Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Старажытная літаратура.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
496.13 Кб
Скачать

Літаратура перыяду станаўлення вкл (хіv – пач. Xvі ст.)

І. Гістарычныя ўмовы і асаблівасці развіцця. Жанравая сістэма. 

Пачынаючы з 14 стагоддзя, можна гаварыць пра ўласнабеларускую літаратуру, станаўленне якой было досыць марудным. Літаратура 14 – 15 ст. была яшчэ цесна звязана з са старажытнарускімі традыцыямі. Напачатку існавалі творы, напісаныя ў папярэдні перыяд. Калі ўзнікала новае, то ў межах традыцыйных форм і жанраў. Найбольшае распаўсюджанне мела літаратура царкоўна-рэлігійнага характару, па-ранейшаму актыўна перапісваліся Евангелле і Псалтыр, творы “айцоў царквы”, хаджэнні, апокрыфы і інш. Аднак старажытнаруская літаратура цалкам задаволіць духоўныя запатрабаванні не магла. Неадпаведнасць яе часу звязвалася таксама з мов: старажытнаруская і асабліва стараславянская мова станавіліся цяжкімі для разумення, адбываўся разрыў паміж вуснай і пісьмовай мовай.

У 14 стагоддзі пры князю Альгердзе (1345 – 77) мовай справаводства і вялікакняскага двара т.зв. руская ў яе мясцовым варыянце стагоддзі стала дзяржаўнай і была афіцыйнай мовай зносін амаль тры стагоддзі. Гэта садзейнічала яе пранікненню ў царкоўна-рэлігійную літаратуру і звужэнню сферы ўжывання стараславянскай мовы.

Станаўленне ўласна беларускай літаратуры адбывалася ў новых гістарычных умовах і непасрэдна звязана з фарміраваннем беларускай народнасці. Беларускія землі ў гэты перыяд уваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (князь Вітаўт не лічыў Жмудзь, карэнную тэрыторыю сучаснай Літвы, Літвою). Вялікую ролю ў аб’яднанні беларускіх, рускіх і ўкраінскіх земляў належала Наваградку, які ў 13 ст. стаў цэнтрам ваенна-палітычнага жыцця. У развіцці эканомікі і палітыкі, пашырэнні асветы і культуры дамінуючую ролю выконвалі беларускія шляхецкія і княскія сем’і Радзівілаў, Хадкевічаў, Валовічаў, Сапегаў і інш.

Размах на тэрыторыі Беларусі набыла кніжная справа. Захаваліся па-майстэрску выкананыя, з густам упрыгожаныя пергаментныя Евангеллі – Полацкае, Аршанскае, Друцкае, Лаўрышаўскае, Мсціжскае, выдатныя помнікі беларускай кніжнай культуры 13 – 14 ст.

У 15 ст. з’яўляюцца пераклады на б/м рэлігійных аповесцяў: “Жыціе Аляксія, чалавека божага”, “Пакуты Хрыстовы”, “Аповесць аб трох каралях-волхвах”, а ў 16 ст. і кніг свяшчэннага пісання, свецкіх твораў “Троя”, “Аповесць пра Трышчана”.

Арыгінальная беларуская літаратура 14 – 15 стагоддзя адносна небагатая, прадстаўлена традыцыйнымі жанрамі. Асабліва плённа развіваецца жанр летапісу (“Летапісец Вялікіх князёў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 года”). Некаторыя традыцыйныя жанры ў гэты час прыходзяць у заняпад, напрыклад, жыціі. У 14 – 15 ст. не было створана ніводнага арыгінальнага жыція. “Сказанне пра віленскіх пакутнікаў” было напісана ў Візантыіі і мала вядома ў межах ВКЛ.

З усіх жанраў царкоўна-рэлігійнай літаратуры на беларускіх землях найбольш плённа развіваюцца хаджэнні. Гэтыя творы непасрэдна не звязаны з кананічнай, богаслужэбнай літаратурай, яны мелі вялікае пазнавальнае значэнне. Жанр узнік у выніку паломніцтва вернікаў у святую зямлю Палесціны. Адно з першых падарожжаў у Палесціну здзейсніла Ефрасіння Полацкая, яе паломніцтва занатавана ў “Жыціі ЕП”, напісаным на мяжы 12 – 13 ст. У 14 –15 ст. падарожжы з Беларусі на Бліжні Усход сталі больш частымі – узнік шэраг твораў.

Самым цікавым у мастацкіх адносінах з’яўляецца “Х а д ж э н н е  ў Ц а р г р а д  і І е р у с а л і м”, напісанае ў канцы 14 ст. смаленскім дыяканам Ігнаціем Смальянінам. Ён у 1389 годзе суправаджаў мітрапаліта Пімена ў Царград. Да 1393 года прабыў у сталіцы Візантыі, затым жыў у Іерусаліме, Афоне. Апісанню гэтага шматгадовага падарожжа і прысвечана “Хаджэннне”.

Захаваліся толькі яго асобныя часткі ў 2-х рэдакцыях. Першая вылучаецца простым і стрыманым стылем, нагадвае дзённікавы запіс, другая (летапісная) – больш эмацыйная, разгорнутая.

Характэрная асаблівасць твора ў тым, што падаецца апісанне ўсяго шляху, а не толькі Палесціны. “Хаджэнне” складаецца з асобных нарысаў: шлях з Масквы да Царграда, апісанне Царграда, разлад паміж Іаанам ІV і Мануілам ІІ, каранацыя візантыйскага імператара Мануіла ІІ ў Сафійскім саборы, апісанне Іерусаліма, Салуні, святой гары Афон і інш. Калі ў папярэдніх хаджэннях аўтары засяроджваліся на святынях, то Ігнацій Смальянін звяртае ўвагу і на пытанні сацыяльнага жыцця (напрыклад, апавядае пра барацьбу розных прэтэндэнтаў на царскі трон). Усе падзеі перадаюцца ў стылі тапаграфічнага сімвалізму: тапаграфічная нататка зліваецца з аўтабіяграфічным паведамленнем і біблейскай легендай. Смальянін імкнуўся да дэталёвасці, дакладнасці, праўдзівасці і нагляднасці аповеду.

“Хаджэннне” складаецца з фрагментаў рознага плану – інфармацыйна-аналітычных нарысаў, апісанняў асобных эпзодаў падарожжа. Адна з задач аўтара заключаецца ў тым, каб паказаць святыя мясціны ў іх зрокавым абліччы. Таму вельмі часта выкарыстоўваюцца параўнанні невядомых прадметаў ў святой зямлі з добра вядомымі на радзіме. Стылістычная адместнасць “Хаджэння ў Царград і Іерусалім” праяўляецца ў спалучэнні розных элементаў: лірычна-экспрэсіўных і манументальных.

Гэты твор мае важнае літаратурнае і навукова-пазнавальнае значэнне, уяўляе сабою пераход ад уласна хаджэнняў у святую зямлю да апісання падарожжаў за мяжу наогул.

ІІ. Другі паўднёваславянскі ўплыў. Дзейнасць Кіпрыяна і Рыгора Цамблака.

У 14 – 15 ст. краіны Балканскага паўвострава (Балгарыя, Сербія) былі захоплены туркамі-аманцамі, іга якіх працягвалася амаль 4 стагоддзі. Многія выдатныя дзеячы балгарскай і сербскай культуры вымушаны былі эмігрыраваць у іншыя славянскія краіны, у тым ліку і ВКЛ. Так, на беларуска-літоўскіх землях жыў балгарскі царкоўны дзеяч Кіпрыян (пасля – мітарапаліт Кіеўскім і ўсяе Русі), яго пляменнік Грыгорый Цамблак (першы мітрапаліт ВКЛ). Апошні стаў ці не адзінай прыкметнай фігурай ў развіцці тагачаснага царкоўнага аратарскага майстэрства.

К і п р ы я н (каля 1330 – 1406) у 1373 годзе канстанцінопальскім патрыярхам быў накіраваны ў ВКЛ з місіяй прымірыць і аб’яднаць духавенства Кіева-Літоўскай мітраполіі і мітрапалітаў Масквы. Яшчэ раней, у 1364 годзе, патрыярх фактычна скасаваў Літоўскую мітраполію, адмовіў у назначэнні асобнага мітрапаліта для ВКЛ. Кіпрыян азнаёміўся з сітуацыяй і прыйшоў да высновы, што праваслаўны ВКЛ залежаць ад Масквы і выказаў гэтую думку Альгерду, які накіраваў у Канстанцінопаль хадайніцтва даць княству мітрапаліта. Пасля смерці Альгерда яго пераемнік Ягайла заключыў з Польшчай у 1385 г. дынастычную унію, згодна якой сам прыняў каталіцтва і абвясціў католікамі сваіх падданых. Кіпрыян шмат зрабіў для таго, каб нейтралізаваць супрацьстаянне паміж католікамі і праваслаўнымі ў ВКЛ. Ён перакладаў і распаўсюджваў богаслужэбныя кнігі, да нашага часу дайшлі аўтографы некалькіх яго прамоў, якія сведчаць пра высокую філалагічную і багаслоўскую культуру аўтара.

Другі паўднёваславянскі ўплыў на культуру беларусаў, украінцаў і расіян выявіўся ў перанясенні на нашую глебу стылю “пляцення славес”. Гэты стыль заключаецца ў стварэнні своеасаблівага славеснага арнамента, які ўяўляе сабою спалучэнне сугучных і аднакарэнных слоў, сінанімікі і рытмікі мовы. Яму ўласцівы складаны сінтаксіс, нагнятанне аднародных параўнанняў і эпітэтаў. Асноўным прынцыпам арганізацыі тэксту з’яўляецца паўтор, на яго аснове ўзнікае скразная тэма і лейтматыў. Усе прыёмы ў творах, напісаных у стылі “пляцення славес”, разлічаны на ўзмацненне сэнсу, стварэнне звышсэнсу, які надае новыя адценні асноўнай думцы. Адзнакі гэтага стылю заўважаюцца ў новых перакладах евангелля, новых рэдакцыях “Апостала”, “Псалтыра”, “Служэбных міней”, “Шасціднева”, у творах аратарскай прозы.

Як адзначалася, найбольш вядомым прадстаўніком красамоўства ў гэты перыяд быў Г р ы г о р ы й  Ц а м б л а к (1364 ? – 1450 ?). Будучы рэлігійны дзеяч, пісьменнік, першы мітрапаліт ВКЛ нарадзіўся ў балгарскім горадзе Вяліка-Тырнава. Яго творы на царкоўнаславянскай мове адносяць да літаратур балгарскай, сербскай, малдаўскай, румынскай, старажытнарускай і старабеларускай. Прозвішча яго таксама пішуць па-рознаму: Цамвлак, Цымівлак, Сімівлак, але часцей – Цамблак, пазначаюць і толькі манастырскае імя Грыгорый.

Паходзіў Цамблак са знатнага балгарскага, а дакладней аславяненага валашскага роду, адукацыю атрымаў у Канстанцінопалі, гуманітарную падрыхтоўку – у Тырнаўскім манастыры Святой Тройцы пад кіраўніцтвам патрыярха Яўхімія, які заклікаў пісаць “по лепоте” – фактычна паклаў пачатак стылю “пляцення славес”.

У час турэцкай экспансіі на Балканах Цамблак вымушаны быў пакінуць радзіму (1394). Жыў у манастырах Візантыі, у Сербіі, Малдавіі. Упершыню беларускія землі наведаў у 1406, калі ехаў праз іх у Маскву да свайго дзядзькі, мітрапаліта ўсяе Русі Кіпрыяна. 3 1409 ён пасяліўся ў Кіеве. Тут Цамблак пазнаёміўся з вялікім князем Вітаўтам, які меў намер стварыць у сваёй дзяржаве асобную ад Масквы праваслаўную мітраполію. Па яго прапанове ў 1414 годзе сабор заходнерускіх праваслаўных епіскапаў вылучыў Цамблака на пасаду мітрапаліта ВКЛ. Для пасвячэння ў гэты сан Цамблак накіраваўся ў Канстанцінопаль, але там яму было адмоўлена ў гэтым, і ў 1415 г. Цамблак выбраны мітрапалітам кіеўскім. Вітаўт паўторна накіраваў пасольства ў Канстанцінопаль, але і яно было безвыніковым.

15 лістапада 1415 г. сабор заходнерускіх епіскапаў, нягледзячы на анафемы Канстанцінопаля і рускага мітрапаліта Фоція, зацвердзіў Цамблака мітрапалітам кіеўскім і літоўскім. Вясной 1416, калі Кіеў спаліў хан Эдыгей, Цамблак заснаваў сваю кафедру ў Вільні пры Багародзіцкай царкве, а сваёй рэзідэнцыяй зрабіў Навагрудак. У 1418 г. на чале дэлегацыі з 300 прадстаўнікоў Літоўска-Беларускай дзяржавы, Ноўгарада, Малдавіі і Вялікай Арды Цамблак прымаў удзел у Канстанцкім саборы, дзе выступіў з дзвюма прамовамі: “Прывітальнае слова папу Марціну V і “Прывітальнае слова айцам Канстанцкага сабора”.

Даследчыкі лічаць Цамблака аўтарам больш як 40 твораў, збераглося і вядома каля 26. Літаратурная спадчына, пазначаная перадрэнесансавымі павевамі, захавалася ў шматлікіх рукапісных зборніках 15 – 19 ст. – “Таржэственніках”, “Жыціях святых”, “Чэццях-мінеях”, у “Саборніку” 1642 г. Першыя ўрачыстыя словы напісаны ў Візантыі і Малдавіі, у так званы літоўскі перыяд ім напісана каля 10 твораў. Гэта пераважна дыдактычна-панегірычныя, урачыстыя словы на розныя святы і асобныя выпадкі рэлігійнага жыцця. У іх ліку “Пахвальнае слова Яўфімію Тырнаўскаму”, “Надмагільнае слова святому Дзмітрыю”, палемічнае слова “Як трымаюць веру немцы”, словы на царкоўныя святы (на Ушэсце, Прачыстую, Адсячэнне галавы Іаана Хрысціцеля і інш). Ён займаўся таксама перапісваннем богаслужэбных кніг, на Беларусі працягваў і развіваў традыцыі ўрачыстага красамоўства, закладзеныя Кірылам Тураўскім, уздымаў пытанні шырокага грамадскага значэння.

Яго творы (пропаведзі, пахвальныя і палемічныя словы, павучанні, жыціі), напісаныя вобразнай мовай, насычанай метафарамі, параўнаннямі, рознымі складанымі фігурамі, карысталіся вялікай павагай ва ўсім славянскім свеце. Але з-за таго, што Цамблак занадта наследаваў візантыйскім узорам і пісаў ў стылі “пляцення славес”, творы часам станавіліся цяжка зразумелымі. Тым не менш пропаведзі і словы Цамблака станоўча паўплывалі на развіццё тагачаснай і больш позняй беларускай аратарскай прозы, спрыялі ўмацаванню культурных сувязяў усходніх і паўднёвых славян, пашырэнню паўднёваславянскіх уплываў на літаратуру Беларусі. Яго спадчына адыграла важную ролю ў гісторыі беларускай літаратуры, асабліва ў перыяд жорсткай палемічнай барацьбы 16 – 17 ст. за захаванне нацыянальных традыцый і культуры.