Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Старажытная літаратура.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
496.13 Кб
Скачать

Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі (Еўлашэўскі)

(1546 – пасля 1616)

Нарадзіўся ў г.Ляхавічы ў мнагадзетнай збяднелай баярскай сям’і. Надзелены ад прыроды кемлівым розумам, Еўлашоўскі шляхам самаадукацыі яшчэ ў юнацтве набыў параўнальна шырокія і глыбокія веды, дзякуючы чаму карыстаўся выключнай павагай у сучаснікаў. З 18 гадоў пачаў самастойнае жыццё, тады ж стаў прыхільнікам, хоць і непаслядоўным, пратэстантызму (ахрышчаны праваслаўным). А.Філіповіч быў вядомы пры дварах Жыгімонта II Аўгуста, Стафана Баторыя і Жыгімонта III Вазы, браў удзел у Люблінскім сойме 1569 г., Варшаўскім вальным сойме 1579 г. А калі ў 1592 г. у навагрудскім земскім судзе аказалася вакантным месца падсудка, ваяводская шляхта абрала яго сваім кандыдатам. З чатырох прэтэндэнтаў Жыгімонт III выбраў менавіта Еўлашоўскага, які займаў пасаду падсудка да 1613 г.

Т в о р ч а с ц ь. У 1603 г. Еўлашоўскі пачаў занатоўваць звесткі пра сваё жыццё, асабістыя ўражанні ад грамадска-палітычных падзей. У выніку быў створаны “Дыярыуш” (“Успаміны”) – першы ўласна мемуарны твор беларускай літаратуры, які аўтар адрасаваў дзецям (адсюль – дыдактычна-маралізатарскі характар). Рукапіс успамінаў збярогся ў Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве, упершыню быў апублікаваны ў 1886 г. украінскім гісторыкам У.Антановічам.

“Дыярыуш” складаецца з асобным займальных, месцамі сюжэтна разгорнутых бытавых навел, звязаных з жыццём шляхціца. У ім створана цэлая галерэя вобразаў дробнай і сярэдняй шляхты ВКЛ 2-й паловы 16 – пач. 17 ст. Мемуары носяць пераважна аўтабіяграфічны характар, факты ў іх пададзены ў строга храналагічнай паслядоўнасці, што паслужыла падставай пазнейшым даследчыкам называць іх дзённікам. Датаваная частка твора ахоплівае перыяд з 1564 па 1604 г.

Аўтар не выказаў асаблівай цікавасці да палітычных падзей таго часу, у творы адлюстроўваецца пераважна духоўны свет тагачаснага чалавека. Мемуары сведчаць пра падкрэслены мясцовы патрыятызм аўтара: Еўлашоўскі ўсведамляў сябе грамадзянінам ВКЛ, ганарыўся яго грамадскімі дзеячамі і пры кожным зручным выпадку імкнуўся проціпаставіць сваё, мясцовае, польскаму.

Адна з галоўных вартасцяў мемуараў заключаецца ў здольнасці аўтара маляўніча і запамінальна расказаць пра перажытае і пачутае ім (напрыклад, пра з’яўленне казакоў Севярына Налівайкі ў Слуцку).

Перад чытачом паўстае вобраз самога аўтара – прыкладнога шляхціца, цудоўнага сем’яніна, пяшчотнага сына, які паважае бацькоў, любіць сваіх дзяцей, перажывае за іх лёс, усімі сіламі імкнецца лепш уладкаваць іх дабрабыт, хоць гэта і перашкодзіла здзейсніць яго юнацкую мару – наведаць іншыя краіны, папоўніць там свае веды, авалодаць рознымі рамёствамі.

Афанасій Філіповіч

(1597 – 15.9.1648)

Нарадзіўся на Берасцейшчыне ў сям’і рамесніка. У дзяцінстве атрымаў даволі добрую адукацыю, што пазней дало яму магчымасць працаваць хатнім настаўнікам. З 1620 г. працаваў пры двары князя Льва Сапегі настаўнікам Яна Фаустына Лубы, якога польскія прыдворныя колы рыхтавалі як чарговага “Дзмітрыя” на маскоўскі трон. Калі А. Філіповіч даведаўся пра гэта, то вырашыў прыняць манаскі пастрыг (1627). Пасля ён працаваў у розных праваслаўных манастырах: віленскім Святадухаўскім манастыры, Куцеінскім (пад Оршай), Міжгорскім (пад Кіевам), Дубайскім, Купяціцкім (каля Пінска), у 1640 – 43 гг. – ігумен Сімяонаўскага манастыра ў Брэсце.

У 1637 – 1638 гг. А. Філіповіч накіроўваецца ў Маскву – да цара Міхаіла Фёдаравіча па грашовую дапамогу для Купяціцкага манастыра. Падарожжа паклала пачатак яго літаратурнай творчасці – “Гісторыя падарожжа ў Маскву” стала першай часткаю “Дыярыуша” (дзённіка). Гэта быў першы публіцыстычны твор Ф., у ён расказаў пра цяжкае становішча праваслаўнага насельніцтва ВКЛ. Лічачы набожнага расійскага цара Міхаіла Фёдаравіча адзінай апорай прыгнечаных праваслаўных, Ф. імкнуўся пераканаць яго ў неабходнасці ваеннага ўмяшання ў справы Рэчы Паспалітай.

Дыярыуш” (1646) складаецца з 17 раздзелаў, 15 з якіх (10 самастойных твораў, аб’яднаных 5 устаўкамі) напісаны А.Філіповічам, 2 – манахамі Сімяонаўскага манастыра пасля смерці аўтара. Тут сабраны падарожныя і тлумачальныя запіскі, успаміны і дзённікі, аўтабіяграфічны нарыс, легенды і містычныя прывіды, пасланні і лісты, выкрывальныя прамовы, канспектыўныя накіды асобных артыкулаў, філасофскія трактаты багаслоўскага характару, а таксама вершы, прысвечаныя рэлігійнай барацьбе. Большая частка артыкулаў, што ўвайшлі ў зборнік публіцыстыкі “Дыярыуш” была створана ў Варшаўскай турме. Сярод іх – “Навіны”, “Фундамент непарадку касцёла рымскага”, “Рыхтаванне на суд”, “Парада набожная” і інш.

Аўтар непрымірыма выступаў супраць царкоўнай уніі, выратаванне свайго народа бачыў у адраджэнні і ўмацаванні праваслаўнай царквы. Сваё зняволенне ён разглядаў як палітычную акцыю. У адрозненне ад іншых антыуніяцкіх палемістаў, Ф. не закранаў супярэчлівых пытанняў царкоўна-дагматычнага багаслоўя. Яго крытыка уніяцкай і каталіцкай царквы абмяжоўвалася выкрыццём вярхоў шляхецкай Рэчы Паспалітай. Так, у раздзеле “Навіны” Філіповіч абвінавачваў канцлера літоўскага Радзівіла ва ўціску ўсходняй царквы, пагражаў пакараннем нават каралю. Напрыклад, пісаў, што пасля таго, як Радзівіл адабраў у праваслаўных Дубайскі манастыр, на небе нібыта з’явілася агні, у адным з якіх гарэлі папскі нунцый, кароль Жыгімонт і гетман Сапега.

У “Дыярыушы” аўтар апісвае сваю акцыю пратэсту супраць Брэсцкай царкоўнай уніі: у сакавіку месяцы ён, распрануўшыся нагала “для церкви Христовы” (застаўся толькі каптур і парамант) і абмазаўшыся балотным брудам (“абы церковь ... одета и очищена была”), бегаў па варшаўскіх вуліцах, біў сябе кіем і крычаў: “Бяда праклятым і няверным!” Філіповіч меў намер у такім выглядзе забягаць у касцёлы, аднак людзі не далі гэтага зрабіць. Яго загналі ў балота, дзе ён доўга ляжаў, прыкінушыся памерлым (вельмі замёрз). За свой учынак Філіповіч быў спачатку заключаны ў вязніцу, а пасля сасланы ў Кіеў (1643). Аднак дзякуючы праваслаўнаму мітрапаліту Пятру Магілу, быў вызвалены з-пад арышту і адпушчаны ў Брэст. (Людзі называлі яго шалёным, аднак ён гэта адмаўляў).

У Брэсце Філіповіч працягвае барацьбу: змагаецца за правы і прывілеі Сімяонаўскага манастыра. Справа дайшла да адкрытага выкліку каралю Уладзіславу IV, за што Філіповіч быў пазбаўлены духоўнага сану. У кастрычніку 1644 г. ён быў арыштаваны як “дзяржаўны злачынца” па справе свайго былога выхаванца Я.Лубы і заняволены ў Варшаўскай турме. Нават калі Луба вярнуўся з Масквы, Ф. не атрымаў жаданай волі. Яго накіравалі ў чарговую ссылку ў Кіева-Пячэрскі манастыр. На волю Ф. выйшаў толькі ў 1647 г. пасля смерці мітрапаліта П.Магілы, аднак ненадоўга. Неўзабаве ён быў абвінавачаны ў дапамозе казакам Б.Хмяльніцкага і пасля жорсткіх катаванняў растраляны каля в.Гершановічы пад Брэстам. Кананізаваны праваслаўнай царквою пад імем Афанасій Брэсцкі.