Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Старажытная літаратура.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
06.01.2020
Размер:
496.13 Кб
Скачать

Сымон Будны

(каля 1530 – 1593)

Сымон Будны – мысліцель-гуманіст, педагог, паэт і публіцыст, філосаф, заснавальнік рацыяналістычнай крытыкі хрысціянства, адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў рэфармацыйнага руху на Беларусі і ідэолагаў антытрынітарызму (пратэстанцкае веравызнанне, якое адвяргала дагматы Троіцы і прызнавала адзінага Бога).

Дакладна не высветлены месца нараджэння Буднага (беларуская вёска Буды ці польская, у Мазовіі) і яго паходжанне (беларус ці паляк). Сур’ёзнымі аргументамі на карысць беларускага паходжання з’яўляюцца добрае веданне беларускай мовы (акрамя таго, пісаў на польскай і лаціне), выданне менавіта на ёй свайго “Катэхізіса”. У 1544 г. Будны паступіў на факультэт свабодных мастацтваў Кракаўскага універсітэта, пасля заканчэнне якога, магчыма, працягваў вучобу ў Базельскім пратэстанцкім універсітэце. У 1558 г. ён пераехаў у Вільню, дзе заняў пасаду катэхізіста (настаўніка пратэстанцкай суполкі) і выкладаў асновы кальвінісцкага вучэння (у выніку гэтай працы быў напісаны яго “Катэхізіс”), а з 1560 г. служыў прапаведнікам у Клецку. Будны прымаў актыўны ўдзел у рабоце сінодаў антытрынітарыяў, дзе ў вострых дыскусіях абараняў свае погляды. Асуджаны пратэстанцкімі тэолагамі, адлучаны за свае ерэтычныя ідэі ад цакрвы (напрыклад, ён адмаўляў замагільны свет, бесмяротнасць душы), апошнія дні свайго жыцця Будны правёў у Вішневе (Валожынскі раён), дзе і памёр 13 студзеня 1593 г. (Існуе версія, што перад смерцю Будны зусім адрокся ад Бога, аднак хутчэй за ўсё гэта былі плёткі, каб зменшыць яго уплыў).

Т в о р ч а с ц ь. С.Будны разам з нясвіжскім старастам Мацеем Кавячынскім (уладальнік друкарні) і кальвінісцкім прапаведнікам Лаўрэнціем Крышкоўскім пры падтрымцы Мікалая Радзівіла Чорнага заснаваў у Нясвіжы друкарню. Першай выдадзенай там кнігай і першай беларускай кнігай на тэрыторыі сучаснай Беларусі (Скарына – у Празе і Вільні) стаў “Катэхізіс” аб’ёмам больш за 500 старонак, які выйшаў 10 чэрвеня 1562 г. Яе аўтарамі лічацца Будны, Кавячынскі і Крышкоўскі, аднай галоўная роля ў яго напісанні належыць Буднаму.

Катэхізіс, або Старадаўняя хрысціянская навука для простых людзей”, адрасаваны непасрэдна “простым людзям” і “дзецям языка руского”, – гэта чытанка, падручнік і адначасова кніга дагматычна-багаслоўскага характару.

“Катэхізіс” (з грэч. вуснае настаўленне) адкрываецца “Прысвячэннем князям Радзівілам”, пасля ідзе “Прадмова да чытача”, 4 раздзелы: “Аб дзесяці запаведзях Божых”, “Аб веры”, “Пра малітву Госпада”, “Аб Святых Тайнах”. Закрывае твор “Пасляслоўе”. Такі парадак раздзелаў знешне паўтараў “Вялікі Катэхізіс” Марціна Лютэра (1529), аднак твор беларускага рэфарматара не плагіят, а самастойны і арыгінальны.

“Прысвячэнне князям Радзівілам” (менавіта яно падпісана трыма прозвішчамі – Будны, Кавячынскі, Крышкоўскі) носіць элітарны характар, накіравана да прадстаўнікоў вышэйшага саслоўя. Аўтары заклікаюць магнатаў Радзівілаў шанаваць беларускую мову, клапаціцца аб развіцці культуры, адукацыі і кнігадрукавання.

“Прадмова да чытача” (“К всем блоговеным христианом языка руского предисловие к Катихизисию”) носіць іншы характар: яна адрасавана да простых людзей. Як і Ф.Скарына, С.Будны дае тлумачэнне незразумелых тэрмінаў, білейскай сімволікі. Тут у рэфармацыйным духу раскрываецца разуменне хрысціянства. На думку аўтара, найбольш чыстым яно было у раннія часы, блізкія да апостальскіх. Пад д’ябальскім уздзеяннем сапраўдная вера з цягам часу змянілася: былі ўведзены такія звычаі, як памінальныя трэціны, дзевяціны, саракавіны, гадавіны, якія не з’яўляюцца хрысціянскімі на самой справе. Будны выступае супраць прадажных малаадукаваных святароў, якія прысвойваюць сабе землі пад манастыры і цэркы, “не толькі не навучаюць, але і самі мала праўды знаюць”, піша пра іх духоўнае падзенне: “лепш плакаць, чым чым іх норавы апісваць”. Праўдзівае вучэнне можна знайсці толькі ў Святым Пісанні, на якое Будны дае шмат спасылак. На яго думку, чалавек сваім штодзённым сумленным жыццём можа заслужыць выратавання.

У “Катэхізісе” Будны асуджаў імкненне Рэчы Паспалітай выцесніць з ужытку беларускую мову і даказваў, што на ёй можна выкладаць складаныя рэлігійныя і навуковыя ідэі. Сведчаннем гэтаму служыў сам “Катэхізіс”, напісаны ў форме пытанняў і адказаў.

Адна з галоўных рыс светапогляду С.Буднага – антрапацэнтрызм – прызнанне чалавека галоўнай каштоўнасцю. Ён лічыў, што чалавек намаганнямі волі можа зраўняцца з Богам.

Праз 3 месяцы пасля выдання “Катэхізіса” 11 кастрычніка 1562 г. у Нясвіжы выйшаў другі і апошні твор Буднага на старабеларускай мове: “Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам”. Кніга прысвечана земскаму падскарбію Яўстафію Валовічу, які дапамагаў у фінансаванні нясвіжскай друкарні. Твор не захаваўся, да нас дайшлі толькі выпіскі, зробленыя рускім бібліёграфам Сопікавым. Аднак можна меркаваць, што “Апраўданне” было не менш унікальным, чым “Катэхізіс”, таксама выклікала палеміку (супраць выступіў пісьменнік-палеміст Арцемій).

З 1563 г. Будны рэзка мяняе свае погляды, пачынае вызнаваць адзінага Бога, адмаўляючы дагмат Тройцы. Новы светапогляд быў адлюстраваны ў польскамоўным выданні “Катэхізіса” (Нясвіж, 1563 – 64), дзе асобны раздзел прысвечаны крытыцы тых, хто прызнае Тройцу.

Пасля смерці ў 1565 г. Мікалая Радзівіла Чорнага, які падтрымліваў рэфармацыйны рух, Будны па запрашэнні віцебскай ваяводзіны Ганны Кішчынай пераехаў у Хоўхава. Тут ён стаў працаваць над перакладам Бібліі (творы Старога І Новага Запавету) і апокрыфаў на польскую мову. У гэты час піша шэраг тэалагічных трактатаў, прымае ўдзел у сінодах.

У 1572 г. асветнік скончыў працу над перакладам Старога Запавету, які разам з перапрацаваным Новым Запаветам (упершыню надрукаваны ў 1570 г. у Нясвіжы) выдаў у мястэчку Узда, куды была перавезена Нясвіжская друкарня.

З 1573 па 1583 г. Будны жыў у Лоску ў даме магната Яна Кішкі. Лоскі перыяд даследчыкі называюць залатою парою творчасці Буднага. Тут ён перапрацаваў пераклад Новага Запавету (парушыў парадак размяшчэння Евангелля), які надрукаваў у 1574 годзе разам з “Эпіграмай на герб Яна Кішкі” і “Прадмовай да чытача”. Пасля гэтага выдання імя Буднага набыло яшчэ большую папулярнасць (прыхільнікаў і крытыкаў) у краінах Заходняй Еўропы.

У 1576 г. у Лоску быў надрукаваны на польскай мове галоўны тэалагічны твор Буднага “Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры”, які складаўся з дзвюх частак з прадмовамі да кожнай: 1) “Вызнанне веры”, 2) “Абарона Вызнання веры”. Тут даецца трактоўка дагмата Тройцы, прызнаецца толькі Бог-Айцец, а Хрыстос называецца звычайным чалавекам, які заслужыў боскі сан сваім праведным жыццём і прапаведваннем веры. Гэты трактат на працягу некалькіх наступных дзесяцігоддзяў заставаўся ў цэнтры палемікі, Буднага вельмі асуджалі за адмаўленне боскасці Хрыста.

У 1582 г. агульны антытрынітарскі сінод адлучыў Буднага ад царквы, пасля чаго Ян Кішка пазбавіў яго месца міністра і адмовіў у падтрымцы. Аднак Будны не спыняе сваёй дзейнасці: пры фінансавай дапамозе шляхціца Аляксандра Хамутоўскага выдае кнігу на польскай мове “Аб свецкай уладзе” (1533). За гэтае несанкцыяніраванае выступленне Буднага неўзабаве выключылі і з брацкай абшчыны. Аснову кнігі склалі публіцыстычныя трактаты “Вызнанне аб урадзе і ўрадаўцаў”, “Абарона ўрада”. Будны выступіў супраць анархічных ідэй, выказаных пратэстантамі радыкальнага накірунку Паўлам з Візны, Пятром Гонядам і інш. Яны лічылі неабходным поўнае скасаванне дзяржавы і яе атрыбутаў – судоў, войска, мясцовай адміністрацыі. Будны лічыў дзяржаўную ўладу боскім устанаўленнем, у пацвярджэнне гэтаму прыводзіў тэксты са Святога Пісання.

Васіль Цяпінскі

(каля 1540 – каля 1603? 04)

Біяграфічных звестак пра Васіля Мікалаевіча Амельяновіча-Цяпінскага – сучасніка і аднадумцы С.Буднага, рэфармацыйнага гуманіста-асветніка, пісьменніка і кнігавыдаўца – захавалася вельмі мала. Нарадзіўся ён на Полаччыне ў небагатай сям’і дробнага гаспадарскага баярына (шляхціча). Валодаў родавым маёнткам Цяпіна (каля Лепеля), меў землі ў Мінскім, Віленскім, Ашмянскім і Лідскіх паветах. Цяпінскі служыў малодшым афіцэрам коннай роты, прымаў удзел у Лівонскай вайне (1558 – 63). Лічыцца, што сваіх маёнткаў ён не захаваў, таму што ў студзені 1604 г. у Полацкім гродскім судзе слухалася справа паміж яго сынамі Табіяшам і Аўраамам і жонкай пра падзел толькі Цяпіна (значыць, да гэтага часу Цяпінскага ўжо не было ў жывых). Магчыма, астатнія маёнткі ён прадаў і за гэты кошт друкаваў кнігі. Захаваўся партрэт-гравюра В.Цяпінскага.

Звесткі пра гуманіста ёсць у кнізе С.Буднага “Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры”, дзе паведамляецца, што ў 1574 годзне ў доме “брата мілага Васіля Цяпінскага” адбыўся сінод антытрынітарыяў. У другой канізе С.Будны пісаў пра сінод 1578 г., на якім Цяпінскі адстойваў правы на прыватную ўласнасць, неабходнасць дзяржаўнай улады, супраць чаго выступалі радыкальныя антытрынітарыі (сацыяне).

Т в о р ч а с ц ь. У 1570-я гг. Цяпінскі заснаваў на ўласныя сродкі друкарню (відаць, у Цяпіне). На сёння вядома перакладзенае на старабеларускую мову і выдадзенае ім Евангелле (каля 1570 г.), якое з’яўляецца адзіным сведчаннем яго друкарскай дзейнасці (1 экзэмпляр знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Расіі ў Санкт-Пецярбургу, 2 – быў у Архангельску, аднак на сёння невядома, дзе ён). Няма інфармацыі пра тое, што было выдадзена ўсё Евангелле. Сам Цяпінскі сцвярджае, што не давёў пачатую справу да канца: ён пераклаў і надрукаваў толькі Евангелле ад Мацвея, Марка і часткова ад Лукі. Перад прадмовай да Евангелля змешчаны “Катэхізіс”, тэкст якога, магчыма, таксама падрыхтаваны Цяпінскім.

Каб засцерагчы сябе ад нападкаў артадаксальнага духавенства, ад магчымых абвінавачванняў у ерасі, В.Цяпінскі пры выдынні кнігі побач з перакладным тэкстам (на беларускай – “русінскай” – мове) злева на старонцы змяшчаў царкоўнаславянскі арыгінал, а гэта намнога ўскладняла працу выдаўца. На палях кнігі – 210 глос (слоў-перакладаў), якія тлумачылі малазразумелыя ці невядомыя словы.

Да друкаванага тэксту Евангелля прыкладзена рукапісная прадмова – адзіная крыніца характарыстыкі грамадска-палітычных, тэалагічных і культурных поглядаў Цяпінскага. У адрознене ад прадмоў Скарыны, яна не звязана з біблейскім тэкстам, не пераказвае змест, вызначаецца публіцыстычным характарам. Тут выяўлена асноўная рыса светапогляду аўтара – глыбокі патрыятызм, занепакоенасць заняпадам нацыянальнай культуры і асветы. Уся яго перакладчыцкая дзейнасць выклікана патрыятычнымі пачуццямі да роднага краю, беларускага народа, які Цяпінскі вельмі высока цаніў (называў “зацным, славным, острим, довстипным”) і выхадцам з якога сябе лічыў.

В.Цяпінскі горача выступаў супраць паланізацыі, якая ў той час толькі набірала моц, абараняў правы беларускага народа на адукацыю і асвету на роднай мове. На яго думку, магнаты павінны дапамагчы простаму чалавеку паспалітаму ўзняць “навуку занедбаную”. Ён просіць паноў, мітрапаліта і ўладыкаў паклапаціцца пра распаўсюджанне навукі, “школы заложити”.

Цяпінскі пісаў пра тых, хто саромеецца свайго паходжання, адрокся ад набыткаў “фалебных предков”. Цяпінскі асуджае сучасных духоўных настаўнікаў. Яны не толькі не вучаць іншых, але і самі не разумеюць Святое Пісанне, у выніку чаго беларускія дзеці вымушаны адпраўляцца на вучобу ў польскія школы. Такім настаўнікам Цяпінскі ставіць у прыклад “милого словенина” Кірылу і яго брата Мяфодзія, якія першымі зрабілі славянскі пераклад “Тэтраевангелля” і “Апостала”. Іх ідэю перакладу Бібліі на родную мову падхапілі іншыя еўрапейскія народы.

Аўтар прадмовы гаворыць пра здзекі непрыяцеляў з яго імкнення надрукаваць кнігу на роднай мове, няўдзячнасць і зайздрасць многіх людзей.

З прадмовы можна даведацца, што, аўтар відаць, не прызнаваў культу айцоў царквы: упамінаючы Іаана Златавуста, Грыгорыя Вялікага, ён не называе іх святымі. У фінале прадмовы Цяпінскі звяртаецца з малітвай да Бога зрабіць так, каб кожны меў мужнасць загінуць разам з Айчынай, калі яна загіне, – выступіў палымяным патрыётам сваёй Радзімы.