Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Старажытная літаратура.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
496.13 Кб
Скачать

Царкоўна-палемічная літаратура перыяду Контррэфармацыі

А г у л ь н а я  х а р а к т а р ы с т ы к а э п о х і. Пасля перамогі Рэфармацыі ў некаторых краінах Еўропы папства імкнулася аднавіць свой уплыў і ўзмацніць пазіцыі. У 16 – 17 ст. у Еўропе як рэакцыя на Рэфармацыю ўзнік рэлігійна-палітычны рух на чале з папствам за ўзмацненне каталіцызму – Контррэфармацыя. У 1534 г. іспанскі дваранін Ігнацій Лаёла заснаваў ордэн езуітаў (“Таварыства Хрыста”) – галоўны носьбіт папскай палітыкі і распаўсюджання каталіцызму. У 1540 г. ордэн быў зацверджаны папам Паўлам ІІІ. У 1542 г. у рыме створаны вярхоўны інквізіцыйны трыбунал, у 1559 г. выдадзены першы “Індэкс забароненых кніг”.

У перыяд Контрэфармацыі адмаўляўся кампраміс з пратэстантамі, прызнаваўся безумоўны аўтарытэт папы ў справах веры, уводзілася богаслужэнне выключна на лацінскай мове, жорсткая царкоўная цэнзура, пашыралася дзейнасць інквізіцыі. Ствараліся навучальныя ўстановы для падрыхтоўкі духавенства (калегіумы, семіарыі). Папства праследавала перадавых вучоных (Дж.Бруна, Г.Галілей), знішчала пратэстантаў (Варфаламееўская ноч у Парыжы – ноч на 24 жніўня 1572 г., калі католікі наладзілі масавую разню прыхільнікаў кальвінізму), арганізавала гвалтоўнае акаталічванне, рэлігійныя войны (Трыццацігадовая вайна 1616 – 48 гг.). Контррэфармацыя ўмацавала каталіцкую царкву і феадалізм, што запаволіла развіццё буржуазных адносін і навуковага прагрэсу.

На Беларусі Контррэфармацыя актывізавалася пасля Люблінскай уніі 1569 г. У 1570 – 80-я гг. езуіты пашыралі свой уплыў на рэлігійнае, палітычнае і духоўнае жыццё, арганізоўвалі пагромы пратэстантаў, ганенні на праваслаўныя брацтвы. Брэсцкая унія 1596 г. умацавала пазіцыі Контррэфармацыі, адкрыла шлях да больш жорсткага ўціску. Пастанова сейма 1633 г. пазбаўляла праваслаўнае духавенства права займаць пасады ў сенаце, сейме, судах і іншых дзяржаўных установах.

Асабліва праследаваліся прыхільнікі радыкальнай Рэфармацыі – антытрынітарыі (былі закрыты ўсе іх друкарні і школы, сеймам было прынята рашэнне аб выгнанні іх з краіны). Езуіты стварылі сетку навучальных устаноў для падрыхтоўкі каталіцкага духавенства (калегіумы ў Полацку, Мінску, Нясвіжы і інш.). У 1575 г. у Вільні была заснавана Еўрапейская езуіцкая акадэмія. Значная роля ў ідэалагічнай экспансіі каталіцызму належыць першаму рэктару Віленскай акадэміі П.Скаргу.

Э т а п ы  р а з в і ц ц я  ц а р к о ў н а й  п у б л і ц ы с т ы к і. У такіх грамадска-гістарычных умовах рэлігійная барацьба, цесна звязаная з сацыяльна-палітычным жыццём грамадства, набыла вастрыню і злабадзённасць, што выклікала з’яўленне вялікай колькасці твораў царкоўна-палемічнай публіцыстыкі. Першы этап царкоўна-палемічнай публіцыстыкі звязаны з прыняццем Ліблінскай уніі, калі польскія феадалы з падтрымкаю каталіцкай царквы пачалі ўмацоўваць свае пазіцыі на землях ВКЛ, праводзіць палітыку дэнацыяналізацыі беларусаў і украінцаў (творчасць уніятаў П.Скаргі, І.Пацея, праваслаўных Герасіма Сматрыцкага, Васіля Суражскага, Стафана Зізанія). Публіцыстыка носіць пераважна багаслоўскі характар. Другі этап распачаўся пасля Берасцейскай уніі, палеміка вядзецца не толькі вакол рэлігійных пытанняў, а уздымаюцца праблемы палітычныя і агульнакультурныя (напрыклад, “Брэсцкі сінод”, “Абарона Брэсцкага сінода” П.Скаргі, І.Руцкі –Л.Карповіч, Х.Філалет, М.Сматрыцкі).