
- •1. Тлумачальная запіска
- •1.1. Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка
- •1.2. Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны
- •У адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта да кампетэнцый выпускніка па дысцыпліне «Гісторыя Расіі і Украіны» выпускнік павінен: ведаць:
- •1.3. Структура зместу вучэбнай дысцыпліны
- •1.4. Метады (тэхнологіі) навучання
- •1.5. Кіруемая самастойная праца студэнтаў
- •1.6. Дыягностыка сфарміраванасці кампетэнцый студэнта
- •2. Прыкладны вучэбна-тэматычны план
- •3. Змест Вучэбнай дысцыпліны Раздзел і. Расія і украіна са старажытных часоў да пачатку XVII ст.
- •Раздзел іі. Расія і украіна ў XVII—XVIII ст.
- •Раздзел ііі. Расія і украіна ў першай палове хіх ст.
- •Раздзел IV. Расія і украіна ў другой палове хіх — пачатку хх ст.
- •Раздзел V. Расія і украіна ў 1917—1939 гг.
- •Раздзел vі. Расія і украіна з 1939 г. Да пачатку ххі ст.
- •Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
- •Дадатковая Крыніцы
- •Даследаванні
- •Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
- •Дадатковая Крыніцы
- •Даследаванні
- •Дадатковая Крыніцы
- •Даследаванні
Раздзел ііі. Расія і украіна ў першай палове хіх ст.
ІІІ.1. Адміністрацыйна-палітычная сістэма і сацыяльна-эканамічнае развіццё Расіі ў першай палове ХІХ ст. Дзяржаўны лад Расiйскай iмперыi. Фармiраванне саслоўна-бюракратычнай сiстэмы. Праваслаўная царква i дзяржаўная ўлада.
Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне краiны. Насельнiцтва (колькасць, сацыяльны i этнiчны склад). Грамадскi падзел працы, гаспадарчая спецыялiзацыя рэгiёнаў iмперыi.
Развiццё сельскай гаспадаркi. Памешчыкi i сяляне. Крызiс феадальна-прыгоннiцкай гаспадаркi. Развiццё капiталiстычных адносiн у прамысловасцi. Заняпад прыгоннай мануфактуры. Пачатак прамысловага перавароту i яго асаблiвасцi. Вольнанаёмная праца ў прамысловасцi. Развiццё ўнутранага рынку i знешняга гандлю. Стан транспарту.
ІІІ.2. Унутраная і знешняя палітыка царызму ў 1801—1814 гг. Адлюстраванне ва ўнутранай палiтыцы царызму сацыяльных супярэчнасцей. Пераварот 1801 г. Аляксандр I. Нягласны камiтэт. Палiтыка ўрада па сялянскім пытанні. Указ аб «вольных хлебаробах». Стварэнне мiнiстэрстваў i iх рэфармiраванне. Урадавая палiтыка ў галiне асветы. Рэформа Сената. Дзейнасць М. М. Сперанскага i яго план дзяржаўных пераўтварэнняў. Стварэнне Дзяржаўнага савета.
Мiжнароднае становiшча i асноўныя напрамкi знешняй палiтыкi Расii ў пачатку ХIХ ст. Расiя ў антыфранцузскіх каалiцыях. Тыльзiцкi мiр i яго вынiкi. Вайна са Швецыяй. Утварэнне Вялiкага княства Фiнляндскага. Далучэнне Грузii да Расiйскай дзяржавы. Войны з Iранам i Турцыяй. Далучэнне да Расii Бесарабii.
Мiжнародныя адносiны напярэдаднi вайны 1812 г. Пачатак вайны. Адступленне расiйскай армii. Аляксандр I. М. Б. Барклай дэ Толi, П. I. Баграцiён, М. I. Кутузаў. Барадзiнская бiтва. Пакiданне Масквы. Народны характар вайны. Пераход расiйскай армii ў контрнаступленне i разгром напалеонаўскай армii. Бярэзiна.
Ваенная кампанiя 1813—1814 гг. «Бiтва народаў». Уваход расiйскай армii ў Парыж. Венскi кангрэс. Утварэнне «Свяшчэннага Саюза».
ІІІ.3. Унутраная палітыка царскага ўрада ў 1815—1855 гг. Унутрыпалiтычнае развіццё ў 1815—1825 гг. Спробы канстытуiравання: Польская канстытуцыя 1815 г., праект М. М. Навасiльцава. Сялянскае пытанне. Аракчэеўшчына. Ваенныя пасяленнi. Урадавая палiтыка ў галiне асветы i культуры.
Самадзяржаўе Мiкалая I. Узмацненне рэпрэсiўных мерапрыемстваў. Цэнзура. Сакрэтны камiтэт 6 снежня 1826 г. Бюракратызацыя кiравання. Уласная яго iмператарскай вялiкасцi канцылярыя. Кадыфiкацыя. Трэцяе аддзяленне. Корпус жандараў.
Захады па ўмацаванні саслоўных пазiцый дваранства. Палітыка ўрада ў сялянскiм пытаннi. Рэформа кiравання дзяржаўнымi сялянамi. П. Дз. Кісялёў.
Правядзенне iнвентарнай рэформы на Правабярэжнай Украiне. Горад i гарадскiя саслоўi ў палiтыцы ўрада. Эканамiчная палiтыка i фiнансавыя перабудовы. Друк i асвета ва ўрадавай палiтыцы.
Маларасiйская ментальнасць. Пытанне нацыянальнага адраджэння. Палiтыка русiфiкацыi на Украiне. Дз. Г. Бiбiкаў.
ІІІ.4. Грамадскі рух у 1815—1855 гг. Становiшча народных мас. Паўстанне сялян на Доне. Хваляваннi салдат Сямёнаўскага палка. Выступленнi на Украiне пад кiраўнiцтвам У. Кармалюка. Хваляваннi ў ваенных пасяленнях. «Халерныя бунты». Рух удзельных i дзяржаўных сялян.
Iдэйныя плынi першых пасляваенных гадоў. А. М. Галiцын i Бiблейскае таварыства. Расiйскае масонства. Дваранскае асветнiцтва (А. С. Пушкiн, А. С. Грыбаедаў, П. А. Вяземскi). Дваранскiя рэвалюцыянеры. Эвалюцыя арганiзацыйна-тактычных прынцыпаў i праграмных палажэнняў дзекабрыстаў. Распрацоўка планаў узброенага паўстання. Падзеi 14 снежня 1825 г. Выступленне Чарнiгаўскага палка. Следства i суд над дзекабрыстамi.
Студэнцкiя гурткi канца 1820-х — пачатку 1830-х гг. Паўстанне 1830—1831 гг. i расiйская грамадская думка. Гурток М. У. Станкевiча. П. Я. Чаадаеў i яго «Фiласафiчныя пісьмы».
Фармiраванне асноўных iдэйных напрамкаў у 1830—1840-я гг. С. С. Увараў. «Тэорыя афiцыйнай народнасцi». М. П. Пагодзiн, С. П. Шавыроў. Пытанне аб шляхах гiстарычнага развiцця Расii ў грамадскай думцы. Славянафiлы i заходнiкi. А. С. Хамякоў, І. В. Кірэеўскі, К. С. i I. С. Аксакавы, Ц. М. Граноўскi. Сялянскае пытанне ў грамадска-iдэйнай барацьбе.
Фармiраванне рэвалюцыйна-дэмакратычный iдэалогii. В. Р. Бялiнскi, А. I. Герцэн.
Iдэi утапiчнага сацыялiзму ў Расii. Гурткi петрашэўцаў.
Польскi вызваленчы рух i Правабярэжная Украiна. Дзейнасць «Садружнасцi польскага народа» на Украiне. Ш. Канарскi. Кiрыла-Мяфодзiеўскае таварыства. М. I. Кастамараў, Т. Р. Шаўчэнка, П. А. Кулiш. Расiйскi грамадскi рух i рэвалюцыі 1848—1849 гг.
ІІІ.5. Знешняя палітыка Расіі ў 1815—1856 гг. Расія і дзейнасць «Свяшчэннага Саюза».
Асноўныя напрамкi знешняй палiтыкi Расii ў другой чвэрцi ХIХ ст.
Усходняе пытанне. Расійска-iранская вайна. Далучэнне Усходняй Арменii да Расii. Расійска-турэцкая вайна. Расiя i вызваленне Грэцыi. Ункiяр-Іскелескi дагавор. Лонданскiя канвенцыi.
Каўказская вайна. Супярэчлiвы характар далучэння народаў Каўказа i Закаўказзя да Расii. Русiфiкатарская палiтыка царызму.
Крымская вайна, яе прычыны i характар. Ваенныя дзеяннi на Балканах i ў Закаўказзi. Бiтва пры Сiнопе. П. С. Нахiмаў. Уступленне ў вайну Англii i Францыi. Абарона Севастопаля. Парыжскi мiр.
Буржуазныя рэвалюцыi 1830 i 1848—1849 гг., рэакцыя на iх самадзяржаўя.
ІІІ.6. Заходнеўкраінскія землі ў складзе Аўстрыйскай манархіі (першая палова ХІХ ст.). Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне i насельнiцтва Галiчыны, Закарпацця i Паўночнай Букавiны. Заходнеўкраiнскае сяло. Прамысловасць i сельскагаспадарчыя промыслы. Гарады i мястэчкi. Гандаль. Аграрнае пытанне ў палiтыцы Вены. Сялянскi рух.
Школа i царква. Заснаванне Галiцкай грэка-каталiцкай мiтраполii. Руценства.
Славянскае адраджэнне ў Аўстрыйскай iмперыi. Культурна-асветнiцкая дзейнасць палякаў ва Усходняй Галiчыне. Польскiя тайныя таварыствы i ўкраiнская iнтэлiгенцыя.
Абуджэнне нацыянальнай свядомасцi ў часткi грэка-каталiцкага духавенства. Клерыкальнае таварыства ў Перамышлi. I. Магiльнiцкi. «Руская тройца». М. Шашкевiч, I. Вагiлевiч, Я. Галавацкi.
Прааўстрыйскi накiрунак грамадска-палiтычнай думкi. Зараджэнне русафiльства. Д. Зубрыцкi. А. Дабранскi.
«Вясна народаў». Скасаванне паншчыны на заходнеўкраiнскiх землях. Узнiкненне ў Львове Цэнтральнай Рады Нарадовай. Галоўная Руская Рада, яе праграма i дзейнасць. Рускi Сабор. Абвастрэнне ўкраiнска-польскага процiстаяння. Удзел галiчан у славянскiм з’ездзе ў Празе. Украiнцы — дэпутаты рэйхстага. Узброенае паўстанне ў Львове. Рэвалюцыйныя падзеi на Букавiне i ў Закарпаццi. Сялянскае паўстанне пад кiраўнiцтвам Л. Кабылiцы. Паражэнне рэвалюцыi 1848—1849 гг. i наступ рэакцыi.