- •1. Тлумачальная запіска
- •1.1. Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка
- •1.2. Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны
- •У адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта да кампетэнцый выпускніка па дысцыпліне «Гісторыя Расіі і Украіны» выпускнік павінен: ведаць:
- •1.3. Структура зместу вучэбнай дысцыпліны
- •1.4. Метады (тэхнологіі) навучання
- •1.5. Кіруемая самастойная праца студэнтаў
- •1.6. Дыягностыка сфарміраванасці кампетэнцый студэнта
- •2. Прыкладны вучэбна-тэматычны план
- •3. Змест Вучэбнай дысцыпліны Раздзел і. Расія і украіна са старажытных часоў да пачатку XVII ст.
- •Раздзел іі. Расія і украіна ў XVII—XVIII ст.
- •Раздзел ііі. Расія і украіна ў першай палове хіх ст.
- •Раздзел IV. Расія і украіна ў другой палове хіх — пачатку хх ст.
- •Раздзел V. Расія і украіна ў 1917—1939 гг.
- •Раздзел vі. Расія і украіна з 1939 г. Да пачатку ххі ст.
- •Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
- •Дадатковая Крыніцы
- •Даследаванні
- •Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
- •Дадатковая Крыніцы
- •Даследаванні
- •Дадатковая Крыніцы
- •Даследаванні
1.2. Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны
Курс «Гісторыя Расіі і Украіны» (са старажытных часоў да пачатку ХХІ ст.) прызначаны для студэнтаў-гісторыкаў. Мэтай і задачамі курса з’яўляецца выпрацоўка цэласнай сістэмы ведаў па гісторыі гэтых сумежных з Беларуссю дзяржаў у кантэксце сусветнага гістарычнага працэсу і ў цеснай сувязі з курсам айчыннай гісторыі, якая вывучаецца паралельна.
Праграма дысцыпліны базіруецца на дэталёвай перыядызацыі, якая адлюстроўвае важнейшыя этапы ў гістарычным развіцці Расіі і Украіны. Прадугледжваецца вывучэнне адпаведных з’яў, падзей і фактаў на аснове выкарыстання шырокага кола гістарычных крыніц і навейшых дасягненняў гістарычнай навукі.
Праграма змацавана адзінай канцэпцыяй, прынцыпамі адбору і выкладання матэрыялу. Аўтары імкнуліся пазбягаць суб’ектыўных пунктаў гледжання, якія не замацаваліся ў сучаснай гістарычнай навуцы. Структура праграмы суадносіцца з прынцыпам гістарызму, вызначаецца адпаведнасцю гістарычнай рэчаіснасці. Дэкларатыўным і кан’юнктурным ацэнкам проціпастаўлена паслядоўная пазіцыя, у аснову якой пакладзена аб’ектыўнае вызначэнне месца гісторыі Расіі і Украіны ў кантэксце еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі.
Праграма адлюстроўвае змест курса «Гісторыя Расіі і Украіны» і вызначае аб’ём ведаў, які патрабуецца ад студэнтаў-гісторыкаў. Пры яе распрацоўцы ўлічваўся вопыт чытання лекцый і правядзення практычных заняткаў на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У якасці вузлавых праблем, якія праходзяць праз увесь курс, аналізуюцца сацыяльна-эканамічнае развіццё, палітычны лад, унутраная і знешняя палітыка, сацыяльныя і палітычныя рухі, развіццё грамадскай думкі, культура, міжнацыянальныя і міжканфесіянальныя адносіны. На аснове выкарыстання новых гістарычных крыніц і сучасных даследаванняў адлюстраваны важнейшыя праблемы шматвяковай гісторыі Расіі і Украіны.
Галоўнымі задачамі выкладання дысцыпліны «Гісторыя Расіі і Украіны» з’яўляюцца: фарміраванне і развіццё гістарычнага мыслення студэнта; фарміраванне прафесійных кампетэнцый гісторыка; раскрыццё агульных тэндэнцый і спецыфікі развіцця Расіі і Украіны са старажытных часоў да нашых дзён; фарміраванне мэтаскіраванасці на практычнае ўвасабленне атрыманых студэнтамі ведаў у іх прафесійнай дзейнасці і ў іншых сферах сацыяльнай актыўнасці для аналізу сучаснасці і прагназавання перспектыў будучага развіцця.
У адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта да кампетэнцый выпускніка па дысцыпліне «Гісторыя Расіі і Украіны» выпускнік павінен: ведаць:
— галоўныя этапы і тэндэнцыі развіцця Расіі і Украіны, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння іх гісторыі;
— галоўныя этапы этнічных працэсаў у Расіі і Украіне;
— галоўныя этапы станаўлення і развіцця форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Расіі і Украіны;
— галоўныя мадэлі мадэрнізацыйных працэсаў, станаўлення даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага і інфармацыйнага грамадства на тэрыторыі Расіі і Украіны;
— месца і ролю расійскіх і ўкраінскіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, уклад народаў Расіі і Украіны ў перамогу над фашызмам;
— месца і ролю Расійскай Федэрацыі і Украіны ў сучасным свеце ва ўмовах глабалізацыйных працэсаў;
— галоўныя этапы і дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры і культурна-гістарычную спадчыну Расіі і Украіны;
умець:
— прымяняць агульнагістарычныя прынцыпы аб’ектыўнасці і гістарызму ў вывучэнні гісторыі, пры характарыстыцы асаблівасцей гістарычнага развіцця Расіі і Украіны;
— выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі, пры характарыстыцы асаблівасцей гістарычнага развіцця Расіі і Украіны;
— характарызаваць умовы і этапы этнічных працэсаў у Расіі і Украіне ў розныя гістарычныя перыяды;
— праводзіць параўнаўчы аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе развіцця Расіі і Украіны, ацэньваць іх вынікі;
— ацэньваць галоўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры Расіі і Украіны, тлумачыць узаемаўплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў;
— аналізаваць працэс станаўлення і развіцця розных форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Расіі і Украіны;
— аценьваць ролю і месца Расіі і Украіны ў сусветным гістарычным працэсе.
Для рэалізацыі пазначаных вышэй мэты і задач патрэбна:
— сфарміраваць у студэнтаў уменне аналізаваць заканамернасці і асаблівасці дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, унутрыпалітыч-нага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця Расіі і Украіны з улікам цывілізацыйных характарыстык і выхаванне на гэтай падставе грамадзянскай пазіцыі і агульначалавечых каштоўнасных якасцей;
— спрыяць засваенню студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцей, створаных у працэсе гістарычнага развіцця Расіі і Украіны, і развіццю на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай соцыякультурнай сітуацыі;
— спрыяць станаўленню здольнасці выпускніка вышэйшай школы ў сілу сваіх кампетэнцый, сфарміраваных у выніку свядомага засваення і прымянення вучэбнай гістарычнай інфармацыі, садзейнічаць далейшаму развіццю чалавечай супольнасці, міжнацыянальных і міждзяржаўных адносін.
