
- •Спецыфіка старажытнай літаратуры
- •1. Умовы ўзнікнення і асаблівасці бытавання старажытнай літаратуры.
- •2. Перыядызацыя.
- •Літаратура Старажытнай Русі
- •Арыгінальная літаратура Старажытнай Русі
- •2. Творчая спадчына Клімента Смаляціча.
- •3. Творчасць Кірылы Тураўскага.
- •І. Летапісанне
- •Іі. “Слова пра паход Ігаравы”
- •Літаратура перыяду станаўлення вкл (хіv – пач. Xvі ст.)
- •Агульнадзяржаўнае беларуска-літоўскае летапісанне
- •Літаратура Адраджэння. Агульная характарыстыка
- •Мікола Гусоўскі
- •Андрэй Рымша
- •Сымон Будны
- •Царкоўна-палемічная літаратура перыяду Контррэфармацыі
- •Пётр Скарга
- •Іпацій Пацей
- •Свецкая публіцыстыка перыяду Рэфармацыі. Андрэй Волан (Волян)
- •Леў Іванавіч Сапега
- •Стафан Зізаній
- •Хрыстафор Філалет
- •Лявонцій Карповіч
- •Мялецій Сматрыцкі
- •Іосіф Вельямін Руцкі
- •Гісторыка-мемуарная літаратура
- •Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі (Еўлашэўскі)
- •Афанасій Філіповіч
- •Перакладная літаратура хvі – хvіі стагоддзяў
- •Зараджэнне і развіццё сілабічнай паэзіі
- •Сімяон Полацкі
- •Літаратура пераходнага перыяду (другая пал. Хvіі – хvііі ст.)
- •Літаратура барока
- •Літаратура Асветніцтва
Хрыстафор Філалет
Як мяркуюць даследчыкі, пад псеўданімам Хрыстафор Філалет па даручэнні князя Канстанціна Астрожскага выступіў вучоны-пратэстант (кальвініст) Марцін Бранеўскі, які паходзіў з Польшчы, пісаў па-польску і старабеларуску.
Напісаны ім у адказ на кнігу П.Скрагі “Апісанне і абарона сабору рускага Берасцейскага” “Апокрысіс” (Вільня, 1597) стаў выдатным творам антыуніяцкай публіцыстыкі. Спачатку твор Філалета выйшаў на польскай мове (1597), праз год – па-старабеларуску (імя перакладчыка невядома). У кнізе абвяргаюцца высновы, зробленыя П.Скаргам у сваім творы, асуджаюцца дзеянні тых, хто заключыў унію. Аўтар “Апокрысіса” пераканаўча паказвае, што гэты саюз быў абумоўлены прагматычнымі мэтамі: жаданнем духавенства дабіцца матэрыяльных выгод і высокіх пасад. Уніяцкія епіскапы паказваюцца як людзі амаральныя, папскі прастол паўстае як увасабленне самых вялікіх заган. На думку Філалета, прымусовы перавод беларускага і ўкраінскага насельніцтва ва уніяцтва можа прывесці да сялянскай вайны, пагрозу якой ён імкнецца прадухіліць. Філалет змагаўся за традыцыі народаў ВКЛ з пазіцый мясцовых феадалаў, да якіх пагардаў ставіліся польскія магнаты і шляхта.
Кампазіцыя “Апокрысіса” вызначаецца зладжанасцю, лагічнасцю выкладу. Твор складаецца з уводзін, уступу-прысвячэння канцлеру католіку Яну Замойскаму, 4 частак з прадмовамі да кожнай, 30 раздзелаў і заключэння. У першай частцы аргументавана даказваецца незаконасць прынятай на Берасцейскім саборы пастановы аб уніі католікаў і праваслаўных, крытыкуюцца дзеянні праваслаўнага духавенства, якое гэтаму спрыяла. Другая частка прысвечана апраўданню высокіх чыноўнікаў усходняй царквы, якія асудзілі тых праваслаўных, хто падпісаў Берасцейскую унію. У трэцяй частцы разглядаюцца асноўныя дагматы каталіцтва, адмаўляецца адзінаўладства Папы Рымскага. Чацвёртая частка – характарыстыка становішча ў краіне пасля падпісання рэлігійнага саюза, абвяржэнне нападаў на праваслаўе. У заключэнні аўтар звяртаецца з просьбай аб скасаванні уніі, каб пазбегнуць абмежавання юрыдычных правоў ВКЛ.
Лявонцій Карповіч
(1580 – 1620)
Пісьменнік-палеміст, царкоўна-палітычны дзеяч, стваральнік і першы архімандрыт Віленскага брацкага Свята-Духава манастыра Лявонцій Карповіч (да манаскага пострыгу Лонгін Фёдаравіч Карповіч) нарадзіўся ў шляхецкай сям’і на Піншчыне. Адукацыю атрымаў у Астрожскай школе на Валыні. Невядома, што прымусіла яго стаць манахам і як праходзіла яго жыццё да з’яўлення Свята-Духава манастыра. Дакладныя звесткі пра яго грамадска-палітычную дзейнасць пачынаюцца з 1609 г., калі ў студзені ў ліку іншых віленскіх паслоў ён знаходзіўся ў Варшаве і выступаў там на сейме як абаронца інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва Беларусі і Украіны. Л.Карповіч крытыкаваў дзеянні тагачаснага уніяцкага мітрапаліта І.Пацея, які незадоўга да гэтага адабраў у віленскіх мяшчан 12 праваслаўных цэркваў і праваслаўны брацкі Святатроіцкі манастыр.
У 1610 г., будучы рэктарам брацкай школы, кіраўніком і старшым друкаром брацкай друкарні, Л.Карполвіч адрэдагаваў і выдаў на польскай мове славуты “Трэнас” М.Сматрыцкага. За гэта па распараджэнню караля Жыгімонта ІІІ Вазы як дзяржаўны злачынца Рэчы Паспалітай 2 гады правёў у турме. Выйшаўшы з турмы, ён узначаліў барацьбу Віленскага праваслаўнгага брацтва супраць дзейнасці католікаў і уніятаў. Незадоўга да смерці Карповіч быў вылучаны кандыдатам у епіскапы – на Уладзімірскую і Брэсцкую кафедры, але смерць не дазволіла прыняць гэты сан. М.Сматрыцкі прысвяціў яго памяці “Казанне на пахаванне Лявонція Карповіча”.
Т в о р ч а с ц ь. Пра самабытны пісьменніцкі талент Л.Карповіча даюць уяўленне тры выдадзеныя ў брацкай друкарні казанні: “Казаннье двое: одно на преображение Господа Бога и Спаса нашего, другое на Успение пречистое и пребогословенное Богородицы” (Еўе, 1615) і “Казанне на погребение князя В.В.Голицина”, якое ў перакладзе на польскую мову ў 1619 г. было выдадзена ў Вільні. Акрамя таго, яго пяру належаць две прадмовы – да кнігі інака Фікарыя “Вертоград душевный” (Вільня, 1620) і да перакладу тлумачэнняў Златавуста “Отче наш”(1620). У рукапісах захавалася некалькі прыватных лістоў Л.Карповіча і павучанне “У нядзелю перад Раством Хрыстовым”.
У казаннях прапаведнік раскрывае тэму боскай выбранасці чалавека і адказнасці яго перад Богам за духоўную недасканаласць. Яны вызначаюцца ўзнёслым тонам, барочнай квяцістасцю. У творах шырока выкарыстаны рытарычныя фігуры, вобразныя параўнанні, анафары, рэлігійная сімволіка. Усё гэта надавала ім дынамічнасць, выключную сілу эмацыйнага ўздеяння на чытача і слухача. Літаратурная і прапаведніцкая дзейнасць Лявонція Карповіча мела прагрэсіўнае значэнне: яна была скіравана супраць іншаземнага засілля, абуджала народную самасвядомасць.