Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Старажытная літаратура.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
496.13 Кб
Скачать

Пётр Скарга

(1536 – 1612)

Рэлігійны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, адзін з ініцыятараў і прапагандыстаў ідэй Брэсцкай уніі 1596 г., пачынальнік польскай аратарскай прозы. Паходзіў з Мазовіі, вучыўся ў Кракаве, Вене і Рыме. Як удзельнік ордэна езуітаў (1568) змагаўся з рэфарматарамі ў Літве і на Беларусі. Настаўнічаў у заснаваных ім калегіумах у Вільні, Полацку і інш. Пасля смерці караля Рэчы Паспалітай Стафана Баторыя падтрымаў кандыдатуру на каралеўскі трон Жыгімонта III Вазы, пазней быў у яго прапаведнікам.

Скарга быў прыхільнікам неабмежаванай манархіі, абвінавачваў шляхту ў распаўсюджванні рэфармацыйных ідэй, лічыў яе ніжэйшым саслоўем, здольным толькі на “ваеннае рамяство”. На яго думку, свецкая ўлада павінна падпарадкоўвацца царкоўнай, а кароль – папу рымскаму. Адзін з першых, хто прадказаў заняпад Рэчы Паспалітай.

Т в о р ч а с ц ь. П.Скарга напісаў шэраг рэлігійна-палітычных твораў: “Аб адзінстве царквы боскай пад адзіным пастырам” (1577), “Жыціі святых” (1579), “Соймавыя казанні” (1597) і інш.

Кніга “Аб адзінстве царквы боскай пад адзіным пастыра” была выдадзена ў Віленскай друкарні Мікалая Крыштофа Радзівіла і прысвечана ўплывоваму патрону праваслаўнага веравызнання кіеўскаму ваявадзе К.Астрожскаму, які катэгарычна асуджаў царкоўную унію. Скарга хацеў заручыцца яго падтрымкай у ажыццяўленні уніі паміж праваслаўнымі і католікамі. Скарга налічыў 19 “памылак” праваслаўнай царквы, што вялі да скажэння “сапраўднага” хрысціянскага веравызнання. Ён заклікаў князя К.Астрожскага, а разам з ім і ўсе ўсходнеславянскія народы да царкоўнай уніі з Рымам. Аўтар кнігі прапанаваў шляхі пераадолення рэлігійнай варожасці, што перашкаджалі аб’яднанню цэркваў, паказваў на тыя выгоды, якія атрымаюць праваслаўныя ад гэтага духоўнага саюзу з католікамі. Ён даводзіў, што сапраўднае хрысціянскае веравызнанне ідзе ад рымска-каталіцкай царквы – пераемніцы і носьбіта апостальскіх традыцый. Таму яна мае законнае права быць галоўнай над усімі хрысціянскімі веравызнаннямі.

Скарга лічыў, што з прыняццем рэлігійнага саюзу будуць створаны ўмовы для развіцця і росквіту сапраўднай навукі і асветы для народа і гэта прывядзе да знікнення варожасці паміж праваслаўнымі і католікамі ў Рэчы Паспалітай. У выніку, на яго думку, праваслаўная шляхта заслужыць большы давер і атрымае значныя дзяржаўныя пасады, а дзяржава набудзе палітычную магутнасць, неабходную для яе барацьбы са знешнімі ворагамі.

Гэта кніга – ідэалагічнае абгрунтванне царкоўнай уніі – выклікала бурную нянавісць да Скаргі з боку праваслаўных. Яе тыраж быў вельмі хутка скуплены і амаль цалкам знішчаны багатай часткай праваслаўнага насельніцтва ВКЛ. Апрача таго, кніга выклікала палеміку з прадстаўнікамі праваслаўя, якая працягвалася да 1596 года. Палемічныя адказы на гэты твор прыхільнікаў праваслаўя, аднак, не былі апублікаваны.

З мэтай юрыдычнага абгрунтавання Берасцейскай царкоўнай уніі Скарга выдаў на польскай мове кнігі “Брэсцкі сінод” (Вільня, 1596) і “Абарона Брэсцкага сінода” (Кракаў, 1597). У перакладзе І.Пацея на беларускую мову яны былі надрукаваны ў 1597 г. у Вільні пад агульнай назвай “Апісанне і абарона сабору рускага Берасцейскага”. Аўтар выказвае радасць з прычыны уніі, абгрунтоўвае гегемонію рымсцкай царквы, малюе унію як праяўленне бескарыслівай апекі папы рымскага над праваслаўнымі, што трапілі ў занядбанне па віне візантыйскіх птрыярхаў. Скрага абяцае маральныя і матэрыяльныя выгоды, якія прынясе унія прпаваслаўным. Яе праціўнікаў ён абвінавачвае ў ерасі і непадпарадкаванні каралеўскай уладзе. На гэтую кнігу праваслаўныя выступілі са шматлікімі адказамі, першы і найбольш значны з іх – “Апокрысіс” Хрыстафора Філалета на польскай мове.