
- •Спецыфіка старажытнай літаратуры
- •1. Умовы ўзнікнення і асаблівасці бытавання старажытнай літаратуры.
- •2. Перыядызацыя.
- •Літаратура Старажытнай Русі
- •Арыгінальная літаратура Старажытнай Русі
- •2. Творчая спадчына Клімента Смаляціча.
- •3. Творчасць Кірылы Тураўскага.
- •І. Летапісанне
- •Іі. “Слова пра паход Ігаравы”
- •Літаратура перыяду станаўлення вкл (хіv – пач. Xvі ст.)
- •Агульнадзяржаўнае беларуска-літоўскае летапісанне
- •Літаратура Адраджэння. Агульная характарыстыка
- •Мікола Гусоўскі
- •Андрэй Рымша
- •Сымон Будны
- •Царкоўна-палемічная літаратура перыяду Контррэфармацыі
- •Пётр Скарга
- •Іпацій Пацей
- •Свецкая публіцыстыка перыяду Рэфармацыі. Андрэй Волан (Волян)
- •Леў Іванавіч Сапега
- •Стафан Зізаній
- •Хрыстафор Філалет
- •Лявонцій Карповіч
- •Мялецій Сматрыцкі
- •Іосіф Вельямін Руцкі
- •Гісторыка-мемуарная літаратура
- •Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі (Еўлашэўскі)
- •Афанасій Філіповіч
- •Перакладная літаратура хvі – хvіі стагоддзяў
- •Зараджэнне і развіццё сілабічнай паэзіі
- •Сімяон Полацкі
- •Літаратура пераходнага перыяду (другая пал. Хvіі – хvііі ст.)
- •Літаратура барока
- •Літаратура Асветніцтва
Андрэй Рымша
(каля 1550 – пасля 1595)
А.Рымша нарадзіўся ў маёнтку Пянчын Навагрудскага ваяводства (сучасны Баранавіцкі раён) у сям’і шляхціча. Вучыўся ў Астрожскай школе на Валыні, дзе ў друкарні Канстанціна Астрожскага выдаў свой першы вучнёўскі верш “Храналогія” (1581 г.). У творы сцісла выкладаюцца біблейскія падзеі, што адбываліся ў пэўным месяцы года, назвы месяцаў даюцца на трох мовах – беларускай літаратурнай мове 16 ст., старажытнаяўрэйскай і простанароднай. Біяграфічных звестак пра А.Рымшу захавалася мала. Вядома, што ён быў прыдворным гетмана ВКЛ Крыштофа Радзівіла Перуна, прымаў удзел у аблозе Пскова войскамі С.Баторыя.
Т в о р ч а с ц ь. А.Рымша пісаў на беларускай і польскай мовах, а таксама перакладаў на польскую хз лаціны. У гісторыю беларускай літаратуры Андрэй Рымша ўвайшоў як заснавальнік своеасаблівай разнавіднасці панегірычнай паэзіі – жанру “эпікграм” – кароткіх эмблематычных вершаў, у якіх апісваюцца магнацкія гербы і ўслаўляюцца іх уладальнікі. Ён напісаў “эпікграмы” на гербы падканцлера Яўстафія Валовіча, укладальніка Статута ВКЛ Льва Сапегі, наваградскага ваяводы Тэадора Скуміна; творы былі выдадзены ў віленскай друкарні Мамонічаў адпаведна ў 1585, 1588, 1591 гг. Асаблівасць “эпікграм” А.Рымшы заключаецца ў тым, што аўтар услаўляе буйных дзеячаў не проста як знатных і радавітых магнатаў, а як патрыётаў Айчыны. Акрамя “эпікграм”, А.Рымшу належыць шэраг менш удалых польскамоуных твораў і перакладаў з лаціны.
На польскай мове А.Рымша напісаў знакамітую паэму “Дзесяцігадовую Аповесць пра ваенныя справы пана Крыштофа Радзівіла” (Вільня, 1585). У апошняй чвэрці XVI ст. пры княжацкіх дварах Радзівілаў і Алелькавічаў, з якім быў звязаны Рымша, нараджаецца польскамоўная беларуская рыцарская эпіка (сам паэт неаднаразова падкрэслівае рыцарскі характар свайго твора). Аповесць складаецца з 25 раздзелаў і храналагічна твор ахоплівае час ад смерці караля Жыгімонта Аўгуста (1572) да заключэння мірнай дамовы з Маскоўскай дзяржавай у Запольскім Яме (1582). Аднак эпізоды агульнага характару з’яўляюцца толькі канвою, якая служыць для аповеду пра прыгоды галоўнага героя, троцкага кашталяна Крыштофа Радзівіла.
Аповесць распачынаецца з таго моманту, калі ўжо амаль 10 год вайсковыя дзеянні вяліся на тэрыторыі ВКЛ. Да з’яўлення на сцэне Крыштофа, празванага Перуном, літоўскі бок зведвае паражэнні. Аднак калі трон займае Стафан Баторы, а найвышэйшым гетманам польскім становіцца Пярун, сітуацыя радыкальна змяняецца: падзеі падаюцца такім планам, каб чытач міжволі прыйшоў да высновы, што з’яўленне “Літоўскага Ахілеса” спрычынілася да паспяховага правядзення вайсковых дзеянняў супраць Маскоўскай дзяржавы. Герой выяўляе вялікі вайсковы талент і заслугоўвае славу палкаводца, чыё імя для маскоўцаў азначала смерць і разбурэнне. Рымша часта акцэнтуе ўвагу на тым, што вайна з Масквой была справай пераважна “літоўскага” войска.
Каб яшчэ больш пераканаць чытачоў у праўдзівасці аповеду, паэт пастаянна падкрэслівае свой непасрэдны ўдзел у вайсковых аперацыях (“што бачылі мы на свае вочы”). Рымша пераканальна апісвае цяжкасці ваенных паходаў, умовы жыцця ў лагерах, дае дэталёвае апісанне асобных батальных сцэн. Асаблівае значэнне маюць у паэме замалёўкі прыроды, якія тонка перадаюць перыпетыі вайсковай кампаніі.
Твор А.Рымшы неадназначны па сваіх паэтычных вартасцях: аўтар пастаянна збіваецца на “дзённікавыя ўспаміны” пры апісанні бітваў, часам ледзь пазначае характарыстыку герояў. Тым не менш у паэме нямала радкоў, якія з’яўляюцца сапраўднымі паэтычньші знаходкамі.