Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Старажытная літаратура.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
06.01.2020
Размер:
496.13 Кб
Скачать

Іпацій Пацей

(12.4.1541—18.7.1613)

Свецкае імя пісьменніка, дзяржаўнага, палітычнага і царкоўнага дзеяча ВКЛ – Адам Львовіч Пацей. Нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай вобласці (былы Камянецкі павет). Скончыў Кракаўскую акадэмію, быў каралеўскім сакратаром, брэсцкім земскім суддзёй, сенатарам Рэчы Паспалітай і брэсцкім кашталянам. У 1590 г. пастрыгся ў манахі і ў 1593 г. узначаліў Уладзіміра-Брэсцкую епіскапскую кафедру. Неаднаразова мяняў веравызнанне і палітычна-рэлігійныя погляды. У 1599 г. стаў кіеўскім уніяцкім мітрапалітам. Пацей быў адным з арганізатараў і ініцыятараў Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г.

Т в о р ч а с ц ь. У гісторыі літаратуры І.Пацей увайшоў як аўтар палемічных твораў на беларускай і польскай мовах у абарону уніі: “Унія...” (1595), “Ерасі...” (“Ерасі, невуцтва і палітыка папоў і мяшчан віленскага брацтва”), “Гармонія...” (абодва 1608) і інш., вялікай колькасці прамоў і павучанняў. Мяркуюць, што яго пяру належыць “Антырызіс” (1599). Творчая манера Пацея вызначаецца багаццем трапоў, ужываннем грубых і простамоўных слоў, народных выслоўяў, прыказак і прымавак, у кнігах ён прадэманстраваў выдатнае майстэрства мастацкай дэталі.

Адметнае месца ў літаратурнай спадчыне І.Пацея займае “Ліст да князя Астрожскага” (3 чэрвеня 1598 г.), які стаў прычынай палемікі Пацея з Клірыкам Астрожскім. У выніку Пацей напісаў і выдаў “Адказ на ліст нейкага Клірыка Астрожскага безыменнага” (1598 ці 99), дзе працягваў даказваць неабходнасць аб’яднання праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, пераконваў прыняць унію.

Кніга “Унія...” з’явілася пасля таго, як Пацей тайна ад сваёй духоўнай паствы прысягнуў у Рыме папе Кліменцію VIII на вечны саюз з каталіцкай царквой. Змова стала вядомая і выклікала абурэнне праваслаўных. Каб апраўдаць пераход ад уніяцтва, Пацей выступіў у друку з гэтай кнігай, у якой імкнуўся даказаць, што паміж каталіцтвам і праваслаўем існуе толькі ўяўная розніца і склалася яна ў выніку прапаведніцкай дзейнасці невукаў, не дасведчаных у справах царквы. Разам з тым Пацей аб’ектыўна паказаў цяжкае становішча праваслаўнай царквы, неадпаведнасць яе духавенства свайму прызначэнню. Ён расказаў пра жорсткую рэлігійную, нацыянальную і антыфеадальную барацьбу праваслаўных Беларусі і Украіны і адначасова выказаў свае адмоўныя адносіны да яе.

Пацей рашуча выступаў супраць намераў свецкіх асоб кіраваць святарамі, гнеўна абрынуўся на просты народ, якога лічыў носьбітам бунтарскіх настрояў. Тым самым ён адмаўляў народу ў праве мець свае думкі ў пытаннях багаслоўя, пагардліва кідаў выклік паспрачацца ў пытаннях багаслоўскай навукі. Адзін з тых, хто прыняў выклік і распачаў палеміку з Пацеем, быў Стафан Зізаній, а таксама прадстаўнікі гарадскіх нізоў Вільні, Гродна і інш.

Свецкая публіцыстыка перыяду Рэфармацыі. Андрэй Волан (Волян)

(1530 – 1610)

Адным з заснавальнікаў свецкага накірунку рэфармацыйнай публіцыстыкі з’яўляецца А.Волан. Нарадзіўся ў Польшчы, адукацыю атрымаў ва універсітэтах Франкфурта-на-Одэры і Кёнігсберга, выбіраўся паслом ад шляхты Ашмянскага павета ў сойм Рэчы Паспалітай, быў сакратаром вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта ІІ Аўгуста.

А.Волан пісаў на лацінскай мове, бо хацеў, каб яго творы чыталі і разумелі ва ўсёй Еўропе. Антыкаталіцкія працы рэфарматара перавыдаваліся гугенотамі Францыі і пратэстантамі Германіі. Разам з тым ён выступаў патрыётам ВКЛ, лічыў што ліцвіны сваімі дабрчыннасцямі могуць пасупернічаць з іншымі народамі. Незалежніцкія, патрыятычныя настроі беларуска-літоўскага грамадства напярэдадні Люблінскай уніі 1569 г. А.Волан перадаў у польскамоўным вершы “Да палякаў і ліцвінаў”: “Ганьбу поляк з няволей цягне да ліцвіна”. Твор змешчаны ў палемічнай кнізе “Размова паляка з ліцвінам” віленскага войта Аўгуста Ратундуса (выдадзена ананімна ў 1564 – 65 гг.)

Андрэй Волан – аўтар каля 30 прац, большасць з якіх выдадзена ў Вільні. Сярод іх палеміка-тэалагічныя творы, палітычна-прававыя і этычныя трактаты, прамовы.

У палемічна-рэлігійных творах А.Волан з пазіцый кальвінізму крытыкаваў асноўныя догмы і будову каталіцкай царквы, вёў палеміку з езуітамі і адстойваў прынцыпы верацярпімасці. Яго творы былі занесены ў “Індэкс забароненых кніг”.

Кальвінізм – рэфармацыйны рух, які ўзнік у Швейцарыіі, калі Жан Кальвін у 1533 г. адрокся ад каталіцкай царквы і стварыў у Жэневе першую абшчыну паслядоўнікаў сваіх ідэй. Іх тэарытычнае абгрунтване – у творы “Настаўленне ў хрысціянскай веры” (1536). Кальвінізм быў накіраваны не толькі супраць каталіцызму, але і супраць радыкальнага крыла Рэфармацыі, галоўнай ідэі якога – сацыяльнай роўнасці і ўззброенай барацьбы – Кальвін супрацьпаставіў ідэю божага прадвызначэння.

Сярод прамоў А.Волана вылучаюцца “Прамова да сената...” (1572), “Хвалебнае слова ў гонар Мікалая Крыштофа Радзівіла” (1598), “Прамова да Радзівілаў і Хадкевічаў” (1600).

У творах палітычна-прававога характару Волан праводзіў ідэю стварэння прававой дзяржавы, распрацоўваў канцэпцыю свабоды чалавека, выступаў за сацыяльна-палітычныя рэформы. Яго працы “Пра палітычную або грамадзянскую свабоду” (1572), “Пра шчаслівае жыццё, або Найвышэйшае чалавечае дабро” (1596) і інш. маюць выразную гуманістычную накіраванасць.

Трактат “Пра дзяржаўнага мужа і яго дабрачыннасці” (1608) стаў апошнім творам А.Волана. З пазіцый рэнесанавага гуманізму аўтар вылучае важнейшыя якасці, якімі павінен валодаць грамадскі чалавек і асабліва манарх (яго заўсёды цікавіла праблема манарха).

Твор складаецца з трох раздзелаў. У І-м раздзеле Волан называе “вялікім дарам Божым” высокае паходжанне чалавека, апраўдваючы сацыяльную няроўнасць. Ён піша пра тое, што выхадцы з простанароддзя вельмі рэдка і нялёгка дасягаюць вышыняў, у той час як арыстакратам ад нараджэння прадвызначаны гонар і пашана. Ад знатных людзей Волан патрабуе дабрачынага і сумленнага жыцця, прыстойных паводзін, каб яны не ганьбілі памяць знакамітых продкаў.

У ІІ-м раздзеле аўтар піша пра тое, што дзяржаўныя людзі, манархі павінны клапаціцца пра захаванне сапраўднай рэлігіі, пастаянна пашыраць межы царквы. Аўтар выступае супраць святароў, якія не думаюць пра народ, забыліся пра веру, жывуць “разбэшчаным, лайдачым жыццём”. Сапраўдную рэлігію, па пераканнні Волана, можна знайсці толькі ў Святым Пісанні і без пасрэдніцтва духавенства.

У ІІІ-й частцы Волан гаворыць пра неабходнасць асветы манарха, бо ў дзяржаве няма ніводнай сферы, якой можна было б кіраваць без разнастайных ведаў і практычнага вопыту. Аўтар падкрэслівае вялікае значэнне красамоўства ў дзяржаўнай дзейнасці. Волан настойліва раіць знатным людзям авалодваць ведамі, што дапаможа ім дасягнуць “зорных вяршынь славы”.