
- •Спецыфіка старажытнай літаратуры
- •1. Умовы ўзнікнення і асаблівасці бытавання старажытнай літаратуры.
- •2. Перыядызацыя.
- •Літаратура Старажытнай Русі
- •Арыгінальная літаратура Старажытнай Русі
- •2. Творчая спадчына Клімента Смаляціча.
- •3. Творчасць Кірылы Тураўскага.
- •І. Летапісанне
- •Іі. “Слова пра паход Ігаравы”
- •Літаратура перыяду станаўлення вкл (хіv – пач. Xvі ст.)
- •Агульнадзяржаўнае беларуска-літоўскае летапісанне
- •Літаратура Адраджэння. Агульная характарыстыка
- •Мікола Гусоўскі
- •Андрэй Рымша
- •Сымон Будны
- •Царкоўна-палемічная літаратура перыяду Контррэфармацыі
- •Пётр Скарга
- •Іпацій Пацей
- •Свецкая публіцыстыка перыяду Рэфармацыі. Андрэй Волан (Волян)
- •Леў Іванавіч Сапега
- •Стафан Зізаній
- •Хрыстафор Філалет
- •Лявонцій Карповіч
- •Мялецій Сматрыцкі
- •Іосіф Вельямін Руцкі
- •Гісторыка-мемуарная літаратура
- •Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі (Еўлашэўскі)
- •Афанасій Філіповіч
- •Перакладная літаратура хvі – хvіі стагоддзяў
- •Зараджэнне і развіццё сілабічнай паэзіі
- •Сімяон Полацкі
- •Літаратура пераходнага перыяду (другая пал. Хvіі – хvііі ст.)
- •Літаратура барока
- •Літаратура Асветніцтва
І. Летапісанне
Летапісы – гістарычна-літаратурныя творы, у якіх апавядання вялося па гадах або ў храналагічнай паслядоўнасці. Асобныя матэрыялы аб’ядноўваліся ў так завныя зводы.
“Аповесць мінулых гадоў”
Адным з самых выдатных помнікаў старажытнага летапісання другой пал. 11 – пач. 12 ст. з’яўляецца “Аповесць мінулых гадоў”, якая дайшла да нас у розных рукапісах і рэдакцыях (найбольш старажытныя і блізкія да арыгінала Лаўрэньцьеўскі, 1377, Іпацьеўскі, 15 ст., і Радзівілаўскі, 15 ст.).
Г і с т о р ы я н а п і с а н н я. Існуюць розныя в е р с і і наконт яе з’яўлення. Так, А. Ш а х м а т а ў піша, што пасля ўтварэння ў 1039 годзе кіеўскай мітраполіі пры двары мітрапаліта пачаліся весціся пагадовыя запісы – быў створаны “Кіеўскі звод”, у 1036 годзе ў Ноўгарадзе ўзнікае Ноўгарадскі летапіс. На аснове гэтых двух помнікаў узнікае “Ноўгарадскі звод”. У 1073 годзе манах Кіева-Пячорскага манастыра Нікан, выкарысоўваючы запісы “Кіеўскага зводу”, стварыў “Першы Кіева-Пячорскі звод”. На падставе яго і “Ноўгарадскага зводу” ў 1095 г. ствараецца “Пачатковы звод”, які і паслужыў асновай аповесці. Д з. Л і х а ч о ў адмаўляе існаванне “Кіеўскага зводу” і лічыць, што адной з галоўных крыніц твора сталі “Казанні пра распаўсюджанне хрысціянства на Русі”.
Аўтарам “Аповесці” з’яўляецца манах Кіева-Пячорскага манастыра Нестар. Гістарычнымі і літаратурнымі крыніцамі для яго працы паслужылі вусныя паданні, легенды, эпічныя песні, пісьмовыя грэчасныя і балгарскія хронікі і аповесці, кнігі Бібліі, а таксама арыгінальныя старажытнарускія агіяграфічныя творы пра княгіню Вольгу, жыціе Уладзіміра, аповесць пра хрышчэнне Русі, павучанні Уладзіміра Манамаха. Нестар уводзіў у тэкст сведчанні сучаснікаў, перадаваў асабістыя ўражанні.
С т р у к т у р а. “Аповесць” складаецца з дзвюх частак – датаванай і недатаванай. Твор пачынаецца з недатаванай часткі – легенды пра падзел зямлі пасля патопу паміж сынамі Ноя – Сімам, Хамам і Яфетам, нашчадкамі апошняго з’яўляюцца славяне. Далей распавядаецца пра рассяленне славян, норавы плямён, гаворыцца пра першых славянскіх настаўнікаў Кірылу і Мяфодзія. Датаваная чатка ахоплівае перыяд з 852 (6360) па 1110 г. Нестар адлічвае гады ад стварэння свету, каб перавесці ў сучасную сістэму, трэба адняць 5508. Падзеі выкладаюцца пагадова (“па летам”), пагадовыя запісы – гэта адзінкавыя факты, цікавыя з пункту гледжання летапісца. Уключаюцца таксама розныя летапісныя апавяданні, якія адрозніваюцца сваёй разгорнутасцю, сюжэтнасцю (гэта звесткі пра дзейнасць князёў, пра заснаванне Пячорскага манастыра і інш.). Важную групу летапісных апавяданняў складае інфармацыя пра нябесныя зацменні (сонца, месяца + землятрусы, эпідэміі), паміж якімі і зямным жыццём людзей аўтар бачыць прамую залежнасць.
У творы змешчаны шматлікія факты пра падзеі полацкай гісторыі, напрыклад, прымусовы шлюб Уладзіміра з полацкай князёўнай Рагнедай у 980 годзе. У пагадовых запісах адзначаны час смерці Рагнеды, Ізяслава, незвычайнае нараджэнне князя Усяслава (у кашулі), бітва на Нямізе, нашэсце полаўцаў на Кіеў, калі на княжацкім пасадзе быў полацкі Усяслаў, і інш.
Ж а н р а в а я а д м е т н а с ц ь. Храналагічны прынцып пабудовы дазваляў уключаць у структуру аповесці разнародны па сваіх жанравых асаблівасцях матэрыял. Самая простая адзінка “Аповесці” – 1) пагадовы запіс. Акрамя пагадовых запісаў і 2) летапісных апавяданняў, уключаюцца 3) фальклорня легенды (напрыклад, пра заснаванне трыма братамі Кіем, Шчэкам, Харывам і сястрой Лыбеддзю горада Кіева), 4) народныя эпічныя казанні (жаніцьба Уладзіміра і Рагнеды). У склад твора ўваходзяць 5) гістарычныя аповесці (напрыклад, пра забойства Барыса), некаторыя часткі маюць адзнакі 6) агіяграфічнага стылю (перанясенне мошчаў Барыса і Глеба, Феадосія Пячорскага).
Г і с т а р ы ч н а е з н а ч э н н е. “Аповесць мінулых гадоў” – глыбока патрыятычны твор, асноўны яго зместам стала гісторыя ўсходніх славян на шырокім міжнародным фоне. Аўтар праводзіў ідэю самастойнасці і палітычнай незалежнасці Старажытнай Русі. “Аповесці” належыць вялікая роля ў развіцці абласных летапісаў і стварэнні пазнейшых летапісных зводаў, для якіх яна паслужыла крыніцай і ўзорам для напісання.
2. Кіеўскі летапіс (складаўся ў 12 ст.) стаў працягам “Аповесці”, прадоўжыў яе традыцыі. Летапіс ствараўся ў час феадальнай раздробленасці, таму шмат ўвагі ў ім надаецца міжусобным войнам: расказваецца пра забойства князя Ігара ў час кіеўскага паўстання 1147 года, забойства Уладзімірска-Суздальскага канязя Андрэя Багалюбскага, паход Ігара Святаславіча на полаўцаў. У ім захавалася шмат цікавых звестак пра гісторыю Полацкіх земляў: так, пад 1159 годам змешчана падрабязнае апавяданне пра паўстанне палачан супраць князя Расціслава Глебавічаі і вяртанне ў Полацк князя Рагвалода Барысавіча пасля 5 год выгнання. Некаторыя даследчыкі лічаць прысвечаныя полацкім падзеям часткі фрагментамі згубленага Полацкага летапісу.
3. Галіцка-Валынскі летапіс захаваўся ў Іпацьеўскім зводзе, храналагічна працягвае Кіеўскі. Галіцка-Валынскі летапіс структурна складаецца з двух частак: Галіцкага летапісу (узнаўляюцца падзеі з 1205 па 1264 г.) і Валынскага (1264 – 1292).
Асноўная фігура Г а л і ц к а г а л е т а п і с у – князь Данііл Галіцкі, біяграфію якога стварае летапісец, асаблівую ўвагу надаючы палітычным і ваенным падзеям княжацкага жыцця (мангола-татарскае нашэсце, барацьба Данілы з баярамі). Царкоўнае жыццё не цікавіць летапісца, які, магчыма, быў чалавекам з бліжэйшага акружэння князя. Аўтар імкнецца адлюстраваць гісторыю аднаго рэгіёну на працягу чалавечага жыцця, а гэта патрабавала вялікай колькасці дэталізавана-разгорнутых апісанняў.
Стыль апавядання носіць свецкі, гераічны характар, вядучым прынцыпам становіцца біяграфічны. Аўтар апісвае бітвы князя і дружыны, стварае вобраз мужнага князя-змагра Данілы. Даследчыкі неаднаразова падкрэслівалі бізкасць паэтычных сродкаў Галіцкага летапісу і “Слова пра паход Ігаравы”, падабенства ідэйнай пзіцыі аўтараў, якія ўслаўляюць воінскія подзвігі. Канцэпцыя абодвух твораў таксама падобная: праводзіцца ідэя яднання ўсходнеславянскіх земляў.
В а л ы н с к і л е т а п і с прысвечаны апісанню княжання Уладзіміра Васількавіча. Выкарыстоўваецца храналагічны прынцып падачы матэрыялу. У адрозненне ад першай часткі (свецкай), стыль Валынскага летапісу вызначаецца царкоўна-кніжным характам, пры апісанні князёў падкрэсліваюцца найперш іх рэлігійныя якасці.
Галіцка-Валынскі летапіс захаваў звесткі пра сярэднявечную Беларусь і Літву – час станаўлення новай дзяржавы ВКЛ. Ён быў добра вядомы на беларускіх землях і стаў крыніцай для напісання “Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”, “Хронікі Быхаўца”, беларуска-літоўскіх летапісаў 16 стагоддзя.