
- •Спецыфіка старажытнай літаратуры
- •1. Умовы ўзнікнення і асаблівасці бытавання старажытнай літаратуры.
- •2. Перыядызацыя.
- •Літаратура Старажытнай Русі
- •Арыгінальная літаратура Старажытнай Русі
- •2. Творчая спадчына Клімента Смаляціча.
- •3. Творчасць Кірылы Тураўскага.
- •І. Летапісанне
- •Іі. “Слова пра паход Ігаравы”
- •Літаратура перыяду станаўлення вкл (хіv – пач. Xvі ст.)
- •Агульнадзяржаўнае беларуска-літоўскае летапісанне
- •Літаратура Адраджэння. Агульная характарыстыка
- •Мікола Гусоўскі
- •Андрэй Рымша
- •Сымон Будны
- •Царкоўна-палемічная літаратура перыяду Контррэфармацыі
- •Пётр Скарга
- •Іпацій Пацей
- •Свецкая публіцыстыка перыяду Рэфармацыі. Андрэй Волан (Волян)
- •Леў Іванавіч Сапега
- •Стафан Зізаній
- •Хрыстафор Філалет
- •Лявонцій Карповіч
- •Мялецій Сматрыцкі
- •Іосіф Вельямін Руцкі
- •Гісторыка-мемуарная літаратура
- •Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі (Еўлашэўскі)
- •Афанасій Філіповіч
- •Перакладная літаратура хvі – хvіі стагоддзяў
- •Зараджэнне і развіццё сілабічнай паэзіі
- •Сімяон Полацкі
- •Літаратура пераходнага перыяду (другая пал. Хvіі – хvііі ст.)
- •Літаратура барока
- •Літаратура Асветніцтва
Арыгінальная літаратура Старажытнай Русі
І. Аратарская проза.
1. Радзімай красамоўства лічыцца антычная Грэцыя, аднак на самой справе яно зарадзілася на Сыцыліі ў V ст. Распаўсюджанне ў Старажытнай Русі аратарскай прозы (павучэнняў) звязана з прыняццем хрысціянства, з прапагандай новай рэлігіі. Помнікі свецкага і царкоўнага красамоўства падзяляюцца на 2 віды: дыдактычныя (павучэнні Лукі Жыдзяты, Феадосія Пячорскага) і ўрачыстыя творы. Выдатным узорам ўрачыстага красамоўства стала “Слова пра закон і дар божы”, напісаны паміж 1037 – 1050 гг. святаром цэрквы ў Берастовае Іларыёнам, які па ініцыятыве Яраслава Мудрага стаў пасля кіеўскім мітрапалітам (1051 г.), да яго мітрапалітамі былі грэкі.
“Слова” прасякнута патрыятычным пафасам. Асноўная яго ідэя – услаўленне Русі як раўнапраўнай сярод іншых дзяржавы, сцвярджэнне незалежнасці рускай царквы ад Візантыі. Іларыён праводзіць ідэю роўнасці ўсіх хрыціянскіх народаў. Аўтар супастаўляе іудаізм (Закон) з хрысціянствам (Дарам божым) і даказвае перавагу апошняга. Закон распаўсюджаны толькі сярод яўрэяў, Дар божы пашырыўся на многія народы. Стары запавет, закон, рэгламентуе жыццё толькі іўдзеяў, Новы Запавет мае сусветнае значэнне, і кожны народ можа свабодна выбраць гэты Божы дар. Такім чынам, Іларыён адмаўляе манаполію Візантыі на выключнае валоданне Дарам божым.
Твор складаецца з 3 частак: 1 – узаемаадносіны паміж Старым і Новым Запаветам; 2 – хрысціянізацыя Русі, абвяшчэнне яе роўнай сярод роўных; пахвала князю Уладзіміру, пералік яго заслуг, высокая ацэнка дзейнасці. Па-сутнасці; 3 – малітва да Бога. Іларыён высоўвае прапанову пра неабходнасць кананізацыі Уладзіміра. Па форме “Слова” – тыповая пропаведзь, па змесце – палітычная прамова, якая адлюстроўвала вострыя на той час пытанні і адпавядала дзяржаўным інтарэсам.
Аратарская проза Іларыёна зрабіла вялікі ўплыў на славянскае прыгожае пісьменства, стала ўзорам для кніжнікаў наступных стагоддзяў.
2. Творчая спадчына Клімента Смаляціча.
Пісьменнікам-прапаведнікам 12 стагоддзя быў Клімент Смаляціч, звесткі пра якога захаваліся ў Іпацьеўскім летапісе, дзе вельмі высока ацэньваецца яго асоба: Клімент “бысть кніжнік і філософ так, якож в Руской землі не бяшеть”. Біяграфічных звестак да нас дайшло няшмат. Вядома, што ён быў манахам, потым епіскапам у Смаленску, у ліпені 1147 г. быў пастаўлены кіеўскім мітрапалітам, у 1154 годзе пакінуў кафедру і пайшоў у манастыр.
Захаваўся адзін твор Смаляціча “Пасланне Фаме прэсвітэру”, у прыпісцы да якога пазначана, што аўтар напісаў 15 твораў, але нам яны невядомыя. “Пасланне..” узнікла як адказ на гнеўны ліст прэсвітэра, у якім Фама абвінавачваў Клімента ў славалюбстве, у тым, што ён у сваіх творах больш абапіраўся на вучэнне паганцаў Арыстоцеля і Платона, чым на хрысціянскія аўтарытэты.
“Пасланне” складаецца з 2 частак: у 1 Смаляціч змяшчае прадмову, у якой апраўдваецца перад Фамой; у 2 частцы тлумачыць філасофскія і хрысціянскія ісціны ў іх адпаведнасці жыццю. Клімент не адмаўляе сваёй прыхільнасці да грэчаскіх філосафаў, змяшчае пахвалу свайму настаўніку Грыгорыю. Аўтар сцвярджае, што Біблію можна зразумець, абапіраючыся на філасофскія пастулаты. Фама лічыць, што святое пісанне трэба ўспрымаць праз веру, а не асэнсоўваць – Клімент перакананы, што яго трэба ўспрымаць як духоўна, пачуццёва (гэта першая прыступка), так і праз розум. Такая вера не сляпая, а абгрунтаваная. Пазнанне, на думку Смаляціча, неабходны працэс, які павінен узвышаць чалавека, у розуме чалавечая душа знаходзіць сваё зямное быццё.
Свае думкі Смаляціч выказвае ў форме пытанняў-адказаў, у аснове якой ляжыць іншасказанне, аўтару ўласціва логіка-асацыятыўнае мысленне, ён выкарыстоўвае аналогіі.