
- •Спецыфіка старажытнай літаратуры
- •1. Умовы ўзнікнення і асаблівасці бытавання старажытнай літаратуры.
- •2. Перыядызацыя.
- •Літаратура Старажытнай Русі
- •Арыгінальная літаратура Старажытнай Русі
- •2. Творчая спадчына Клімента Смаляціча.
- •3. Творчасць Кірылы Тураўскага.
- •І. Летапісанне
- •Іі. “Слова пра паход Ігаравы”
- •Літаратура перыяду станаўлення вкл (хіv – пач. Xvі ст.)
- •Агульнадзяржаўнае беларуска-літоўскае летапісанне
- •Літаратура Адраджэння. Агульная характарыстыка
- •Мікола Гусоўскі
- •Андрэй Рымша
- •Сымон Будны
- •Царкоўна-палемічная літаратура перыяду Контррэфармацыі
- •Пётр Скарга
- •Іпацій Пацей
- •Свецкая публіцыстыка перыяду Рэфармацыі. Андрэй Волан (Волян)
- •Леў Іванавіч Сапега
- •Стафан Зізаній
- •Хрыстафор Філалет
- •Лявонцій Карповіч
- •Мялецій Сматрыцкі
- •Іосіф Вельямін Руцкі
- •Гісторыка-мемуарная літаратура
- •Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі (Еўлашэўскі)
- •Афанасій Філіповіч
- •Перакладная літаратура хvі – хvіі стагоддзяў
- •Зараджэнне і развіццё сілабічнай паэзіі
- •Сімяон Полацкі
- •Літаратура пераходнага перыяду (другая пал. Хvіі – хvііі ст.)
- •Літаратура барока
- •Літаратура Асветніцтва
Мікола Гусоўскі
(1470 – 1480 – пасля 1533)
Мікола Гусоўскі – адзін з найбольш выдатных славянскіх паэтаў-лаціністаў, заснавальнік рэнесансавай рэалістычнай традыці паэзіі Беларусі і Літвы. Біяграфічных звестак пра яго захавалася надзвычай мала, ці не адзінай іх крыніцай з’яўляюцца яго творы (напрыклад, 300 з 1072 радкоў паэмы “Песня пра зубра” аўтар прысвяціў свайму лёсу). Гусоўскі нарадзіўся ў сям’і паляўнічага-лесніка ў цэнтральнай Беларусі. Стаў высокаадукаваным чалавекам свайго часу: вучыўся ў ВКЛ, Польшчы, Італліі, служыў пры двары мецэната Эразма Вітэліуса (Цёлка), які падтрымліваў не толькі М.Гусоўскага, але і іншых паэтаў, музыкантаў, друкароў.
Вядома, што ў 1518 годзе Гусоўскі як сакратар Вітэліуса быў разам з ім у складзе трэцяй пасольскай дэлегацыі ў Рым да папы Льва Х. Дыпламатычная місія мела на мэце стварэнне кааліцыі хрысціянскіх дзяржаў супраць Турцыі і Крымскага ханства. Сваёй дзейнасцю Вітэліус заслужыў міжнародны аўтарытэт і пачаў дамагацца кардынальскай мантыі. Жыгімонт І вызваліў яго ад абавязкаў пасла, але Вітэліус не вярнуўся на радзіму. У 1522 г. ён памёр падчас чумы ў Рыме.
Пасля смерці свайго сябра і мецэната Гусоўскі пераехаў у Кракаў. Яшчэ адной вядомай датай жыцця паэта стаў 1523 год, калі ён у кракаўскай друкарні Іераніма Віетэра выдаў зборнік “Песня пра зубра”, у яго ўвайшла аднайменная паэма і 11 таксама напісаных у Рыме вершаў (“Да боскага Себастыяна”, “Малітва да Святой Ганныы”).
Верш “На ахвярапрынашэнне чорнага быка...”, прысвечаны памяці Эразма Вітэліуса, з’яўляецца найбольш цікавым з рымкага перыяду. У творы апісваецца чума, якая забрала шмат жыццяў. Каб спыніць хваробу і смерці, адзін грэк са згоды магнатаў пачаў вадзіць па гораду чорнага быка. Многія людзі павярнуліся да язычніцтва і пачалі прыносіць быку ахвяры. Гусоўскі выступае супраць таго, што ў цэнтры хрысціянства, у Рыме, людзі забыліся на сапраўдную рэлігію.
Паэма “Песня пра зубра” (“Песня пра постаць, лютасць зубра і паляванне на яго”), якая прынёсла імя і славу М.Гусоўскаму, стваралася ў 1521 г., дапрацоўвалася ў 1522 і была надрукавана ў 1523 г. з прадмовай-прысвячэннем, звернутай да каралевы Боны.
У прадмове раскрываецца творчая гісторыя паэмы, аўтар расказвае пра сваё жыццё ў Рыме, жаданне Льва Х даведацца пра зубра і загад мецэната “напісаць што-небудзь аб прыродзе і паляванні на звера”. Смерць папы парушыла планы, і М.Гусоўскі звяртаецца да каралевы Боны, у асобе якой бачыць узор асветніцкага манарха, з просьбай апекавацца над людзьмі мастацтва і навукі. У прысвячэнні ўздымаюцца вострыя пытанні эпохі, адно з якіх – непавага да таленту і вучонасці, прыярытэт матэрыяльных каштоўнасцяў і занядбанне духоўных. Аўтар узгадвае старажытныя Грэцыю і Рым, якія “абапіраліся больш на мужнасць духу, чым на сілу”, а “іх мангутнасць квітнела найбольш тады, калі расцвіталі навукі”.
“Песня пра зубра” – першая ў гісторыі беларускай літаратуры патрыятычная песня пра гісторыю краіны, яе прыроду і мінулае, заняткі, звычаі і побыт народа. Паэма двухпланавая: гэта і заказное апісанне зубра, і мастацка-гістарычны гімн прыгажосці роднай зямлі, дзе выяўляюцца філасофскія погляды аўтара. У творы паэт выступіў як выразнік перадавых грамадска-палітычных і эстэтычных поглядаў свайго часу, папулярызатар гісторыі і культуры Беларусі і Літвы на сусветнай арэне.
Усе часткі твора аб’яднаны тэмай лёсу радзімы, адданасці роднай зямлі. Зубр у паэме – алегарычны вобраз роднага краю, сімвал яго былой магутнасці. Пры апісанні зубра Гусоўскі абапіраўся не толькі на свае ўражанні, але і на творы еўрапейскіх гісторыкаў. Акрамя таго, аўтар чэрпаў звесткі з летапісаў, народных паданняў, легенд. У паэме ў спалучаецца эстэтыка і літаратурныя традыцыі антычнасці (вобраз Марса, згадка пра казкі Медэі) і хрысціянства (малітва да дзевы Марыі ў фінале – просячы ў яе абароны, паэт прыніжае сябе, як і аўтары старажытных жыцій). Хаця “Песня пра зубра” напісана на латыні, яна вельмі беларуская, бо захавала каларыт вуснага аповеду-гутаркі, мае прыкметы жывой народнай мовы.
Вялікая заслуга паэта заключаецца ў пастаноўцы ім праблемы аховы прыроды. Для Гусоўскага прырода – усенародны здабытак і крыніца здароўя, радасці і выхавання высокіх патрыятычных і эстэтычных пачуццяў.
Першы ў славянскай літаратуры, паэт адлюстраваў пачатак крызісу сацыяльна-палітычнага ладу ВКЛ. У сучасным яму грамадстве ГУсоўскі не бачыў ідэальнага парадку, на яго думку, узорам ідэальнага праўлення дзяржавай быў час Вітаўта (а не сучасніка Жыгімонта І): “Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы / Росквітам княства Літоўскага нашага краю, / І называюць той век залатым”. Гэта была гераічная эпоха, калі кожны чалавек меў не толькі права, але і магчымасць сцвердзіць сваю чалавечую годнасць, калі “перад багаццем і шчасцем зямным” ставілася “багацце духоўнае”.
Твор прасякнуты моцным антываенным пафасам, у войнах паэт бачыў адну з найважнейшых прычын няшчасцяў. Ён заклікаў спыніць міжусобіцы паміж уладарамі Еўропы, прапаведаваў роўнасць народаў.
У кракаўскі перыяд творчасці М.Гусоўскага былі напісаны 2 паэмы: “Новая і слаўная перамога над туркамі” (1524) і “Жыццё і подзвігі святога Гіяцынта” (1525).
Пра выдатны помнік пісьменства “Песня пра зубра” да сярэдзіны 19 ст. амаль нічога не было вядома. Спачатку твор разглядаўся як анімалістычны, не ўлічваўся яго глыбокі падтэкст: у 1855 г. было надрукавна 100 экзэмпляраў паэмы ў гонар 50-годдзя Маскоўскага таварыства даследчыкаў прыроды. Новае жыццё яму далі Якаў Парэцкі і В.Дарашкевіч, перакладалі на беларускую мову паэму Я.Семяжон, Уладзімір Шатон, Я.Парэцкі. Сёння постаць М.Гусоўскага прыцягвае ўвагу многіх мастакоў слова (п’еса А.Петрашкевіча “Напісанае застаецца”, аповесць У.Арлова “Час чумы” і інш).
[Творчасць Ф.Скарыны вывучыць самастойна]