуры. Развiццё ўкраiнскага культурна-нацыянальнага руху.
Буйнейшыя навучальныя i навуковыя ўстановы. Дасягненнi ў галiне матэматыкi, хiмii, фiзiкi. Гiстарычныя даследаваннi. М. I. Кастамараў, М. С. Грушэўскi, Д. I. Багалей.
Кнiгадрукаванне. Журналiстыка.
Лiтаратура i драматургiя. I. П. Катлярэўскi, П. П. Гулак-Арцямоўскi, Т. Р. Шаўчэнка, Леся Украiнка, М. М. Кацюбiнскi i iнш. Прафесiйны тэатр. М. Л. Крапiўнiцкi. Музычнае жыццё. С. С. Гулак-Арцямоўскi, М. В. Лысенка. Выяўленчае мастацтва. К. А. Трутоўскi, П. Д. Мартыновiч, С. I. Васiлькоўскi i iнш.
Культурныя сувязi з Беларуссю i Расiяй.