Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Старажытная літаратура.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
496.13 Кб
Скачать

3. Творчасць Кірылы Тураўскага.

Даследчык старажытнарускай літаратуры У.Колесаў пісаў: “Напэўна, да Дзяржавіна ў рускай літаратуры не з’яўляўся пісьменнік такой сілы, значнасці і вышыні маральнага пачуцця, як Кірыла – сумленне свайго нялёгкага і бурнага часу”. Пісьменнік, царкоўны дзеяч, багаслоў К.Тураўскі заслужыў славу “другога Златавуста, што ярчэй за ўсіх праззяў на Русі”. Дакладная дата нараджэння невядомая, наконт гэтага існуе некалькі версій:

  1. Па версіі Аляксея Мельнікава, аўтара кнігі “Кірыл, епіскап Тураўскі” (Мн., 1997) гэта1110 (не пазней 1113) – 1190;

  2. Уладзімір Конан называе дату 1130 – пасля 1190;

  3. Рускі вучоны П.Палявой годам успення лічыць 1188;

  4. Вяч.Чамярыцкі годам нараджэння лічыць 1130, смерці – 1182.

Біяграфічных звестак пра Кірылу Тураўскага захавалася мала, яны дайшлі да нас, дзякуючы кароткаму пролагаваму жыцію. “Гэты шчасны Кірыла, – гаворыцца ў ім, – нарадзіўся і выхаваўся ў горадзе Тураве. Сын заможных бацькоў, ён не любіў, аднак жа, багацця і тленнай славы гэтага свету; але найперш стараўся спасцігнуць вучэнне боскіх кніг і добра напрактыкаваўся ў святых пісаннях”. Мельнікаў лічыць, што Тураўскі паходзіў з сям’і начальніка Тураўскага гарнізона або тураўскага намесніка вялікага князя, ці нават самога князя Яраслава Святаполчыча.

КТ атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі і мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Па-майстэрску валодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію і красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх манастыроў. КТ быў першым вядомым на Русі “стоўпнікам” (зачыніўся ў манастырскай вежы, каб поўнасцю аддацца роздуму і малітвам). Там ён не толькі сузіраў свет Божы і маліўся: у затвор малады паслушнік перанёс багатую на той час бібліятэку і напісаў там свае першыя творы. Каля 1169 г. князь Юрый Яраславіч з тураўскімі старэйшынамі ўпрасілі Кірылу-мніха прыняць епіскапства.

Т в о р ч а с ц ь. На думку даследчыкаў (І.Яроміна, В.Чамярыцкага), да літаратурнай спадчыны КТ належаць

  • 8 слоў-казанняў (Слова на вербніцу, Слова на нядзелю Фаміну,

  • 2 прытчы пра душу і цела, альбо пра сляпога і кульгавага (кароткая і поўная рэдакцыі),

  • некалькі аповесцяў павучальнага зместу (Сказанне пра чын чарнарызца, Аповесць пра беларызца і манаха),

  • пасланні да Васіля – ігумена Пячорскага, князя Андрэя Багалюбскага

  • 2 пакаяльныя каноны на спачын княгіні Вольгі,

  • каля 30 спавядальных малітваў, дзе з найбольшай глыбінёй выявіліся асоба пісьменніка, яго духоўныя перажыванні.

Апошнія творы КТ напісаў, верагодна, ужо пасля таго, як зноў адышоў ад грамадска-царкоўнай дзейнасці, жыў у келлі пры царкве св. Міколы ў Тураве, засяродзіўшыся на малітвах і багаслоўскай творчасці. Памяць асветніка царква ўшаноўвае 28 красавіка па старому стылю.

Творы КТ набылі вялікую папулярнасць на Русі і распаўсюджваліся ў спісах 12 – 17 ст. Яго малітвы друкаваліся на Беларусі ў “Евангелли учительном” (Заблудаў, 1569) І.Фёдарава і П.Мсціслаўца, у “Молитвах повседневных” (Еўе, 1615; Вільня, 1635) і інш. выданнях. У 1821 К.Калайдовіч выдаў 15 твораў Кірылы ў “Помніках расійскай славеснасці XII ст.” Пазней епіскап мінскі і тураўскі Яўгеній выдаў зборнік яго твораў у перакладзе на рускую мову (Кіеў, 1880). Акадэмічнае выданне літаратурнай спадчыны беларускага асветніка ажыццявіў І.Яромін у 1956 – 58. Ю.Лабынцаў перавыдаў факсімільным спосабам (1992) малітоўныя творы Кірылы з віленскага выдання “Молитвы повседневные” (1956).

У сваіх творах “другі Златавуст” закранаў наступныя пытанні:

  • месца чалавека ў сусвеце;

  • прызначэнне чалавека;

  • узаемаадносіны духоўнага і цялеснага;

  • пісьменнасці і асветы;

  • пазнання і маральнага ўдасканалення чалавека.

С л о в ы. Найбольш яркай часткай літаратурнай спадчыны св. Кірылы з’яўляюцца казанні, альбо “Словы”, якія ахопліваюць велікодны цыкл нядзельных і святочных дзён ад Вербніцы да Ушэсця. Словы з’яўляліся часткай літургіі, прызначаліся для чытання ў храме, складаліся з нагоды рэлігійнага свята (параўн.: “Слова” мітрапаліта Іларыёна прысвечана палітычным пытанням). Кожнае з іх, з’яўляючыся класічным творам красамоўніцкага мастацтва, адлюстроўвае пэўную грань багаслоўска-філасофскіх і грамадска-этычных поглядаў пісьменніка.

У словах вылучаюцца 3 структурна-кампазіцыйныя часткі.

1. Уступ – самая караткая частка – павіннен прыцягнуць увагу слухачоў. У ім выказваецца радасць з нагоды свята, гучыць заклік прыняць удзел ва ўрачыстасцях.

2. Цэнтральная частка заўсёды апавядальная. Аўтар пераказвае пэўнае евангельскае здарэнне, робіць слухача удзельнікам падзеі (дзеясловы ўжываюцца ў цяперашнім часе). КТ уводзіць дыялогі біблейскіх герояў, тым самым драматызуючы дзеянне. Аднак гэтыя дыялогі не індывідуалізаваныя, не залежныя ад персанажа і сітуацыі – словы могуць належаць любому герою. Аўтар шырока выкарыстоўвае рытарычную ампліфікацыю – стылістычную фігуру, якая заключаецца ў нанізванні разнастайных мастацкіх сродкаў (сінонімаў, метафар, параўнанняў, біблейскіх цытат). Гэты стылістычны прыём надаваў выкаўзванню экспрэсію, паглыбляў і ўдакладняў думку, закліканы быў эмацыйна ўздзейнічаць на слухача. Шэраг твораў КТ нагадваюць лірычныя вершы ў прозе: яны маюць унутраную сіметрыю, багатыя на вобразнасць, выяўляюць паэтычна-ўзнёслае светаўспрыняцце аўтара. У іх усё чаргуецца: у межах тырады – сказы, у межах сказаў – словы, у словах – канчаткі. Творы набываюць форму рытарычнай тырады – такой славеснай пабудовы, пры якой чаргуюцца блізкія па значэнні і аднатыпныя па гучанні сказы.

У цэнтральную частку некаторых слоў КТ ўводзіць карціну вясновага пейзажу, напрыклад, у “Слове на антыпасху” вясновае абнаўленне прыроды сімвалізуе абнаўленне чалавека ў Хрысце (“Весна убо красная есть вера Христова”).

3. Заключная частка гучыць манументальна, маштабна. Тураўскі звяртаецца да слухачоў з заклікам яшчэ раз уславіць свята або да герояў з пахвалай ім ці малітвай. На думку КТ, слова павінна закончыцца на такой жа высокай ноце, як і пачалася.

“П р ы т ч а  п р а  ч а л а в е ч у ю д у ш у  і  ц е л а”. У першы год свайго епіскапіскапства КТ набыў вядомасць удзелам у т.зв. “справе Феадорца”. Нейкі Фёдар з Уладзіміра-Суздальскага княства, выкарыстаўшы славалюбівыя планы князя Андрэя Багалюбскага, пачаў раскол да гэтага часу адзінай праваслаўнай царквы на Русі. КТ дасціпна выкрыў ерась Феадорца і пракляў яго, а да Андрэя Багалюбскага напісаў шмат пасланняў па гэтай справе, якія, аднак, не захаваліся. Звычайна лічыцца, што адносіны КТ да А.Багалюбскага і Фёдара былі толькі адмоўнымі. А.Мельнікаў жа выказвае меркаванне, што спачатку тураўскі епіскап падтрымліваў жаданне Багалюбскага стварыць паўночную мітраполію, але з дазволу Візантыіі. Аднак Фёдар не меў падстаў быць епіскапам: ён схлусіў канстантынопальскаму мітрапаліту, што кіеўскі епіскап памёр, на самой справе ён быў выгнаны. Акрамя таго, Кірыла асуджаў Фёдара за тое, што ён не захацеў стаць манахам, развесціся з жонкай, пачаў сваю рэпрэсіўную дзейнасць (зачыніў усе ўладзімірскія цэрквы, спыніў набажэнствы). На думку І.Яроміна, супраць учынку А.Багалюбскага і Фёдара накіравана “Прытча пра чалавечую душу і цела” (або “Прытча пра сляпога і кульгавага”) К.Тураўскага.

Тураўскі – майстар алегорыі, на падставе якой і будуецца прытча. На пачатку твора ўслаўляецца кніжнае вучэнне, асноўную частку складае наступны сюжэт: гаспадар пасадзіў вінаграднік, пабудаваў агароджу і прыставіў двух вартаўнікоў – сляпога (заблудзіцца ў вінаградніку) і кульгавага (не зойдзе), аднак разам яны змогуць ахоўваць. Вартаўнікі падманулі гаспадара: кульгавы сеў на сляпога і падказваў дарогу, і яны абакралі гаспадара.

У алегарычным вобразе гаспадара ўвасабляецца Бог, агароджа – законы, вінаграднік – зямля і свет, сляпы – душа, кульгавы – цела. Душой тагачаснагага грамадства была царква, целам – уладар, князь. Сімбіёз сляпой душы і кульгавага цела сімвалізуе недасканаласць грамадства, якое авалодала тайнамі боскага тварэння, аднак не гатова выкарыстаць іх на дабро.

У творы арганічна спалучаюцца элементы прытчы, візантыйскага красамоўства, публіцыстыкі. Майстэрства Тураўскага – ва ўменні звязваць некалькі планаў: канкрэтны і сімвалічны, яго творы заўсёды маюць падтэкст.

Такім чынам, творчасць КТ для маладой хрысціянскай літаратуры была адкрыццём красы і мастацкай сілы слова, магчымасць узнікнення такіх дасканалых твораў сведчыць пра існаванне ў той час школьнай адукацыі.