
- •Спецыфіка старажытнай літаратуры
- •1. Умовы ўзнікнення і асаблівасці бытавання старажытнай літаратуры.
- •2. Перыядызацыя.
- •Літаратура Старажытнай Русі
- •Арыгінальная літаратура Старажытнай Русі
- •2. Творчая спадчына Клімента Смаляціча.
- •3. Творчасць Кірылы Тураўскага.
- •І. Летапісанне
- •Іі. “Слова пра паход Ігаравы”
- •Літаратура перыяду станаўлення вкл (хіv – пач. Xvі ст.)
- •Агульнадзяржаўнае беларуска-літоўскае летапісанне
- •Літаратура Адраджэння. Агульная характарыстыка
- •Мікола Гусоўскі
- •Андрэй Рымша
- •Сымон Будны
- •Царкоўна-палемічная літаратура перыяду Контррэфармацыі
- •Пётр Скарга
- •Іпацій Пацей
- •Свецкая публіцыстыка перыяду Рэфармацыі. Андрэй Волан (Волян)
- •Леў Іванавіч Сапега
- •Стафан Зізаній
- •Хрыстафор Філалет
- •Лявонцій Карповіч
- •Мялецій Сматрыцкі
- •Іосіф Вельямін Руцкі
- •Гісторыка-мемуарная літаратура
- •Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі (Еўлашэўскі)
- •Афанасій Філіповіч
- •Перакладная літаратура хvі – хvіі стагоддзяў
- •Зараджэнне і развіццё сілабічнай паэзіі
- •Сімяон Полацкі
- •Літаратура пераходнага перыяду (другая пал. Хvіі – хvііі ст.)
- •Літаратура барока
- •Літаратура Асветніцтва
Спецыфіка старажытнай літаратуры
1. Умовы ўзнікнення і асаблівасці бытавання старажытнай літаратуры.
Для ўзнікнення літаратуры неабходна наяўнасць дзяржавы, якая мела б патрэбу ў пісьменстве, а таксама высокі ўзровень развіцця вуснай народнай творчасці. Заражэнне літаратуры адбываецца ў перыяд, калі старажытныя ўсходне-славянскія землі былі ў складзе адной дзяржавы, што перажывала часы культурна-гістарычнага ўздыму і палітычнай магутнасці (Х – ХІІ ст.). Пісьменнасць на тэрыторыі рассялення ўсходніх славян існавала і раней, аднак моцным імпульсам для літаратурнага развіцця стала прыняцце хрысціянства ў візантыйскім варыянце (988 год). Хрышчэнне Русі спрыяла яе палітычнаму развіццю і ўзмацненню сувязяў з іншымі дзяржавамі (Візантыяй, Балгарыяй). З Візантыі праз Балгарыю, якая прыняла хрысціянства на 100 год раней – у 869 годзе, на нашы землі траплялі царкоўна-рэлігійныя кнігі. Царкоўна-рэлігійнае пісьменства напачатку вызначала змест і характар усёй літаратуры, выконвала ідэалагічную ролю, яно паслужыла падмуркам для зараджэння арыгінальнай літаратурнай творчасці. Працэс перасадкі літаратуры з адной краіны ў другую, такім чынам, быў вельмі плённым і прагрэсіўным.
Заснавальнікамі літаратурнай (стараславянскай, царкоўнаславянскай) мовы былі балгарскія асветнікі Кірыла і Мяфодзій, якія стварылі славянскую азбуку. На стараславянскай мове напісаны амаль усе рэлігійныя творы, мова ж помнікаў свецкага пісьменства (справавой пісьменнасці) адрознівалася: яна ўяўляла сабой варыянт апрацаванай гутарковай мовы тагачасных усходніх славян.
Сярод спецыфічных асаблівасцяў СЛ варта назваць колькасную 1) перавагу царкоўна-рэлігійных твораў над свецкімі, а таксама яе 2) рукапісны характар. Старажытная літаратура характарызуецца 3) сувяззю з фальклорам, які з’яўляецца адной з найважнейшых крыніц яе ўзікнення, адначасовай 4) барацьбой і ўзаемадзеяннем паганскай і хрысціянскай культур (напрыклад, сінтэз фальклорных і кніжных традыцый выразна выявіўся ў “Слове пра паход Ігаравы” – Усяслаў абарочваецца ваўкалакам, плач Яраслаўны – зварот да прыродных стыхій – ветру, Дняпра, сонца).
У эпоху Сярэднявечча яшчэ не выпрацавалася разуменне аўтарскага “я”, таму многія творы бытавалі 5) ананімна, свабодна перарабляліся перапісчыкамі ў адпаведнасці з грамадска-палітычнамі запатрабаваннямі. Адзін і той жа твор да нас дайшоў у розных рэдакцыях (зводах), якія характарызуюцца наяўнасцю дыялектных рысаў, мясцовых моўных асаблівасцяў.
Асноўным матэрыялам для пісьма ў той час быў пергамент, папера з’явілася толькі ў пачатку ХV ст. Кнігі перапісвалі манахі, прычым гэты працэс быў вельмі доўгі і складаны (некалькі год). На працягу стагоддзяў славянскае пісьмо прайшло эвалюцыйны шлях, што выявілася ў змене тыпаў почыркаў, тэндэнцыі да іх спрашчэння. Так, у ХІ – ХІІІ ст. пераважаў ўстаў – прамыя загалоўныя літары з выразным геаметрычным малюнкам, у ХІV – ХV ст. яго выцясняе паўустаў – літары крыху нахілены, з XVI стагоддзя карыстаюцца пераважна скорапісам.
Першымі рукапіснымі кнігамі на ўсходнеславянскіх землях з’яўляецца Астрамірава Евангелле (50-я гг. ХІ ст., Кіеў), Ізборнік Святаслава (1073 г.). Пазнейшым часам датуецца Тураўскае Евангелле, або Тураўскія лісткі (ХІ ст.) – захавалася 10 старонак, Полацкае Евангелле (канец ХІІ ст.), Аршанскае Евангелле (канец ХІІ – пач. ХІІ ст.).
Друкаваныя кнігі ў Еўропе з’явіліся ў 1450-я гг., пасля таго, як у 1442 годзе ювелір з Майнца Іаган Гутэнберг вынайшаў друкарскі станок. Кнігадрукаванне шырока распаўсюдзілася ў немцаў, перайшло ў Данію, Швецыю, Польшчу і інш. краіны. Пачаткам беларускага кнігадрукавання лічыцца 1517 год, калі ў Празе Францыск Скарына выдаў “Псалтыр” (6 жніўня 1517 г.). Першым выданнем на тэрыторыі тагачаснай дзяржавы беларусаў, у Вільні, стала “Малая падарожная кніжыца” (зборнік рэлігійных і свецкіх твораў), якую Скарына надрукаваў у 1522 годзе. Яго справу прадоўжылі нясвіжскія выдаўцы Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Лаўрэнцый Крышкоўскі і інш.