Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Старажытная літаратура.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
496.13 Кб
Скачать

Іі. “Слова пра паход Ігаравы”

К 12 ст. паміж усходнеславянскімі князямі пачынаюцца міжусобіцы. У гэты ж час, пачынаючы з 1061 года, паўднёва-ўсходнія межы старажытнарускай дзяржавы пастаянна падвяргаюцца нападам полаўцаў, якія пачасціліся пасля смерці Уладзіміра Манамаха. Гэта прымусіла князёў стварыць кааліцыі і агульнымі сіламі выступіць супраць качэўнакаў. Супярэчлівыя падзеі той эпохі знайшлі адлюстраванне ў “Слове пра паход Ігаравы”.

Г і с т о р ы я а д к р ы ц ц я. “Слова” было адкрыта для сучаснікаў збіральнікам старажытнарускіх копій А.Мусіным-Пушкіным ў канцы 80-х – пач. 90-х гг.18 ст. Ён знайшоў рукапісны зборнік, дзе сярод іншых свецкія твораў (“Хранограф”, “Дзяўгініева дзеянні”) змяшчалася “Слова”. Першае ўпамінанне пра гэтую знаходку датуецца 1792 годам, у кастрычніку 1797 г. М.Карамзін абвясціў пра яе ў гамбурскім часопісе. Недзе ў 1795 годзе для Кацярыны ІІ была зроблена копія. У 1800 годзе “Слова” ўпершыню выйшла асобным выданнем: старажытны тэкст друкаваўся паралельна з рускім перакладам і каментарыямі, падавалася генеалагічная табліца князёў, якія згадваюцца ў помніку. У 1812 годзе рукапісны збор Мусіна-Пушкіна загінуў у агні маскоўскага пажару, у даследчыкаў засталіся копіі, выпіскі і гэтае выданне. Пачаліся спрэчкі пра сапраўднасць твора. Некаторыя гаварылі пра пазнейшы час напісання (пасля 1380 г.), іншыя лічылі яго творам 18 стагоддзя і называлі аўтарам Мусіна-Пушкіна. У 1813 годзе К.Калайдовіч знайшоў у Пскоўскім апостале 1307 г. сляды ўплыву “Слова”. Знаходка паказала, што твор мог узнікнуць у 12 ст.

Палеміка працягвалася і ў ХХ ст. У канцы 1930-х гг. французскі вучоны-славіст, прафесар Сарбоны Анрэ Мазон у шэрагу артыкулаў сцвярджаў, што “Слова” – літаратурная містыфікацыя, падробка. Супраць такой пазіцыі горача выступалі Варвара Адрыянава-Ператц, Б.Рыбакоў, Дз.Ліхачоў, М.Яромін і іншыя. Іх грунтоўныя працы, дзе даказваецца, што “Слова” створана ў 1185 – 1187 гг., паклалі канец спрэчкам.

П р а б л е м а  а ў т а р с т в а. Мікалай Гудзій лічыць, што “Слова” напісаў чалавек, набліжаны да Ольгавічаў, дружыннік кіеўскага князя Святаслава. Б.Рыбакоў называе ім кіеўскага летапісца Пятра Барыславіча, Дз.Ліхачоў – аднаго з удзельнікаў Ігарава паходу. Вяч.Чамярыцкі прапануе версію аб аўтарстве песняра Хадыны. Цікавасць уяўляе версія Ул.Сыракомлі, які ўпэўнена сцвярджаў, што “ўвесь гэты твор складзены царкоўна-беларускаю моваю”, што “гэта старажытная беларуская песня” і што Баян жыў у Мінску. Мовазнаўца Мікола Абабурка на аснове лінгвістычнага аналізу прыйшоў да думкі, што аўтарам быў Кірыла Тураўскі. Па сённяшні дзень пытанне аўтарства гэтага выдатнага помніка ўсходнеславянскай пісьменнасці застаецца адкрытым.

І д э й н ы  з м е с т  і  к а м п а з і ц ы я. Як ужо адзначалася, у аснову твора пакладзены рэальныя гістарычныя падзеі: паход у 1185 г. ноўгарад-северскага князя Ігара з паплечнікамі на палавецкага хана. Паходу папярэднічала сонечнае зацменне, якое было дрэнным знакам. Паход скочыўся разгромам рускага войска, жывымі засталося толькі 16 чалавек, упершыню ў гісторыі сутыкнення славян з полаўцамі князі (Ігар з сынам Уладзімірам) былі захоплены ў палон.

Твор напісаны ў стылі манументальнага гістарызму з уласцівым яму панарамным поглядам на падзеі. Дзеянне адбываецца на вялікай геаграфічнай прасторы (Ноўгарад-Северскі – палавецкі стэп – Кіеў – Пуціўль – Ноўгарад і інш.). Перадаюцца адначасовыя падзеі ў розных рэгіёнах Русі.

Аўтар выкладае падзеі паэтычна, не столькі адлюстроўвае іх, колькі выказвае свае адносіны. Разам з тым ён змог надаць твору эпічную дакладнасць і высокі гістарычны сэнс. Спецыфічная асаблівасць твора заключаецца ў тым, што гістарычныя эпізоды мяжуюць з выдуманымі, чыста літаратурнымі сцэнамі. Галоўная ідэя “Слова” – заклік князёў да яднання з мэтай аднавіць былую моц.

У творы вылучаюцца 3 кампазіцыйныя часткі: уступ (завязка размовы з чытачом), асноўная частка і фінал. У цэнтральнай частцы ўвага Баяна засяроджваецца на 3 ключавых момантах: паход Ігара; сон Святаслава і яго “залатое слова”; плач Яраслаўны. У фінале традыцыйна ўслаўляецца слаўны паход, хаця дружына і пацярпела ганебнае паражэнне. Ігар ухваляецца, бо ён абараняў Русь.

Аўтару слова характэрна анімістычнае ўспрыняцце прыроды, ён стварае выдатнейшыя пейзажныя карціны, прычым прырода з’яўляецца асобным героем твора. Выкарыстоўваецца фальклорны прыём адухаўлення прыродных сіл (сімвалічнай карцінай прыроды адкрываецца апісанне другой бтвы, да прыродных стыхій звяртаецца Яраслаўна). Спалучаецца хрысціянскае і паганскае светаўспрыняцце, кніжныя і вусна-паэтычныя элементы.

У параўнанні з тагачаснымі пісьмовымі помнікамі “Слова” вылучаецца выключна свецкім характарам у асэнсаванні гістарычных падзей, тут не Бог, а людзі рухаюць гісторыю.

П е р а к л а д ы. Першыя пераклады на рускую мову з’явіліся адразу ж пасля публікацыі ў 1800 годзе: Іван Серакоў (1803 г.), У.Жукоўскі. Мінскі журналіст і рускамоўны піьменнік Дарафей Бохан у 1897 годзе цалкам пераклаў твор на рускую мову.

Першая спроба перадаць “Слова” па-беларуску была зроблена М.Багдановічам, які пераклаў урывак пра Ізяслава Васількавіча (1910, апублікаваў у 1911 г. у “Беларускім каляндары”). У 1919 годзе Янка Купала ажыццявіў празаічны пераклад, у 1921 г. – паэтычны, які па сённяшні дзень застаецца адным з лепшых. Купала падзяліў тэкст на 12 частак, што аблягчае ўспрыняцце. У 1922 годзе М.Гарэцкі апублікаваў празаічны пераклад. Да юбілею помніка ў 1985 годзе пераклад падрыхтаваў Р.Барадулін. У прозе пераказвалі “Слова” І.Чыгрынаў, Я.Крупенька.