
- •Спецыфіка старажытнай літаратуры
- •1. Умовы ўзнікнення і асаблівасці бытавання старажытнай літаратуры.
- •2. Перыядызацыя.
- •Літаратура Старажытнай Русі
- •Арыгінальная літаратура Старажытнай Русі
- •2. Творчая спадчына Клімента Смаляціча.
- •3. Творчасць Кірылы Тураўскага.
- •І. Летапісанне
- •Іі. “Слова пра паход Ігаравы”
- •Літаратура перыяду станаўлення вкл (хіv – пач. Xvі ст.)
- •Агульнадзяржаўнае беларуска-літоўскае летапісанне
- •Літаратура Адраджэння. Агульная характарыстыка
- •Мікола Гусоўскі
- •Андрэй Рымша
- •Сымон Будны
- •Царкоўна-палемічная літаратура перыяду Контррэфармацыі
- •Пётр Скарга
- •Іпацій Пацей
- •Свецкая публіцыстыка перыяду Рэфармацыі. Андрэй Волан (Волян)
- •Леў Іванавіч Сапега
- •Стафан Зізаній
- •Хрыстафор Філалет
- •Лявонцій Карповіч
- •Мялецій Сматрыцкі
- •Іосіф Вельямін Руцкі
- •Гісторыка-мемуарная літаратура
- •Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі (Еўлашэўскі)
- •Афанасій Філіповіч
- •Перакладная літаратура хvі – хvіі стагоддзяў
- •Зараджэнне і развіццё сілабічнай паэзіі
- •Сімяон Полацкі
- •Літаратура пераходнага перыяду (другая пал. Хvіі – хvііі ст.)
- •Літаратура барока
- •Літаратура Асветніцтва
Леў Іванавіч Сапега
(1557 – 1633)
Развіццю і ўмацаванню на Беларусі ў 2-й палове 16 ст. свецкай сацыяльна-палітычнай думкі спрыяла дзейнасць Льва Сапегі, які паходзіў са старажытнага роду аршанскіх баяр. Малалетнім яго аддалі на выхаванне ў Нясвіжскі двор Мікалая Радзівіла Чорнага, які потым паслаў 13-гадовага юнака на вучобу ў Лейпцыгскі універсітэт. На працягу свайго жыцця Сапега займаў самыя высокія пасады ў ВКЛ: каралеўскага пісара, падканцлера, канцлера ВКЛ, віленскага ваяводы, гетмана. На гэтых пасадах Л.Сапега паказаў сябе як таленавіты палітык. У час Лівонскай вайны (1558 – 83) ён праславіўся як ваенны дзеяч і дыпламат (сфарміраваў за свой кошт гусарскі полк і паспяхова ўдзельнічаў у бітвах). Пасля заканчэння вайны Сапега ўзначаліў пасольства Рэчы Паспалітай у Маскву, дзе падпісаў з царом Фёдарам Іаанавічам мірнае пагадненне на 10 гадоў, чарговае мірнае пагадненне на 20 гадоў падпісаў з рускім царом Барысам Гадуновым (1600). Пасля смерці караля Стафана Баторыя Сапегу апанавала думка пра аб’яднанне Рэчы Паспалітай з Расіяй, якое, па яго меркаванні, спрыяла б іх эканамічнаму росту, забяспечыла б трывалы мір. Калі ў 1620-я гады ў межы Вялікага княства Літоўскага ўварваліся шведы, састарэлы Сапега прыняў удзел у ваенных дзеяннях, вылучыўшы на гэтыя справы значную частку сваіх уласных сродкаў. Апошнія гады жыцця Сапега правёў у Вільні, дзе актыўна займаўся ўпарадкаваннем архіваў Метрыкі ВКЛ. Памёр і пахаваны ў Вільні ў касцёле св. Міхаіла.
П р а ц а н а д С т а т у т а м. Філасофска-прававыя погляды Льва Сапегі значна паўплывалі на змест ІІІ-га Статута Вялікага княства Літоўскага (1588, Вільня, друкарня Мамонічаў. Б(1588 г., былі яшчэ дзве рэдакцыі Статута – 1529 і 1566 гг.). Пры яго выданні ў якасці прадмовы Сапега змясціў зварот да вялікага князя Жыгімонта III Вазы і насельніцтва ВКЛ, дзе абгрунтаваў неабходнасць гэтага новага збору законаў. Статут напісаны на мове тагачасных беларусаў, яго аснову складае беларуская прававая лексіка. У выданні змяшчаўся партрэт Жыгімонта ІІІ, герб Л.Сапегі і панегірык на яго, напісаны А.Рымшам (“эпікграма”).
Палітычная і творчая дзейнасць Л.Сапегі адбывалася ў перыяд, калі ВКЛ і Польшча знаходзіліся ў “вечным саюзе” (уніі) пад кіраўніцтвам адзінага караля і сойма. У такіх умовах Сапега імкнуўся забяспячыць дзяржаўную годнасць і суверэнітэт Княства і тым самым абараніць інтарэсы беларусаў і літоўцаў. Процідзеянне польскім намерам выявілася ў барацьбе супраць шэрагу палажэнняў Люблінскай уніі 1569 г., якія прыніжалі палітычнае і самастойнае значэнне ВКЛ. Ажыццяўляць распрацоўку Статута ў 1586 г. было даручана Сапегу. Яго намаганнямі наперакор пастанове Люблінскага сойма ў 1588 г. Статут быў зацверджаны каралём Жыгімонтам III Вазай і замацаваны пячаткай толькі ВКЛ за подпісамі Льва Сапегі і пісара Габрыэля Войны. Нават гэтым Сапега імкнуўся падкрэсліць незалежнасць Вялікага княства Літоўскага ад польскай Кароны.
У артыкулах Статута (усяго – 488 артыкулаў) абвяшчаўся аўтаномны статус ВКЛ ў складзе Рэчы Паспалітай. Статут забараняў польскім феадалам атрымліваць пасады і землі ў княстве, патрабаваў уводзіць тут дзяржаўнае справаводства на беларускай мове.
Усе параграфы гэтага дакумента прасякнуты ідэяй усталявання правой дзяржавы. Сапега лічыў, што неабходна мець адзіны закон і для правячых вярхоў, і для падданых. Статут замацоўваў падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую, юрыдычна абмяжоўваў правы кіраўніка дзяржавы, надаваў асаблівыя правы і прывілеі шляхце. Вялікую ўвагу Сапега звяртаў на тое, што паводзіны чалавека ў грамадстве павінны вызначацца не яго ўнутранымі пажаданнямі, а рамкамі закону. Падыход Льва Сапегі на права супадае з пастулатамі, што значна пазней з’явіліся ў краінах Заходняй Еўропы. Права ён разглядаў не як прадукт боскага адкрыцця, а як вынік дзейнасці чалавечага розуму. У артыкулах распрацаванага ім Статута закон – гэта “найвышэйшы вартавы ўсеагульнай свабоды”.
Статут у рэдакцыі Льва Сапегі дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі, Літвы і часткова Украіны на працягу двух з паловай стагоддзяў. Ён быў перакладзены на лацінскую, польскую, нямецкую і рускую мовы, аказаў уплыў на заканадаўства Расіі і Польшчы.
Леў Сапега прымаў удзел і ў рэфармацыйным руху. У рэлігійных адносінах ён не вызначаўся паслядоўнасцю. Двойчы ён мяняў веравызнанне: спачатку перайшоў з праваслаўя ў пратэстантызм, а потым у каталіцтва. Ён падтрымліваў утварэнне уніяцкай царквы на Беларусі, але быў катэгарычна супраць гвалту і насілля як сродкаў яе ўмацавання. На яго думку, рэлігійнае адзінства спрыяла б умацаванню дзяржавы і пазбавіла б яе ад многіх унутраных канфліктаў. Але калі на тагачаснай арэне рэлігійнага змагання за унію з’явілася асоба святара Іасафата Кунцэвіча, які вызначаўся сваёй нецярпімасцю да праваслаўных, Сапега быў вымушаны выступіць супраць пазіцыі уніята. Паміж ім і Кунцэвічам узнікла вострая палеміка. Свае погляды на рэлігійную праблему Сапега выказаў у вядомым пасланні да Кунцэвіча ад 22 саквіка 1621 года. Аўтар паслання сцвярджаў, што рэлігійная цярпімасць – аснова ўсякай цывілізаванай дзяржавы, а рэлігійны выбар – неад’емнае права чалавека ў грамадстве:
“...Я сам прыкладаў намаганні па ўвядзенні уніі і спыніць яе ўвядзенне было б справай неразумнай. Аднак ніколі мне не прыходзіла думка, каб Ваша міласць вырашыла прыводзіць людзей да яе гэткімі гвалтоўнымі спосабамі. Вы Вашымі неразважнымі гвалтамі ўзбурылі і, дадам, прымусілі народ рускі да адпору... Што тычыцца небяспекі, якая пагражае Вашаму жыццю [Кунцэвіч скардзіўся Сапегу, што яму пагражаюць праваслаўныя], то можна сказаць: «Кожны сам прычына сваёй бяды... » ...Калі Вы на гэтым маім напамінанні не распячатаеце і не адчыніце цэрквы, тады я сам загадаю іх распячатаць і праваслаўным аддаць”. (Уніяцкі святар Кунцэвіч не прыслухаўся да папярэджання і быў забіты віцебскім гвараджанамі ў час пастання 1623 года).
Важнай крыніцай вывучэння грамадскіх поглядаў Сапегі з’яўляюцца таксама яго лісты. Як буйны землеўласнік ён праводзіў ідэю проціборства з гегеманісцкім намерам царквы (прэтэнзіі духавенства на вядучую ролю ў дзяржаве выклікалі незадаволенасць у феадалаў).